Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Алесь пачуў гэтае знаёмае імя і аж здрыгануўся ад страху. Але палохацца цяпер не было чаго: бандыта моцна трымалі. Наўкола ўзбуджана гаманілі людзі, і з іх гамонкі Алесь дазнаўся, што гэты рэцыдывіст пырнуў нажом нейкага чалавека, які, казалі, наўрад ці выжыве ад раны.
Бандыта павялі, а да Алеся падышоў усхваляваны, змораны Лапата.
Ну, як ты? цяжка дыхаючы, запытаў ён. He параніў ён цябе?
— Ды не, — адказаў Алесь. Хлопец адразу павесялеў ад чуласці таварыша, а боль і слабасць, здаецца, таксама паменшалі.
А я аж спалохаўся, калі ты знік. Думаў, можа, забілі цябе.
Яны зноў пайшлі поплеч за натоўпам, які цягнуўся за міліцыянерамі. На заходняй палове неба з усёй моцы свяціў спознены маладзічок і ззялі зоры, а на ўсходняй, ужо разганяючы мігатлівую цемру, плыло іншае святло — там нараджаўся ранак.
У Алеся балела ў баку, балела левая нага, і слабасць знясільвала цела. Піліп цяпер не адыходзіў ад яго і, убачыўшы, што хлопцу цяжка ісці, сказаў:
А ты абапірайся на мяне.
Алесь паклаў на яго плячо сваю руку і глянуў у твар. У прыцемках ён не ўбачыў Піліпавага позірку, але, бадай, і не трэба было бачыць нічога. Узаемнае добрае імкненне адзін да аднаго яны зразумелі без слоў.
Што, вельмі баліць нага? пытаў Піліп. Давай я цябе паднясу, калі хочаш. Бярыся!
Алесь аж засаромеўся ад гэтай шчырасці і сказаў, што дойдзе сам: нага баліць, толькі не вельмі.
Яны яшчэ памаўчалі, кожны паасобку думаючы аб сваім, і тады ўпершыню ў іх нарадзілася нешта блізкае і цёплае ў адносінах адзін да другога. Потым Піліп сказаў:
Аднак ты смелы, брат. Ціхі, маўклівы, а нішто...
— I ты таксама... справядлівы.
А ты не ведаў? пажартаваў Піліп. — Дык вось мы і спазналіся.
Алесь удзячна зірнуў на яго, іх позіркі сустрэліся, і абодва яны шчасліва засмяяліся.
1956 г.
Арганізатар
Зялёная «Пабеда» звярнула з шашы і накіравалася ў лагчынку. Там яна прыкметна збавіла хуткасць, разы два віхлянулася ў глыбокіх слізкіх каляінах і перад самым мастком стала. Шафёр малады белабрысы хлапчына ў ватоўцы высунуўся з дзверцаў і, пазіраючы на заднія колы, даў газ. Але і назад ужо машына не хацела ісці. Шафёр вылез, нібы журавель, выцягваючы з гразі ногі, абышоў машыну, зазірнуў пад ніз і заклапочана ссунуў на бок салдацкую шапку.
Каб табе трасца! — вымавіў ён са стрыманай злосцю.
Тады расчыніліся другія дзверцы, і на абочыну нязграбна выбраўся сядок, шафёраў начальнік прысадзісты, надзьмуты чалавек. Ён адразу нагледзеў больш-менш сухое месца ля канавы, сяк-так дабраўся туды і стаў, засунуўшы рукі ў кішэні паліто.
— Ну што? Селі?
Шафёр маўчаў, корпаючыся ля задняга кола. Сядок нецярпліва загадаў:
Давай назад!
Хлопец сеў на сваё месца і ўключыў газ. Машына пакрыўджана фыркнула клубам шызага дыму, ураз падхопленага хлёсткім асеннім ветрам, уздрыгнула, але з месца не скранулася.
Давай уперад!
Шафёр паслухмяна даў і ўперад, але дарэмна.
Цягні вунь тое палена, загадаў начальнік, паказваючы на нейкі корч, што тырчэў на ўзмежку.
Без лішняй развагі шафёр скочыў цераз канаву, выдзер з зямлі трухлявы корч і прыладзіў яго пад задняе кола.
Пакуль ён рабіў гэта, начальнік усё стаяў на ранейшым месцы і, хілячыся наперад, каб не ступаць у гразь, даваў парады.
— Мацней таўчы... Так, так. Сукам уніз. Во! Наддай абцасам.
Шафёр маўкліва рабіў усё гэга, і, калі корч добра ўладкаваўся пад колам, узяўся за руль. Зноў машына задрыжэла, закалацілася ад моцнага напружання.
Стой! крыкнуў начальнік, з хвіліну паназіраўшы дарэмныя намаганні. Галля трэба! Давай галля!
Няма сякеры, упершыню з адзнакай нязгоды вымавіў шафёр.
А ты рыдлёўкай насячы, параіў начальнік, убачыўшы, што шафёр думае нешта сваё, закрычаў: — Ну, давай, давай!
Начальнік пачынаў нервавацца. Ён сціскаў вусны, жмурыў вочы і нецярпліва тупаў па сваёй выспачцы. Восеньскі вецер буяніў над шэрымі прасторамі, гнаў і кудлачыў у небе густыя хмары, шматаў кусты за канавай, зрываў жоўтае і чырвонае ссохлае лісце.
Шафёр як-колечы наламаў галля і, паднёсшы да машыны, пачаў пхаць яго пад левае задняе кола. Надзьмуты чакаў, яму за машынай не відаць было, як корпаўся шафёр, і нецярпліва пакрыкваў:
— Ну, хутка там?
Нарэшце абодва заднія колы былі добра абкладзены веццем і падпёрты карчамі. Шафёр зноў улез у машыну і ўключыў перадачу. «Пабеда» паторгалася, пафыркала на розных нотах і не кранулася з месца.
А няхай цябе! пачынаў злавацца і разам з тым непакоіцца начальнік. Забыўшыся, ён нават памкнуўся падацца да машыны, але, ступіўшы ў гразь, хуценька адскочыў назад.
Шафёр, бадай, стаміўся ўжо ад дарэмных захадаў зрушыць машыну. У безнадзейна спакойнай абыякавасці ён прыхіліўся да кузава і пачаў рыхтаваць закурку.
Ужо бралася на адвячорак. Непрывабная сцюдзёная далячынь хуталася ў тумане. На дарозе ўсё больш рабілася нудна і няўтульна. Вецер мацнеў.
Ну, што ты там раскурыўся! не вытрымаў начальнік. Давай спрабуй!
Шафёр нічога не адказаў, яшчэ разы два зацягнуўся і пайшоў аглядаць заднія колы. Са злосцю выцягнуў з каляіны корч і кінуў яго ў канаву, потым з-пад другога кола выбраў галлё. Надзьмуты ўзлаваўся.
Што ты робіш! He чапай галля. Газуй!
Шафёр, аднак, добра расчысціў каляіну і не пачаў газаваць, а заглушыў матор і вылез на дарогу.
— Ну чаго спыніўся! крыкнуў начальнік. Давай, давай!
Што давай? упершыню запярэчыў шафёр. Штурхнуць трэба.
— Гм, штурхнуць. Каму ж штурхнуць?
Але таго, бадай, не ведаў і шафёр. Яны адны сядзелі ў гэтай калдобіне і болыв на дарозе не бачна было нікога.
He сыходзячы са сваёй выспачкі, закурыў і начальнік. Увесь працэс прыкурвання папяросы на ветры і першыя салодкія зацяжкі крыху супакоілі яго. Якраз у гэты час з боку шашы, на дарозе, узніклі дзве невыразныя постаці. Праз колькі хвілін можна было разабраць, што ішлі мужчыны. Задні намнога адстаў ад пярэдняга, высокага і плячыстага, што без асаблівага разбору сігаў па ўзбочыне. Яшчэ праз нейкі час можна было разгледзець падарожнікаў. Абодва былі ў зашмальцаваных чорных ватоўках, пярэдні з палявой кірзавай сумкай на баку, з якой тырчэлі канцы гаечных ключоў, адкрутак і малаткоў. Відаць, прахожыя належалі да тутэйшых механізатараў і цяпер на нейкай патрэбе ішлі ў PTC.
Начальнік дакурваў папяросу, чакаў прахожых і рыхтаваўся як мага ветлівей запрасіць іх дапамагчы ў ягонай бядзе. Але пярэдні, не чакаючы запрашэння, яшчэ здалёк, відаць, зразумеў усё і з незвычайнай лёгкасцю ў тоне, уласцівай простым і адкрытым людзям, пачаў сам:
Што, браткі, штурхнуць?
Ага, крышачку трэ’ было б, сказаў шафёр і адразу палез у машыну.
Давай, Міцька, націснем, штурхнём, каб выскачыла, як корак з пляшкі, на хаду звярнуўся высокі да свайго таварыша.
Ён ухапіўся рукамі за буфер, а побач прымасціўся яго спадарожнік.
А ну, заводзь! — скамандаваў начальнік, усё не сыходзячы са свайго месца.
Машына загула, мужчыны ямчэй упёрліся, напружыліся і сагнуліся крукам. Колы пасунуліся было ў каляінах, ды праз хвіліну сілы матора і людзей вычарпаліся, і памагатыя выпрасталі спіны.
Давай, давай! заўзята крычаў начальнік. Яшчэ крышачку! Раз-два!
Паспрабавалі яшчэ і раз і два. Нейкага зусім нязначнага намагання не хапала, каб выпхнуць машыну з калдобіны. Твары штурхачоў наліліся чырванню, набраклі жылы на скронях, а начальнік з усяе моцы свайго басу натхняў іх на болыпыя натугі. Раптам высокі кінуў штурхаць і выпрастаўся.
Што крычыш? А ну, давай сюды, штурхні, якога д’ябла крычаць!
Надзьмуты на якую хвіліну збянтэжыўся, замігаў вачыма, хацеў сказаць нешта, але высокі другі раз крыкнуў:
Ну, чаго стаіш, рудавухі!...
Шафёр кінуў газаваць, ад неспадзяванасці разявіў рот і, чакаючы чагосьці, пытальна паглядзеў на свайго седака.
I начальнік, не сказаўшы ні слова, неяк бокам, няспрытна ступаючы ў гразь, падышоў да аўтамабіля, выглядаючы, дзе б зручней прымасціцца.
— Смялей бярыся! строга загадаў высокі і раптам закрычаў:
— А ну, узялі! Раз націснем, два... Пайшла, давай, ідзе... Ёсць!
I машына сапраўды выйшла, адарвалася ад рук людзей і яшчэ нясмела, але папаўзла па дарозе, штораз усё шпарчэй, і, нарэшце, выйшла на сухое месца.
-	Ну вось, сказаў другі, цяжка дыхаючы. А то раздва узялі... А ён стаіць... Арганізатар...
Начальнік раптам пачырванеў, яго надзьмуты і змораны твар наліўся абурэннем.
Высокі спачатку здзівіўся, відаць, не адразу зразумеўшы прычыну злосці чалавека, а потым зарагатаў, аж адкінуўся назад усім целам.
-	Арганізатар! толькі і можна было чуць скрозь рогат. Арганізатар!... Ой, браткі, трымайце, разаб’юся...
[1956 г.]
Да родных месц
Неяк глыбокай ноччу Васіль Васільевіч адчуў, што ўжо да раніцы яму заснуць не прыйдзецца. Некалькі гадзін ён варочаўся яшчэ ў ложку, шчыльней туліў вуха да падушкі, але ўладаваць свае думкі, што дачасна адагналі сон, так і не здолеў. Тады ён надзеў на ногі цёплыя тапачкі, апрануў піжаму і выйшаў у пярэднюю.
Начны дрымотны спакой панаваў у кватэры. Часам чуваць было, як за тонкай сцяной нешта сонна мармытала жонка, недзе пад падлогай заварушыліся мышы, моцна задзярэбаўшы вугал, злез з даху кот. Васіль Васільевіч падсунуў бліжэй да грубкі стул і прыемна адчуў, як цяпло ад гладкага кафелю мякка разышлося ў рэўматычнай спіне.
Васіль Васільевіч, чалавек даволі ўжо пажылога веку, нядаўна выйшаў у адстаўку з вайсковай службы і пасяліўся са сваёй старой у небагатым, але ладным доміку ўскрай вялікага горада.
Жыццё ішло ў закат, часцей і часцей дапякалі хваробы, думкі ўходзілі ў мінулае, у цяжкія гады двух войн, у мірныя часы турботнай армейскай службы. Дзеці ўжо павырасталі, выйшлі ў людзі, жылі, працавалі, клопатаў заставалася ўсё менш з кожным годам. Ён пісаў кнігу, каб пакінуць свой багаты вопыт маладзейшым людзям, вайскоўцам. Жылося ўвогуле нядрэнна, ды і не ў глушы дзе-небудзь: усё ж у вялікім горадзе, прыгожым і людным. Дзесьці былі родныя мясціны, землякі, але за апошнія, асабліва пасляваенныя гады неяк адвык зусім Васіль Васільевіч ад тых месц, дзе нарадзіўся, гадаваўся. Жыццё праходзіла здалёк ад іх, былі месцы лепшыя, былі і горшыя, шмат новых людзей зрабіліся блізкімі і дарагімі, старыя сувязі з земля-
камі змарнелі з часам, з часам прастыла і юнацкая прыхільнасць да такіх прывабных некалі родных мясцін. Кароткія водпускі імкнуўся праводзіць з карысцю для здароўя, ездзіў на поўдзень. У астатні час, заняты службай, не да ўспамінаў было, жыў справамі, штодзённымі клопатамі. Так і думалася, што дзе добра жывецца, дзе ёсць хлеб, там і будзе калі ўжо не шчасце, дык хоць спакой, а што трэба яшчэ пажылому ўжо хвораму чалавеку[?] Гэткія былі думкі і намеры, але на справе нешта атрымлівалася іншае.