Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— А ў тваіх гаспадароў сын ёсць?
— Быў, — проста сказала яна.
-I?..
— I сплыў, — напаўжартам скончыла Франя, здаецца, адразу адчуўшы маю падазронасць. — Летась загінуў у Прусіі.
Тое яна гаварыла лёгка, без клопату, але мне пачулася некаторая фальшывінка тае яе лёгкасці, і я маўчаў.
— Прыслалі паведамленне, ягоныя дакументы, лісты. I нумар магілы. А што вас тое зацікавіла?
— Ды так.
— Старыя дужа перажывалі. Фраў Сабіну было аж паралізавала — інсульт. Ледзьве адышла. Цяпер ходзіць з кіёчкам. Радню, якая была, разбамбілі ў Гамбургу. Нікога не
засталося. Пляменніца памерла во ў гэтым горадзе, дык ад яе катэдж дастаўся. Думалі дасядзець тут да канца вайны. Аж вайна і сюды дакацілася.
Яна сканчала зашываць маё добра-такі расшкуматанае рукаво, на якое не хапіла адной ніткі, і Франя ўзялася сучыць другую. Усё тое рабіла з дакладным спрытам, і я з любасцю назіраў за даўно не бачаным жаночым клопатам. Яе нядаўняе страхавітае напружанне таксама, здаецца, мінулася. Ці можа, мне толькі здавалася тое.
— Вайпа скончылася, але... Замест немцаў тут жа заваладараць рускія. Старыя дужа перажываюць...
— Во як! Гэта чаму ж?
Схіліўшы галоўку над шытвом, Франя коратка цепнула плечуком, нібы кажучы тым: хто іх ведае? Я таксама не всдаў. Усё сказанае ёю было для мяне нязвыклае і нечаканае, унутрана я не пагаджаўся, але і не ведаў, як запярэчыць. Мусіць, тое адчувала і Франя і, каб зняць мой невыразны клопат, сказала:
— Ай, не будзем пра тое.
Хай не будзем, я не пярэчыў. Тое цяпер мяне меней за ўсё цікавіла, мяне вабіла гэта дзяўчо, і я міжволі імкнуўся толькі да гарэзлівай вольнасці нашых адносінаў. Хацелася жартаваць, але ўсё не выпадала здатнага для таго моманту ці настрою. Усё ж над намі вісела вайна.
He паспела, аднак, Франя дашыць маё рукаво, як прачынілася палавінка дзвярэй, і ў вестыбюль зазірнуў белабрысы твар Кананка.
— Таварыш лейтэнант...
Па ягоным устрывожаным голасе я зразумеў, што там нешта здарылася, і ў адной сподняй сарочцы выскачыў на падворак. На агнявой быццам усё было як заўжды, але насупраць на дарозе стаяў незнаёмы, без тэнту “додж”, і ад яго наўпрасткі цераз пустку кіравала сюды група вайскоўцаў. Наперадзе крочыў рослы, плячысты чалавек быццам без зброі (ці, можа, з пісталетам на баку), за ім яшчэ трое — два, відаць было, з кароценькімі аўтаматамі ППС. Яны ўразброд, неяк з маўкліваю пільнасцю набліжа-
ліся да мастка. Я насцярожана падаўся да брамкі насустрач.
— Ты хто? — запытаў пярэдні, спыняючыся перад зачыненай брамкай. На ягоных плячах былі ўсяго толькі пагоны старшыны, і ў мяне трохі апала трывога.
— А ты сам хто? — як мага спакайней запытаўся я. Замест адказу старшына вызверыўся металічным голасам:
— Хто займае асабняк?
— Ну, я займаю.
— Асвабадзіць нямедленна! — голас яго стаў зусім свалачны. — Я з разведроты гвардзейскай арміі.
— Другі пашукайце! — з раптоўнай рашучасцю выпаліў я. — Тут процітанкавы полк.
— Які яшчэ полк! — старшына лёгка пераскочыў цераз брамку.
— Стой! — крыкнуў я, раптам пашкадаваўшы, што пакінуў свой пісталет у вестыбюлі. Тады я выхапіў аўтамат у Кананка, які сцішана стаяў ззаду. — Стой!!!
Старшына і праўда спыніўся, утаропіўшы ў мяне зласлівы позірк. Пасля азірнуўся назад, дзе за брамкай напагатоў стаялі яго памагатыя. Тыя, здаецца, таксама браліся за зброю.
— Ты што! Пад трыбунал захацеў? — пагрозліва прарычэў ён, варухнуўшы жаўлакамі на цвёрдым, свежа паголеным твары. Але за свой “парабэлум”, што вісеў на ягоным сцягне, пакуль не хапаўся.
Хвіліну мы стаялі так, адзін супраць аднаго, — я з нарыхтаваным для стральбы аўтаматам, а ён, мабыць, набіраючыся рашучасці для апошняга кроку. Але ўсё ж штосьці замінала яму ў той ягонай рашучасці. Пасля ён азірнуўся, але не на сваіх прымоўклых сяброў за брамкай, а на прасцяг за рачулкай, і згледзеў там маіх артылерыстаў.
— Твае?
— Mae.
Так, мае артылерысты, мабыць, мала што разумеючы з таго, што тут адбывалася, аднак, з прыкметнай увагай узіраліся сюды з агнявой, і тое, здаецца, пахіснула набрынялую рашучасць старшыны.
— Ладна, — вымавіў ён болей спакойна і, перш чым пераскочыць назад цераз брамку, прыгразіў: — Горка пашкадуеш, мудак!
He вяртаючыся назад цераз масток, яны хуткім крокам скіравалі кудысь па гэтым беразе, — мабыць, да іншых ускраінных будовак. Я аддаў аўтамат Кананку і вярнуўся ў катэдж.
He сказаць, што гэтая сутычка далася мне лёгка, без хвалявання. Ведаў, тое мне, мабыць, проста не абыдзецца, яшчэ можа быць ліха. Адчуваў, што гэта не так сабе, не выпадкова, штосьці тут усунулася тайнае і малапрыемнае. Ці не пашчыраваў тут наш санінструктар, іначай чаму б яны скіравалі адразу да гэтага катэджа? Ужо пэўна не таму, што ён тут самы прыгожы? Што ў іх там, у тыле, мала здатных, прыгожых будовак для разведроты гвардзейскай арміі? Ды і ці для разведроты яны рупіліся?
3 дрыготкіх рук прымоўклае Франі я ўзяў сваю гімнасцёрку, моўчкі надзеў цераз галаву. Франя чамусь ні пра што не пыталася, — мабыць, і без роспыту адчувала, што здарылася на падворку, і на яе азмрочаным тварыку прадаўжаў трымцець спалох.
— He бойся, — сказаў я, падпярэзваючыся. — Мы абаронім.
— Дзякуй вам, — ціхенька адказала дзяўчына.
— I гэта... Заві мяне на ты. Добра?
— Добра, Міця.
Усё ж я задоўжыўся на гасцях, нельга было так доўга адсутнічаць на агнявой. Хоць навакол было ціха, але трывога магла ўзнікнуць кожнай хвіліны. Зноў жа камбат там, мабыць, ужо неаднойчы тэлефанаваў Муху, патрабаваў узводнага. Мядзведзеў, канечне, выручыць, як звычайна, скажа, што лейтэнант пайшоў у другі разлік, дзе не было тэлефону. Але ўсё ж не на паўдня ён пайшоў у той разлік.
— Я вярнуся, — сказаў я Франі, якая, не выходзячы на ганак, стаяла ў расчыненых дзвярах. — Нікога не пушчайце!
На агнявой, аднак, усё было як заўжды, калі не было
абстрэлу. Наводчык Сцяпапаў дыміў сваёй махоркай; гультаяваты Атрошчанка ляжаў дагары на брустверы, звесіўшы на пляцоўку даўгія ногі ў шырокіх трафейных ботах. Малады Скібаў дзёўбаў пад сашніком рыдлёўкай — каб павялічыць радыус абстрэлу гарматы. Ягонай лянівай працай прыдзірліва кіраваў камандзір Мядзведзеў, што сядзеў насупраць на станіне.
— Глыбей, глыбей вазьмі. A то як дасць на адкаце — наводчыку сіняк і пасадзіць. Абед вам, лейтэпант, у кацялку на скрынцы, — сказаў ён да мяне. — На двух з Кананком.
— Еш, Кананок, я не буду.
Мне было не да абеду. Адчуваў, каньячны хмель яшчэ не мінуўся, як не мінулася ўзрушэнне ад нядаўняй малапрыемнай сутычкі. Адкрыты «додж» кудысь знік з дарогі, і я не заўважыў, куды. Ці яны, можа, з’ехалі зусім, ці шарылі дзе паблізу. Маглі зноў налезьці па той асабняк. I я ўвесь час пазіраў туды, хаця й не ведаў, што зрабіў бы, калі б убачыў іх там. Я сказаў Франі не пушчаць, але разумеў, што магчымасці яе ў тым надта абмсжаваныя. Калі гэтыя захочуць, іх не спыніць і танку. Што ім гэты катэдж! У мяне ўжо была падобная сустрэча, праўда, не тут — ва Угоршчыне, ля Балатону, у адным графскім маёнтку, які мы занялі надвячоркам. Толькі ўлезлі з-пад дажджу пагрэцца на ноч, як на падворак укацілася некалькі “студэбекераў”, і такія во хлопчыкі з аўтаматамі пачалі нас выкурваць. Маўляў, вымятайцеся, тут будзе ўправа гвардыі палкоўніка Маляванага. Хоць на самой справе таму палкоўніку спатрэбіліся зусім не халодныя графскія пакоі з партрэтамі продкаў на сценах, а хутчэй сутарэнні пад імі, дзе было што-нішто з пітнога. I закусі. Як яны пас вытурылі ў поле, дык пасля да раніцы гаспадарылі там, а на золаку, пакуль не пачаўся бой, тыя “студэбекеры”, цяжка валюхаючы па калдобінах, павезлі іхныя трафеі. А мы толькі ляскалі зубамі, седзячы ў мокрай пасадцы пры дарозе. Ну але там быў камбат, ён прымаў рашэнне застацца ці ўступіць. Вырашыў уступіць, можа, і правільна — танней абышлося. Бо што б мы зрабілі з тою п’яною хеўрай, надзеленай ула-
дай высокага начальства? Тут жа камбат далёка, рашэнне належала прымаць мне. Во я і прыняў. Цяпер буду чакаць наступства.
Між тым было чутна, як у раўку штось стрымана прамаўляў па тэлефоне Муха, але, мяркуючы па голасе, не з пачальствам, — хутчэй са сваім братам-сувязістам. Пагутарыўшы трохі, устаў ад тэлефону і голасна абвясціў:
— Брацця славяне! Вайне канец!!
Мы ўсе на агнявой знерухомелі, змоўклі, чакаючы тлумачэшіяў радаснай навіны, і Муха, натапырыўшы свас вусы, з важнасцю аб’явіў:
— Брыгадныя радысты падслухалі: заўтра капітуляцыя.
— А чаму нам нічога не кажуць? — запытаўся Мядзведзеў.
— Мабыць, скажуць...
Муха зноў знік у раўку, прыпаўшы да свае трубкі — цяпер адтуль чакаліся незвычайныя навіны, ад якіх радасцю займалася салдацкая істота, сонцам асвятляўся ўвесь белы сьвет. Гэта ж трэба — скончылася вайна, і ты жывы! Цябе не забілі. Ты будзеш жыць доўга, доўга. He будзеш трэсціся ў зямлі і чакаць апошняга свайго выбуху. Ты вернешся дамоў, зноў убачыш маму. Знойдзеш сваё каханне, якое дасць табе законнае шчасце ў жыцці. Канец вайне!..
Але калі канец вайне, дык, мусіць, доўга мы тут не ўседзім. Мусіць жа, мы некуды рушым — назад ці наперад. Толькі наперад чамусь не пускаюць немцы — ці яны не ведаюць пра сваю капітуляцыю? Ці, што зусім кепска, не згодныя з ёй? Калі якія эсэсаўцы, дык ведама, тая капітуляцыя дае ім няшмат радасці — яшчэ яны паваююць. He дачакаўшыся, аднак, болей дакладных навінаў, я ўзлез у равок і патэлефанаваў да камбата. Ці праўда, што ўжо фініта?
— Будзе фініта — скажам. Hi на хвіліну не спознімся. A пакуль захоўвайце пільнасць, — ахалодзіў мяне камбат.
Мабыць, так. Калі загадана захоўваць пільнасць, дык мабыць, пічога і не адбылося. Мабыць, радысты паспяшаліся. Можа, дзе і капітулююць, а ў нас будуць марудзіць.
Чакаць загаду. Таксама, як і мы чакаем загаду зверху. У гэтым сэнсе нічога не мяняецца. Хоць і канец вайне, усе падпарадкуюцца ўласнаму начальству. Як і заўсёды. Толькі начальства вырашае, замірыцца ці ваяваць.
Але ўсё ж калі капітуляцыя, дык, мабыць, не пакінуць нас у гэтай зямлі. Цяпер ужо ў зямлі пе сядзелася, і я выйшаў з агнявой на зялёную траўку побач. У наваколлі стаяла зусім мірная ціша, не стралялі ні мінамёты, ні гарматы. He чуваць было і апрыклай трывожнай страляніны на перадавой. Штось усё сціхла, стаілася. Чакала. Сапраўды, ці не канец гэтай праклятай калатнечы? Настрой мой то поўпіўся радасцю, то азмрочваўся невядомасцю, калі я кідаў позірк на недалёкі катэдж. Ужо мне карцела туды, да Франі. Як ёй быць цяпер з гэтымі старымі аўстрыякамі? Трэба дадому. У Беларусь. Але як? Куды я яе вазму? Да маіх артылерыстаў на агнявую? Вядома, хлопцы былі б радыя. Але што скажа начальства?