Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Слаўка хоць і не спяшаўся, але прыйшоў у цэх ранавата.
Ранішняе сонца, бадай, упершыню за гэтую вясну пранікла ў вялізную будыніну цэха і з зашклёных дахаў развесіла над абсталяваннем светлыя промні.
Слаўкаў зменшчык на станку яшчэ заканчваў сваю норму і сказаў нешта, але ў грукаце і шуме хлопец не пачуў нічога і адышоў убок, каб не замінаць чалавеку. He ведаючы, чым заняцца ў гэтую рэшту вольнага часу, ён накіраваўся да выхаду, але спыніўся ля апошняга ад дзвярэй станка. Станок не працаваў, а гаспадар яго, абапершыся аб кожух, нецярпліва пазіраў, як наладчык Прохараў, зняўшы ахоўны шчыток, корпаўся ўнутры станка. Слаўка цераз плячо наладчыка зазірнуў туды, але Прохараў у гэты час выпрастаўся і штурхнуўся аб хлопца.
Якога д’ябла таўчэшся тут? — злосна гыркнуў ён у твар Слаўкі. Хлопец адышоў на крок і зводдаль назіраў за нярвовымі рухамі наладчыка.
Тым часам у цэх заходзілі людзі, якія прыйшлі на змену, і спыняліся ля сапсаванага станка. Станкі былі новыя, называліся паўаўтаматамі, рабочыя яшчэ не вельмі асвоілі іх, і таму ў рабоце здараліся розныя хібы. Наладчык і дзяжурны механік мелі вялікі клопат. Вось і цяпер Прохараў калупаўся, мабыць, з гадзіну, але ніяк не мог знайсці няспраўнасць. Калі даваліся абароты, сілавая група пера-
ходзіла ў pyx, а валік перадач не рухаўся з месца. Наладчык лаяўся, зазіраў ва ўсе адтуліны, але дарма. Рабочыя стаялі над ім, таксама мацалі розныя месцы, перашкаджалі Прохараву і давалі парады.
Электраабсталяванне трэба праверыць, даводзіў жвавы мітуслівы Семянчук, які, не дайшоўшы яшчэ да свайго станка, запэцкаўся ўжо горш за наладчыка.
He, голубе, тут справа ў трансмісіі, не згаджаўся пажылы вусаты Астап Ільіч у старамодных акулярах з маленькімі шкельцамі. Франтаваты Зяблікаў, малады яшчэ хлапец з накручанымі валасамі і нахабным тварам, бесцырымонна адштурхнуў Слаўку і палез да наладчыка.
-	Дай, маэстра, я загляну разок.
Ён паглядзеў унутр станка і ўпэўнена тыцнуў пальцам у нейкі вузел.
-	Вось, маэстра, шукай тут.
Але наладчык праз момант ужо лаяў самаўпэўненага знаўцу і ўсё глыбей засоўваў сваю галаву ўнутр станка.
Слаўка глядзеў на марныя намаганні Прохарава і напружана думаў, уяўляючы сабе ўзаемадзеянне механізмаў і імкнучыся знайсці прычыну няспраўнасці. Раптам у яго знікла цікаўнасць да таго месца, куды была накіравана ўвага людзей, і хлопец зайшоў на другі бок станка, дзе не было нікога. Кішэнным ключыкам ён адкруціў гайкі і зняў заслонку. Было крыху цемнавата, і хлопец амаль вобмацкам даследаваў вось ролікаў слізгання і выявіў, што канічная шасцярня спаўзла са шліцоў. Ён памацаў стопар, але яго не было ў гняздзе, пэўна, дрэнна закручаны, ён выпаў [ ] і шасцярня паволі спаўзла са свайго месца. Нічога пакуль не гаворачы, хлопец пашукаў у кішэнях, дзе заўжды было шмат рознай металічнай дробязі, знайшоў здатны вінцік і часова замацаваў шасцярню. Усе тоўпіліся ля наладчыка і ніхто не сачыў за хлопцам, і не адразу звярнулі на яго ўвагу, калі ён папрасіў, каб далі абароты. Тады ён сказаў настойлівей:
-	Дайце абаротаў.
Наладчык узняў ад станка злосны твар і крыкнуў:
-	А ты яшчэ чаго тут? He лезь не ў сваю справу.
Але Астап Ільіч абышоў станок і, убачыўшы занятага справай хлопца, таксама паўтарыў яго просьбу. Старога паслухалі, і Семянчук уключыў станок. 3 мяккім шэлестам рабочы агрэгат станка прыйшоў у рух, і рабочыя з таго боку ўсе разам перайшлі на гэты. Слаўка, які пільна ўглядаўся ў станочную адтуліну, нечакана гатовы быў зусім збянтэжыцца ад увагі многіх вачэй. Ён больш, чым патрэбна было, глядзеў на цьмянае зіхаценне імклівай шасцярні, але нарэшце ўзняўся. Ніхто не прамовіў ні слова. Скупыя на хвалу рабочыя стаялі некаторы час, сочачы за рухамі станка, а потым, страціўшы цікавасць да яго, ужо спраўнага і працавітага, пачалі разыходзіцца. Слаўка ўпершыню ўзняў вочы, не стрымаўшы жадання ўбачыць кплівага наладчыка, але яго не было тут. Адзін толькі Астап Ільіч усё гладзіў вусы, стоячы побач, і нарэшце сказаў:
— Аднак добра гэта ты справіўся, малайчына.
Слаўка выйшаў пакурыць на якую хвіліну, што заставалася да пачатку змены.
Яркае ранішняе сонца зіхатлівымі праменнямі і вясновай цеплынёй поўніла прасторны заводскі двор; безліч светлых блікаў ад шкла і металу блішчэла наўкола; зеленаватым рэдкім воблачкам быў ахутан малады клёнік, пад якім на скрынках дымілі цыгаркі рабочых. Слаўка накіраваўся туды, але ўбачыў там Прохарава і спыніўся. He хацелася яму зараз бачыць гэтага свайго ворага. Аднак нешта новае і рашучае з’явілася зараз у ім, і хлопец цвёрда закрочыў да клёніка.
Ну і спрытна, маэстра, гэты блазан уцёр табе нос, гойдаючы нагою, загаварыў да Прохарава Зяблікаў. Слаўка з-пад ілба зірнуў на наладчыка, ён чакаў, што той зноў скажа што-небудзь абразлівае, і падрыхтаваўся не змаўчаць, а на гэты раз даць добры адпор. Але Прохараў нечакана спакойна сказаў:
Ідзі сюды, Слава, сядай і закуры маіх, ленінградскіх.
Ад гэтых слоў Слаўка аж разгубіўся нават і, падпарадкоўваючыся сардэчнасці чалавека, падышоў да наладчыка і няёмка сеў побач. Ён закурыў тых, ленінградскіх, папярос і прыемна адчуваў, як паступова знікае ў ім злосць да
гэтага чалавека і з’яўляецца новае, яшчэ нязведанае добрае пачуццё. Нейкі час ён маўчаў, рабочыя ўсмешліва і добразычліва пазіралі на яго, а наладчык сказаў:
Ты не вельмі крыўдлівы, праўда? Ну і добра.
А што яму крыўдаваць? не сунімаўся Зяблікаў. Ён, глядзі, хітрэйшы за цябе, маэстра.
Прохараў пільна з-пад ілба паглядзеў на франтаватага рабочага:
А ты маўчы! Ну і хітрэйшы, і разумнейшы, дык што ж? Ён атэстат сталасці мае, а мы што з табой па сямігодцы?
Э не! Я больш.
Усё роўна дурань, адрэзаў Прохараў. А ён вось малайчына.
Слаўка сарамліва ўсміхаўся ад наладчыкавых слоў і думаў: як гэта дзівосна атрымліваецца, што нечаканая ўвага нядаўна яшчэ непрыемнага чалавека стала такой прыемнай і жаданай, і сам чалавек гэтак адразу перамяніўся да яго. Але ўсё тое добра, што добра канчаецца. У Слаўкі ж вось апошняя ільдзінка, якая засмучала яго нядаўна, растала ў гэты пагодлівы ранак, і, зірнуўшы ў высокае чыстае неба, хлопец, здаецца, упершыню адчуў прамяністую звонкую радасць вясны.
[1957 г.]
Буйны выйгрыш
У нядзелю ранкам спіш і адчуваеш, што дзень гэты не такі, як усе дні тыдня. Гэта выходны, і таму у галаву ўжо лезуць іншыя, адметныя ад будзённых думкі, а душу агортваюць святочныя адчуванні. У нядзелю звычайна чакаюць цябе цікавыя з’явы. Вось хоць бы латарэя. Сёння, пэўна ж, табліца выйгрышаў ашчаслівіць тысячы людзей, і хто запэўніць, што ў гэтым ліку не апынецца і мая асоба? Новая думка адразу праганяе сон, я ўскокваю і, накінуўшы хатняе адзенне, выходжу на двор. Але ў скрынцы на дзвярах яшчэ пуста — гэтыя сувязісты ніколі не спяшаюцца, калі вельмі чакаеш іх. Трошкі маркотна ад першага расчаравання, але нішто. Калі вельмі хочаш стаць уласнікам «Волгі» ці «Масквіча», дык мусіш ужо без скаргаў пратрываць якіх пару гадзін.
А ў небе тым часам ужо дужаецца сонца з густой замессю хмар, і на зямлі то праімчыцца іх цень, то нахлыне спякота. Шуміць, пляскае лісцём малады садок, шапацяць агародныя грады. За рэдкім невысокім шчыкетам, у суседзяў на лаўцы ўжо дыміць люлькай дзядзька Пракоп. Гэты пажылы чалавек, худы, але шырокаплечы, з учэпістымі працавітымі рукамі. Ён 30 год пражыў на чужыне, адкуль вынес тую ж беднасць, з якой і ехаў туды, кучу невясёлых успамінаў і новае прозвішча «Пракоп-амерыканец». Я падыходжу да шчыкету, бяруся за яго дашчатыя вастракі і вітаюся.
Адпачываем, значыць? кажа дзядзька Пракоп, прыплюшчваючы ад дыму сваё запалае вока.
Ды ўжо ж, згаджаюся я. Выхадны. Газет чакаю: латарэя павінна быць.
А-а, зразумеўшы, цягне дзядзька. Выйграць, значыць, жадаеш?
Ды не шкодзіла б «Волгу» там ці «Масквіча» ў горшым выпадку.
— Ну, вядомая справа. Унук мой аж дзесяць білетаў набыў, паведамляе дзядзька Пракоп, нерухома абапёршыся на калені вузлаватымі рукамі. I раптам ён выпростваецца, нібы ўсхопліваецца ад чаго, вымае з роту аздобленую меддзю люльку, і на твары яго з’яўляецца захапленне.
Гэ, вось, хлопец, да ўспамінаў прыйшло. Ужо колькі год, як зусім забыўся на гэтую гісторыю, а ты вось напомніў. Зухаватая, браце, гэта гісторыя там, у Амерыцы, здарылася. Ты часам не спяшаешся? пытаецца ён у мяне, і па яго жвавых вачах, якія быццам бы загарэліся на кашчавым голеным твары, я здагадваюся, што гісторыя сапраўды, мусіць, цікавая, бо ўжо вельмі хоча расказаць мне яе гэты чалавек.
Гэта браце я тады маладзейшы быў і ў гаражы адным працаваў у гэтых Штатах хай ім пекла без дна. Работа простая мыць гразь, выціраць плямы, качаць бочкі з бензінам, заліваць масла. I там жа, у нас, працаваў механік містэр Пік. Гэта быў такі ж наёмны працаўнік, як і ўсе мы, рабочыя гаража, але трымаў ён сябе крышачку гэтак з гонарам механік усё ж! I хоць у яго, як і ў нас, запэцканыя рукі па локаць, але меў чалавек свой домік на ўскраіне, куплены ў растэрміноўку, святочны гарнітур, радыёпрыёмнік і нават старэнькі двухмесны «Форд». Да таго ж гэты містэр Пік быў працавіты, як вол, памяркоўны, бы старая ўдава, і скупы, як банкір. Ужо ён куфля піва не вып’е без дай прычыны. А сам такі чорны, як цыган, маленькі, тоўсты і вельмі вяртлявы. Дык вось я і хачу расказаць, як адна тамашняя латарэя спарахніла лёс гэтага чалавека.
Уся справа, памятаю, пачалася аднойчы ў нядзелю. Містэр гэты раніцою выйшаў на вуліцу, дзе ўбачыў цэлы гармідар газетчыкаў. Усе крычалі пра выпуск грандлатарэі. Пік, аднак, адмахнуўся ад гэтае назолы і пайшоў у гарадскі
парк. Але і там вялізныя рэкламы заклікалі яго купляць латарэйныя білеты. У механіка чамусьці сапсаваўся настрой ад гэтых маляўнічых прызываў, і ён зайшоў у кафэ выпіць шклянку мінеральнай вады. Але і там ужо ўсюды раскіданыя і расклееныя аб’явы навязвалі латарэю. Тады ён вярнуўся дадому, а жонка паведамляе яму навіну: заклікала радыё білеты купляць выгадная справа. Пік ужо раззлаваўся і, насварыўшыся на жонку, запёрся ў бакоўцы. Але з ганку пастукалі ў дзверы. Ён выйшаў адчыніць, і на яго сунуўся — хто думаеш? Адзін з гэтых крыкуноўназол, што білеты прадаюць. Ды з такім запалам стаў запэўняць чалавека ў выгадзе гэтай латарэі, так распінацца ў бескарыслівасці яе завадатараў, што містэр Пік неяк прамарудзіў і не зачыніў дзвярэй. А трэба табе сказаць, што калі не зробіш гэтага на першым слове, то потым ужо не ўдасца да канца гаворкі. Ужо гэта такі народ! Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце,у бакоўцы механіка. Праз паўгадзіны містэр Пік ужо не пярэчыў, а, загіпнатызаваны гаваруном, сядзеў насупраць яго і злосна маўчаў. А той усё расхвальваў гэтую справу: