Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
— А дзе ж брыгадзір?
— Ат, брыгадзір, — махнуў рукой высокі селянін з няголеным тварам. — Усё там жа, у кладаўшчыка, пэўна.
— Аднак і бязладдзе ў вас, заўважыў Васіль Васільевіч. — Ну а як жыццё наогул?
Шмат галасоў загаварылі разам. Адчувалася, што крыўда і абурэнне даўно сабралася ў людскіх сэрцах. Казалі пра дрэннае кіраўніцтва, пра п’янства брыгадзіра, пра нелады ў гаспадарцы. Васіль Васільевіч вельмі чула паставіўся да іхніх скаргаў і адразу ўнік у чужыя турботы.
— Дык а куды ж вы глядзіце? з яўным абурэннем запытаў ён.
— Эт куды глядзець? Мы што? I не дужа разумныя і грамаці мала, адказаў за ўсіх вялізны худы калгаснік, абапіраючыся на граблі. Іншыя сяляне ўжо ўсе прыпынілі працу і па адным падаліся да неспадзяванага госця.
Грамаць тут не мае вялікага значэння, сказаў Васіль Васільевіч. Трэба толькі не цярпець бязладдзе, а змагацца з ім.
Сяляне, відаць, разумелі гэта і самі, але штосьці не давала ім рабіць так, як было трэба. Яны ўздыхалі, тупілі ў дол вочы і заклапочана ссоўвалі на патыліцы шапкі.
Эх вы! з дакорам сказаў Васіль Васільевіч. Навокал вас жыццё шыбуе, а вы...
Вы ж, пэўна, па справах ці так да нас? запытала Сымоніха, прыпыняючы непрыемную размову.
Гэтае пытанне ўскалыхнула Васіля Васільевіча. Сапраўды, хто ён і зачым прыехаў сюды? Уражанаму турботамі землякоў, яму ўжо нават дзіўным здалося, што ён колькі месяцаў пражыў у цішы, у баку ад клопатаў і трывог, замкнуўшыся ў сабе, а тут, на радзіме, яго землякі, простыя калгаснікі, не вельмі пісьменныя, але працавітыя і сумленныя, прагнуць разумнага парадку, арганізаванасці і дбайнага кіраўніцтва.
Яшчэ нават не разважыўшы як трэба, ён адчуў, што не можа, не мае права зноў пакідаць гэтых людзей, родныя мясціны, дзе пачалося яго жыццё. Тое, што ён пачуў і ўбачыў, адразу разбурыла сузіральны спакой і нядаўняе замілаванне, узняло недзе з глыбіні душы ўлегшы было непакой за людскія лёсы, і ён рашыў, што будзе дзейнічаць. Ён яшчэ не ведаў, што і як трэба рабіць, але трэба было нешта прадпрымаць, будзіць людзей, і хоць няпэўнай яшчэ заставалася роля яго і месца ў новай справе, ён цвёрда рашыў пачынаць барацьбу.
Назаўсёды, пасля роздуму цвёрда адказаў ён Сымонісе. — Ускалыхнуць рашыў вас, каб вы нарэшце ўзняліся ды агледзеліся.
[1956 г.]
Радасць
Вясна неахвотна і вяла гнала зіму. Снег ужо растаў, і вуліцы былі сухія і чыстыя, але хмарнае неба зусім не павеснавому дыхала на зямлю сцюдзёнымі вятрамі і асенняй золлю. Маладыя ліпкі вулічных прысадаў з зімы стаялі голыя і маркотныя. Гэткія ж сумныя чарнелі ў гарадскім парку іх старыя сародзічы; цесна сплёўшыся голлем, гойдалі яны на ветры ўсохлыя верхавіны з леташнімі варонінымі гнёздамі. I дрэвы і трава доўга і цярпліва чакалі свае пары, а нябачаныя звонку жыватворныя сокі вясны ўжо бруілі ў карэннях, гатовыя кожную хвіліну пусціцца ў рост.
I аднае раніцы, выбегшы на двор, Слаўка адчуў перш, чым убачыў, што нешта здарылася ўначы.
Чыстае ціхае паветра, прамытае цёплым начным дожджыкам, дыхнула на хлопца свежасцю і пагодлівай празрыстасцю. Нібы па-святочнаму вымыты, яркі блакіт неба ў высокім прасторы струменіў спакой і поўніўся святлом узышоўшага, але яшчэ не бачанага за дахамі далёкага сонца. Невялічкі дворык між сцяной і рэдкім плотам, шэры і нецікавы ўчора, заўзята зелянеў скрозь шэрань сухой леташняй травы. Здавалася, нават было прыкметна, як шавяліліся і шапацелі, выбіваючыся з зямлі, маленькія, але ўжо такія ўпартыя маладыя травінкі. А над мокраю бляхай даху кучаравілася старая шоўкавіца — гэта толькі што нарадзіліся яе кволыя лісточкі, і яна, нібы баючыся варухнуцца, асцярожна трымала іх на выцягнутых галінках.
Так уначы здарылася вялікае ў барацьбе цяпла і сцюжы, вясны з зімою, і вясна перамагла.
3 асалодай дыхнуўшы свежага паветра, Слаўка нечакана адчуў, як шмат сілы ў яго маладым целе, і, нібы хлап-
чук, пабег па маладой траўцы. Было ранавата ісці на завод, але хлопец, не марудзячы ні хвіліны, памыўся на кухні, апрануў свой сіні камбінезон і, забыўшыся на снеданне, выйшаў на вуліцу.
Ускраінная гэтая вуліца горада ляжала яшчэ ў ценю. Над ёю ў прасторным небе ліліся бліскучыя патокі ранішняга сонца, і рэдкія невялічкія лужынкі на маставой гэтак жа ярка блішчэлі нябесным блакітам. Слаўка крочыў уздоўж знаёмых з дзяцінства домікаў, аздобленых першай зелянінай дворыкаў, агародж з частакола, дашчатых і драцяных, новых і старых, яшчэ тых часоў, калі Слаўка не меў права адыходзіць далей трэцяга дома ад сваёй кватэры. Гэтай жа вуліцай дзесяць вёснаў Слаўка бегаў у школу, вунь яна ўжо бялее за павароткай. I зараз, калі Слаўка набліжаўся да яе, неўсвядомленая сіла старой прывычкі цягнула яго павярнуць управа, як зварочваў ён кожны раз у мінулым. Аднак з леташняй вясны яго шлях пралёг да іншай павароткі на другую ўскраіну горада, дзе тырчэлі высачэзныя трубы і заводскія гудкі рознагалосым хорам будзілі ранак. Прыпамятаўшы цяпер тую вясну, Слаўка ўздыхнуў. Колькі было турбот і перажыванняў, ваганняў!..
Слаўка, Шэлестаў! пачулася ззаду. Хлопец спыніўся і азірнуўся. Шпаркім крокам даганяў яго малады чалавек у светлым плашчы, праставалосы і з партфелем у руках. Гэта Колька Вязаў. Яны даўно не бачыліся і ўзрадавана паціснулі адзін другому рукі.
— На работу? — запытаў Колька, ідучы побач.
— На работу, — адказаў Слаўка. — А ты ў інстытут?
— Ага. Трэба што-колечы падагнаць да заняткаў.
Некаторы час яны няёмка памаўчалі, раптоўна адчуўшы, што няма ўжо ў іх агульных інтарэсаў, потым Колька запытаў:
Ну, як працуецца?
Памалу. А як твая вучоба?
Колька не адразу адказаў на гэтае агульнае пытанне. Ён неяк нявесела агледзеў свае зграбныя жоўтыя камашы, відавочна перацяў уздых і сказаў проста:
Так сабе, і толькі пасля працяглай паўзы дадаў: Увосень думаю падацца на педагагічны.
— Гэтак! здзівіўся Слаўка. А што ж архітэктурны?
— Эх, лухта адна.
Употай спачуваючы хлопцу, Слаўка ўздыхнуў. Архітэктурны, вядома, не лухта. Яшчэ мінулым летам, калі Колька бегаў туды і пакутваў на экзаменах, Слаўка разумеў усю недарэчнасць ягонага выбару. Hi да будаўніцтва, ні да малявання ў сябра не было ніякіх здольнасцей, і вабіла яго, бадай, адно толькі гучнае слова архітэктар. Відаць, такі ж выйдзе з яго настаўнік, які і дойлід. Гэтак думаў Слаўка, моўчкі крочачы побач з былым сябрам, але ўслых не сказаў нічога. Неяк неўпрыцям здарылася так за гэты год, што былая дружба іх сыйшла на нішто без сварак і без асаблівага незадаволення адзін другім. Пакрысе яны ўзаемна аддаліліся, у абодвух з’явіліся новыя, блізкія толькі сабе клопаты.
Яны прыйшлі на астаноўку і стрымана развіталіся. Коля спяшаўся хутчэй дабрацца да інстытута, а Слаўка хацеў, не спяшаючыся, прайсці вясновы ранішні горад, а, бадай, яшчэ больш — пабыць адзін-на-адзін з сабой.
Слаўка быў апошнім сынам у некалі вялікай сям’і. Яго браты, скончыўшы ў свой час тую ж школу, дзе вучыўся і ён, ішлі ў людзі, і малы хлапчук быў сведкай выбару імі жыццёвых прафесій. Адзін брат стаў палярнікам, другі ваенным лётчыкам, трэці прысвяціў сябе навуцы і ўжо дваццаць год цярпліва вывучаў ў Маскве нейкіх кузурак. Шлях іх жыццёвага станаўлення памятае Слаўка быў ахутан рамантыкай нязведанага, і ўсе ў доме, нават суседзі і знаёмыя, поўніліся чулай увагі да іх лёсу. У Слаўкавым жыцці ўсё склалася інакш. Здарылася так, што калі настаў час выбіраць сабе жыццёвы шлях, Слаўка моцна завагаўся. Добра было тым, якія, як кажуць, ледзь не з першага класа ўжо рашылі гэтую задачу і марылі стаць урачом або настаўнікам, ці знатнай даяркай. Слаўка ж з маленства ні аб чым гэткім сур’ёзным не задумваўся: у дзіцячыя гады яго займалі дзіцячыя клопаты і забаўкі, а марыць аб медыцыне ці геалогіі ён не меў ніякіх падстаў, бо амаль не ведаў,
што гэта такое. Яму куды больш па душы быў дужы «МАЗ», дасканала зведаны на суседскім дварэ ў знаёмца-шафёра, чым невядомыя кузуркі, ці праектаванне высотных палацаў. Бацька разумны і добры Слаўкаў татка, пазіраючы на сына, не вельмі лез у хлопцаву душу, але, відаць, разумеў усё, што адбывалася ў ёй.
Аднойчы ў суботні вясновы вечар яны ўдвух пілі чай пасля лазні і маўчалі. Здавалася, кожны думаў сваё, але абодва яны думалі аб адным. Бацька, адставіўшы пустую шклянку, неяк вельмі пільна паглядзеў на сына.
Вось што, хлопец, сказаў ён. Ідзі ты на завод. Папрацуеш, а там бачна будзе. Калі папраўдзе сказаць, дык яно будзе так, што лепш быць добрым шаўцом, чым дрэнным міністрам.
I Слаўка паслухаўся бацьку. Маці ж, тоячы мары аб славутым будучым малодшага сына, пратэставала бурна і доўга, але дарэмна. Ён пайшоў на завод, і, пэўна, з той прычыны, што машыны наогул падабаліся яму, пачаў працаваць на іх і рабіць іх. Вядома, ён можа вучыцца, каб з часам канструяваць іх, але які будзе з яго канструктар — невядома, а вось станочнік, здаецца, атрымліваецца нядрэнны. А бацька, пэўна, маючы на ўвазе гэтую думку, усё вёў гаворку наконт таго, што сініца ў кішэні куды лепш, чым журавель у небе.
Слаўка задуменна ішоў па малалюднай вуліцы. Побач з ім у цьмяным шкле шырокіх магазінных вітрын рухаўся другі Слаўка у некалькі мешкаватым камбінезоне, невялічкі ростам, круглатвары і ўсмешысты. Гэты Слаўка часам цікавіўся тым, пазіраў у шкло, і іх позіркі сустракаліся. 3 вітрыны хітравата глядзеў кірпаты хлапечы твар са зблытанай чупрынай нічога ні гераічнага, ні рамантычнага ў ім звычайны твар звычайнага хлопца.
Усё было б добра ў Слаўкавым жыцці і шчасце было б поўнае, калі б не адзін чалавек на заводзе. 3 першага дня Слаўкавага з’яўлення ў цэху наладчык станкоў Прохараў нямаведама чаму ўзненавідзеў хлопца і не прапускаў ніводнага выпадку, каб не ўкалоць чым яго. Хоць гэты Прохараў і наогул быў чалавек няўрымслівы і злоязыкі, але да
Слаўкі меў асаблівую пагарду і кпіў з яго, калі толькі мог. Спачатку Слаўка не крыўдзіўся, зводзіў на жарт ягоныя кпіны, аднак пакрысе крыклівы наладчык стаў адзінай надакучлівай хмурынкай у заводскім жыцці юнака.
Успомніўшы Прохарава, Слаўка так задумаўся, што аж забыўся на хараство ранка. Сонца ўжо ўзнялося над дахамі і асвяціла адзін бок вуліцы. Дамы на гэтым баку заблішчэлі зусім чыстай белізною, нібы толькі ўначы іх HanaBa пафарбавалі. Зазіхацелі вокны на паверхах, цераз брусчатку маставой праляглі шырокія сіняватыя цені з рэдкімі палосамі святла ад прамежкаў у будынках, а ліпкі, нібы маладыя дзяўчаткі, адна перад другой выхваляліся сваімі зграбненькімі кучаравымі прычоскамі.