Поўны збор твораў. Том 5
Аповесці
Васіль Быкаў
Памер: 544с.
Мінск 2006
He, ён не ўстаў, таму што ўстаць ён не мог, і не крыкнуў, хоць, напэўна, мог бы яшчэ крычаць. Ён толькі здрыгануў-
ся, калі ў раніішіяй чуйнай цішы грымнуў вінтовачны стрэл і яшчэ адна куля ўпіл.ася ў яго акрываўленае цела. Яна ўдарыла яму ў плячо, напэўна, разбіла лапатку, але ўсё роўна ён не паварушыўся і не застагнаў нават. У апошняй натузе сцяў зубы і назаўжды ўжо заплюшчыў заінелыя вейкі. 3 апошняй трапяткою надзеяй ён слухаў набліжэнне чужых, незнаёмых крокаў і думаў, што, магчыма, яшчэ і не ўсё страчана, можа, яшчэ і ўдасца. Якісьці самы мізэрны шанец у яго яшчэ заставаўся. Памалу, вельмі асцярожна, трываючы новы пякельны боль, ён паварочваўся на бок, каб вызваліць з-пад цела гранату. I ён вызваліў яе якраз у той момант, калі крокі на дарозе сціхлі недзе паблізу. Ён адчуў тады побач тугі пружыністы рывок планкі, і тут жа нечакана гулка ляснуў узрывальнік. Немец коратка крыкнуў, мабыць, кінуўся прэч. Іваноўскі паспеў яшчэ ўчуць два яго спалоханых крокі і болей нічога не ўчуў... Праз некалькі секунд, калі асеў перамешаны са снегам пыл, яго ўжо не было на гэтай дарозе, толькі невялікая варонка курылася на ветры ў адной каляіне; вакол на размеценым снезе ляжалі мёрзлыя камякі зямлі, фурманка з растрэсенай навокал саломай абярнулася набок, ля яе, спрабуючы ўстаць на ногі, біўся ўкормлены рыжы біцюг, а за канавай ляжаў ніц адкінуты выбухам труп немца. Другога не было відаць...
1972
Воўчая зграя
і
У гаманлівым людскім патоку ён памалу ішоў, куды ішлі ўсе, — па пероне, уздоўж вакзала, праз металічныя веснічкі на прывакзалыіую плошчу. Але на плошчы натоўп пасажыраў рассыпаўся ў розных кірунках — да аўтобуса, у памяшканйе вакзала, йа стаянку таксі, у багажню, — і ён замарудзіў хаду. Ён не ведаў, куды трэба далей — пехатой па вуліцы ці да прыпыйку аўтобуса. Ён паставіў на гарачы, у масляных плямах асфальт свой ііяновы, з металічнымі навугольнікамі чамаданчык і агледзеўся. Мусіць, трэба было спытаць. У кішэні яго ляжала добра-такі пацёртая паперка з адрасам, але адрас ён ведаў ііа памяць і цяпер прыглядаўся, у каго б запытацца.
Людзей было шмат, і ўсе беглі, ішлі, міналі яго з такім спехам, з такім клопатам йа маладых і старых, мужчынскіх і жаночых тварах, што ён доўга і перашуча ўзіраўся ў іх, перш чым выбраў пажылога, мусіць, як сам, такіх жа гадоў, чалавека, які разгарйуў газету, адышоўшыся ад кіёска.
— Скажы... Скажыце, калі ласка, як на вуліцу Касманаўтаў папасці? Пехатой ці, можа, аўтобусам?
Чалавек падняў ад газеты не дужа ветлівы твар і панад акулярамі строга паўзіраўся ў яго. Адказаў не адразу: можа, успамінаў вуліцу, а можа, прыглядаўся да незнаёмага, яўна че тутэйшага чалавека ў шэрым грубаватым пінжаку і шэрай кашулі без гальштука, зашпіленай да каўняра на ўсе гузікі, хоць было цёпла, бадай, нават горача. Пад гэтым нядоўгім, але пільпым позіркам ён адразу пашкадаваў, што не завязаў гальштук, які ў яго, можа, гадоў восем без патрэбы вісеў на
цвіку ў шафе. Ды і жонка казала, што цяпер у горадзе ўсе ходзяць з гальштукамі, але ён проста не любіў ды і не ўмеў іх завязваць і паехаў так, як хадзіў дома ў святы: у шэрым, яшчэ ніштаватым гарнітуры і першы раз надзетай, хоць і даўно ўжо купленай, шэрай нейлойавай кашулі. На станцыі, аднак, зразумеў, што гарадскія апраналіся інакш — ці ў лёгкія кашулі з кароткімі, да локцяў рукавамі, ці з прычыны выхаднога — у белыя кашулі з гальштукамі. Але невялікая бяда, думаў ён, не хапала яшчэ клопату многа дбаць пра сваё адзенне...
— Касманаўтаў, Касманаўтаў... — сказаў чалавек, прыпамінаючы, і азірнуўся. — Вунь сядайце на аўтобус. Сямёрку. Даедзеце да плошчы, там пяройдзеце на другг бок, дзе гастраном, і перасядзеце па адзінаццаты. Адзінаццатым праедзеце дзве астаноўкі, а там запытаеце. Там прайсці метраў дзвесце.
— Дзякуй вялікае, — сказаў ён, хоць і не дужа запомнгў увесь гэты не просты для яго маршрут, але ён не хацеў затрымліваць зачятага, відаць, чалавека, толькі запытаўся яшчэ:
— Гэта далёка? Кгламетры два-тры?
— Ну якіх тры? Можа, паўтара якіх.
— Тады што ж ехаць? Я — пехатпой, — узрадаваўся ён, што гэтая вуліца была не так і далёка, як яму здалося спачатку.
Ён нетаропка пайшоў па тратуары, стараючыся свагм чамаданчыкам меней замінаць людзям, якіх на гэтай вуліцы было даволі-такі многа. Зрэдку ішлі па адным, а болей па два-тры, a то і групамі — маладыя і старэйшыя, усе прыкметна спяшаліся, і, як ён неўзабаве заўважыў, усе насустрач яму, некуды ў бок вакзала; з вакзала ж ішло зусім мала. Прыкмеціўшы гэтую асаблівасць, ён прыслухаўся да размоў поруч, але размовы былі адрывістыя і таропкія — бесклапотныя жарты, смех, не дужа яму зразумелыя рэплікі. Ля харчовага магазіна, які трапіўся па дарозе, народу было яшчэ больш — пераважна мужчын; ён зірнуў праз вялізную шыбу і здзівіўся — там аж гуў цэлы натоўп ля прылаўка. Усё гэта падобна было на нейкую падзею ці свята; карцела запытацца, але ўсё ішлі кампагііі, групкі зачятых сабой і, пэўна, не-
чым узбуджаных людзей, і запытацца не было ў каго. Некаторыя пенадоўга спыняліся каля вялізнага стпэнда з рэкламай, на якім яшчэ здалёку можна было прачытаць: «Ф у т б о л!» 27 чэрвеня на стадыёне «Дынама» сустрэча нейкіх каманд, і ён зразумеў, што неўзабаве, мусіць, — пачатак гэтай сустрэчы, таму такая беганіна на вуліцы.
Футболам ён мала цікавіўся, нават па тэлевгзары не вельмі глядзеў яго, і не мог зразумець некаторых заядлых аматараў, якія дужа перажывалі за пэўную каманду, нібы там гграў іх сват, брат ці хоць бы добра знаёмы. Для яго ж не было розніцы, хто каго пераможа; сёння адны, заўтра другія — ці варта перажываць?
Але гараджане, мусіць, ставіліся да гэтага інакш, і па вуліцы проста цяжка было прайсці — чым меней заставалася да пачатку матча, тым хутчэй імчаліся людзі, пераважна маладыя мужчыны, сярод якіх, аднак, трапляліся і жанчыны таксама. Паўнюткія аўтобусы ледзьве паўзлі, у незачыненых дзвярах віселі людзі. Затое назад аўтобусы ішлі амаль што пустыя. Ён ажно спыніўся на рагу, паўзіраўся ў гэтую праяву гарадскога побыту і падумаў, што, мабыць, трэба не забыцца расказаць пра ўсё дома, як вернецца ў вёску.
Пасля ён доўга і нетаропка ішоў па тратуары. Каб залішне не пытацца ў людзей, пазграў на вуглы дамоў з рознымі назвамі вуліц, пакуль не ўбачыў на сіпяй шыльдачцы надрукаванае белым: «вул. Касманаўтаў». Але нумар дома быў іншы, ён прайшоў да наступнай будыніны і пераканаўся, што ісці трэба яшчэ далёка. I ён ішоў, спакваля назіраючы жыццё гэтага горада, у якім ніколі не быў і куды нават не думаў калі-небудзь прыехаць, каб не пісьмо пляменніка, што цяпер ляжала ў яго кішэні. Праўда, апроч адраса, пляменнік не паведамляў больш нічога, ён нават не дазнаўся, дзе і кім працуе той чалавек, якая ў яго сям’я... Ну але што мог даведацца хлапец-студэнт, які выпадкова натрапіў на знаёмае прозвішча ў газеце і атрымаў адрас у міліцыі. Вось цяпер ён сам пра ўсё і дазнаецца — дзеля гэтага і ехаў.
Найперш, вядома, яму дужа радасна, што таму ўдалося выжыць з вайны, і ён спадзяваўся, што далей жыццё да яго паставілася больш літасціва. Калі жыве ў такім доме, дык,
мабыць, tie апошні чалавек у горадзе, можа, нават які начальнік. Хоць, канечне, ён ведаў, што чалавек не вызначаецца толькі сваёй прафесіяй або пасадай, ёсць яшчэ характар, нораў, дабрата ці злосць — гледзячы што пераважае, тое і вызначае чалавечую годнасць. Цяпер гэта, можа, нават больш за іншае было для яго важна, як і для кожнага госця, які першы раз у жыцці, не званы і не чаканы, мае пераступіць незнаёмы парог. Але ён спадзяваўся на лепшае, бо сам быў спакойны і ўмеў паважаць другіх.
Прыглядаючыся да вялізных, пяці і дзесяціпавярховьіх будынкаў з белай сілікатнай цэглы, да мноства балконаў, застаўленых у каго чым — раскладушкамі, старымі крэсламі, столікамі, рознай хатйяй непатрэбшчынай, аблытаных вяроўкамі, на якіх матлялася на ветры бялізна, — ён стараўся ўявіць сабе ягоную кватэру, вядома, з балконам, дзенебудзь на высокім паверсе. На ягоную думку, чым кватэра вышай, тым лепш — болей сонца, чысцейшае паветра і, галоўнае, далёка відаць — калі tie да краю, дык, пэўна, да палавіны горада. Гадоў шэсць назад ён ездзіў да жончынай сястры ў Харкаў і дужа ўпадабаў там пазіраць на вуліцу з балкона, хоць той і быў tie так высока, усяго tia трэцім паверсе.
Цікава яшчэ, як яго прымуць...
Ён, вядома, пастукае ў дзверы, tie надта каб гучна, не кулаком, а лепш костачкай пальца, як наказвала жонка перад ад’ездам, і адступіць крыху назад, каб не лезці адразу ў дзверы, калі тыя адчыпяцца. Сваю кепку, вядома, ён зніме раней, можа, нават яшчэ ў пад’ездзе або на лесвіцы. Калі дзверы адчыняцца, ён найпершы запытае, ці тут лсыве той, хто яму трэба. Добра, калі б адчыніў сам; мабыць, ён бы яго пазнаў, хоць мінула трыццаць гадоў — час, за які, мохсна сказаць, не было чалавека і стаў чалавек. Але ўсёроўна., мусіць, пазнаў бы. Ён памятаў яго бацьку, а сын павінен быць нечым падобйы tia бацьку. Калі ж адчыніць жонка або хто з дзяцей... He, мабыць, дзеці яшчэ малыя...
Хаця, пэўна, могуць і дзеці, калі гадоў пяць-шэсць, чаму ж не адчыніць дзвярэй чалавеку? Тады ён запытае гаспадара і назаве сябе.
Тут, адчуваў ён, настане самае важнае і самае цяжкае.
Па сабе ведаў, як гэта радасна і цяжка адпачаспа, калі так вось знянацку сустракаецца нехта знаёмы, даўні, забыты... I прыпаміпанне, і здзіўленне, і нават крыху няёмкасці перад няўмолыіаю хадой часу, які не заўжды міласэрпы да чалавека... Пасля яго, напэўна, папросяць зайсці, і ён пераступіць парог. Ну, вядома, кватэра ў іх харошая — розныя там паркеты, дываны, мяккія канапы, шкляныя дзверы — не горш, як і ў іншых у горадзе. У парозе ён паставіць свой чамаданчык і зніме гамашы. Абавязкова трэба не забыцца скінуць гамашы, на гэта асабліва напірала жонка, калі праводзіла яго ў дарогу. A то, казала, дома ён прывык перціся ў кірзе ці гуме ад парога да стала адразу, як след не выцершы абутак на ганку. Значыць, найперш трэба зняць гамашы. Шкарпэткі ў яго новыя, куплейыя перад паездкай у сельмагу за рубель і шэсцьдзесят шэсць капеек, са шкарпэткамі канфузу не будзе.
Далей пачнецца размова. Вядома, размова будзе нялёгкая. Ен нават не мог сабе ўявіць, колькі ні думаў аб тым, як і з чаго яны пачнуць тую размову. Ну, але там будзе відаць. Мусіць, яго паклічуць за стол, і тады ён вернецца да свайго чамадатыка, дзе ўсю дарогу ціхенька булькае вялікая бутэлька з маляўнічай замежнай наклейкай да самага корка і ляжыць сякі-такі вясковы гасцінец. Хоць і ў горадзе цяпер не голад, але вясковая каўбаска, слоічак мёду і тры харошыя, сушаныя ляшчы, пэўна, прыйдуцца гаспадарам даспадобы.