• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 5 Аповесці Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 5

    Аповесці
    Васіль Быкаў

    Памер: 544с.
    Мінск 2006
    141.94 МБ
    упэўненасці ў тым у Леўчука не было. Ён нетаропка падняўся з зарасніку, пакінуўшы ў доле малога і хаваючы за сабой парабелум. Але гэтая яго нерашучасць відавочна не задаволіла коннікаў. Адзін з іх, што быў у старой гімнасцёрцы і ссунутай на патыліцу чорнай кубанцы, рашуча павярнуў каня ў папараць.
    — Кідай пістоль! Ну! I рукі ўгору!
    — Ды ладна, — прымірэнча сказаў Ляўчук. — Свой! Чаго там...
    — Гледзячы каму свой!
    — He, — сказаў Ляўчук. — Я павінен сам. Тут такая гісторыя... Сам я павінен. Гэта далёка?
    — Гледзячы як. Дарогай — далекавата. А цераз ручай — дзесяць хвілін.
    Яны выйшлі з папараці на дарожку. Коні нецярпліва круціліся пад седакамі, якім, відаць, карцела некуды ехаць, але і гэтага балотнага сустрэчнага, што аказаўся знаёмы іхняму таварышу, таксама нялоўка было пакідаць аднаго без дапамогі.
    — Ну ладна! — урэшце рашыў той, у кубанцы, мабыць, ён быў старшы. — Кулеш, пакажы дарогу і даганяй. Ля борці мы пачакаем.
    Вусаты Кулеш завярнуў каня, і Ляўчук таропка падаўся за ім па дарозе. Ен ішоў шпаркім крокам, згадваючы, у якую гэта брыгаду ён трапіў, хаця, напэўна, не ў Першамайскую. 3 Першамайскай гэты Кулеш зімой не мог быць на раз’ездзе — Першамайская тады дзейнічала недзе пад Мінскам і толькі вясной паявілася ў гэтым краі. Кулеш таксама акінуў Леўчука цікаўным выпрабавальным позіркам.
    — Гэта не па табе немцы пулялі? У балоце?
    — Па мне, ага. Ледзьве ўцёк.
    — Глядзі ты. Там жа дрыгва о-ёй!
    — Ды ўжо ж! Думаў, пухіры пушчу. А ты цяпер не ў Кіраўскім? — асцярожна пацікавіўся Ляўчук.
    — У Кіраўскім, ну, — ахвотна адказаў Кулеш. — Зашчамілі і нас, сволачы! Да ўчарашняга было ціха, а ўчора цісканулі. Чуеш, грыміць як? Адбіваемся.
    Ляўчук ужо чуў, як грымела дзесьці ў тым напрамку, куды
    яны ехалі. Страляніна, праўда, была далекаватая, але густая, з раскоцістым лесавым водгуллем.
    — Слухай, а гэта часам не твой? — кіўнуў Кулеш на ягоную ношу.
    — He, не мой,— сказаў Ляўчук. — Друга майго.
    — Во як! Ну што ж, зразумела.
    — He паспеў нарадзіцца і ўжо сірата. Hi бацькі, ні маткі.
    — Бывае,— уздыхнуў Кулеш. — Цяпер гэта проста. Ляўчук хуткім крокам сігаў поруч з рахманым Кулешавым конікам і паступова адыходзіў нутром ад усяго нядаўна ім перажытага. Мабыць, ён канчаткова ўжо ўратаваўся сам і ўратуе малога — гэта галоўнае, хоць ён быў занадта ўмораны, каб як мае быць парадавацца з гэтай прычыны. Цяпер, калі столькі жахлівага засталося па той бок балота, якое ўсё ж уратавала яго, ён адчуў толькі цягучую тупую знямогу і, амаль бегучы за канём, усё кідаў наперад нецярплівыя позіркі — ці не пакажацца нарэшце той лагер? Ужо далей лагера ён не пойдзе, спярша выспіцца, а пасля, можа, пакажацца якому доктару са сваёй ранай. Мокрая, не перавязаная як след, яна то тупа балела, то пачынала нясцерпна свярбець на яго плячы, — па ўсім відаць, нарывала — не хапала яшчэ якога заражэння, што тады будзе рабіць? Цяпер яго пачала непакоіць рана.
    — Ужо недалёка, — сказаў Кулеш. — Пераедзем ручай, і — лагер.
    Ляўчук стомлена ўздыхнуў і зірнуў на малога — той, пэўна, драмаў. Дарожка ішла ўніз, з хваёвага грудка па лужку да ляшчынніку над ручаём, і тады яны ўбачылі здаля, як на тым баку, быццам ім напярэймы, без усякага парадку бягуць людзі з вінтоўкамі. Адзін, згледзеўшы іх, замахаў рукой, і Кулеш нацягнуў повад.
    — Што такое?
    На дарожку выбег смуглявы, з рашучымі жарсткаватымі вачамі чалавек у нямецкім мундзіры, з нямецкім аўтаматам у руцэ; на ягоных грудзях целяпаўся вялікі бінокль, і Ляўчук здагадаўся, што, мабыць, гэта нейкі камандзір кіраўцаў.
    — Кулеш, стой! — крыкнуў камандзір і закінуў на плячо аўтамат. — Хто такі? — кальнуў ён Леўчука пагрозлівым позіркам.
    — Гэта з «Геройскага», — адказаў за яго Кулеш. — Во малога ў сямейны лагер нясём.
    — Якога малога? — абурана закрычаў камандзір. — Усе ў строй! Немцы прарваліся, чуеш, што робіцца?
    3 ляпічынніку на дарогу выскачыла чалавек дзесяць партызан. Усе былі захаканыя, мусіць, ад доўгага бегу і нерашуча спыняліся, нрыслухоўваючыся да нечаканай сутычкі іх камандзіра са знаёмым Куляшом і незнаёмым партызанам з «Геройскага».
    — Што ж, з рабёнкам — у строй? — здзівіўся Кулеш.
    — Ладна, ты вязі рабёнка! — хутка рашыў камандзір. — A ты — у строй! Дзе вінтоўка?
    — Няма, — сказаў Ляўчук. — Во пісталет.
    — Станоўся з пісталетам. За мной, марш!
    Ляўчук секунду гіамарудзіў, хацеў сказаць, што паранены, але ўзбуджаныя твары камандзіра і яго байцоў пераканалі яго, што лепей паслухаць. Такія не дужа стануць упрошваць або разбірацца ў тваіх апраўданнях — такія звычайна, калі што не так, хапаюцца за пісталет. Ляўчук гэта ведаў.
    I ён аддаў малога Куляшу, які не дужа спрытна, з асцярогаю падняў яго на сядло.
    — Галоўнае, да цёткі якой. Каб карміла, — напомніў Ляўчук.
    — Будзе зроблена. Ты не турбуйся.
    Чарнявы з гарачымі вачамі ўзбег на грудок вышэй і азірнуўся. Ляўчук, аднак, стаяў, чамусьці спалохаўшыся, што Кулеш выпусціць малога, а той таўхануў стаптанымі абцасамі каня і раптам спыніўся.
    — Гэй, а зваць яго як?
    — Зваць? — здзівіўся Ляўчук. Сапраўды, можа, ён развітваўся з ім назаўжды, а імя яму так і не даў. Ды ці ён думаў дагэтуль пра імя? ён нават не спадзяваўся, што яно калі-небудзь спатрэбіцца.
    — Віктар! — крыкнуў ён, прыпомніўшы, што так звалі Платонава. — Віктар, скажы. А прозвішча Платонаў, Віктар Платонаў.
    — Ясна.
    Кулеш памчаў па дарожцы і хутка схаваўся за павароткай, а Ляўчук зябка здрыгануўся ад свае мокрае вопраткі і стомлена пабег даганяць чарнявага. Ужо чутно было, як у тым кірунку бахнулі вінтоўкі, і першыя кулі струнка задзігалі ў ранішнім небе...
    17
    ...Нейкі нядоўгі час ён пачаў пазіраць на балконы і не адразу, а неяк спакваля, здагадаўся, што трэці балкон над пад’ездам — іхні. Сапраўды, калі іх кватзра размяшчалася злева — значыць, вокнамі выходзіла ў двор, дзе быў гэты балкон з вузенькімі зашклёпымі дзвярыма, нейкімі кветкамі ў вазонах-карытцах, падвешаных да балясаў. Там жа былі відаць плеценае крэсла-столік, з даху звісаў канец тоўстага провада ад антэны. I тады нечакана для сябе ён убачыў там маладую жанчыну ў светлым халаціку, якая нячутна выйшла з пакоя, паліла са шклянога слоіка кветкі, зірйула ўніз і зноў нячутпа знікла ў кватэры, пакінуўшы расчыненымі балкоітыя дзверы.
    Ляўчук сядзеў, не ў стане адразу ўсвядоміць сэнс гэтай падзеі, хоць ён і разумеў, што дачакаўся. Так, ён дачакаўся столькі гадоў чаканага свайго спаткайчя. ЁН — там! Краем вока Ляўчук заўважыў чвэрць гадзіны назад, як нейкая пара прайшла ў пад’езд, але ён убачыў толькі спіну мужчыны, йевысокаш, вастраплечага, з худымі локцямі, што тырчалі з кароткгх рукавоў тэніскі, і не надаў таму ўвагі. У ягоным уяўленні Платонаў быў іншы, і ён сядзеў яшчэ, усё прыглядаючыся да кожнага з рэдкіх тут, выпадковых прахоэісых. Ды, мусіць, настаў час уставаць. Жыццё рэдка песціць чалавека спраўджанпем ягоных мараў, жыццё мае звычку рабіць na-свойму. Але і чалавек любіць, каб было па ягоным, вось і ўзнікаюць тады нелады, якія часам кепска капчаюцца.
    Пэўна, усё, пра што Ляўчук марыў гэтыя трыццаць гадоў — дзіцячая забаўка, не болей, мабыць, усё будзе інакш. Але ён павінеп даведацца, ЯК? Надта іймат спрасавалася ў тым яго партызанскім выпадку, з якім яму дажываць жыц-
    цё. Тым болей што пасля ўдача зусім пакінула яго. У канцы блакады аднялі руку, і ён заняў Грыбаедава месца ля коней у санчасці. Жыў успамінамі, галоўным з якіх быў гэты ўратаваны ім ад воўчае зграі малы, што затым невядома куды падзеўся. Як Кулеш павёз яго па дарозе, так Ляўчук ні разу болей яго і не ўбачыў. Пытаўся ва ўсіх пры кожным выпадку, але ўсё марна. Каму было ведаць пра нейкае немаўля, калі прападалі сотні дужых, дарослых, вынослівых? Узнагародамі Леўчука таксама не шмат надзялілі: у час, калі ён ваяваў, было не да гэтага, а пасля ён ужо йе ваяваў — быў абознік. Таму найбольшаю ўзнагародай для ягонага сумлення заставаўся гэты малы, цяперашні грамадзяйін краіны Віктар Платонаў.
    Паволі, перамагаючы нечаканую слабасць у нагах, Ляўчук устаў з свае лаўкі і пайшоў да пад’езда. Хваляванпе ахапіла яго за ўсё разам: за тое даўно ім перажытае, за ягоную радасць і яголыя страхі, за сваё, якое-ніякое, а ўжо пражытае жыццё, за сустрэчу, да якой ён імкйуўся трыццаць гадоў.
    Стрымліеаючы ў сабе нейкую чуллівую, цёплую хвалю, ён паволі, з перадыхам, падкяўся па лесвіцы йа трэці паверх. Знаёмыя дзееры, як і раней, былі шчыльна зачыйены, але цяпер ён пачуў за імі людзей і націснуў на кнопку званка. Ён чакаў, што нехта адчыніць, ды замест таго пачуў з глыбіні кватэры басавіты мужчынскі голас:
    — Да, да! Заходзьце, там не зачынена.
    I ён, забыўшыся зняць кепку, павярнуў ручку дзвярэй.
    1975
    Яго батальён
    і
    Траншэя была мелкаватая, пад пахі, не болей, сухая і пыльная. Каб не дужа вытыркацца з яе, Валошын звыкла аблягаўся грудзьмі на бруствер, расставіўшы ў бакі локці. Аднак доўга стаяць так, згорбіўшыся, пры ягонай высокай мажнай постаці было не надта каб зручна, мяняючы позу, камбат незнарок варухнуў локцем, і мёрзлы камяк зямлі з глухім стукам скаціўся ў траншэю. Адразу ж унізе пачуўся ціхі крыўдлівы віск, затым энергічны фыркат сабакі, з якім той страсае абсыпаную пылам поўсць, і побач на броўку мякка ляглі дзве шырокія кіпцюрыстыя лапы.
    — Джым, ляжаць!
    He адрываючы ад вачэй бінокля, Валошын пакруціў пальцамі акуляры — спачатку ў адзін, затым у другі бок, але відаць было паранейшаму дрэнна. Голыя, вытаялыя з-пад снегу схілы вышыні з доўгай паласой ворыва, загінастая крывуляка траншэі на самым версе, некалькі свежых плямаў мінных разрываў і нават зараснік чэзлага хмызняку на балоце ўвачавідкі зацягвала змрокам блізкае ночы.
    — Ну што ж: усё зразумела!
    Камбат апусціў падвешаны на шыі бінокль і адкінуўся да задняй сценкі траншэі. Дзяжурны разведчык, што назіраў з суседняй ячэйкі, зябка павёў плячыма.
    — Умацоўваецца, гад!
    Так, праціўнік умацоўваўся, гэта было відавочна таксама, як і тое, што ўчора яны зрабілі памылку, не атакаваўшы з ходу тае вышыні. Тады яшчэ былі сякія-такія шансы яе ўзяць, але ўчора падвяла артылерыя. У батарэі з артпалка,
    што іх падтрымлівала, засталося ўсяго дзесятак снарадаў, якія патрэбны былі на самы крытычны выпадак, суседні батальён увязаўся ў зацяжны бой за саўгас «Піянер» па той бок рачулкі, і калі Валошын запытаў наконт гэтай малапрыкметнай, але, відаць, немалаважнай вышыні ў камандзіра палка, той проста не адказаў. Зрэшты, яно было і зразумела: наступленне выдыхалася, задачу сваю полк сяк-так выканаў, а надалей, мабыць, яшчэ не было пэўнага плана і ў дывізіі. I ўсё ж вышыню трэба было ўзяць. Праўда, для таго і ўчора аднаго, патрапанага ў трохтыднёвых баях батальёна было замала, але ўчора на яе голай вяршыне яшчэ не было траншэі, а галоўнае — правы фланговы схіл над балотам, здаецца, яшчэ не быў заняты немцамі. Занялі яны яго ўранку і ўвесь дзень, не зважаючы на кулямётны абстрэл, па ўсёй вышыні капалі. Да змяркання было відаць, як мільгае над брустверамі чорнае ашмоцце зямлі, а надвячоркам з саўгаса, чутна было, падышло некалькі грузавікоў, і нямецкія сапёры дацямна цягалі па траншэях бярвенне — абсталёўвалі бліндажы. Уночы, напэўна, замініруюць і подступы на схілах.