Поўны збор твораў. Том 5
Аповесці
Васіль Быкаў
Памер: 544с.
Мінск 2006
Трохі задумаўшыся, ён, мусіць, прайшоў занадта, бо замест шостага дзесятка дамоў згледзеў на рагу лічбу «88» і зразумеў, што даў лішку. Занепакоіўшыся, вярнуўся, хуткім крокам прамінуў скверык, нейкі метйы будынак з агромністым ііадпісам: «Парыкмахерская» на цэлы паверх, зазірнуў на лічбу. Але тут было зноў «76» — куды ж шдзеўся цэлы дзесятак дамоў? Ён збянтэжана ўзіраўся ў лічбу, не ведаючы, куды падацца, і тады ўчуў ветлівы дзіцячы галасок ззаду:
— Дзядзя, а які дом вы шукаеце?
Ен павярнуўся і ўбачыў на тратуары дзвюх маленькіх дзяўчынак — адна беленькая, гадоў васьмі, памахвала вакол сябе сеткай з трохкутным пакетам малака і ўсмешліва па-
зірала на яго. Другая, чорненькая і трошкі вышэйшая за сяброўку, у кароткіх, як у хлопчыка, штоніках, таксама ўзіралася ў яго і ела з паперкі марожанае.
— Мне семдзесят восьмы дом трэба. He ведаеце, дзе ён?
— Семдзесят восьмы ведаем. А які корпус?
— Корпус?
Пра корпус ён чуў упершыню, пра корпус ён зусгм не падумаў, запомніўшы толькі нумар дома і нумар кватэры. Які яшчэ корпус?
Каб пераканацца, што не памыляецца, ён паставіў на тратуар цяжкаваты свой чамаданчык і дастаў з унутранай кішэні піііжака пацёрты канверт, у якім ляжала пісьмо пляменніка з адрасам. Сапраўды, пасля нумара дома была яшчэ літара «К» і лічба «3», а пасля ўжо значыўся нумар кватэры.
— Во, здаецца, тры. Корпус тры. Так, здаецца?.. Дзяўчынкі абедзве разам зірнулі ў яго паперку і пацвердзілі, што корпус сапраўды трэці, і сказалі, што ведаюць, дзе гэты дом.
— Там Нэлька злая жыве, за грыбам-пясочніцай, — сказала чарнявая з марожаным. — Мы вам пакажам.
3 некаторай няёмкасцю ён скіраваў за дзяўчынкамі. Яны абышлі рог дома, за якім аказаўся вялізны падворак і далей яшчэ мноства такіх жа пяціпавярховых дамоў з зялёнымі пляцоўкамі, дарожкамі, радамі маладых, пекалькі гадоў назад пасаджаных дрэўцаў. На лаўках каля пад’езда сядзелі старыя і жанчыны, скрозь гуляла, сноўдала, шумела гаманкая дзятва, дзесь між будыпкаў бахаў валейбольны мяч, і па асфальце імчалі хлапчукі на веласіпедах. Дзяўчаткі ішлі поруч, і меншая, заглядваючы ў ягоны твар, запыталася:
— А чаму ў вас, дзядзя, адііа рука?
Другая адразу ж перапыніла яе сцішаным голасам:
— Як ты не разумееш, Ірка? Дзядзеву руку на вайне адарвала. Праўда, дзядзя?
— Праўда, праўда. Здагадліеая ты, маладзец.
— А ў нашым дварэ жыее дзядзя Коля, дык ён на адной назе ходзіць. Другую ў яго немцы адарвалі. Ён на маленькай машыне ездзіць. Маленькая такая машынка, трошкі большая за матацыкл.
— А майго дзядулю фашысты на вайне забілі, — сумна ўздыхнуўшы, паведаміла мешйая.
— Яйы хацелі знішчыць усіх, але пашы салдаты не далі. Праўда, дзядзя?
— Праўда, праўда, — сказаў ён, з прыемйасцю слухаючы іх мілы дзіцячы шчэбет аб тым, што яму было блізка і знаёма. Меншая трошкі абагнала яго і павярнулася, усё махаючы вакол сябе сеткай з пакетам.
— А ў вас, дзядзя, ёсць медалі? У майго дзядулі было шэсць медалёў. На картачцы бачыла.
— Шэсць — гэта добра, — сказаў ён, каб не адказваць на яе прамое пытанне. — Значыцца, герой твой дзядуля.
— А вы? Вы таксама герой? — усмеійліеа жмурачыся ад сонца маленькім цікаўным тварыкам, дапытвалася меншая.
— Я? Ды які я герой! Я не герой. Так...
— Вуйь гэты дом, — паказала чарнявая цераз зялёны падворак з маладымі ліпкамі на такі ж, як і ўсе тут, пяціпавярховы дом з шэрай сілікатнай цэглы. — Трэці корпус.
— Ну дзякуй вам, дзяўчаткі. Вялікае дзякуй! — сказаў ён, амаль што расчулены. Яны абедзве разам ахвотна праспявалі сваё «пажаласта» і пабеглі па дарожцы ўбок, а ён, раптам усхваляваўшыся, запаволіў крок. Значыць, ужо блізка! Чамусьці захацелася адсуйуць на ііейкі час далей і гэты дом, і сустрэчу з тым, пра каго ён думаў, успамінаў, не забываўся ўсе гэтыя трыццаць гадоў. Але ён сцяў у сабе зачаткі маладушных пачуццяў — калі прыехаў, дык трэба ісці, хоць бы зірнуць адным вокам, павітацца і ўпэўніцца, што жыве чалавек, які і для яго, калі разабрацца, азначае ііямала.
Спярша ён падышоў да рога і зверыў пумар у паперцы з тым, што чырвонай фарбай быў намалёваны на шурпатай цэгле. Дзяўчаткі яго не ашукалі: сапраўды, на сцяне было выведзена з падцёкам К-3. Ён схаваў пісьмо ў кішэню, старанна яе зашпілгў на гузік, узяў чамаданчык. Цяпер трэба было знайсці кватэру, што, мабыць, таксама не проста ў гэткай аграмадзіне па сто ці болей кватэр.
He дужа рашуча, азіраючыся па баках, ён скіраваў да першага пад’езда; перад дзвярыма спыніўся, сагнаўшы шэрага ката, які лянотна разлёгся ў цяньку ля парога. Перш
чым адчыйіць дзверы, аглядзеў розйыя йадпісы йа іх, аб’явы пра нумар паштовага індэкса, пра тое, што, ідучы з дому, трэба выключаць электрапрыборы, прачытаў надрукаваную на машынцы аб’яву. «У сераду 26 чэрвейя ў чырвоным кутку мае адбыцца агулыіы сход жыхароў, прысвечаны добраўпарадкаванню тэрыторыі двара». Вышэй над уваходам быў прыбіты нумар пад’езда з нумарамі кватэр у ім — ад першай да 20-й. Значыць, патрэбнай яму кватпэры тут не было. I ён прайшоў уздоўж дома, прамінуў другі пад’езд і завярнуў у трэці.
На лавачцы ля дзвярэй сядзелі дзве старыя, нягледзячы йа гарачыню цёпла апранутыя бабулі, адна нават з валёнкамі на нагах; другая трымала ў руках кіёк. Ячы вельмі ўважліва, амаль падазрона ўгледзеліся ў яго, прыпыніўшы сваю ціхую гаворку. Але ён не запытаўся нічога — ён ужо ведаў, дзе што трэба шукаць, і зірнуў на шыльдачку над дзвярыма. Кватэры ад 40-й да 60-й — зйачыць, патрэбная была тут.
Зноў адчуўшы, як варухнулася ў грудзях сэрца, адчыпіў дзверы і ўвайшоў у пад’езд.
На першай пляцоўцы было чатыры кватэрных нумары — ад 40-га да 44-га, і ён паволі скіраваў выійэй. Ля акна віселі соты паштовых скрынак, з якіх дзе-нідзе тырчалі газеты, ён прыгледзеўся да іх нумароў і ўзрадаваўся: пяцьдзесят другая была тут, на трэцім паверсе.
На другой пляцоўцы ён трохі адпачыў, з гіязвыкласці ўзяла задышка, нібы прынёс вёдры вады з крыніцы. Да таго ж ён не мог пазбавіцца ад дзіўнай няёмкасці, якая ўвесь час даймала яго так, нібыта ён ішоў з якой просьбай ці быў вінаваты ў чымсьці. Ведама, як ні думай, як ні ўгаворвай сябе, а сустрэча мела адбыцца пялёгкая. Напэўна, было б лепш чаладзіць яе на некалькі гадоў раней, ды раней хіба ён ведаў, дзе яго шукаць? I так дзякуй пляменніку, — а то дзе і калі б ён яго адшукаў? Пяцьдзесят другая кватэра была крайняя злева, як і ва ўсіх, фарбавайыя шэрай маслянай фарбай дзверы, акуратны палавічок ля парога, нумарок паверсе. Ён паставіў ля ног чамаданчык, перадыхйуў і, не адразу перамогшы ў сабе нерашучасць, ціха пастукаў костач-
кай пальца. Пасля, счакаўшы, пастукаў зноў. Здалося, недзе пачулася гаворка, але, услухаўшыся, ён зразумеў, што гэта гучала радыё, і пастукаў яшчэ. На гэты ягоны стук, аднак, адчыніліся дзверы суседняй кватэры.
— А вы пазваніце,— сказала з парога жанчына, таропка выціраючы фартухом счырванелыя рукі. Пакуль ён няўцямна азіраў дзверы, як тут пазваніць, яна пераступіла парог і націснула ча маленькую кчопку званка, непрыкметна прыладжаную да вушака збоку. Усярэдзіне раздаўся прарэзлівы трэск, але і пасля гэтага дзверы пяцьдзесят другой не адчыніліся.
— Значыць, няма, — сказала жатына. — Зранкумалая тут бегала, ды нешта цяпер не відаць. Значыць, пайшлі куды ў горад.
Ён збянтэжана прыхінуўся да лесвічнай парэнчы і не ведаў, што рабіць далей. Неяк ён не падумаў рачей, што іх можа не аказацца дома, што яны некуды пойдуць або паедуць. Зрэшты, звычайная справа. Хіба ён сам увесь дзень сядзіць дома? Нават і цяпер, калі выйшаў на пенсію.
Але, мусіць, рабіць тут ужо не было чаго,— не чакаць жа на гэтай пляцоўцы,— і ён завярйуў да прыступак. Суседка перад тым, як зачыніць свае дзверы, крыкнула следам:
— Во, дык футбол жа сёнчя! Ці не на футболе яны?
Можа, і на футболе або яшчэ дзе. Ці мала куды можна пайсці ў горадзе ў пагодны выхадны дзень — у парк, кіно, рэстаран, тэатр, цікавых мясцін тут хапае, не тое што ў вёсцы. А ён спадзяваўся, дурань, што ячы трыццаць гадоў сядзяць дома і чакаюць, калі ён прыедзе да іх у госці.
Ён пратупаў уніз шэсць крутаватых лесвічных маршаў і выйшаў з пад’езда. Бабулькі пры яго паяўленні адразу спынілі сваю гаворку і зноў з перабольшанай цікаўнасцю ўгледзеліся ў яго. Але ён ужо не адчуваў няёмкасці, спыніўся на краі дарожкі і хвіліну думаў, што рабіць далей. Мусіць, усё ж трэба было пачакаць. Ногі пасля доўгай хады прасілі адпачынку, хацелася прысесці, ён згледзеў у глыбіні двара пад сцяной нейкага цаглянага хлеўчука здатную лаўку ў цяні і павольнай хадой прытомленага чалавека пайшоў да яе.
Найперш ён паставіў на лаўку свой чамаданчык, пасля сеў сам і выцягпуў натруджаныя ногі. Тут ён палаяў сябе за тое, што паслухаў жонку і надзеў новыя гамашы, — трэба было ехаць у старых, разношаных. Цяпер няблага было б зняць іх з ног, але, азірнуўшыся, ён пасаромеўся: вакол былі людзі. Непадалёк, ля гаража, гпакой жа, як гэта, цаглянай збудоўкі два мужчыны завіхаліся каля растрыбушанага, з паднятым капотам і парасчынянымі дзверцамі «Масквіча», гаманіла дзятва ў недалёкай пясочніцы пад драўляным грыбам-мухаморам. Адсюль яму добра відаць быў пад’езд з бабулямі, і ён пачаў назіраць за прахожымі — здавалася, што ён іх пазнае, як толькі яны паявяцца ля свайго пад’езда.
I ён наважыўся нікуды не ісці, чакаць тут. Сядзець было зручпа і не горача ў засені, можна было ўволю паназіраць за жыццём у новым гарадскім квартале, які ён упершыню бачыў і ў якім яго шмат што цікавіла. Праўда, думкі яго ўсё вярталіся ў даўчяе сваё мінулае, якое, мусіць, навек звязала яго з тым чалавекам. Памятаў ён усё так, нібы яно здарылася ўчора — тры дзесяткі гадоў нічога не прыглушылі ў ягонай учэпістай памяці, тым болей што тое было самае яркае і, можа, самае значнае ў ягоным жыцці. Многа разоў ён перадумваў, успамійаў, пераасэйсоўваў гэта мійулае, кожны раз ставячыся да яго па-новаму. Нешта з перажытага выклікала ў ім ціхі сорам за свае, можа, tie зусім здатныя на цяперашні розум учыйкі, нешта здзіўляла, а нешта было яго гонарам, зместам яго сціплай вайсковай годнасці. Усё разам яно і складала ягоную чалавечую сутнасць, з якой ён і дажываў свой век.
2
Памятае, тады яму дужа хацелася спаць, але толькі ён задрамаў пад елкай, як нехта яго паклікаў, быццам нават знаёмы па голасе чалавек, і сон ад яго адкаснуўся, гатовы ўжо і прапасці зусім. Ды не прапаў. Сон быў такі неадольны і з такой сілай авалодаў зморанай за тры дні Леўчуковай істотай, што ён не прачнуўся. Праўда, да соннай яго свядомасці ўсё ж даходзіла неспакойная лясная рэальнасць: ша-