Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
— Ну, адабраў...
— Так я і паверыў, — засумняваўся санінструктар. — Схавалі недзе.
Ён пачаў азірацца каля агнявой, шукаць ровар: зазірнуў
у апусцелы равок, за штабель снарадных скрьшак пад брызентавай накрыўкай.
— He шукай, не знойдзеш, — раптам сказаў Мядзведзеў. — Камбрыг загадаў аддаць.
— Каму аддаць?
— У каго ўзялі.
Ну, навошта было гаварыць тое, зласліва падумаў я, хай бы шукаў, дзе хоча. Алс Пятрушын адразу зразумеў, што Мядзведзеў не падманвае і, ні слова не мовіўшы, пераскочыў бруствер.
— Ты куды? Назад!
Tort толькі буркнуў штось на хаду і хуткім крокам скіраваў да катэджа. Гэта ўжо мне не спадабалася, але што было з ім рабіць? Па службе ён мне не падпарадкоўваўся, а звяртацца цяпер да камбата не мела сэнсу. Камбат з гэтым сяржантам чуўся ў надта прыязных адносінах: той нядаўна яшчэ цягаў яму бутлі з віном, выручаў, калі ён, перабраўшы, ляжаў у кабіне “студэбекера”, казаў па тэлефоне: камбат хворы, дыягназ — малярыя. Той і праўда хварэў на малярыю, як зрэшты, шмат хто на батарэі. Але хварэлі ўлетку і ўвосень, зімой малярыя не брала.
Абстрэл ужо сціхаў, здаецца, з абодвух бакоў; закацілася за вяршыні гор далёкае рэха, надоўга ці не — невядома. Санінструктар перайшоў масток, рашуча пераскочыў цераз невысокую брамку і скіраваў да дзвярэй катэджа. Штосьці пагрозлівае здалося мне ў той яго самаўпэўненай, амаль злой рашучасці, быццам і я ўжо меў пэўнае дачыненне да таго катэджа. Я выскачыў з агнявой і, накульгваючы на пабітую нагу, перайшоў масток, пералез цераз агароджу. 3 дамоўкі ніхто не паказваўся, а Пятрушын раз-пораз дубасіў кулаком у цяжкія дзверы.
— Адчыніце!
Я падбег ззаду і рвануў яго за плячо.
— Прэч адсюль!
Санінструктар павярнуўся, працяў мяне злым позіркам, але паслухаўся і пайшоў да брамкі. Здаля толькі брыдка
нягучна вылаяўся. Я павярнуўся быў, каб падацца следам, як ззаду забразгалі дзверы.
— Дзякуй вам. Ён другі раз ужо...
На парозе ў паўрасчыненых дзвярах стаяла яна — мая зямлячка. Толькі зірнуўшы ў яе кірпаценькі, з некалькімі рабацінкамі ля пераносся тварык, я адразу пазнаў наш паўзабыты дзявочы выраз — ветліва стрыманы, мо трошкі з бояззю перад незнаёмым чалавекам. 3 выгляду яна была зусім яшчэ дзяўчо, падобная на хлопчыка-падлетка, — у цёмнай кофтачцы з белым каўнерыкам і вузкіх штоніках замест спаднічкі. Спераду быў прышпілены куртаценькі белы фартушок — як у пакаёўкі, ці што. Уражаны гэтай сустрэчай, я на момант забыўся пра санінструктара і нават не бачыў, як той пералез цераз брамку.
— Вы з Беларусі? — здзіўлена папытаўся я.
— Ну, — ціхенька адказала яна і бы насцярожылася затым.
— I я ж таксама.
— Ведаю. Мне ваш салдат сказаў.
— Але... Вы тут даўно?
Падобна было, яна ўздыхнула ці толькі памкнулася да таго, стрымаўшы ўздых. Затым павярнулася ў дзвярах, не запрашаючы мяне заходзіць, але й сама не выходзячы на нізенькі каменны ганак. Уся такая спрытненькая, тоненькая, бы цьвічок, з адзнакай чагось устрывожанага на прывабным тварыку.
— Як вам сказаць... Хутка не скажаш, — вымавіла яна й зрабіла нясмелую спробу трошкі ўсміхнуцца. Бы на развітанне. Але развітвацца з ёю мне ўжо не хацелася.
— Нікога не пушчайце, — сказаў я, адчуўшы цьмяную прыязнасць да яе. — Калі будуць стукаць, не адчыняйце. Мы вас абаронім.
— Тут ужо стукаліся.
— Хто стукаўся?
— Вашыя ваенныя, — сказала яна і памаўчала. — To можа, зойдзеце? — нечакана папыталася ці прапанавала яна і трошкі збочыла ў дзвярах, пераступіўшы на слізкім грані-
це маленькімі, у мяккіх пантофліках ножкамі. Я міжволі зірнуў ііа свае белыя ад пылу кірзачы і ступіў на нізкі парожак.
Тут быў не дужа вялікі, з высокаю столяй вестыбюль, бы шахматпая дошка, вымашчаны чорна-белаю кафлянаю пліткай, з высокаю чорнай шафай збоку і двума стрэльчатымі вокнамі насупраць. Пасярэдзіне стаяў лёгенькі прыгожы столік на выгнутых ножках, пакрыты квяцістым абрусам. Некалькі гэткіх жа гнутых зэдлікаў мясцілася побач, а ля сцяны стаялі два цяжкія скураныя крэслы. Скрозьь было чыста, дагледжана і цемнавата: вокны знадворку напалову затулялі галіны старых зазелянелых дрэваў.
— А вы тут — адна? — папытаўся я, трохі здзіўлены яўпай заможнасцю яе жытла.
— He, чаму ж... Гаспадары ёсць, — сказала яна, стоячы насупраць. Яна не зводзіла з мяне сваіх зыркіх вачэй, бы чагосьці чакала. Чакала пытання.
— Немцы, канечне?
— Не-а. Аўстрыйцы.
— Во як! Алс ж... Як вы тут апынуліся?
Яна пе паспела адказаць, як паблізу знадворку раскоціста грымнула, аж, чуваць было, штосьці з дробным стукам пакацілася з даху. Дзяўчына міжволі скаланулася, у позірку яе мільгануў спалох, і я выскачыў у дзверы. За маёй агнявой якраз над лесапільняй вецер разганяў у небе руды клубок дыму — то немцы пальнулі шрапнэляй. У такіх выпадках лепей было схавацца ў доме ці дзе пад дахам. Алс я змушаны быў бегчы на агнявую.
Я бег да агнявой і думаў, ці не прыстрэлачная гэта ілрапнэль? Ці не засеклі яны пазіцыі маіх гарматаў? Другі разлік узвода быў па той бок заваленай дошкамі лесапільні, як бы яму там не дасталося. На гэтай агнявой усе сядзелі ў раўку, хоць ад шрапнэлі ў раўку не ехаваешся. У гэты час яшчэ з прарэзлівым трэскам разарваліся два шрапнэлыіыя, але цяпер далей — па той бок дарогі. Я гукнуў Скібаву збегаць у другі разлік даведацца, ці не параніла каго там. Нсмцы тым часам перанеслі агонь за дарогу, мабыць,
пітосьці там згледзелі — ці не рух пяхоты? Скібаў толькі адбег, як зазумерыў тэлефон — гэта камбат пытаўся, што ў нас здарылася. Сказаў, нічога пакуль не здарылася. А калі ў каго й здарылася, дык не ў нас, гваздаюць пакуль па суседзях. Можа, па пяхоце.
Паклаў трубку і сядзеў, прытуліўшыся да нейчай спіны, думаў, што абстрэл, вядома, паганая справа, але ў адным здатная — абстрэлу не любіць начальства таксама. Калі абстрэльваюць, дык можна не асцерагацца, што на цябе нечакана наедзе які-небудзь “віліс” з крыклівым камандзірам ці прыдзяўбецца які нахлебнік-камсорг, парторг ці асабіст. У час абстрэлу ты сам сабе гаспадар, лейтэнантузводны, і болей за немца ворага тут няма.
Абстрэл шрапнэляй цягнуўся, здаецца, бясконца доўга. Усё яснае неба над гарадком было спляжанае жоўта-рудымі плямамі, якія спакваля расплываліся, выцягваліся ў ветраныя космы, і сярод іх пыхкалі новыя — па адным, парамі, a то й па чатыры адразу. Прарэзлівы трэск выбухаў голасна аддаваўся горным рэхам; ад асабліва блізкіх закладвала ўвушшу і прыгнятала да глыбіні душы. Толькі б стрываць. Толькі перачакаць. He загінуць. Гінуць напрыканцы вайны — проста жах...
Але во ўрэшце ў небе над горадам змоўкла. Праўда, штось выбухнула напаследак удалечыні, і настала няпэўная, амаль загадкавая цішыня. Прыбег Скібаў, сказаў, што ў другім разліку ўсе цэлыя, нікога не параніла, толькі no634 у двары забіла двух коней з пехацінскага абозу. Коні ляжаць, і ўжо прыходзіў нехта з цывільных, прасіў дазволу адрэзаць кавалак каніны на біфштэкс. Бедныя аўстрыякі! Мы ўсё ж, як ні былі галодныя, нават па Украіне не елі каніну, хоць некаторыя й казалі, што каніна — зусім неблагое мяса. Але, мусіць, сапраўды — голад не цётка.
Наогул пакуль што не прыкмячалася ніякага руху — ні на ўскраіне гарадка, ні на дарозе. Пяхота штосьці прыціхла, нават не вяла агшо з перадавой. Але не зважаючы на той зманлівы спакой, я адчуваў, што доўга мы тут не выседзім, усё ж мусім наступаць, дабіваць ворага ў ягонай
бярлозе. Асабліва калі наперадзе, з таго боку, наступаюць амерыканцы.
Салдаты па адным павылазілі з раўка на цесную пляцоўку агнявой пазіцыі, расьселіся на станінах, снарадных скрынках. Камандзір гарматы Мядзведзеў адышоўся на хвіліну пад недалёкі плот лесапільні, а як вярнуўся, я нягучна сказаў, каб ініпыя не надта ўчулі:
— Схаджу туды...
— Вазміце каго. A то...
Ну, ведама — а то. Я акінуў позіркам маіх хлопцаў і сустрэў усмешысты твар Кананка.
— Пайшлі!
Той падхапіў на плячо аўтамат, і мы хуткім крокам пайшлі да катэджа. Брамка была зачыненая, і на гэты раз пералазіць цераз яе было трохі няёмка, не тое, што раней. Затое грукаць у дзверы не давялося, тыя адразу прачыніліся, як я ступіў на нізенькі каменны ганак.
— Ну, як вы тут? Жывыя?
— Ой, страхоцця колькі! Заходзьце, калі ласка, — відавочна яшчэ не супакоіўшыся ад перажытага, сказала дзяўчына.
— Нічога! Нядоўга засталося. 3 захаду ідуць амерыканцы.
— Праўда? Але ж мы нічога не ведаем. Дык, можа, сядайце? — няўпэўнена прапанавала япа.
Я не сядаў, марудзіў. Кананок тым часам кіўнуў на дзверы:
— Я там, таварыш лейтэнант.
Ён пайшоў на ганак, а я застаўся адзін. Можа, і не варта было б тут затрымлівацца, але мне хацелася болей дазнацца пра маю зямлячку.
— Дык як цябе завуць?
— Мяне — Франя. А вас?
Стоячы ля чорнае грувасткае шафы, япа, бачна было, з большым, чым раней, даверам вывучала мяне.
— Змітрок Барэйка, — трохі сумеўшыся, адказаў я. — Родам з Бепіанковічаў. А ты адкуль?
— Прыкладна, адтуль жа, — скупа адказала Франя, нібы прыслухоўваючыся да чагосьці. Знадворку, аднак, не чулася нічога асаблівага, хіба за рамамі вузкіх вокнаў ціхенька ляскатала на ветры блізкае лісце дрэваў. Удакладняць сваё паходжанне Франя, аднак, не стала.
— Але пачаставаць вас няма чым. Хіба гарбаткай?
— Добра — гарбаткай! — аж узрадваўся я, учуўшы гэтае знаёмае з дзяцінства слова. Так некалі вымаўляла маці, вясковая настаўніца; бацька ж заўсёды казаў «чай», а маці ўпарта папраўляла яго: «гарбата».
— Дык пасядзіце, я хуценька, — сказала Франя і ціхенька выслізнула ў сваіх мяккіх пантоплях праз бакавыя дзверы.
Я застаўся адзін і засцярожліва падумаў: хоць бы чаго не здарылася. Усё ж побач немцы, і невядома, хто гаспадар гэтага катэджа. Праўда, Франя ўсё ж служыла нейкім гарантам, што ўсё абыдзецца. Я падышоў да аграмадзіны шафы, даверху застаўленай шэрагамі тоўстых кніжак у чорных вокладках з залачонымі гатычнымі літарамі, якія я не надта навучыўся чытаць у школе. Побач на сцяне вісела нейкая цьмяная карціна ў дужа тоўстай і таксама счарнелай ад часу раме. Наогул усё тут было старое, можа, з мінулага стагоддзя, са слядамі аблезлай пазалоты, піто безумоўна сведчыла пра знатнасць паходжання гаспадароў. Можа, нават цяперашніх фашыстаў — хто ведае.
Франя, аднак, бавілася, і я ўжо падумаў, ці не пайсці адсюль да сябе на агнявую. Але нейкая далікатнасць усё ж стрымлівала мяне, і я дачакаўся. Расчыніліся дзверы, і ўвайшла Франя, абярэжліва несучы маленькі блішчасты падносік з двума кубачкамі гарбаты і нейкай закускай на белым з сінім беражком сподку.