Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Я хадзіў пасярод гэтага дзікунскага разгрому, перабіраў невідушчым позіркам раскіданыя, патаптаныя, папсаваныя
рэчы, вопратку, мэблю і не разумеў нічога. Я быў панішчаны, здзіўлены і прыгаломшаны. Хто гэта ўчыніў? За што? Скончылася ж вайна, як жа так? Ці гэта помста, ці рабаўніцтва? Ці, можа, палітыка? Зноў выйшаў у вестыбюль. Абыякавая да ўсяго Франя ціхенька ляжала на ранейшым месцы. Дык вось як ёй наканавана скончыць жыццё. I калі! Напрыканцы вайны. На парозе міру. Калі ў мяне нарадзілася спадзяванка на тое жыццё. А ёй менавіта ў такі час суджана было памерці. У свае васямнаццаць гадоў...
Я роўненька склаў уздоўж цела яе маленькія рукі, самкнуў разам яе голыя, скрываўленыя ногі. Нелюдзі і гады! Гады і нелюдзі! Хто б яны ні былі — нашыя ці немцы! Бальшавікі ці фашысты. Чаму не развярзнецца зямля, не праглыне іх? Я падняў побач скамячаны квяцісты абрус са століка і роўненька накрыў ім Франю. Але што было рабіць далей?
Дужа пакутна было пазіраць на гэты разгромны вэрхал, бачыць нерухомыя скрываўленыя целы. За вайлу я нямала нагледзеўся на забітых, расшкуматаных снарадамі людзей — сваіх і немцаў. Але то былі мужчыны і салдаты. Тут жа маленькае юнае дзяўчо, маё нечаканае каханне. Мне патрэбна была даламога, хоць бы якое душэўнае апірышча. Калі б побач былі сябры ці хоць бы мае хлопцы з узвода. Але іх не было, а што я мог адзін? Ісці на дарогу, дзе сноўдалі аўтамабілі невядомых вайсковых частак, прасіць афіцэраў — хто з іх зразумеў бы мяне?
Што-небудзь тлумачыць я не меў сілы. Ды і каму тут справа да гэтай трагедыі ў багатым катэджы? 3 гэтымі аўстрыякамі ды іхнай служанкай? Мясцовыя ўлады? Дзе мне шукаць іх? Ды і ці ёсць яны тут, у гэтым разбітым, учора яшчэ франтавым гарадку? Мабыць, тут палавала бязладдзе, і гэтая трагедыя — найперш вынік менавіта таго бязладдзя.
Можа, трэба бьгло ехаць у полк? Але полк быў далёка, і я не мог кінуць тут Франю ды і гэтых няшчасных яе старых. Мабыць, трэба было даць ім якое рады. Апошпяй на гэтай зямлі.
Нс ведаючы яшчэ пэўна, па што, я пабрыў у гарадок. He па той зруйнаванай вуліцы, з якой прыехаў сюды — пайшоў перавулкамі па-над рэчкай. Тут пашкоджаных дамоў трапляла менш, некаторыя былі з глуха зачыненымі аканіцамі і выглядалі пакінутымі. Дзе-нідзе ў гародчыках, ля ганкаў чырванелі вясновыя кветкі і зацьвітаў бэз. За адным кустом ля фахвэркавай сцяны я згледзеў чалавека. To быў немалады аўстрыяк у капелюшы, ён падмятаў закіданы друзам падворак і здзіўлена знерухомеў з мятлой у руках.
— Паслухайце, там у катэджы забітыя...
— Ніхтс фарштэйн, — выслухаўшы, крутнуў галавой аўстрыяк.
— Ну забітыя, разумееце? Морд!
— Морд?
— Ну, морд. Там, у катэджы...
— Найн, найн! — апантана закруціў галавой аўстрыяк. — Іх цывіль, нейтраль мэнш. Найн...
He развітваючыся, я скіраваў далей. Чорт бы яго ўзяў, гэтага нейтральнага мэнша. Ці ён зразумеў мяне, ці не захацеў зразумець. Я перайшоў на другі бок кароценькай ускраіпнай вулічкі. Якраз на рагу за невысокай цаглянай агароджай размаўлялі дзве кабеты, і я паклікаў іх з вуліцы. Спярша да агароджы падышла старэйшая, дзябёлая кабета ў фартуху, затым да яе засцярожліва наблізілася маладзейшая — худая і кашчавая, у мужчынскім убранні і штанах.
— Прашу прабачыць фраў. Там — морд, разумееце? Трэба памагчы. Доктар Шарф унд фраў. Шарф унд фраў.
— Доктар Шарф! — жахнуліся кабеты. — Морд?
— Ну. Забітыя. I дзяўчына, фройлен.
Яны штось хуценька загаварылі між сабой, а я каторы раз за вайну пашкадаваў, што колісь абыякава паставіўся да нямецкай мовы. Шчыраваў у іншых школьных прадметах, а ў тым, які найбольш спатрэбіўся б на вайне, не надта. Я стаяў і маўчаў.
— Гэр афіцыр, — кірхэ! Кірхэ, фарштэйн? — пачалі абедзве паказваць за рог дамоўкі.
Так, я пачаў здагадвацца, што трэба ў кірху, пазелянелы шпіль яксш тырчэў між уцалелых дахаў дзесь на краі гарадка. Дзіўна, што ён ацалеў у нядаўняй калатнечы, хіба яго засцярог Бог. Яшчэ пе верачы, што там мне дапамогуць, я пабрыў туды па гарадскіх перавулках і сапраўды праз трохі часу выйшаў да каменнай агароджы-сцяны. Далей высіліся старыя дрэвы і за вастраверхай брамкай відаць стаў шырокі ўваход у кірху. Была яна не дужа вялікай, даволі змрочная з выгляду і старая. Я нясмела ўвайшоў у сярэдзіну, дзе панаваў паўзмрок і прахалода, але далей, відаць было, гарэлі сьвечкі і чуўся ціхі, напаўголаса, спеў. Ступіўшы з-за калоны-слупа яшчэ некалькі крокаў, я ўбачыў купку людзей, што тоўпіліся перад адкрытымі трунамі; за імі з малітоўнікам у руках стаяў святар. Тут адпявалі нябожчыкаў, цывільных ці вайскоўцаў, я не разгледзеў. Мабыць, заўважыўшы мяне, аднекуль збоку з’явіўся чалавек у чорпым, недаўменна прыпыніўся насупраць.
— Святы айцец, — дрыготкім голасам сказаў я. — Там морд, доктар Шарф...
— Доктар Шарф? — паўтарыў святар роўным, як здалося, абыякавым голасам. — Морд?
— Морд, — сказаў я. — Фраў і дзяўчына, фройлен.
— Фройлен? Драй морд?
— Драй морд.
Кароткім рухам двух пальцаў святар звыкла азначыў крыж на грудзях і нешта патлумачыў мне, хоць я й не зразумеў, што менавіта. Спакваля здагадаўся, што, мабыць, трэба пачакаць. Тады я выйшаў з гнятлівага паўзмроку кірхі на заценены дрэвамі падворак. Чакаць? Сапраўды так. Бо, мусіць жа, ім трэба аб чымсьці дазнацца, а мне штось растлумачыць. Тут жа злачынства — забойства і рабаўніцтва. Хоць святары, вядома, не следчыя. Але ж...
Так разважаючы, я нядоўга стаяў перад старой, бы закапцелай ад часу кірхай, і каторы раз пакутна спрабаваў зразумець: хто? Хто іх панішчыў — і гаспадароў, і дзяўчыну? Ці ўсе былі выпадковыя бязвінныя ахвяры, ці тут быў які пэўны лагічны намер? Можа, вінаваты ва ўсім той
прыгожы знадворку катэдж? У нядобры час, відаць, атрымалі яго гэтыя Шарфы ў спадчыну. Хаця... Падумаўшы, няцяжка было здагадацца, хто мог тое ўчыніць. Ужо такое здаралася і не толькі на аўстрыйскай зямлі. Летась на фармоўцы пад Луцкам перад строем палка былі расстраляныя двос з транспартнай роты. Гэтыя ўволю павесяліліся — напіліся і згвалцілі на хутары жанчыну, забілі яе сынападлетка. Праўда, тыя не рабавалі. Мабыць, не было што. Тут жа з’явіліся немалыя магчымасці і знайшліся такія, што не супроць пакарыстацца імі. Тым болей у логаве звера, нялюдскім буржуазным грамадстве...
Бедная Франя! Ратавалася ад вайны ў Еўропе, ды менавіта ў Еўропе вайна дагнала яе. Але чаму менавіта яе? Я ж во меў болей падставаў на смерць, а жыву.
У кірху прайшлі яшчэ дзве кабеты ў чорных капелюпіах, здзіўлена паўзіраліся ў мяне, — мабыць, зусім недарэчную тут істоту. Я й сам увесь час адчуваў сваю тут недарэчнасць, але я чакаў. На вялікую прыязнасць, вядома, разлічваць не даводзілася. Хоць яны й не ведалі пэўна, хто ўчыніў разбой у кватэры Шарфа, але, мабыць, здагадваліся. А можа, і падазравалі. Таму я чакаў тут, ля кірхі. Калі ўжо чакапне маё гатова было скончыцца, аднекуль з завулку да брамы пад’ехала фура. Два біцюгі, ледзьве варушачы тоўстымі, як бёрны, нагамі, пакорліва спыніліся насупраць. 3 пляскатай фуры саскочыў чалавек з паголен ым тварам і берэтам на галаве. Убачыўшы мяне, штось замычэў, замахаў рукамі, і я здагадаўся, што гэта — нямы.
3 кірхі выйшаў той самы святар, які са мной ужо гутарыў.
— Он прывазіт вэрсторбэнэ' кірхэ бегрэбен2, — сказаў святар.
Здаецца, я яго зразумеў і выйшаў з-пад аркі. Нямко тым часам заляскаў раменнымі лейцамі, і мы рушылі па-над агароджай. Я ішоў наперадзе, фура ўвесь час адставала.
1 Нябожчыкі.
2 Ханаць.
Мусіць, я залішне спяшаўся, а магутныя біцюгі не маглі хутчэй.
Усё ж мы дабрылі-даехалі да злашчаснага катэджа над рэчкай. Тут усё было, як раней, калі я яго пакінуў. Мы з нямко спыніліся перад дзяўчынай, і я прыўзняў абрус. Згледзеўшы нежывую Франю, нямко загергетаў штось невыразнае, роспачнае, запляскаў аб сябе рукамі, выказваючы тым сваё гняўлівае пачуццё. Я свае пачуцці, як мог, таптаў на сподзе душы, паказваць ці перажываць іх я не меў ўжо сілы. Удвух мы асцярожна паклалі дзяўчыну на абрус і, трохі загарнуўшы, панеслі на фуру. Тут ужо я не мог стрымаць слёз, і не пасаромеўся нямога. У каторы раз я праклінаў усё на сьвеце. I сябе ў тым ліку. Навошта было яе кідаць тут, трэба было ўчора забраць. Дык пабаяўся, пасаромеўся. Сваіх хлопцаў, камбата, «смершаўца». Цяпер вось не саромеюся, і не баюся. Нікога. Але што карысці... За Франяй гэткім жа шляхам на тым самым абрусе перанеслі ў фуру доўгае цела доктара Шарфа і ягонае фраў. На шырокай фуры хапіла месца для ўсіх. Нямко накрыў абрусам нябожчыкаў, і мы рушылі тым жа шляхам да кірхі. Нямко з лейцамі ішоў па адзін бок фуры, а я — па другі. Дзе-нідзе з падворкаў і вокнаў на нашую сумную працэсію пазіралі людзі, рэдкія жыхары гэтага гарадка. Я ж не пазіраў нікуды. Брыў, бы сляпы, не адчуваючы ні вуліцы, ні людзей, ні перамогі. Здаецца, я выпаў з часу і перастаў адчуваць сябе. Мяне ашукалі. Людзі ці лёс. Ці вайна. А можа, перамога, якую цяпер без мяне святкавалі на той лугавіне. Мне ж выпала іншае свята. Чорнае свята бяды.
Як мы прыехалі да кірхі, з цьвінтара выпосілі труны тых, каго адпявалі раней. Мы трохі счакалі, і тады да нашае фуры падступілі людзі. Без вялікага смутку яны агледзелі забітых, штось коратка перагаворваліся, уздыхалі і жагналіся. Я стаяў збоку і чакаў, што яны падступяцца да мяне — можа, з крыўдай, папрокам ці лаянкай. Але ніхто на мяне не зважаў. Быццам і не прыкмячаў нават. I я думаў: няўжо яны столькі пахавалі, што ім ужо нічога не цікава? Хто і чаму забілі? Хаця што б я сказаў ім? Што
я сам ведаў? Па адной труне яны пераносілі нябожчыкаў за кірху. Я туды не пайшоў, толькі адышоўся пад засень дрэваў і назіраў здаля.
За кірхай прыткнуўся да каменнай агароджы невялічкі могільнік — дужа акуратныя, пасыпаныя жарствой дарожкі, заімшэлыя магільныя камяні з аблезлымі надпісамі, прысадзістыя лютаранскія крыжы з чорнага і шэрага мармуру. У дальнім канцы могілкаў, дзе ўжо не было дрэваў, цяпер хавалі. Раскапаная зямля, чалавек пяць жанчын у чорным убранні. Ці не там пахаваюць і маіх нябогаў? I Франю. Я хацеў пайсці паглядзець тую мясціну, ды не адважыўся. Я мусіў быць паблізу ад уваходу ў кірху.
Я не ведаў, што рабілася ў сярэдзіне кірхі, куды мяне не паклікалі і я не йпюў. Я ўсё не мог саўладаць сам з сабою. Часам гатовы быў зарыдаць, ды не рыдалася. Здушыла штосьці ў горле і не адпускала. I я хадзіў так па дарожцы ля кірхі — узад і ўперад. Людзі, што заходзілі з вуліцы ці выходзілі з кірхі, не пераставалі са здзіўленнем пазіраць на мяне. Але ніхто не запытаўся нічога, быццам для іх усё было надта звычайнае. I тое, што тут хаваюць, і што тырчыць ля кірхі савецкі афіцэр. А можа у той іх няўвазе было пэўнае стаўленне? Я б не хацеў тое прызнаць, хоць і цалкам адмовіць таксама не было падставы.