Поўны збор твораў. Том 2
Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Памер: 624с.
Мінск 2005
Я ўлез у змрочны равок, навобмацак пераняў з рукі Мухі тэлефонную трубку.
— Ты дзе там блудзіш? — загучаў устрывожаны голас камбата. — Гадзіну чакаць цябе трэба. Зараз жа згортвай баявы парадак, грузі боепрыпасы і — на дарогу. Чакайце мяне.
Пачыналася звычайная ліхаманка паспешлівых збораў. 3 цьмяным святлом гіадфарнікаў прыпоўз на агнявую аграмадпы “студэбекер”, другі побач пабрыў каля плота ў суседні разлік. Гэты пачаў разварочвацца, здаваць да агнявой задам; неўзабаве праз расчынены борт хлопцы ўзяліся грузіць цяжкія скрынкі нерасстраляных снарадаў, брызенты, зброю, рознае салдацкае майно. Усе працавалі радасна і спорпа, бо падобна было на тое, што рушым не ў бой, a
мабыць, з бою, туды, дзе ўжо скончылася вайна. Урэшце канец вайне, і мы ўсе жывыя, здаровыя. Во дзіва дзівоснае! Цуд!
У маёй душы быў вэрхал пачуццяў — радасць перамогі ўсё ж засмучалася клопатам ростані. Ведаў, адчуваў, што паедзем адсюль. Але куды? Ці далёка? Я хацеў вярнуцца сюды, мне дужа патрэбна было тое. Хоць на гадзіну, хоць на пятнаццаць хвілінаў. Я ж нічога не сказаў ёй. I нічога ад яе не пачуў.
He стрываў, пакуль чакалі другую гармату, я выбег на пустку і прыпусціў да мастка. Брамка на гэты раз была не зачыненая, і толькі я ўскочыў на падворак, як расчыніліся дзверы у катэдж. На парозе стаяла Франя. За ёй нерухома шарэлі два цені яе старых.
— Франя, мы едзем!..
Франя маўчала. Застыла, бы знямелая, і не краталася.
— Мы едзем! Ты чакай! Я вярнуся...
3 цемры вестыбюля на мяне пазіралі старыя, і я, недарэчна засаромеўшыся, нават не пацалаваў яе. Толькі абняў крышку за плечы ў цесных дзвярах і адхіснуўся. Я не мог бавіцца тут: на дарозе, чуваць было, пачынаўся ўжо рух, ішлі аўтамашыны. Некаторыя нават свяцілі фарамі, чаго ніколі не было на фронце. Ужо ж, мабыць, сапраўды вайна скончылася. Я перабег масток і ўскочыў на шырокую падножку «студэбекера», што з маёй апошняй гарматай вырульваў на шашу.
Над горнай далінай днела: праяснелася пеба, на закрайку яго цьмянымі зубамі вяршыняў азначыліся горы. Бліжняя гара за катэджам яшчэ ўся была, бы змрочны маналіт — і гара, і дрэвы пад ёй. Толькі шэры сілуэт катэджа вылучаўся святляваю плямай на змрочным, злітым у адно фоне. Здаля я ўсё пазіраў туды, намагаючыся згледзець маленькую постаць на ганку, ды нічога не згледзеў. Яшчэ б паўгадзіны пастаяць тут, калі б лепей стала відаць...
Але паўгадзіны нам не далі. Нейкая шалёпая паспешнасць запанавала на дарозе, адны машыны пад’язджалі, спыняліся, іншыя, абмінаючы іх, шалёна кіравалі далей.
Старэйшыя афіцэры падганялі — хутчэй, хутчэй! Камбат накрычаў на мяне за спазненне, хаця, як я прыехаў з дзвюма гарматамі, батарэя яшчэ колькі хвілінаў нікуды не рушыла. Чагось чакала. Але звягі і крыкі камбата былі для мяне звыклыя, на іх крыўдаваць не належала. Крыўда і шкадаванне дапякалі за іншае, і тое іншае засталося ззаду. Бы штось адчувала мая душа, ды не магла хіба вымавіць, каб я зразумеў выразана. Толькі шчымела нутраным невыразным болем.
Нейкі час полк ліхаманкава выцягваўся ў паходную калону. Паўз «студэбекеры» з гарматамі на прычэпе па ўзбочыне праімчаў «віліс» камбрыга, які штось крыкнуў з машыны, але я не зразумеў, што. Мая ўвага ўжо была скіраваная наперад, дзе ў раніпшяй шэрані стаяў на дарозе камбат, і аднекуль ля яго з’явілася знаёмая кругленькая постаць заўжды жвавага капітана, нашага палкавога «смершаўца». Трафейнага «хорха», аднак, не было відаць. Штось яны нядоўга там гутарылі, хаця, здаецца, болей гаварыў «смершавец», камбат заклапочана слухаў. Затым абодва павярнуліся тварамі назад, быццам уставіліся позіркамі ў кагось у калоне, здалося — ці не ў мяне? Але, можа, толькі здалося, бо абодва не рушылі з месца. «Смершавец» расшпіліў тонкую планшэтку, што заўжды боўталася на ягоным задзе, штосьці каротка пазначыў на паперыне, у якую зазірнуў і камбат. Што яны там запісвалі, і што ён усё капаў між людзей, гэты нястомны барацьбіт са шпіёнамі? Цікава, ці бачыў ён хоць аднаго з іх у сваім жыцці? Я падумаў, што, як камбат застанецца адзін, падыду да яго, запытаю. Ды не паспеў. ГІадалі каманду «Па месцахі», і я паспяшаўся збегчы з дарогі.
Нарэшце неяк няўпэўнена, з прыпынкамі, рушылі разбітаю вуліцай гарадка ў бок недалёкай перадавой. Пакуль я выглядваў «смершаўца», у кабіну майго «студара» ўлез пасажыр — наш палкавы прапагандыст, маёр з мудрагелістым прозвішчам, якога я не мог запомніць. Я змушаны быў прыткнуцца на пляскатым крыле ля фары, як нярэдка ездзіў на перадавой. Цёплаю парой тут было не горш, чым
у кабіне, ды й зручней было пры нечаканым абстрэле саскочыць на зямлю. Належала толькі трымацца. Перад тым як рушыць, ніхто з камандзіраў не сказаў нічога, але калі рушылі адкрыта, значыць, немцы не супраціўляліся. Яны зніклі. За дашчэнту разбітымі дамамі ўскраіны пераехалі лінію акопаў нашай пяхоты, якой ужо там не было, затым і нямецкую лінію. Нямецкія акопы выглядалі, як пры паспешлівым адступленні — скрозьь валялася вайсковае майно, зброя, скрынкі боепрыпасаў; упоперак бруствера на сошках стаяў нарыхтаваны да бою кулямёт з абвіслай у акоп стужкай, поўнай патронаў. Але салдатаў нідзе не было відаць — ні жывых, ні забітых. Здаецца, учора, расстраляўшы збольшага боекамплект, яны падаліся на захад. На сустрэчу з амерыканцамі. 3 намі яны сустракацца не захацелі.
Ужо добра развіднела, хаця сонца з-за гор яшчэ не паказалася, і ў горнай даліне панавала прахалодная засень. Мы няхутка ехалі па асфальтавай шашы на захад, мінулі першы не крануты вайной гарадок з дбайна дагледжанымі дамкамі ў стылі фахвэрку абапал вузенькіх вулічак, з цёмнай кірхай сярод купкі разложыстых дрэваў. Людзей было мала відаць, але скрозьь з балконаў і вокнаў звісалі белыя прасціны — знакі капітуляцыі. Пасля сталі трапляць і людзі — старыя, дзеці і жанчыны; з расчыненых вокнаў яны махалі нам і ўсміхаліся. А некаторыя плакалі — відаць і такое. Салдаты з кузаваў махалі ў адказ, выкрыквалі самае цяпер зразумелае «Гітлер капут!» ці яшчэ што — вясёлае і гарэзлівае. Усім было весела і радасна — вайне нарэшце канец.
За тым гарадком дарога павярнула ўгору, пачаліся павароты — то ўправа, то ўлева. Нечакана на горным схіле калона спынілася: наперадзе за павароткай пачуліся гарматныя выбухі, усе ыасцярожыліся. Я саскочыў з крыла, думаў, зараз будзе якая каманда, можа, прыйдзецца адчапляць гарматы. Але ніякай каманды не падавалі. Афіцэры павылазілі з машынаў, пасталі на ўзбочыне, узіраліся наперад. Некаторыя ішлі далей, дзе было начальства і дзе раздаліся гэтыя нечаканыя выбухі. Што там адбывалася,
было невядома. Я таксама прайшоў трохі ўздоўж батарэйных машынаў і згледзеў наперадзе свайго камбата. Разам з камандзірам першай батарэі яны ўсё ўзіраліся ў галаву калоны, мабыць, таксама чакалі якога сігналу. Гэтыя два афіцэры, два капітаны з выгляду былі дужа розныя — маленькі хударлявы камбат-1 і цыганскага выгляду, камлюкаваты камбат-2. 3 іх ціхай гаворкі было зразумела, што нас абстраляла нямецкая самаходка, якая, аднак, змоўкла. Экіпаж яе, пэўна, даў драла. Так што няварта хвалявацца, зараз паедзем. I праўда, неўзабаве з галавы калоны прагучала каманда «Па машынах!» Камандзір першай батарэі пабег да свайго «студэбекера», а мой трохі затрымаўся, усё ўзіраючыся наперад.
— Капітан, хачу запытацца.
— Што? — павярнуў да мяне незадаволены твар камбат. — Што гэта тут асабіст раніцой выследжваў?
— А ты не ведаеш, што? — камандзір батарэі ўпёрся ў мяне нядобрым позіркам. — He адчуваеш?
— He адчуваю, — сказаў я, пачынаючы, аднак, здагадвацца.
— 3 якой гэта ты зямлячкай там знюхаўся?
На хвіліну я анямеў — так яно і казалася, як я меркаваў. Я моўчкі чакаў, што яшчэ скажа камбат, але ён таксама змоўк, мабыць, пашкадаваўшы, што і без таго сказаў шмат.
— Зноў жа, бацькі твае дзе? На акупаванай тэрыторыі пражывалі?
— Пражывалі. Ну?
— Во табе і ну! — няпэўна скончыў камбат і крута павярнуўся да свае машыны. Наперадзе ўжо загырчалі маторы, здаецца, калона рушыла.
Я подбегам вярнуўся да машынаў свайго ўзвода і зноў ускочыў на шырокае крыло “студэбекера”. Вось табе і радасць: называецца, сустрэў зямлячку. Ды яшчэ й бацькі на акупаванай тэрыторыі. Але дзе тыя бацькі, што я пра іх ведаў? Думаў, прыеду пасля вайны, буду шукаць. Нехта ж павінен ведаць, як і дзе яны прапалі летась пад Ушачай. Былі ў партызанах, ды зніклі. Магчыма, у час прарыву з
нямецкага акружэння. Можа, загінулі, а можа... Тое можа дацінала мяне ўжо паўгода. Шкада, на парозе міру рушыліся ўвогуле нармальныя адносіны з камбатам, які яўна злаваў на мяне, мабыць, з падачы асабіста. Хаця з ягонай падачы як не зазлуеш? Тут не на жарт спалохацца можна.
Калона рушыла далей, і неўзабаве мы ўбачылі тую самаходку, што абстраляла нашую калону. Экіпажа яе там ужо не было, самаходка стаяла пакінутая за рэчкай на схіле. Зрэшты, шкоды яна нам не ўчыніла. А на другім павароце пад абрывам ляжала ў рэчцы нашая перакуленая трыццацьчацьвёрка, і горны паток булькатаў ля яе гарматнае вежы. Здаецца, там засталіся і танкісты, — відаць, надта паспяшаліся да перамогі.
Мы зноў з’ехалі ў даліну, на раўнейшае, машыны прыбавілі хуткасці. Я ўсё сядзеў на крыле, трымаючыся за абрашотку фары. I раптам мы ўбачылі немцаў. Немалая калона іхнай пяхоты маршавала акрай дарогі, зважліва прапускаючы нашыя аўтамабілі, — змораныя, схуднелыя, аброслыя шчэццю твары, — бязладны, прытомлены строй. Усе абвешаныя шынялямі, коўдрамі, тарбінамі з паходным майном, але без зброі. Ужо раззброіліся. Нібы палопныя. Ці падрыхтаваліся ў палон. Афіцэраў было мала відаць — дзе-нідзе збоч калоны тупаў абыякавы да ўсяго лейтэнант ці обэр-лейтэнант з адной-дзвюма бубкамі на кароткіх пагонах. Нашыя салдаты з машынаў свавольна крычалі ім “Птлер капут!”, яўна выказваючы тым і радасць, і здзек, і зласлівасць. Немцы амаль не адказвалі, толькі засцярожліва пазіралі на сваіх учарашніх ворагаў і тупалі сабе далей. Тады салдаты, па-дурному жартуючы, пачалі крычаць звыклае для немцаў «Хайль Гітлер!», ускідваючы ўгору руку. I некаторыя з немцаў стрымана адказвалі сваё «хайль», няўпэўнепа рухаючы ўгору рукой. Як на запясцях некаторых відаць быў раменьчык ад гадзінніка, нашыя стукалі зверху ў кабіну «Стой!», шафёр прыпыняў машыну, нехта саскокваў на дарогу і кідаўся ў нямецкі наўтоп. Неўзабаве з’яўляўся адтуль з гадзіннікам, a то й двума ў руках, ужо на хаду чапляўся за борт «студэбекера». Камандзіры сёння