Поўны збор твораў. Том 6 Аповесці, раман Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 6

Аповесці, раман
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 560с.
Мінск 2006
148.44 МБ
— He наеўся? He? — запыталася Марыя.
Ён адвёў свой позірк — прыкідвацца далей, што сыты, вылазячы з-за стала, у яго ўжо не ставала сілы.
— Бульбай хіба наясіся?
Марыя ненадоўга задумалася.
— Алежка, можа, я выбегу? Ну, на пятнаццаць хвілін? Тут во к суседзям.
Агееў зразумеў адразу, што яна мае на ўвазе, і сказаў строга:
— I не думай! Сядзі, нікуды не вытыркайся!
Ён быў галодны, але думаў цяпер не пра хлеб — ён думаў, як яму звязацца з Малаковічам. 3 Малаковічам бы ён пагутарыў па шчырасці, ужо хто, а Малаковіч павінен яго зразумець і, можа, памагчы. Але лейтэнант быў далёка, здаецца, за два кіламетры, на станцыі; зноў жа, сустракацца з ім Агееву забаранілі ў самым пачатку. Агееў пачакаў, пакуль Марыя прыбярэ са стала, і абняў яе, з маўклівай пяшчотай пацалаваў у лоб і выйшаў на двор.
У той дзень зранку надвор’е быццам пачало лепшаць. Усюды яшчэ было мокра, каля вугла дома стаяла лужына мутнай вады, на вуліцы холадна блішчэла мокрая гразь, з кляновага голля падалі долу буйныя кроплі. Але неба яснела, у разрывах аблокаў ненадоўга паяўлялася сонца. Агееў захінуў ватоўку, прайшоў у сваю апусцелую майстэрню-альтанку. Рабіць тут не было чаго, ён прысеў на табурэтку за набрынялыя вільгаццю дошкі стала, пачаў чакаць. Ён думаў, што хто-небудзь паявіцца на вуліцы, можа, з тых, хто патрэбны яму, ці, можа, каму-небудзь спатрэбіцца ён. Ён сядзеў доўга, але на вуліцы ніхто не з’яўляўся. Толькі захутаная ў тоўстую хустку жанчына правяла пярэстую карову — мабыць, на пашу, аднекуль з гародаў выскачыў бяздомны сабака, спыніўся, з цікаўнасцю паўзіраўся ў яго і пабег сваёю дарогай.
Праз гадзіну на тым баку вуліцы паявіўся гадоў дзесяці хлопчык у вялікай, насунутай на вочы кепцы, з дубчыкам у руках. Роздумна сцябаючы дубчыкам па галовах малачаю, які буйна разросся пад плотам, ён паглядваў у бакі. Калі ён затрымаў свой позірк на Агееве, той, раптам узрадаваўшыся, махнуў рукой:
— Ідзі сюды!
Хлопчык нетаропка падышоў, саўгануўшы ўгору кепку, пільна ўставіўся ў яго светлымі вачыма.
— Цябе як завуць?
— Віця.
— Яблыкаў хочаш?
Віця згодна кіўнуў галавой і зноў саўгануў сваю кепку, якая ўсё з’язджала на вочы.
— Ану, ідзі сюды.
Агееў прывёў яго на гарод да смачнай малінаўкі, на якой яшчэ можна было дастаць знізу некалькі пераспелых яблыкаў. Ухапіўшыся за галінку, падцягнуў сук, які абдаў яго сцюдзёнымі кроплямі.
— Ты дзе жывеш? На гэтай вуліцы?
— He, я — на Бялінскага. Во тут блізка.
— У школу хадзіў?
— Хадзіў. У трэці клас. Цяпер не хаджу.
— Будзеш хадзіць. Як немцаў прагоняць. Пойдзеш у чацьвёрты.
— Хутчэй бы, — сказаў Віця і зусім па-даросламу ўздыхнуў — працягла і трудна.
— У цябе татка ёсць?
— Ёсць. На вайне толькі. А можа, ужо і няма.
— 3 мамай жывеш?
— 3 мамай.
Агееў сарваў некалькі яблыкаў, Віця распіхаў іх па тугіх кішэнях, за пазуху і сказаў, калі Агееў пацягнуўся да новай галіны:
— Мне ўжо хопіць.
— Ну, хопіць, дык хопіць, — сказаў Агееў і вылез з-пад нізкіх галін. — Слухай, Віця, а ты на станцыі быў?
— Быў. Толькі даўно ўжо. Там у мяне цётка жыве.
— А дзе качагарка, ведаеш?
— Гэта што за семафорам?
— Ну — пацвердзіў Агееў, хаця сам, канечне, не ведаў, дзе тая качагарка. — Ты не мог бы збегаць туды?
У светлых вачах Віці паявілася стрыманая цікаўнасць, і ён з гатоўнасцю кіўнуў галавой.
— Збегаю. А што зрабіць?
Яны выйшлі з гарода. Агееў абтупаў на сцежцы мокрыя ад расы боты, Віця босы стаяў на мокрай траве.
— Панімаеш, там працуе твой цёзка, дзядзя Віця. Знойдзеш яго і скажаш, што яго чакае кульгавы дзядзя. Паняў?
Віця моўчкі кіўнуў і паправіў кепку, гатовы бегчы, выконваць даручэнне.
— Але каб нікому болей ні слова! Перадасі дзядзю Віцю
і адразу дадому. А заўтра прыйдзеш, я табе яшчэ яблыкаў дам.
Боўтаючы цяжкімі кішэнямі, Віця пабег на вуліцу, а Агееў зноў заняў свой пост у майстэрні-альтанцы. Можа, ён зрабіў і няправільна, можа, не трэба было давяраць тое хлопцу, тым болей выклікаць сюды Малаковіча. Але ў яго ўжо не хапала вытрымкі, гэтая няпэўнасць прыгнятала яго горш за якую небяспеку.
Ён праседзеў у альтанцы яшчэ з гадзіну і нікога не дачакаўся. Местачкоўцы, падобна на тое, у ім не мелі патрэбы і паводзлі сябе так, быццам увесь іх абутак быў у парадку. A можа, яны рамантавалі яго ў іншым месцы, дзе-небудзь бліжэй да цэнтра? Ці, можа, несамавіты выгляд яго майстэрні не даваў ёй даверу? Агееў нарэшце раззлаваўся, пайшоў дадому і, зашчапіўшы дзверы на кухні, палез на гарышча. Марыя чакала яго наверсе і, толькі ён ступіў з драбіны, абхапіла яго ззаду рукамі, ціхенька засмяяўшыся над вухам.
— Марыя!
— А я цябе бачыла, вось! Як ты ў альтанцы сядзеў — незадаволены такі, злосны. Во зірні.
Яна падвяла яго да скошанага даху за куфрам, дзе каля кроквы свяцілася невялікая, з паўдалоні, дзірка, з якой былі бачны альтанка і частка двара ад вуліцы.
— А што гэта такое? — запытаўся ён, убачыўшы расчынены куфар з грудай кніжак у цёмных пераплётах, падшыўкі старых пажоўклых часопісаў, нейкіх папер, купкі іншых выданняў у мяккіх вокладках з неразрэзанымі старонкамі.
— Кнігі, разумееш!
Апусціўшыся ля куфра, Марыя выцягнула адтуль тоўсты том у прыгожай, з царскім гербам, вокладцы.
— Вось: «Россня, полное географнческое опнсанне нашего отечества под редакцней Семенова». Гэткая кніга і ў нас была, баця яе ў экспедыцыі браў. А во тры тамы ШэлерМіхайлава з дваранскага быту, некалі я ім зачытвалася. Во «Бесы» Дастаеўскага. А часопісаў колькі!
Следам за Марыяй ён таксама пачаў перабіраць у куфры бязладна наваленыя туды тамы старых выданняў і сярод іх патрапаныя падшыўкі часопісаў «Буднльннк», «Осколкн»,
«Стрекозы », цяжкі камплект «Ннвы» за 1916 год. Ha nepmail старонцы камплекта быў змешчаны малюнак маладой прыгажуні ў святочным убранні з пацеркамі на грудзях і крылатымі херувімамі, што пырхалі навокал з часопісам у руках. Унізе значылася імя выдаўца А. Ф. Маркса — сорак сёмы год выдаішя. Агееў з цікавасцю пагартаў багата ілюстраваную падшыўку, і зноў на яго дыхнула вайной: карта ваенных дзеянняў з лініяй фронту ад Рыгі да Кішынёва і ў Закаўказзі каля Тэгерана, пасля ішлі здымкі нейкай «Северопомоіцп» з натоўпамі мужыкоў і салдатак, артбатарэя на пазіцыі. Пад прыгожа намаляваным загалоўкам «Вечная память» стракацелі рады афіцэрскіх здымкаў, і ён угледзеўся: палкоўнік Крабэ з ліха падкручанымі вусамі, палкоўнік Баркоўскі, падпалкоўнік Ленц у модным тады пенснэ, KaniTan Гусакоў з суровым паглядам з-пад навіслых броваў, самотна-задуменны штабс-капітан Кібаленка і яшчэ некалькі радоў невялікіх, з паштовую марку, здымкаў.
— Гэта што — забітыя? — схілілася да яго Марыя.
— Забітыя...
Хвіліну ён прыглядаўся да іх твараў і думаў: вось мінула столькі гадоў — і зноў тое ж самае. Зноў гінуць рускія камандзіры, палкоўнікі і капітаны, усё ад рук тых жа немцаў і амаль у тых жа самых месцах, што і чвэрць стагоддзя назад. Толькі ў адрозненне ад гэтых вусатых чыноў у пагонах і эпалетах іх фатаграфіі не друкуюцца ў газетах, на тое, мусіць, не хапіла б усіх газет у краіне. Што і казаць, жыццё чалавечае не падаражэла цаной і, мабыць, ужо не падаражэе ніколі. Вайна стала бязлітаснай, ахвяр будзе куды болып, чым раней. Хіба можна яе параўнаць з той маларухомай соннай вайной, якая некалькі гадоў ішла амаль на адным і тым месцы.
— Вось гэта прыгожы хлопчык! — з жалем сказала Марыя, паказваючы на фота. — На цябе падобны.
«Паручнік Ольгін», — прачытаў Агееў, пазіраючы на малады, бязвусы твар дабрадушнага хлопца ў пагонах, з крыжам на грудзях і прытоенай усмешкай на мяккіх хлапечых вуснах. Што ён думаў, пра што клапаціўся, гэты паручнік, перад сваёй пагібеллю дваццаць пяць год назад? Але пра
гэта ўжо не скажа ніхто, як ніхто, мабыць, ужо не прыпамятае маладога паручніка.
А ці прыпамятае хто пра іх праз дваццаць пяць год?
Выпадковы гэты часопіс выклікаў у Агеева самотныя думкі, і, можа, упершыню за сваё жыццё ў мястэчку ён падумаў пра непазбежнасць сваёй пагібелі на гэтай вайне. Можа, і перажыве яе хто-небудзь, і дачакаецца перамогі, але наўрад ці гэта наканавана яму. Надта яна блізка ад яго ходзіць, гэтая яго пагібель, надта часта даводзіцца заглядаць у яе чорную пашчу, каб песціць надзею застацца жывым.
— А во паглядзі, смешны часопіс «Осколкн», — зусім у іншым настроі, жвавым і бесклапотным, сказала Марыя. — Пазнаеш?
— Чэхаў?
— Чэхаў. Антон Паўлавіч, мой самы любімы пісьменнік. Во на фурманцы, як смешна. Сяброўскі шарж.
Пры цьмяным святле з слухавога акна яны доўга перабіралі ў куфры, глядзелі кніжкі, гарталі старыя часопісы, змест якіх у многіх адносінах проста яго здзіўляў. 3 розных старонак на іх пазіралі ўвешаныя ўзнагародамі генералы, гафмайстры двара і сенатары ў расшытых мундзірах, франтаватыя свецкія дамы, губернатары, вусатыя афіцэры і ніжнія чыны даўняй, мала яму знаёмай вайны. Ад старой паперы ішоў непрыемны, магільны пах, які вымушаў іх чхаць. 3 неба тым часам усё часцей пачало выглядваць сонца, праз слухавое акенца ў паўзмрок гарышча звесіўся пук промняў, паклаўшы ў доле светлы косы квадрат. Стала цяплей. Навокал драмала цішыня, і, зноў забыўшыся пра ўсё на свеце, яны прылеглі на коўдры. Марыя шаптала штось, горача і аддана, але Агееў не надта ўнікаў у блытаны сэнс яе слоў, ён зноў аддаўся пачуццям, пакуль не забыўся ў знямозе. Сон яго, аднак, быў не доўгі, і, калі ён прачнуўся, Марыя, падкурчыўшы ногі, ляжала на баку побач. Сонца з акна ўжо знікла, і тое ледзьве свяцілася, мабыць, на склоне дня. Агееў падумаў, што так можна празяваць прыход Малаковіча, і ціхенька, каб не пабудзіць Марыю, устаў. Аднак падхапілася і Марыя.
— Куды ты?
— Ціха, ціха. Спі. Я гэта... Тут павінен адзін чалавек прыйсці.
— Які чалавек?
— Ну, панімаеш, знаёмы.
— 3 мястэчка знаёмы?
— 3 мястэчка.
Быстрымі рухамі маленькіх рук яна паправіла на сабе падол сарафаніка, маленькім перламутравым грабеньчыкам трохі прычасала на патыліцы кароткія валасы. Здаецца, яна нічога не падазравала і ні пра што не здагадвалася.
— А мне... Тут быць?
— Ага. Ты сядзі тут. Як толькі я яго адпраўлю, дык і прыйду.
Ён пацалаваў яе мяккія пакорлівыя вусны і злез па драбіне ўніз. Гультай, які драмаў ля парога на кухні, неахвотна падняўся, пацягнуўся, патрабавальна прамяўкаў. Агееў падхапіў яго ўпоперак цела і ў кладоўцы падсадзіў на драбіну.