Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Я ўстаў з канапкі, аглядзеў праз шыбкі гарадское наваколле. Па дарозе з-за вугла паўразбуранага дома, дзе я так ганебна пляснуўся з ровара, хутка праімчаў знаёмы трафейны «хорх», на якім ездзіў наіп «смершавец», і я з прыкрасцю падумаў: чаго ён тут гойсае? Хоць вайна канчаецца, а гэтым няма спакою, усё нешта шчыруюць, уведваюць, мабыць, нешта камусь рыхтуюць. За сябе ўвогуле я быў спакойны, здаецца, вялікіх грахоў не меў. На акупаванай тэрыторыі не жыў, з харкаўскага акружэння выйшаў не адзін, а з групай, і тое «злачынства» было ўжо добра даследавана «смершам» і, пэўна, здадзена ў архіў. Але, мабыць, гэтак жа думаў і камандзір узвода сувязі Ляжнеўскі, якога месяц таму рэпрэсаваў «смерш». Той, выпіўшы, даў сабе волю паразважаць наконт «несправядлівасці» да акружэнцаў, якіх пасля вызвалення спрэс накіроўвалі ў штурмбат. Сам апынуўся праз тое ў штурмбаце, і ніхто з нас яго болей не бачыў.
Над гарадком вечарэла, горы паволі асядалі ў цень, толькі снегавыя вяршыні яшчэ блішчэлі здалёк сонечным водсветам. На фоне блакіту вечаровага неба той бляск рабіўся надзвычай выразным, набываў перад ноччу сілу. Як добра было б сядзець тут з мілым дзяўчом да ночы, ды і ўночы таксама. Слухаць яе, адчуваць і — кахаць. Каб не вайна. Але калі б не вайна, дзе б я сустрэў яе? Дзіўпа, але менавіта вайна звяла нас тут, наводдалі ад радзімы, сярод гэтае альпійскае прыгажосці. Як бы і не развяла таксама, — раптам падумалася мне.
Амаль нячутна ў вежу паднялася Франя, штосьці прынесла ў руках. Разадрала ўпакоўку і паставіла на канапу невялічкі пакуначак.
— Во, частуйся, Міця. Акурат, як нашыя да вайны.
To былі цукеркі, знаёмыя з дзяцінства “падушачкі”. Мабыць, не дужа сьвежыя, некаторыя пазліпаліся, і Фрапя аддзірала іх па адной, частавала мяне. Сапраўды, не зважаючы на ле надта апетытны выгляд, цукеркі, як і ў дзяцінстве, былі салодкія і пахкія.
— Сорак капеек сто грамаў. Прыпамінаеш?
— Прыпамінаю, — сказаў я. — У сельмаг бегалі на перапынку.
— А яшчэ былі ірыскі...
— Дык усё ж, адкуль ты родам? — папытаўся я.
— Ды з Менску. Там і нарадзілася.
— I даўно адтуль?
— 3 Менску даўно. 3 Менску ж я спярша перабралася ў Чэрвень, адтуль ужо ў Нямеччыне апынулася. Ды тут, каб пе пашэнціла, прапала б. Як прапалі мае дзяўчаты.
— Дзе прапалі?
— А па хімічных заводах у Руры. Паатручваліся і пагінулі. Усе чацвёра чэрвеньскіх.
— А ты?
— Ведаеш, тут, можа, лёс такі. Можа, якая выпадковасць. Гэта ж як мы прыехалі ў нейкі гарадок ля Гановера, нас пачалі размяркоўваць. Ну, пастроілі ў шарэнгу, прыйшло нейкае начальства — у форме і ў цывільным — хто якія, мы тады мала разбіраліся. I пачалі перабіраць, каго куды. Але спярша прыйшлі вайскоўцы, як пасля аказалася, афіцэры з вермахту. Яны былі ў водпуску з фронту, і ім дазвалялася выбраць у свае сем’і абслугу. А я была самая маленькая, схуднелая за дарогу, бедна апранутая. Стаю, ледзьве дыхаю... Перад тым не спалі тры ночы, пакуль нас мутузілі па стапцыях, згаладнелыя. А яны ідуць — сытыя такія, здаровыя бугаі, два ў эсэсаўскай форме і трэці — афіцэр вэрмахту, малады юнак, танкіст. Тыя павыводзілі дзяўчат, што здаравей, ну, рослых, дужэйшых. А я стаю самая апошняя. I во гэты вэрмахтаўскі лейтэнанцік прайшоў раз, ды, мусіць, яму ўжо не хапіла дужэйшых. Тады ён вяртаецца і да мяне — «ком» кажа. Я ледзь не самлела, так ён холадна паглядзеў на мяне, і голас такі, чыста салдацкі, бы на пляцу.
Выйшла. I мяне аформілі ў гэтую во сям’ю доктара Шарфа. А той афіцэр быў іхны сын Курт. Дома ён зусім не такі страшны аказаўся, як там выглядаў — ветлівы і ціхі. I надта ўжо сумны. Праз два дні паехаў на фронт, а праз два тыдні загінуў у танку. Як падумаць, дык ён выратаваў мяне. Каб не ён, атруціцца б і мне на той хіміі.
— Аднак гісторыя! — сказаў я, уражаны гэтым аповедам. — Можа, табе і пашэнціла.
Франя спахмурнела і хвіліну роўненька сядзела, апусціўшы на калені маленькія, з вострымі локцямі рукі.
— Можа, адной мне і пашэнціла. I я ўсё думаю: як бы чаго не сталася. Усё ж шчасце, яно падманлівае. Гэта няшчасце — назаўсёды. Я тут кожны дзень бяды якой чакала, ну, думаю, няўжо ж мне і далей будзе так шанцаваць?
— Цяпер ужо можна не баяцца. Скончыцца вайна, дамоў вернешся. Ці ты іначай думаеш? — запытаўся я і насцярожыўся, чакаючы яе адказу. Франя ўздыхнула.
— Хто ж не хоча дамоў. Але што дома? Каб жа ён быў хоць, той дом. Ды і аднакласнікаў — нікога ж не засталося. Як во жыць сярод незнаёмых? I тут незнаёмыя, і там незнаёмыя...
Ну, ведама, з’явяцца новыя знаёмыя і нават сябры, гэта я ведаў па сабе. Але аднакласнікаў, сяброў дзяцінства ўжо, мабыць, не будзе. Тое ўжо адрэжацца назаўжды. Мабыць, кепска жыць з адрэзаным дзяцінствам? Я неяк пра тое не думаў. Франя ж во думала...
Здаецца, неўпрыкмет за гаворкай мы скончылі той цукеркавы пакуначак. Я пасунуўся яшчэ бліжэй, і Франя не адсунулася — ужо не было куды.
— Бедная дзяўчынка! — шчыра вымавілася ў мяне з самай душы і нечакана для сябе я пацалаваў яе ў шчаку. Франя на момант знерухомела і раптам скаланулася ўсім целам у незразумелым бязгучным плачы.
— Ну што ты! Ну што ты! — ледзьве пе спалохана казаў я, усё цалуючы яе мокры ад слёз твар, і яна не адхілялася, не ўнікала маіх вуснаў. Аднак патроху марудна спакайнела і раптам бездапаможна ўсміхнулася праз слёзы.
— Ты прабач мне...
— Ну нічога, нічога...
Я і яшчэ цалаваў яе, каб неяк суняць яе боль і выказаць глыбіню маёй да яе пяшчоты.
— Я ўжо сто гадоў... Сто гадоў не плакала. Знаеш, не кепска япы да мяне адносяцца, але ж не магу я паскардзіцца ім. Ці заплакаць. Два гады на адзіноце. Душа змарнела, і во раптам ты. Трэба было... Прабач, Міця.
— Я разумею. Ну, супакойся...
Усё ж патроху яна сунялася, прыгладзіла далонькай сваю прычоску, і стала для мяне яшчэ болыв блізкай і жаданай.
— Гэта ж трэба! — усё чамусьці здзіўлялася Франя. — Няшчасная мая мамачка. Каб яна дажыла да гэтага часу. Усё выбірала мне хлопцаў, ды гэтак прыдзірліва. Калі з кім прайдуся, дык яна: то надта даўгалыгі, то кароткі, то смешна шморгае носам. А той малапрыкметны, той не камсамолец. Ты ж, мабыць, член партыі?
— Яшчэ не, — сумеўся я. — Але камсамолец. А што мама — парцейная?
— А то як жа!
— А бацька?
— А бацька вораг народа. У трыццаць восьмым пасадзілі і прапаў. Мама адмовілася пасля ад яго. Мне па сакрэту сказала, літо тое — дзеля нашага паратунку. Тады шмат хто гэтак рабіў. Япо й зразумела: яшчэ маладая, прыгожая. I ўсё роўна не ўбераглася — сябе загубіла.
— А бацька — які кіраўнік быў?
— Бацька... — Франя памарудзіла з адказам, мабыць, гаварыць пра бацьку было ёй не проста. — Бацька ў органах гірацаваў. Яшчэ ад рэвалюцыі. Ён жа з Дзяржынскім у адной турме сядзеў.
— Во як!
— Ну. Дзяржынскі яго і ў Менск накіраваў. Працаваў дзень і поч, мы яго й не бачылі. Толькі раз неяк быў выходны ці якое свята, не памятаю. Дык паехалі на рэчку, рыбу вудзіць. Праўда, вудзіў адзін татачка, мама на лужку кветкі збірала, а я бегала па водмелі, малькоў разганяла. Бы гуля-
ла з імі. Так мне гэта спадабалася, ведама, малая была. Пасля ўсё прасіла бацьку — з’ездзім яшчэ. Ён абяцаў, але ўсё было неяк. Некалі і некалі. А адзін раз кажа: сёння на працу не іду, і сеў на ложак, сядзіць. Смутны такі. Я пачала прыставаць: паедзем на рэчку. А ён кажа: не, ужо не паедзем. Даседзеў так да начы, а ноччу яго і ўзялі. Так я болей і не пабачыла рэчку.
Шэрае сутонне ахутала вежу і наваколле, ужо не стала відаць ні ўскраіны гарадка, ні гор, ні дарогі. He відаць было і маіх пазіцыяў. Гарадок патануў у змрочным тумане, толькі дымы ад пажарышчаў бялявымі космамі мкнулі кудысь над руінамі.
— I я сваіх з сорак першага году не бачыў. He ведаю, ці жывыя, — сказаў я, пранікаючыся яе клопатам.
— Маму ж немцы павесілі. У Менску. Як партызаны іхнага гаўляйтара падарвалі, дык немцы пачалі хапаць падпольшчыкаў. Ну якраз і маму маю. Павесілі ў скверы.
— А ты ж як?
— А я? Кепска я. Жылі на кватэры ў Грушаўскім пасёлку, ну, пасля маці засталася адна. Кватэрная гаспадыня, праўда, неблагая была кабета. Але ў самой трое малых, мужа няма. Харчу ніякага. Прывезла з раёну мех бульбы, хутка яго з’елі. Прадалі, што было можна прадаць. Я апошнія рукавічкі прадала, што перад вайной мама звязала. Можа б як і далей бавілі час, ды на бяду да суседзяў сталі на кватэру два паліцаі. Ну і адзін, Вінцэсь, стаў заходзіць. П’янтос такі, брыдкі і нахабны, не было ад яго паратунку. Прыб’ецца калі, сядзіць да поўначы, балбоча невядома што. A то пачне прыставаць. Я ўжо адшывала яго, як умела, ды й гаспадыня старалася — нічога не памагае. Закахаўся, кажа.
— Ну, ведама, прыгожая дзяўчына...
— Ніякая не прыгожая. Гэта цяпер трохі, а тады, бы брыдкае качанё.
— Ну ладна, ладна, — з раўнівай ноткай сказаў я. — He прыбядняйся.
— Я й не прыбядпяюся. А тады... Тады цётка Мар’я кажа: давай адвязу цябе да дзядзькі на вёску. У таго адна дачка,
твая аднагодка, будзеце разам. Пакуль зіма скончыцца. A там паглядзім, можа, і вайна замірыцца. Неяк у нядзелю паехалі па санях — далёка, аж у Чэрвень, а там яшчэ кіламетраў шэсць, прыехалі ўжо ноччу, пастукаліся ў вакно. Дзядзька пусціў, гаспадыня яму пачала тлумачыць, пасля прасіць. Я ўсё гэта слухаю... Неяк упрасіла, назаўтра паехала. А я засталася. Незнаёмая, чужая ў чужых людзей. Зоська і праўда, амаль мая аднагодка, шаснаццаць гадоў. Ну, з гэтай мы быццам сышліся, нічога была дзеўка, пе злая. Толькі недалёкая, страх. Да вайпы скончыла шэсць класаў, а да хлопцаў цягнулася, бы да магніту. Так да вясны дабылі. А вясной загуло ў наваколлі — прыйшлі партызаны. Сталі ў нашу вёску наведвацца, наладжваць сувязі. Ну і некаторых хлопцаў сагітавалі, а за імі і дзевак. Зоська засталася, бацька не пусціў. А мяне не пушчаць не было каму, пабегла з дзяўчатамі. Пачалося лясное жыццё. Атрад «Бальшавік» называўся, камандзір — былы пагранічнік, прозвішча Сокал. Дні праз тры ставяць мяне ў каравул — на ўзлеску ля кладкі, вінтоўку далі, настрашылі наконт пільнасці. Ноччу стаю, баюся. А тут прыходзіць каравульны началыйк, таксама з пагранічнікаў — на праверку. Праверыў, я ўсё правільна адказала, а ён не ідзе назад. Тое ды гэта, бачу, пачынае самым нахабпым чынам. Што мне рабіць? Крычаць, ці што? Крычаць нельга. Неяк той раз ад яго выбавілася, сказала: пажалюся камісару. Адчапіўся. Вядома ж, нікому скардзіцца не пайшла, дык неўзабаве ўсё пачалося па-новаму. I хто — сам камандзір атрада. He адмовішся ж, калі загадвае куды ісці. Ідзеш, а ён з ад’ютантамі следам. Вярнуся, а ён: пачаму не спалняеш загад? За неспалненне загаду — расстрэл на месцы. Пасля псраходу ляжам дзе стомленыя па хвойным лапніку, адразу ў сон. А ён ноччу падкочваецца, ну і... Як закрычу! Тады лаецца: пачаму дэмаскіруеш групу? За дэмаскіроўку групы — расстрэл. Гэта былі нейкія не такія, як іншыя, партызаны, як пасля даведалася — асобага прызначэння. Усё хадзілі на маршы. Нашая задача была Менск, туды дзяўчат пасылалі, адтуль да нас прыходзілі. Але болей пасылалі. Меней вярталіся. He