Поўны збор твораў. Том 6
Аповесці, раман
Васіль Быкаў
Памер: 560с.
Мінск 2006
— I не трэба. He трэба, пан Бараноўскі, нікога шкадаваць! Шкадаванне — патрэбна слабым. Гэта хаця і хрысціянскае пачуццё, але, несумненна, з ліку атавістычных. He трэба шкадавання! Зараз нам трэба сіла і згуртаванасць. Вядома, пад германскімі сцягамі. Фюрар, ён правадыр арыйцаў, a беларусіны напалову арыйцы. Крывічы, напрыклад. Праўда, некаторая частка надта папсута інародцамі, асабліва татарамі і жыдамі. Але мы людзі сціплыя, радыя і таму, што засталося. Ёсць, ёсць здаровае ядро, з якога разаўецца раса. Трэба толькі спадзявацца на сілу.
— На германскую сілу? — іранічна ўдакладніў Агееў.
Кавешка іроніі не прыняў і, здаецца, нібы ўзрадаваўся падказцы.
— Вось іменна — на германскую. Іншае сілы на зямной кулі цяпер, на жаль, не існуе.
— А раптам знойдзецца, — з упартым пачуццём пратэсту сказаў Агееў і зірнуў у бляклыя вочы госця. У глыбіні іх тлеў, аднак, даволі злосны агеньчык, і Агееў сказаў сабе ў думках: хопіць, так можна дастукацца. Напэўна, штосьці зразумеў і госць — можа, сцяміў, што надта далёка зайшоў у сваёй размове з малазнаёмым чалавекам.
— Ну што ж, прыемна, ведаеце, пагутарыць з разумным і... перакананым чалавекам. Цвёрдасць перакананняў, яна заўжды нешта значыць. Нават і памылковых. Цяпер гэта не часта бывае. Вось і гэта... Ваша гаспадыня, значыць... Бараноўская. Яна ж жанчына цвёрдага погляду?
— He ведаю, — знарок абыякава сказаў Агееў. — He цікавіўся.
— He цікавіліся? I дарма. Вось вы пагутарыце як-небудзь.
— Як жа пагутарыш, калі яе няма? Ужо другі тыдзень.
— Гэта кепска. Нам яна таксама патрэбна. Нам яна нават неабходна. Але куды яна прапала? Вам не казала? — запытаў Кавешка і зноў знерухомеў, поўны ўвагі.
— He, не казала.
— Да, вось дык праблема, — госць зноў задуменна пастукаў па стале худымі косткамі пальцаў. — Ведаеце што? Яна павінна азвацца. He можа таго быць, каб не азвалася. Так што вы неадкладна паведаміце.
— Гэта куды? — запытаў Агееў. — Ва ўправу ці ў паліцыю?
Кавешка хітра прыжмурыўся.
— He ведаеце? Які вы, аднак, непанятлівы, на самай справе. Пры чым тут управа?
— Дык вы ж ва ўправе робіце?
— Гэта, баценька, няважна, дзе я раблю. А паведаміць трэба ў эсдэ. У памяшканні былой міліцыі.
— А Драздзенка? — не мог чагосьці зразумець Агееў
— He турбуйцеся, пане. Драздзенку мы растлумачым.
— Во як! — здзівіўся Агееў, падумаўшы: чорта лысага вы ад мяне дачакаецеся. I вы з вашай эсдэ, і Драздзенка таксама.
Ён моўчкі праводзіў госця з падворка, і той, відаць, апанураны ад нейкай няўдачы (можа, адсутнасцю Бараноўскай),
суха кіўнуў на развітанне і борздзенька патупаў па вуліцы. Агееў яшчэ пастаяў нядоўга, адчуваючы, як дзесь унутры ў ім узнімаецца злосная хваля — ад яго бяссілля, міжвольнай пакорлівасці, вымушанай падначаленасці. I каму? Яны ўжо звязалі яго і з СД — паліцыі ім аказалася мала. I вось змушаюць — упарта і настойліва — на пэўную здраду цяпер ужо ў адносінах да Бараноўскай. Хаця з Бараноўскай ён не мог ім ні памагчы, ні нашкодзіць, ён сам нічога гіра яе не ведаў. Але як бы не пранюхалі пра Марыю! Праўда, падобна было на тое, што Марыя іх пакуль не цікавіла, можа, не зацікавіць і далей? Знікла, ну, і бог з ёй, мабыць, у іх ёсць справы больш пільныя. Хіба што выпадкам, пільнуючы Бараноўскую, могуць наткнуцца на Марыю, тады пэўна ўжо ім не паздаровіцца абедзвюм.
Агееў прайшоў па сцежцы ў гарод, агледзеў сад, быццам там мог хавацца другі Кавешка, і нетаропка вярнуўся на кухню. Марыі, вядома, тут прастыў ужо і след, напэўна, забілася на гарышча, і ён, накінуўшы на прабой кручок, таксама палез туды. Устрывожаная, Марыя сядзела на кукішках у цёмным кутку за куфрам.
— Пайшоў, не бойся...
Яна з палёгкаю выбралася на больш вольнае месца, страсянула ад пылу падол сарафаніка. Сляды страху і трывогі ўсё тлелі ў яе насцярожаным позірку, увага была скіравана на слых. Але, здаецца, навокал было ціха.
— Што ён — пра мяне пытаўся?
— Пра Бараноўскую, — ціха сказаў Агееў. — Чамусьці ім Бараноўская спатрэбілася.
— Вярбуюць, напэўна, — проста сказала Марыя, і ён насцярожыўся.
— Вярбуюць? А навошта ім яе вербаваць?
— А яны цяпер усіх вярбуюць. Амаль пагалоўна. Каб пасля выбіраць. Хто патрэбны.
Абое яны спыніліся абапал дахавага акна, пазіраючы ў яго цьмянае, з павуціннем шкло і слухаючы несціханы шум ветру над дахам. Марыя з гідлівай грымасай на няўсмешлівым цяпер твары няўцямна круціла вялікі гузік свайго жакета.
— Гэты Драздзенка і мяне хацеў... Падпісачку трэбаваў...
— Во як! — вырвалася ў Агеева.
— А вы думалі! — Марыя вінавата ўсміхнулася.
— Ну і што ж ты?
— А я во яму! — паказала яна маленькі, туга сціснуты кулачок. — Каб на сваіх даносіць? Аўчаркай нямецкай стаць! He, гэтага яны ад мяне не даб’юцца.
Агееў адышоўся ад акна і прысеў на куфар — доўга стаяць не давала нага, якая сёння зранку ныла рупным застарэлым болем. 3 ціхай зайздрасцю падумаў ён пра Марыю: вось жа пашэнціла неяк выкруціцца з ярма, што не дадзена было яму, — не сумеў, не змог, пабаяўся, можа. Праўда, становішча ў іх было рознае, яна як дзяўчына магла тут дзе хочаш схавацца, а дзе б мог схавацца ён? Напэўна, хуценька апынуўся б у шталагу для палонных, што было для яго аднолькава роўна з пагібеллю.
— Што ж мы будзем рабіць, Марыя? — запытаўся ён бадай што разгублена. Становішча іх усё ўскладнялася, a выйсця не было па-ранейшаму. Заставалася чакаць, але ж дачакацца можна было і горшага. Патраціць час, прамарудзіць, згубіць апошні свой шанц, калі ўжо цяжка будзе што-небудзь паправіць.
— He ведаю, — ціха сказала Марыя.
Цепнуўшы худым плечуком, яна прысланілася да падаконніка дахавага акна, сумна паглядзела праз мутнае шкло. Яна, вядома, не ведала. Зрэшты, ён і не чакаў ад яе іншага адказу, выдатна разумеючы, што ў такой справе павінен шукаць выйсця сам — як старэйшы, больш вопытны і, напэўна, з большымі ў гэтым сэнсе магчымасцямі. Але бяда ў тым, што ён таксама не ведаў.
— Ладна, пабачым. Толькі сядзі тут, нікуды не вытыркайся. Калі што, я буду ўнізе.
— Там, у хлеўчуку?
Яна імкліва падалася да яго, твар яе ўспыхнуў і апанурыўся, боль і пакуты адбіліся ў яе светлых вачах.
— Ага, у застаронку. Трэба працаваць. Зарабляць... Вось накінь, каб не зябнуць...
Агееў аддаў ёй ватоўку, ціха спусціўся па драбіне на кух-
ню, прыслухаўся. Бараноўскай усё не было, і ніякіх вестак ад яе — таксама. Мабыць, з гаспадыняй у хаце яму было б лепш, асабліва цяпер, калі тут паявілася Марыя. Але во гаспадыня спатрэбілася і гэтым, што ўжо само па сабе выклікала трывогу — навошта?
Надвячоркам і без таго моцны вецер і яшчэ памацнеў, кляновае голле пад дахам, нібы ахопленае роспаччу, кідалася з боку ў бок, магутнае дрэва гуло і стагнала, здавалася, ледзьве вытрымліваючы азвярэлы напор ветру. Агееў прыйшоў у свой застаронак, які, на шчасце, быў з другога боку ад ветру і трохі хаваў у сабе зацішак. Трэба было брацца за абутак з меха — не сёння, дык заўтра па яго прыйдуць — Кіслякоў ці яшчэ хто, трэба ўсё прывесці да ладу. Можа, за гэты час што-небудзь перакруціцца ў лепшы бок ці хоць бы праясніцца, думаў ён. Таму што ўсё ўжо так зацягвалася мёртвым вузлом, што як бы не давялося рваць яго па жывому, з мясам-крывёю. A то і паплаціцца жыццём...
Да самага вечара, пакуль было відна, ён стукаў малатком па скураных і гумовых падэшвах кірзачоў, чаравікаў, нямецкіх нашпігованых жалезнымі шыпамі ботаў. Усё зрабіць не паспеў. Засталося яшчэ дзве пары, калі наплыў змрок і за дзіравай сцяной застаронка паліў дождж. Агееў думаў схадзіць у хату, каб наведаць Марыю, але ў такі лівень яму не было ў чым высунуцца з хлява, каб не прамокнуць дашчэнту. I ён, пасядзеўшы на табурэтцы і расслаблена выцягнуўшы хворую нагу, перабраўся пад кажушок на тапчан.
Над сядзібай між тым лютавала восеньская непагадзь, з неба ліліся патокі дажджу, якія пагражалі здзерці страху з яго несамавітай будыніны. Але дождж ліў ужо больш за гадзіну, а ў застаронку было суха, нават, здаецца, нідзе не капала. I ён так утульна прыгрэўся пад свойскім цяплом кажушка, што падумаў: у хату сёння не пойдзе, хай ужо Марыя як-небудзь уладзіцца там сама. Слава богу, не беларучка, умее дастасавацца да абставін, можа, нават не горш, чым гэта зрабіў бы ён сам. 3 паўвядра бульбы напякла такіх дранікаў, што ён быў сыты да вечара і толькі цяпер, прыпамятаўшы пра абед, праглынуў слінкі. Дзяўчына спрытная,
ладная і, здаецца, занадта шчырая, што ў такі час як бы не пагубіла яе. He спалохалася вось жывадзёра Драздзенку, адшыла паліцыю і прыбегла да яго. Але чаму да яго? Ці ён спадабаўся ёй напачатку, ці яна ўбачыла ў ім кагосьці, хто выклікаў давер, а можа, і даваў спадзяванак на апору? Але што яна ведала пра яго? I што скажа Кіслякоў ці, яшчэ лепш, Волкаў, калі даведаюцца, што разам з ім жыве тут нейкае дзяўчо з Мінска? Адна справа, калі тут была гаспадыня, няхай пападдзя, але чалавек, якога яны ведалі многа гадоў, і зусім іншая, калі з’явілася гэтая нікому не вядомая студэнтка. А можа, яна падасланая? Завярбована і падаслана? He, гэтага не можа быць. У такім выпадку ўсё, мабыць, адбывалася б хітрэй, болей лагічна, ці што. A то вельмі ўжо атрымалася лаіўна, дзёрзка і неразумна нават.
Агееў доўга не мог заснуць, занепакоены блытанымі паваротамі свайго лёсу, пошумам начной непагадзі, няспыннымі парывамі ветру. Здаецца, вецер часам мяняў накірунак і пачаў ужо бубніць дажджом на тарцовай сцяне яго застаронка, ля якой было складзена сена. Ён падумаў, што трэба б устаць, адкінуць сена ад сцяны. Але ўставаць не хацелася, так добра і ўтульна было пад кажушком, і ён супакоена думаў: а можа і не залье? Ён ужо збіраўся заснуць, невясёлыя яго думкі пачалі блытацца ў галаве, і раптам спалохана прахапіўся — у дзверы пастукалі. Агееў скінуў з сябе кажушок, стук паўтарыўся — нясмелы, ціхенькі стук быццам бы дзіцячай рукі, — і ён, ступіўшы да дзвярэй, ціха запытаў:
— Хто там?
— Гэта я, адчыніце.
Ён здагадаўся адразу, што гэта Марыя, скінуў з прабоя тонкі драцяны кручок.
— Ну, што?.. Асцярожна, тут парог высокі... Што-небудзь здарылася?
Яна перабралася цераз парог і замерла ў цемры, уся дрыжучы ад сцюжы ці, можа, ад спалоху.
— Я баюся...
Голас яе таксама дрыжаў, уся яна, сцяўшыся, стаяла каля парога, не ведаючы, куды ступіць. Агееў зачыніў за ёй дзверы.