Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Я прысеў на снарадную скрынку між станін, а Кананок цераз вузкі драўляны масток вад рачулкай пакаціў ровар. За рэчкай ён прыпыніўся каля, мусіць, зачыненай брамкі, нешта гукнуў. 1 тады з дзвярэй паказалася постаць нейкае дробненькай жанчынкі ў вузкіх штоніках, яна рухава наблізілася да брамкі і ўзялася адмыкаць дзверцы. Кананок, відаць было, загаманіў штось, і яна, падобна, адказала. Хвіліпу япы там быццам перагаворваліся, але адсюль не было чутна, пра што. Хаця пра што мог гаварыць Капанок, які наўрад ці ведаў хоць бы дзесятак словаў па-нямецку.
— Ты глядзі! — зайздросна вымавіў ззаду Сцяпанаў. — Наш Кананок ужо немачку палюе. Ужо дамаўляецца...
— He немачку — мабыць, аўстрыйку. Але праўда, спрытная дзяўчына, — высунуўся з раўка чарнавусы тэлефаніст Муха.
Мабыць, і праўда. Нават здаля дзяўчына выглядала зграбнай — асабліва сваёй хлапчуковай постацьцю, рухавай і невялічкай, і ўжо тым захапіла салдацкую ўвагу ар-
тылерыстаў. Яна пераняла ў Кананка ровар, лёгенька крутнуўшы галавой, адкінула назад пасму коратка пастрыжаных валасоў і павярнулася да дзвярэй у катэдж. Кананок, аднак, усё гукаў да яе нешта, і яна, прыпыняючыся, адказвала, пакуль не знікла за елкамі. Салдат трохі пастаяў яшчэ, а пасля, усё азіраючыся, пайшоў цераз масток да агнявой пазіцыі.
Я зірнуў назад, на дарогу, — «віліс» усё стаяў пад сцяной разбітага дому. Афіцэры схіліліся над ягоным капотам, над разасланай картай; мабыць, яны ўжо страцілі да мяне ўвагу. Ды не ўсе. Адзін з-за спінаў іншых усё ж разы два зірнуў у наш бок — ці не той лагодны маёр, падумалася мне. Але ў той час у раўку зазумерыў тэлефон, і тэлефаніст Муха паклікаў:
— Камбат, таварыш лейтэнант!
Я скочыў у равок, узяў трубку. Камбат пытаўся, колькі ў мяне снарадаў — асобна бранябойных, асобна асколачных. Я сказаў, што трэба падлічыць, тады далажу. Нібы між іншым камбат папярэдзіў:
— Там недзе першы ля вас. I асабіст.
— Ужо бачу. Стаяць на дарозе.
— Як паедуць, звякні — куды?
Я паклаў слухаўку і вылез з раўка. Машыны былі на ранейшым месцы, але афіцэры там, відаць было, заварушыліся, перасталі разглядваць карту. I той лагодны маёр у фуражцы ўжо не пазіраў сюды. Значыць, гэта й ёсць наш брыгадны асабіст, упаўнаважаны страхавітага «смерша» (смерць шпіёнам). Дагэтуль я підзе не бачыў яго, ці, можа, ён у брыгадзе нядаўна? Нашага палкавога «смершаўца» ўсе добра ведалі, той заўжды тоўкся на батарэях, асабліва на маршах ці на фармоўках, любіў пасядзець з афіцэрамі ў вольны час ды з чаркай. I яшчэ быў вялікі аматар спеваў — хоць «Распрагайце, хлопцы, коней», хоць «На познцню девушка провожала бойца». Казалі, у полк прыехаў з Далёкага Усходу і ўжо праз пару месяцаў на фронце атрымаў два ордэны, як і паш камбат, які топае па перадавой ад самага Харкава і два разы паранены. Ну, але здаўна вядо-
ма, што Бог няроўна дзеліць не толькі ў мірным жыцці, але й на вайне.
Машыны з афіцэрамі нарэшце паехалі па дарозе ў тыл, трэба было папярэдзіць камбата. Палкавыя батарэі ў гэтай цеснай горнай даліне размяшчаліся па адной у некалькі эшалонаў — першая батарэя была наперадзе, па той бок гарадка, адразу за пяхотай; па гэты бок наша, за ёй астатнія. Усе сядзелі пры адной дарозе. Вядома, камбаты цікавалі за няўрочным рухам камбрыга і паведамлялі аб ім адзін аднаму, каб не быць захопленымі знянацку. Начальства, як і праціўніка, налсжала асцерагацца на вайне. Я ўлез у цесны равок і патэлефанаваў камбату, а як вылез, Кананок ужо быў на агнявой. Ягоны ўсмешлівы твар зьзяў стрыманым захапленнем, і тое адразу прыкмецілі нашыя зубаскалы-хлопцы.
— Ну, дамовіўся? Калі пабяжыш?
— А можа, ён сюды яе прывядзс? У госці...
Кананок, аднак, без увагі да іх адразу звярнуўся да мяне:
— Там зямлячка ваша, таварыш лейтэнаііт.
— Якая зямлячка?
— Ды з Беларусі, кажа.
— Як з Беларусі? Савецкай? — не мог зразумець я.
У сярэдзіне Аўстрыі, напрыканцы вайны, у гэткім шыкоўным катэджы — зямлячка? Штосьці тут незразумелае...
— Ну, — толькі й адказаў нешматслоўны Кананок. Мабыць, болей ён не ведаў нічога.
Тая навіна не толькі кранула — яна амаль узрушыла мяне. Землякі наогул мяне абходзілі, за ўсю вайну я стрэў іх, можа, чалавекі тры. Мабыць, таму, што гэты Украінскі фронт быў наводдаль ад Беларусі, салдаты ды й афіцэры ў нас болей паходзілі з Украіны, Паўночнага Каўказу, дзе фармавалася брыгада, ну і, вядома, з Расеі. Беларусаў жа ў палку, здаецца, не было ніводнага. Аднойчы дачуўся, быццам пачалыіік ГЗМ — беларус і пры выпадку запытаўся ў самога, адкуль ён. Але не, не з Беларусі, хоць вымаўленне яго было дужа падобнае да беларускага. Казаў, смаленец. Я быў расчараваны. Так хацелася сустрэць родную
душу, хоць бы адкуль-пебудзьь з блізкага ці далёкага раёна, успомпіць, пагаманіць пра даваеннае. А можа, і дазнацца што пра сучаснае з родных мясцінаў, ад якіх я быў адарваны з пачатку вайны.
Вайна вайной, але, мабыць, належала зашыць разадранае рукаво. 3 тае прычыны, што тут гойсала начальства, распранацца не стаў, папрасіў Кананка зашыць гімнасцёрку на мне, і той выняў з зімовай шапкі ржавую іголку з нясьвежаю ніткаю. Толькі ён прыладзіўся зашываць, як ззаду завухалі нашыя гаўбіцы; цераз галовы, праразаючы тугое паветра, са шморгатам паляцелі цяжкія снарады. Спакваля з іншага боку глуха загаўкалі нямецкія мінамёты — гэтыя, як і ўчора, пачалі біць па гарадку. Між дахаў і дрэваў пыхнулі ўгору дымныя выбухі — два з іх зусім no634, за лесапільняй.
— А ну ўсе ў равок!
Цесненька, адзін ля аднаго, мы стуліліся ў вузкім раўку; на агнявой ля панарамы гарматы, як заўжды, застаўся адзін наводчык Сцяпанаў. Выбухі таўклі наваколле, разбівалі ўшчэнт дахі дамовак. Невядома было, колькі працягнецца той абстрэл, калі толькі гэта звычайны абстрэл без якога руху пяхоты. Калі з пяхотай, будзе горш справа, можа, і нам прыйдзецца ўключыцца ў бойку.
— Абармоты! — бурчэў тэлефаніст Муха. — He дадуць і паснедаць.
Так, сняданак, між тым, затрымліваўся, як бы не давялося есці яго разам з абедам. Як пазаўчора. Тут, у Аўстрыі, зусім не тое, што нядаўна было ў Венгрыі, калі мы пра кухню не дбалі, харчаваліся з цывільнага харчу — не трэба была ні пярловая каша, ні вермішэлевы суп. У кожнай хаце лёгка было здабыць кавалак вяндліны, колца прыперчанай каўбасы, бохан белага хлеба. Ды яшчэ бутлю, a то й болей віна — чырвонага ці белага. Але Венгрыя каштавала нам немалой крыві і засталася ззаду, а ў Аўстрыі з харчам было тугавата. Аўстрыякі самі сядзелі на картках. Увогуле, галадалі. I мы мусілі есці тое, што варыў старшына. А той, вядома, не дужа даваў сабе клопату — частаваў тым, што прывозілі з тылу.
Абстрэл доўжыўся з гадзіну, стралялі нашыя артылерысты і немцы. Разы два выбухнула на дарозе, ля тога паўразбітага дому, дзе раніцай стаялі машыны, — паленым смуродам пацягнула ў наш бок, да рэчкі. I мне раптам стала клопатна: хоць бы не патрапілі ў той слаўны катэдж. За адпу секунду маглі спляжыць усё гэтае ўтульнае хараство, пад якім шчыравала, можа, не адно пакаленне ягоных уласнікаў. Тым часам па той бок гарадка на перадавой было быццам ціха. I то добра, значыць, атакі не было ні з чыйго боку. Можна было трохі расслабіцца, адысці ад напругі, і я вылез з раўка. Ля наводчыка Сцяпанава ўжо сядзеў камандзір гарматы Мядзведзеў, — не ў лад са сваім прозвішчам худы, даўгалыгі сяржант з вузкім, стараватым тварам. Абстрэл прыпыніў яго ранішні сон пад плашч-палаткай ля брустверу, і цяпер сяржант нерваваўся.
— Якога д’ябла! — зазлаваў ён, калі выбухнула зусім блізка, здаецца, за агароджай лесапільні. — Запаляць, будзе смярдзець да вечара.
— I без таго смуроду хапае, — сказаў наводчык.
— Такі гарадок пляжаць. Без якой патрэбы. Усё роўна хутка канец, нікуды пе дзенуцца.
— А можа, таму й пляжаць, што напаследак, — сказаў Сцяпанаў, — каб нікому не дасталося.
Што напаследак, гэта пэўна, падумаў я, бо дужа няшмат засталося. Толькі мы штось замарудзілі, уперліся ў нейкую перашкоду. 3 захаду па Аўстрыі ўжо наступалі амерыканцы. Часам батарэйны радыст лавіў іх не так і далёкія перамовы на ангельскай мове, якая перамешвалася ў эфіры з нямецкай, чаго раней не чутно было ніколі. Значыць, яны тут недалёка і, можа, днямі ўдараць насустрач нам з захаду. Калі да таго часу гэты гарадок не ператвораць у руіны. Чамусьці раней пра тое не думалася. Будынкі, гарады і сёлы на вайне наогул не браліся пад увагу і аднолькава руйнаваліся і намі, і немцамі. Але цяпер во паявілася новае пачуццё, новыя адносіны як да чалавечых жыццяў, так і да чалавечай маёмасці. Ды яшчэ такой, як у гэтай пакутніцы Аўстрыі, таксама па-сутнасці нямецкай ахвяры.
Як трохі пацішэла ўгары, прыйшлі нашыя салдаты з кухні. Атрошчанка і Скібаў прынеслі па два кацялкі, боханы хлеба ў рэчмяшках — харч для ўзвода на ўвесь дзень. За імі чамусьці валюхаста валокся праныра санінструктар Пятрушын, і я зласліва падумаў: а гэты навошта? Мне ён не падабаўся ніколі, гэты трыццацігадовы сяржант, які ў прамежках паміж абстрэламі бадзяўся па батарэйных тылах. Калі ж узнікала якая патрэба, дык санінструктара было не знайсці. Зноў жа праз ягоны ровар я сёння перажыў сутычку з камбрыгам. Мабыць, адчуваючы тое, Пятрушын адразу пачаў трошкі нават лісліва, нібы паддобрываючыся:
— Ну, як? Дастаецца вам тут? На самым, лічы, перадку. He тое, што ў трэцяй — сядзяць, як у бога за пазухай. Камбат на акардэоне грае. Параненых няма? — запытаўся ён.
Салдаты павылазілі з раўка, пачалі рэзаць хлеб на палатцы, усаджваліся над кацялкамі з астылай пярлоўкай. Пятрушын, падобна было, паснедаў ужо і не выказваў цікавасці да ежы. Ён дастаў з кішэні “бархотку” і, паставіўшы бот на станіну, узяўся яго начышчаць. Пасля старанна пачышчаў другі. 3 усіх сяржантаў у палку адзіп ён фарсіў у зграбных хромавых ботах, аб якіх не пераставаў дбаць нават у часе абстрэлаў.
Начысціўшы боты і палюбаваўшыся на іх амаль люстраны бляск, санінструктар раптам успомніў:
— А дзе мой трафей?
— Які трафей? — знарок не зразумеў я.
— Ровар.
— Ровар камбрыг адабраў, — схлусіў я.
— Ды ну? Так і адабраў?
— Менавіта адабраў. Вунь хай Кананок скажа.
Пятрушын павярнуўся да Кананка, які з маладым Атрошчалкам распачаў снедаць на брустверы. На мае словы той спярша заўсміхаўся.