Поўны збор твораў. Том 2 Аповесці, апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 2

Аповесці, апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 624с.
Мінск 2005
159.89 МБ
Апанаваны пэўнаю мэтай, я пабрыў па дарозе на ўсход. Раз за разам азіраўся, чакаючы, што недзе з’явіцца якая машына. Ды не з’яўлялася, не даганяла, підзе не было ніякай. Тым часам зусім развіднела, блакітнае ранішняе неба было без адзінай хмурынкі. Першы дзень міру, вялікі дзень перамогі. Урэшце наперадзе з’явіўся нейкі аўтамабіль з двума афіцэрамі ў кабіне, але ён ехаў насустрач. За ім праз працяглы час паказаліся два прысадзістыя аўстрыйскія аўтамабілі з кузавамі, поўныя вызваленага еўрапейскага люду. Іх было чутна здалёк, яны гарланілі свае песні, ім было весела. Я ўсё спорна крочыў і крочыў, пакуль гарадок не застаўся далёка ззаду. Дарога стромка прастала па ўзбярэжжы даволі шырокай ракі. На тым яе беразе, здаецца, таксама пралягала шаша, і дарожны рух там быў нашмат большы, чым тут. Аўтамабілі так і снавалі ў абодвух кірунках, і я здагадаўся, што там — амерынкацы. Рака сталася мяжой паміж дзвюма зонамі.
Але што было мне рабіць? Здаецца, я памалу цьверазеў пасля ўчарашняга і ўсё выразней адчуваў аваптурнасць
майго намеру. Гэтак пехатой я не дайду, усё ж мы далекапата ад’ехалі ўчора ад нашага апошняга рубяжа. А калі і пашэнціць урэшце з машынай, дык ці спраўлюся я ўпару. Усё ж, як ні круці — я ў самавольнай адлучцы, і ў палку хутка заўважаць маю адсутнасць. Мабыць жа, пачнуць урэшце цьверазець пераможцы. Начальства прымусіць.
Але й вяртацца ўжо не было як — не дазваляў гонар.
Мусіць, калі надта патрэбна, дык Бог памагае. Праўда, не заўжды ў час, бывае з немалым спазненнем. Калі ўжо позна і пакарыстацца той боскаю міласцю. Як нашаму камбату Рукавіцыну. За баі на Днястры паслалі на Героя, так хацеў камбат атрымаць залатую зорку, ды загінуў пад Секешфехерварам. Толькі пахавалі, як прыйшоў указ. Ды каму ён тады быў патрэбны? Так прыкладам падумаў я, і тады ж, азірнуўшыся, убачыў машыну. Толькі падняў руку, як машына згодна затармазіла і мякка спынілася на шашы. Гэта быў магутны ЗІС, з кабіны якога высунулася вясёлая галава ў аблезлай пілотцы.
— Што, лейтэнант? Сядай, пракачу.
Цераз задні борт я ўскочыў у кузаў, амаль увесь заняты нейкаю старасьвецкаю шафай ці буфетам з пазалочанымі выкрунтасамі на шкляных дзверцах; ля самай кабіны тырчэлі яшчэ тры нейкія скрынкі. Месца для пасажыра тут увогуле не было, толькі ззаду ля борта заставалася нешырокая шчыліна, у якую ўціснуліся мае ногі. Трымацца не было за што, і я няспрытна абапёрся рукамі аб слізкі бок шафы.
— Во, будзеш трымаць, каб не пасунулася. A то стукнецца, каму адказваць?
Аказваецца, і ў дзень перамогі не ўсе пілі-елі, падумаў я. Некаторыя займаліся іншымі справамі. Але хай, на здароўе... ЗІС пяшпарка каціўся па неблагой дарозе, вясновы вецер прыемпа абвяваў мой спатнелы на хадзе твар. Маё жаданне ўсё ж абяцала здзейсніцца, я быў амаль задаволены. «Пакахай мяне, салдацік, буду вернай жонкаю. А забудзеш — толькі разам з роднаю старонкаю», — само сабой спявалася ў душы. He, я цябе не забуду, мілая дзяўчынка, запэўніваў я сябе. I ўсё ж нейкі цьмяны, самотны неспакой
трывожнымі токамі перадаваўся маім адчуванням, усё карцела — хутчэй! Я баяўся спазніцца.
— Перамога, лейтэнант! Глядзі ты, дажылі аднак! — праз вецер ляцеў голас з кабіны, таксама да паловы закладзенай нейкімі пакункамі.
Насустрач пайшлі машыны — легкавыя, штабныя, грузавікі. Гэтыя са спазненнем таксама імкнуліся за перамогай, на спатканне з саюзнікамі. У вокнах аднаго трафейнага аўтобуса мільганулі вясёлыя дзявочыя твары і данеслася музыка — там граў гармонік. Мабыць, які армейскі ансамбаль, здагадаўся я, з тых, што натхнялі нас на перамогу. Спазніліся, аднак, на вялікае спатканне, трэба было раней.
У знаёмым, бязлюдным учора гарадку цяпер ва ўсю буяла ажыўленне, сапраўдны вулічны фэст, з безліччу людзей і, як я зразумеў, не толькі аўстрыйцаў. Сюды збіраліся, здаецца, з усяго наваколля, з недалёкіх горных паселішчаў. На плошчы ля кірхі замільгалі сцягі — французскі трыкалёр, ангельскі і яшчэ незнаёмы нейкі. Гэта тоўпіліся іншаземцы, сагнаныя Гітлерам з усёй Еўропы для працы на вайсковых заводах. Цяпер яны волыіыя і імкнуцца дадому, кожны ў сваім кірунку і пад сваім сцягам. Мне таксама трэба было дамоў, але мая чарга яшчэ не настала. Зноў жа мяне тут чакала яна.
Трохі ад’ехаўшы ад люднай плошчы ЗІС крута завярнуў на нейкі прасторны падворак і стаў. Вясёлы шафёр саскочыў на брук.
— Прыехалі! Табе куды, лейтэнант?
— Мне далей.
— Што, у армейскі тыл? He, туды я не еду.
Заклапочаны, я азіраўся па баках. У двары ўжо стаялі два “студэбекеры” — пусты і чымсьці гружоны. Але куды яны едуць? I калі? Запытаць не было ў каго. Я абыпюў іх з другога боку і пад тынкаванай сцяной убачыў ровар. Жоўтыя, з дрэва ў елачку дзверы, ля якіх ён стаяў, былі зачыненыя, ніхто адтуль не выходзіў. Я асцярожна ўзяў ровар і развярнуў яго колам да вуліцы. Ніхто мяпе не спыніў, пе крычаў, і я пакаціў на асфальт.
Спярша імчаў, колькі было сілы, шалёна круціў педалі. Затым замарудзіў. Усё ж за мной не гналіся, мабыць, можна было і спакайней. Сустрэчныя аўтамабілі ў асноўным шыбавалі па сваім баку і дужа не заміналі. Толькі аднойчы на павароце я ледзьве раз’ехаўся з шалёным «доджам», адкуль чулася п’яная гамана — пяцёра афіцэраў з бутэлькай святкавалі перамогу. Вакол рассцілаўся маляўнічы ляндшафт горнай даліны з парослымі хвойнікам схіламі гор; дзе-нідзе ўдалечыні на ўзлесках відаць былі бслыя й шэрыя забудоўкі з шырокімі дахамі; вуліцы прыдарожных паселішчаў упрыгожвалі стракатыя фасады ў стылі фахвэрку. Удалечыні з-за снсгавых вяршыняў неяк раптоўна выкаціла сонца і зноў, як нядаўна, ударыла ў твар зыркім сляпучым праменнем. Сонца з усходу. Там была мая радзіма — без гор і прыгожых забудовак, са сваім мілым для мяне зялёным хараством. Цяпер я вярнуся туды. I не адзін.
Памалу акрыяўшы, той мой намер умацоўваўся ўсё болей, перарастаючы ў нэўную нязрушную мэту. Як яе ажыццявіць, было не дужа зразумела. Але мэта аформілася і ўсё болей прарастала ў свядомасць, рабілася неадчэппай. Адчуваў, адкладваць нельга, задуманае трэба ажыццяўляць зараз жа. Дый й чаму не? Вайна ж скончылася. Мне было крыху за дваццаць гадоў, і я яшчэ не спазнаў кахання. He было калі й не было каго пакахаць. Неяк у шпіталі пад Знаменкай дужа спадабалася медсястра Нюра з фізкабінету. У яе развівалі недалечаныя рукі-ногі, круцілі «веласіпед», сціскалі пейкія спружыністыя «раскарэкі», Аднойчы я з ёй пасядзеў на дзяжурстве, пагаварылі, дужа япа здалася мне ласкавай. Яна й сапраўды была ласкавая, ды, на бяду, ііе да мяне аднаго. Неяк яна дала мне рапіру і прапанавала пафехтаваць з ёю. Фехтавалыпчык я аказаўся няўдалы, яна лёгка і не раз укалола мяне. Але з таго фехтаваппя я, здаецца, гатовы быў пакахаць яе. Пакуль не пабачыў, як япа фехтуе з параненым у галаву капітанамлётчыкам. Мабыць, той быў спрытнейшы за мяне ва ўсіх адносінах і, як ён выпісаўся, сястрычка паехала з ім са шпіталю. У авіяцыйны полк. Я ж яшчэ застаўся далечваць
маю прастрэленую руку. Нюра была ладная спартовая дзеўка, у тым уся справа.
Я прамінуў яшчэ адзін невялікі гарадок у даліне — купку белых і шэрых дамкоў-катэджаў. У вокнах і на гаўбцах матляліся на ветры белыя прасціны: людзей, аднак, было відаць малавата. У дварах і на ўзбочынах дзе-нідзе стаялі нашыя вайсковыя аўтамабілі, ля іх варушыліся-снавалі вайскоўцы, тут ужо ўладкоўваліся тылы. Мяне ніхто не спыніў ні разу, не запытаў, куды еду. Што значыць — канец вайне! Калі яна доўжылася, хоць тут, за мяжой, ці на нашай зямлі, у тыл за два-тры кіламетры ад фронту паткнуцца было немагчыма. Скрозь заслоны, шлягбаўмы, кантроль і праверка. Нават параненым трэба было мець дакумент — картку перадавога раёну. Крывавая рана яшчэ нічога не значыла. А цяпер... Хаця ўсё зразумела — вайна ж скончылася.
Вось нарэшце і той наш гарадок — ушчэнт разбітаю вуліцай ён узнік з-за павароту. Я псраехаў ліпію нямецкіх акопаў, пасля сваіх. Знаёмая вуліца, як і ўчора, была густа закіданая ўжо раструшчаным коламі друзам, кавалкамі дахоўкі; патыхала гаркотай недагарэлых пажарышчаў. Гэтаму не пашэнціла, напаследак не ўбярогся, як уберагліся тыя, што ад яго на захад. Лёс гарадоў, мабыць, як і лёс людзей, асабліва ў вайну. Але шчасце, што ацалеў знаёмы зарэчны катэдж — з-за разбітага дому на рагу я адразу ўбачыў яго пад гарой, і сэрца маё радасна заляскатала ў грудзях.
Аднак, штось мяне трывожна штурханула знутры, як я згледзеў з мастка напаўрасчыненыя дзверцы брамкі. Заўжды яны былі зачыненыя, і я пералазіў цераз іх зверху. Кінуўшы на зямлю ровар, я подбегам патрухаў да блізкіх дзвярэй. Але дзверы... Што гэта? Чаму ўвесь ніз іх выламаны, а каменная сцяна побач чарнее агнянай падпалінай? Яшчэ не разумеючы, што гэта магло азначаць, я піхнуў разламапыя дзверы нагой і ступіў у знаёмы, як і тады цемнаваты, вестыбюль.
I адразу ўбачыў яе.
Яе маленькае, бы ў падлетка, цела знерухомела на слізкіх нлітках падлогі якраз на сярэдзіне вестыбюля, дзе ўчора стаяў круглы столік. 3 усёй вопраткі на ёй засталася толькі разадраная на грудзях кофтачка, кароткія русявыя валасы разматляліся вакол закінутай на падлогу галавы, на востранькім падбароддзі сцёк і запёкся струменьчык сукравіцы. Шырока расплюшчаныя вочы невідушча глядзелі ў змрок высокага падстолля.
Я не дакранаўся да яе, толькі апусціўся побач на кукішкі і сядзеў так, глядзеў, аглядаў яе мёртвы тварык і не ведаў, што мпе рабіць — плакаць ці, можа, крычаць? Дужа карцела выць і крычаць. Але хто мог пачуць мой крык, зразумець здзічэлы мой боль? Страшэнную несправядлівасць гэтай пагібелі? Вайны ці жыцця наогул...
Калі надышло нейкае адхланне, я ўстаў і ўпершыню азірнуўся наўкола. У вестыбюлі панаваў разгон. Усе дзверы шафы былі расчыненыя, вакол на падлозе валяліся кнігі. Лёгкія зэдлікі ляжалі ў розных месцах вестыбюлю, століка чамусьці нідзе не было відаць. Два скураныя крэслы, што стаялі каля сцяны, былі ссунутыя са сваіх месцаў, з іх парэзаных сядзенняў тырчэў віты дрот спружын. Марудна адыходзячы ад раптоўнай прастрацыі, я зазірнуў праз расчыненыя дзверы на кухню, дзе таксама ўсё было параскідапа, посуд пабіты, мэбля перакуленая. У наступным, болей прасторным памяшканні, мабыць, была сталовая з даўгім сталом пасярэдзіне і цёмнымі карцінамі на сценах. Пустая, аздобленая залатой лепкай рама ляжала на стале, крэслы былі паваленыя і бязладна валяліся па ўсім памяшканні. A ля наступных дзвярэй з-за стала вытыркаліся на паркеце доўгія ногі ў чорных з цёмна-сінімі лямпасамі штанах. Доктар Шарф быў застрэлены ў галаву, і лужынка крыві расцяклася ад яго да дзвярэй. Я прачыніў тыя дзверы і адчуў перашкоду, далей якой яны не адчыняліся. Праз шчыліну аднак стала відаць у доле беленькая, бы дзьмухаўка, галоўка фраў Сабіны. Яна таксама была нежывая.