• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 5 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 5

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 544с.
    Мінск 2006
    141.94 МБ
    А часу якраз было мала, самая кароткая ноч у годзе хутка імкнулася насустрач дню, і калі яны выбраліся з царквы, над горадам ужо гаслі зоркі, і далёкі сонечны водсвет затрапятаў на ўсходнім ускрайку неба. Янінка таропка, не даючы Ігару апамятацца, гаварыла і гаварыла штосьці аб тым значымым і цікавым, што бачыла, ведала, чым абавязкова хацела падзяліцца з ім. Падхапіўшы ў рукі туфлі, яна ўжо лезла кудысь цераз калючыя зараснікі на абрыве, і ён ледзьве спраўляўся за ёю, ужо не клапоцячыся пра свае выхадныя боты, якім, напэўна, дасталося за гэтую ноч.
    — Ідзі, ідзі сюды! Ну што ты такі непаваротлівы! He бойся, не ўпадзеш. Я падтрымаю...
    Яны пералезлі змрочны глыбокі роў і зноў выйшлі на бераг зусім яшчэ соннай, засланай лёгкім туманам ракі. Але Янінка пабегла і яшчэ ніжэй — па голых камянях да вады.
    — Ідзі сюды. Пакуль татка спіць, я табе пакажу мой кветнік. Ужо зацвілі мацейкі. Пахнуць на досвітку — страх!
    Слізгаючы на скураных падэшвах, ён спусціўся па каменным адхоне ўніз, да лодкі, у якую залезлі абое, і Янінка з адным вяслом у руках пачала разварочваць лодку ўздоўж па цячэнні.
    — Так бліжэй будзе. A то па мосце пакуль абыдзеш...
    — Якая ты, аднак! — сказаў ён, не стрымаўшы свайго захаплення.
    — Якая? Нядобрая, га? Праўда, нядобрая?
    — Цудоўная!
    — Дзе там цудоўная! Во прачнецца татка, будзе гэтай цудоўнай!
    Моцнае цячэнне на сярэдзіне панесла лодку ўніз, але яна неяк выграбла адзіным вяслом да берага, і хутка яны падплылі да нейкага дашчанага плота пад тоўстымі камлямі вербаў.
    — Ану, хапайся. A то панясе...
    Ён паспеў ухапіцца за слізкі, гнілаваты слупок у вадзе, яна выскачыла на бераг, і яны выцягнулі лодку на траву.
    — Раніцай рыбакі адгоняць... А цяпер... Во гэтым завулачкам, а пасля каля саду пярэйдзем бульбу, і там, пад касцёлам на беразе, мой домік. Ты не вельмі стаміўся? — раптам клапатліва запыталася яна, заглядваючы яму ў вочы.
    — He, нічога.
    Яны пайшлі ўскраінным, парослым вільготнаю муравой завулкам. Яна ўсё несла ў абедзвюх руках свае туфлі, на хадзе трошкі дакранаючыся да яго плячом, і ён праз тонкую тканіну кофтачкі адчуваў цяпло яе цела, чуў яе блізкае зморанае дыханне, незразумелы пах яе валасоў і думаў, як яму здорава пашанцавала сёння. Ён ужо быў удзячны сваёй нявыхаванасці, якая дазволіла яму той недарэчны жарт у Баранавічах, удзячны гэтаму гораду з яго старажытнасцю і гэтай ночы, такой не падобнай на мноства пражытых ім начэй.
    — Янінка,— ціха паклікаў ён, набліжаючыся да яе ззаду, але яна толькі таропка набавіла кроку.
    — Янінка...
    — Во абыдзем гэтую хатку, пасля павернем на сцежачку, перабяжым цераз сад...
    — Янінка!
    — Давай, давай, не адставай! A то хутка татка ўстане ды як спахопіцца...
    Аброслаю дзядоўнікам сцежкай уздоўж плота яны ўзлезлі вышэй. Пачынала світаць. Побач у росным змроку садоў яшчэ драмала Занёманне. Добра ўтаптапая сцяжынка вывела іх на край бульбянога поля, скрозь усыпанага белымі зоркамі кветак. Дужа пахла маладым бульбоўнікам і свежай роснай зямлёй. Янінка таропка ішла наперадзе, і ён, шоргаючы ў бульбоўніку сваімі ботамі, ледзьве спраўляўся за ёй. Ужо зусім блізка на светлым ускрайку неба відаць былі стромкія купалы касцёла, за якім дзесьці ў цёплай рачной вадзе ціха плёскаліся яе плыты. Заставалася прайсці яшчэ, можа, сотню крокаў, якія аддзялялі іх ад касцельнай агароджы, як у начной цішыні яшчэ соннага горада з’явіўся нейкі чужы, незразумелы, настойлівы гул.
    Янінка наперадзе адразу ж спынілася.
    — Што гэта? Што гэта гудзе? Гэта самалёты?
    Так, гэта набліжаліся ў небе самалёты, але ён проста не верыў, што так недарэчна і ле ў час можа пачацца тое самае страшнае, што ўсе апошнія дні благім прадчуваннем жыло, мацнела, прыгнятала людзей. Хапаючыся за слабенькую надзею, што, можа, яны памыляюцца, ён душыў у сабе страх і чакаў.
    Але памыліцца было немагчыма.
    Спалоханая Янінка, быццам шукаючы абароны, кінулася да яго, і толькі ён паспеў яе абняць, як шэраг блізкіх магутных выбухаў кінуў іх на цвёрдае сцебле бульбоўніку. Ранні світанак асвятліўся серыяй вогненна-чорных бліскавак, тугія гарачыя хвалі ўдарылі ім у спіны, густа закідалі бульбоўнік зямлёй...
    Як толькі мінуўся першы грымотны грукат, ён падхапіўся, Янінка таксама ўскочыла побач і з паблытанымі на гала-
    ве валасамі, у запэцканай кофтачцы невядома навошта старалася надзець на брудную нагу свой туфель. Аглушаны выбухамі, ён не адразу пачуў яе надзіва аслабелы голас, якім яна гукала яму:
    — На мост бяжы! Хутчэй на мост! Там за касцёлам мост!..
    Ну ведама, яму трэба было на мост, у штаб, ён ужо разумеў, што здарылася, і іначай не мог.
    He азірнуўшыся болей, праз грымотныя ўдары выбухаў, падаючы і ўскокваючы, ён памчаўся на мост, несучы ў збянтэжанай свядомасці ледзьве ўхопленае зрокам аблічча дзяўчыны з чорным бліскучым туфлем у росным бульбоўніку...
    12
    Яго вырвалі з забыцця стрэлы, якія раптам даляцелі невядома адкуль. Здалося спярша, што гэта стралялі ў вёсцы, але калі, занепакоены, ён прыслухаўся, дык зразумеў, што даносіліся яны з іншага, процілеглага вёсцы боку — менавіта з таго боку, адкуль яны прывалакліся ўночы і куды пайшоў Півавараў. Мярцвеючы ад благога прадчування, Іваноўскі перастаў дыхаць, услухаўся, але ніякага сумнення не заставалася — стралялі недзе за полем.
    Напэўна, самыя першыя стрэлы ён прапусціў, не ўчуўшы, ён прахапіўся толькі, калі гулка ўдарыла вінтоўка і ў цішыні працягла пратрашчаў аўтамат. Ну вядома, гэта быў яго аўтамат — нямецкія стралялі інакш, гэта ён ведаў пэўна. Іваноўскі падхапіўся на локаць, але ў грудзях у яго штосьці сціснулася, ад болю заняло дыханне, ён закашляўся, выплюнуў згусцелы крывяны ком і зноў без сілы аблёгся на лаўку. Пакуль ён кашляў, здаецца, усё там скончылася, і колькі ён ні ўслухоўваўся потым, нічога ўжо больш не пачуў-
    Ледзьве ўтаймоўваючы хваляванне, лейтэнант намацаў ля лаўкі гадзіннік — было сорак хвілін на восьмую, значыць, Півавараў адсутнічаў каля дзвюх з паловай гадзін. Калі да той вёскі толькі адзін кіламетр, няхай два, дык ён павінен быў бы ўжо вярнуцца. Але калі не вярнуўся — значыць... Значыць, ён прабраўся ў вёску але, мабыць, няўдала, і яго
    спасціг той самы лёс, што і ўчора Іваноўскага. Лейтэнант зноў прыўзняўся на локці, услухаўся, паспрабаваў зазірнуць у трошкі яшчэ светлаватае акенца, але не дапяўся да яго і сеў на лаўцы. Яму было моташна, блага, вогненна-чырвоныя плямы плылі ў вачах. Рукой ён намацаў надзіва цяжкую вінтоўку. Але навошта цяпер была тая вінтоўка — у лазні яго пакуль ніхто не трывожыў, паблізу быццам не было нікога. Наўрад ці ён мог што зрабіць, каб аблегчыць лёс Піваварава, які яўна трапіў у бяду, але і нічога не рабіць ён таксама не мог. 3 вялізнай натугай, увесь час лапаючы па сценах рукамі, ён выйшаў у прылазнік і штурхнуў нагой дзверы.
    Была зімовая ноч — як усе ночы ў лістападзе гэтага года — з ветрам, нізкім, захмараным небам, шэрым, завалочаным цемрай прасторам. Але снег ляжаў свежы і чысты, і ў ім выразна было відаць некалькі глыбокіх слядоў Піваварава, якія ішлі паўз ецяну лазні і паварочвалі за вугал.
    Задыхаючыся ад налётаў парывістага ветру, Іваноўскі хвіліну счакаў, услухаўся ў глухую ціш ночы. Hi стрэлаў, ні крокаў, ні крыку — нічога не было больш чуваць. Тады, не зачыніўшы дзвярэй, ён апусціўся каля парога, прыхіліўся плячом да сцяны і сядзеў так гадзіну, а можа, і больш. Ён увесь быў ва ўладзе шчымлівага, хваравіта-напружанага чакання, выразна ўсведамляючы, што калі Півавараў у бліжэйшыя хвіліны не прыйдзе, то ён не прыйдзе ніколі.
    Але ён не прыйшоў ні ў бліжэйшыя хвіліны, ні ў наступныя затым гадзіны. Калі ўжо чакаць не стала цярпення, Іваноўскі, не ўстаючы, на кукішках дапяўся да кубіка свайго гадзіннічка за парогам — было без дзесяці хвілін дзесяць. Адсутнасць байца на працягу гэткага часу не абяцала нічога добрага.
    «Нашто я паслаў яго? Нашто паслаў? — дакараў сябе лейтэнант,— Якія тут лыжы? Які штаб? Толькі загубіў яго ды і сябе таксама...»
    Безумоўна, без Піваварава ён нічога ўжо не мог, але калі ён сам быў асуджаны на пагібель, дык трэба было падумаць, каб выратаваць хоць байца. А ён паслаў яго на такую справу, дзе на ўдачу прыпадае адзін шанец з тысячы. Немцы маглі
    зрабіць засаду пасадзіць у полі сакрэты і напэўна ўзмацнілі ахову ў вёсцы — не так проста было пралезці да штаба. Калі гэта не ўдалося яму мінулаю ноччу, калі штабісты былі яшчэ не палоханыя, дык як магло ўдасца цяпер.
    «Ну а што ж далей? Што?» — тысячны раз пытаўся ў сябе Іваноўскі, седзячы ля дзвярэй лазні.
    Зрэшты, ён ужо ведаў што — ён толькі марудзіў, да апошняй магчымасці спадзеючыся, што Півавараў, можа, яшчэ вернецца. Але калі стала ўжо відавочна, што чакаць далей марна, лейтэнант, хапаючыся за сцены, устаў на ногі.
    Ён выпрабоўваў сябе, каб ведаць, на што яшчэ здольны або, можа, не здольны ўжо ні на што. Хаця і з цяжкасцю, але трымацца на нагах яму яшчэ ўдаецца, асабліва калі мець пад рукамі нейкую апору. Цяпер апораю яму былі сцены, a ў полі ён будзе абапірацца на прыклад вінтоўкі. Ногі сяктак падпарадкоўваліся яму, горш было з дыханнем і з галавой таксама. Але ён падумаў, што галава, можа, адыдзе ў полі, а з дыханнем ён ужо неяк справіцца. Калі не спяшацца, памаленьку, з частымі супынкамі, эканомна выдаткоўваючы сілу...
    Яго намер цалкам завалодаў ім, і лейтэнант вярнуўся ў лазню, распіхаў у кішэні абоймы з падсумкаў. Рэчмяшок ён не асіліў падняць і пакінуў на лаўцы, затое ён узяў з сабою гранату. Далей ён ужо не мог заставацца тут ні хвіліны і, перабіраючы па сценах рукамі, выйшаў на двор.
    Хістка, ледзьве не падаючы, але з упартай, цяжка зразумелай рашучасцю ён прайшоў крокаў дваццаць па глыбокіх слядах Піваварава і спыніўся. Вінтоўка аказалася куды больш цяжкой, чым яму здалося спачатку, але ён абапіраўся на яе, калі гатовы быў ужо ўпасці і асабліва калі спыняўся. Сам бы ён ужо не ўтрымаўся на дрыготкіх ад слабасці сваіх нагах. Аддыхаўшыся, нейкім дзіўным, загнаным позіркам паглядзеў назад. Там сіратліва цямнела на снезе іх лазня, дзе яны ўдачліва перабылі суткі і куды, мяркуючы па ўсім, ужо не вернуцца.
    У другі раз ён не адолеў, напэўна, і дзесятка крокаў, як, пахіснуўшыся, спыніўся ад кашлю. Кашаль мог наклікаць самае горшае ў яго становішчы — глыбінным нутраным бо-