• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 6 Аповесці, раман Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 6

    Аповесці, раман
    Васіль Быкаў

    Памер: 560с.
    Мінск 2006
    148.44 МБ
    — Во сябрука табе. Каб не сумавала.
    Агееў выйшаў на двор. У небе ўжо плылі грувасткія кучаравыя аблокі — пэўна, на лепшае надвор’е, і ён падумаў: як утаіць яго справы ад Марыі? Утаіць, канечне, было неабходна, ён не меў права самавольна давяраць ёй тое, што не было ягоным сакрэтам, але і ўтаіць што-небудзь пры такіх з ёю адносінах было няпроста. Хоць бы таго ж Малаковіча. Яна магла яго ўбачыць, падслухаць іх іугарку — што яна магла падумаць пра іх? Вядома, лепш за ўсё, каб яна была ў курсе іх спраў, але яшчэ без прычыны, амаль падсвядома, ён баяўся ўцягваць яе ў гэтыя іх няпростыя справы, якія штодня маглі кепска скончыцца. Навошта рызыкаваць яшчэ і ёю?
    Тупаючы па двары, Агееў чакаў Малаковіча, пасля выйшаў на мокрую сцежку ў гародзе. Ён узіраўся ў бок рова, але Малаковіча не было. Пачало ўжо змяркацца, з садкоў і гародаў пацягнула золкай вільгаццю, зрабілася халадней, і ён падумаў, што, мабыць, трэба ісці ў застаронак. Малаковіч ведае, дзе гэта, ён павінен знайсці. Толькі Агееў падумаў так, стоячы каля расчыненых дзвярэй хлява, як за домам, дзесьці ў баку местачковага цэнтра, раздаліся стрэлы — два вінтовачныя і некалькі разрозненых аўтаматных чэрг. Агееў зне-
    рухомеў, прыслухаўся, але стрэлы на тым і спыніліся, крыкаў быццам не было чутна, і ён занепакоена падумаў: ці не па Малаковічу гэта? Усё ж пачынаўся каменданцкі час, немцы і паліцыя лютавалі па вуліцах і дарогах, спыняючы кожнага, хто там паяўляўся. Увесь местачкавы люд імкнуўся ў гэтую пару быць дома і не вытыркаць носа з сваіх двароў. Але Малаковіч мог прыйсці да яго толькі ўначы, калі ніхто яго не мог пазнаць у мястэчку.
    Агееў пазіраў у абодва канцы двара, але часцей — на межавую сцяжыну паўз гарод, думаў, што Малаковіч паявіцца з рова. А той раптам выслізнуў з-за вугла хлеўчука і апынуўся перад Агеевым.
    — Добры дзень!
    — Ну, напалохаў!.. Там стрэлы, чуў? Гэта не па табе?
    — Я хаджу там, дзе стрэлаў не бывае, — пахваліўся Малаковіч, аднак цяжка дыхаючы ад хуткай хады. Яны прайшлі праз хлеў у застаронак, дзе ўжо было амаль цёмна. Агееў апусціўся на тапчан, Малаковіч, як і ў мінулы раз, прысеў на парозе.
    — Што-небудзь здарылася? — запытаўся ён ціха.
    — Нічога такога, — супакоіў яго Агееў. — Проста некаторыя пытанні.
    — Мне ж забаронена сустракацца з вамі. Але тут хлопец сказаў...
    — Я ведаю. Але ў мяне не было выйсця. Я страціў сувязь з Кісляковым.
    — Гэта горш, — памаўчаўшы, сказаў Малаковіч. — Я таксама не маю з ім сувязі.
    — Можа, яго ўзялі?
    — He, бытта. Калі б узялі, было б вядома. У паліцыі яго няма. Можа, якая накладка? Або эсдэ сцапала?
    — Можа, і накладка. У мяне вось гаспадыня прапала. Ужо два тыдні. Сказала: адлучуся дні на тры — і знікла.
    — Ну, цяпер усё можа быць. Дзе-небудзь напаролася. Схапілі. Або застрэлілі дзе-небудзь. Як ваша нага?
    — Нага больш-менш. Хаджу ўжо. А як плячо?
    — Ды што плячо? Зарасло як на сабаку.
    — Значыць, можна ўжо дзейнічаць, калі тут сядзець. Што-
    небудзь плануецца? — запытаў Агееў і сціх, увесь поўны ўвагі.
    Малаковіч прыслухаўся да цішыні ночы і адказаў не адразу.
    — Нешта задумалі. Днямі правернем. Толькі са ўзрыўчаткай кепска.
    — А якая трэба ўзрыўчатка?
    — Ды хоць якая. На харошы выбух.
    — На харошы выбух трэба харошы зарад. А як сувязь з лесам?
    — Цяжка з сувяззю. Усё пад наглядам. Усе дарогі, вуліцы. Hi праехаць, ні правезці.
    — Што чуваць на фронце?
    — Ерунда на фронце, — паныла сказаў Малаковіч. — Немцы пад Масквой.
    — Да-а, — расчаравана працягнуў Агееў, непрыемна ўражаны гэтай невясёлай навіной.
    — Але ўсё роўна хутка падавяцца. Ужо Маскву ім не аддадуць.
    — Ну, а мы што ж, тут і будзем сядзець? У гэтай нары? — з прыкрасцю запытаўся Агееў.
    — А што ж нам рабіць? Дагнаць фронт? Далекавата, напэўна?
    — Далекавата, канечне. Але ж мы вайскоўцы. Камандзіры ўсё ж. 3 дзеючай арміі.
    — Дзейнічаць і тут можна. А там відаць будзе.
    Можа, Малаковіч казаў і праўду, яны абавязаны былі дзейнічаць, вось толькі тыя дзеянні, што выпалі на долю Агеева, былі не надта яму па натуры. Нават супраць яго натуры. Ужо лепш які бой, адкрытая агнявая сутычка з ворагам, чым гэтая незразумелая гульня, спрэс няпэўнасць, маркотнае чаканне невядома чаго. Ён думаў цяпер, як сказаць Малаковічу пра паліцыю і Кавешку. Як зрабіць, каб выбрацца з мястэчка куды далей, можа, у лес, у партызанскі лагер, бо яму тут не месца. Але зноў жа, што карысці гаварыць аб тым Малаковічу, у якога таксама няма ні з кім сувязі. Толькі выклікаць падазрэнне ў апошняга, які пакуль што яму верыць.
    — Але куды ж прапаў Кіслякоў? — зноў сказаў ён у роздуме.
    — Кіслякоў знойдзецца. Можа, пайшоў у лес. А на яго месца другі прыйдзе.
    — Прыйшоў бы хутчэй.
    — А ў вас што — тэрміновыя справы? Ці паведамленні?
    — I тое, і другое... Панімаеш, тыдзень назад прывезлі мех абутку. Ну, пачыніў. I ніхто не забірае.
    — Забяруць. Спатрэбіцца — і забяруць, — супакоіў Малаковіч.
    — А можа, чакаюць, не давяраюць?
    — Ды ну? 3 якой прычыны?
    — Прычына ёсць. Начальнік паліцыі панадзіўся. Угаворвае на супрацоўніцтва.
    — У даносчыкі? — напружана выпаліў Малаковіч.
    — У даносчыкі. Раз ледзьве ў шталаг не адправіў. Нямецкі оберст загадаў адправіць, — сказаў Агееў і пачакаў, што на гэта скажа Малаковіч. Малаковіч, аднак, прыціх, і Агееў зразумеў адразу: дарма сказаў. Паўтарылася ранейшая гісторыя з Кісляковым — яго паведамленне толькі насцярожыла, нічога не праясніўшы, ускладніла і без таго іх няпростыя адносіны.
    — Да-а-а... Што ж, кепскія справы, — няпэўна сказаў Малаковіч. — А выкруціцца нельга?
    — Я, канечне, супрацоўнічаць з імі не стану, але зразумей і маё становішча: прама адмовіцца я не магу. Яны ж мяне адразу возьмуць, — хвалюючыся, сказаў Агееў.
    — Гэта канечне.
    — Таму мне тут болей нельга. Трэба ў лес.
    — Мабыць, так, — вяла пагадзіўся Малаковіч. Ён не пярэчыў і не спрачаўся, ён быццам разумеў Агеева, але па тым, як ён адразу абвяў у размове, Агееў зразумеў, што гэтая іх сустрэча не палепшыць яго становішча. Як бы не пагоршыла.
    — Пры выпадку ты там скажы каму... Каб перадалі Волкаву. Бо я тут — кругом на падазрэнні.
    — Але ж і там патрэбны... давер. 3 падазрэннем як жа ў атрад?
    — Гэта правільна, — памаўчаўшы, сказаў Агееў, устаў і зноў сеў на тапчан.
    Вось пра гэта ён не падумаў. Яму здавалася: толькі б вырвацца адсюль у лес, у партызанскі атрад, дзе вакол будуць свае, і ён вызваліцца ад гнятлівай няпэўнасці, ад зняважлівай падазронасці з боку сваіх жа. Але ж і там з падазрэннем немагчыма — такі ён там проста непатрэбны.
    Дык што ж яму рабіць?
    Што рабіць, не параіў і Малаковіч, які, мабыць, сам ведаў не больш за яго. Агееў разумеў тое і звяртаўся да яго толькі таму, што лейтэнант быў мясцовы, ведаў большую колькасць людзей і, думалася, — сувязь у яго павінна быць болей надзейная. Аказваецца, са знікненнем Кіслякова ў яго таксама шмат што абарвалася.
    Агееў праводзіў Малаковіча да канца гародаў, і яны стрымана развіталіся. Калі б ведалі абодва, што ім так нядоўга засталося быць на волі, што гэта ў іх апошняя магчымасць адкрыта і па шчырасці пагутарыць пра ўсё... Але — не ведалі. I лёгка рассталіся. Малаковіч, як здалося Агееву, — з палёгкай нават, і Агееў, пастаяўшы хвіліну, праводзіў яго невясёлым позіркам, пакуль той не схаваўся ў цемры. Застаўшыся адзін, ён пачаў думаць, чаму так заведзена ў людзей, што вось паявілася маленькае непаразуменне — і ўжо гатовы ўсумніцца, гатовы паверыць некалькім невыразным фактам і не верыць доўгім гадам сяброўства, знаёмства, сумеснай работы, нарэшце, выпрабаванням пагібеллю, якія яны нядаўна стрывалі. Але няўжо Малаковіч таксама ўсумніўся ў ягонай шчырасці, няўжо падумаў хоць на хвіліну, што ён двурушнічае і можа ім здрадзіць? Здрадзіць дзеля каго? Дзеля вось гэтых шакалаў, сабак, якія самі некалі здрадзілі самаму святому ў жыцці — радзіме і народу — дзеля ўратавання ўласнай шкуры? I ён пойдзе да іх служыць? Трэба было зусім не ведаць яго, старшага лейтэнанта Агеева, ці мець самому курыныя мазгі ў галаве, каб падумаць такое. Але ж, напэўна, падумалі. Мабыць, думаць так было болей звыкла? Ці прасцей? Ці, магчыма, болей практычна, дальнабачна? Але калі дальнабачней, як жа тады яго чалавечы лёс? Ці ў такіх абставінах адзін лёс нічога не варты? Дык
    колькі ж тады лёсаў могуць што-небудзь значыць? Сто? Тысяча? Дзесяць тысяч?
    He, мабыць, калі нічога не варты адзін, дык мала чаго варта і дзесяць тасяч. Такі ўжо элементарны закон арыфметыкі. Арыфметыкі, але не вайны. У вайны свае, далёка не людскія законы, і яны будуць правіць людзьмі, пакуль будуць войны.
    Ну што ж, што будзе, тое будзе. Галоўнае — не мітусіцца, не выкручвацца, думаў Агееў, застацца чалавекам, якім ён быў дваццаць шэсць пражытых гадоў. Тыя чатыры гады, што ён праслужыў у арміі, ён імкнуўся быць спраўным камандзірам і, мабыць, такім быў. Па крайняй меры, у яго асабовай справе, якая некалі была ў страявой часці палка, значылася восем падзяк і ніводнага спагнання, хаця сутычкі з начальствам не былі для яго рэдкасцю, здараліся і заслужаныя ім наганяі. Але, апроч службовых адносін з начальствам, былі яшчэ рознага роду адносіны з роўнымі сабе, сярэднімі камандзірамі, сябрамі, былі, нарэшце, адносіны з падначаленымі сяржантамі і чырвонаармейцамі. I для Агеева, можа, даражэй за думку начальства была дзе-небудзь бегла прамоўленая фраза: «А ён быццам някепскі мужык, гэты наш начбой!» Да іншых водгукаў пра сябе ён не прывык за жыццё, і тое, што цяпер закручвалася вакол яго ў гэтым мястэчку, проста кідала яго ў роспач.
    Растрывожаны і апанураны, ён пайшоў на кухню і толькі ў цемры зашчапіў дзверы, як трапіў у абдымкі цёплых дзявочых рук. Марыя падвяла яго да стала і зашаптала, падсоўваючы крэсла:
    — Ну, зараз я цябе накармлю... Зараз, зараз...
    Перш чым ён што-небудзь паспеў зразумець, яна сунула яму ў рукі вялізную скібіну хлеба, ад якой апетытна запахла кменам, у другую — вялікую кварту з малаком.
    — Еш! Ну? Смачна?
    Сапраўды, гэта было надта смачна, здавалася, ніколі не еў ён такога смачнага хлеба і такога малака, ён знемагаў у асалодзе, моўчкі праглынуў усё, запіў рэштаю малака.
    — Ну, пад’еў? Хочаш яшчэ?
    Агееў больш не хацеў — ён ужо зразумеў, што яна выбя-
    гала кудысь, можа, да сястры ці суседзяў, і яму зрабілася страшна. Марыя была тут адзінаю яго ўцехай і, напэўна, адзінай апорай, на якую можна было спадзявацца. Небяспека страціць яе азвалася ў ім спалохам, якога ён не ведаў нават перад пагрозай уласнай пагібелі.