Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
-	Сёння, бадай, будзе папаўненне: бальніца ж дзяжурная.
I дзядзькавы словы спраўдзіліся. He прайшло і хвіліны, як у калідоры затупацелі ногі, і на парозе з’явіўся чалавек у сінім халаце паверх бялізны. За ім ішла сястра: яна паказала хвораму месца на ложку ў куце і хуценька разгарнула пасцель.
Хворыя ў палаце адразу ж страцілі самоту і напоўніліся цікаўнасцю. Дзядзька Міхась, пэўна з ветлівасці, аж прыўзняўся на локці (навічок стаў яго суседам), шафёр загарнуў кніжку, і нават дырэктар прачнуўся. Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясціцца пад коўдрай.
-	3 чым гэта вы? ветліва запытаў дзядзька Міхась. Хворы коратка бліснуў зыркімі чорнымі вачыма на мала-
джавым укормленым твары, аблізаў вусны і холадна кінуў у прастору палаты:
— Апендыцыт.
Ну, апендыцыт дробязь, зазначыў дзядзька Міхась. Выражуць і не ўчуеце. Бы авадзень укусіць.
Хворы павярнуў на падушцы голаў і недаверліва паглядзеў на суседа.
— Апендыцыт для медыцыны ўжо дробязь. Нават практыканты і тыя рэжуць добра, казаў далей дзядзька Міхась.
Слухай, стары, а не ведаеш, хто мяне аперыраваць будзе? Хіба не доктар Сяміпалацінскі?
Круглікаў, пэўна, бо ён сёння дзяжурыць.
Хворы спалохана ўскінуў бровы, яго твар раптам ахапіла трывога.
Які гэта Круглікаў? Мабыць, практыкант які? He, я не дамся яму!
Ну, дарма вы так, уставіў дзядзька Міхась. Круглікаў добры хірург. Мне ён, братка, почку выняў. I Нікадзіма Іванавіча ён аперыраваў. I нішто.
He! Толькі Сяміпалацінскі. Я не магу даверыцца кожнаму. Маё жыццё дорага мне. Дый ён не мае права без маёй згоды. Сястра! раптам зычна крыкнуў хворы. На парозе з’явілася маладзенькая сястра.
Хто мяне аперыруе?
Доктар Круглікаў.
— Адставіць! Выклікайце Сяміпалацінскага.
— Сяміпалацінскі заўтра дзяжурыць, а сёння Круглікаў, — далікатна растлумачыла сястра.
Ну і што ж, што заўтра! А ў мяне баліць сёння.
У палаце стала трывожна. Трое хворых насцярожана пазіралі на чацвёртага, а той мятляўся па падушцы, ад болю ці ад нярвознасці скрыгатаў зубамі і, не стрымліваючыся, гучна стагнаў. Дзядзька Міхась спачувальна параіў:
А ты б спакойна, братка, так яно зручней.
Пакіньце сабе вашы парады, буркнуў хворы, і пасля тых слоў ужо ніхто не турбаваў яго.
Тым часам сцямнела, уключылі электрычнасць. Прыйшоў доктар Круглікаў, сёстры. Яны пераконвалі хворага не марудзіць, даводзілі, што выклікаць старога Сяміпалацінскага зараз немагчыма дый няма патрэбы. Аднак на хворага гэтыя довады дзейнічалі, як масла на агонь.
— Як гэта няма патрэбы? — крычаў ён, і ў яго чорных неспакойных вачах кіпела абурэнне. Вы ведаеце, што значыць жыццё савецкага чалавека? Хіба так вас вучыць партыя берагчы здароўе народа? Я тэлеграфірую міністру. Безабразія, доктар!
Доктар няёмка пераступіў з нагі на нагу і, відаць, не знайшоўшы, што адказаць, коратка заўважыў:
Ну, ваша справа. Але, каб не было горш.
Ён пайшоў, выразна бразнуўшы дзвярыма, пайшлі і сёстры, а хворы яшчэ доўга абураўся, пагражаў, абяцаў дайсці да Масквы і пакараць медыцыну за няўвагу да яго асобы. Але пасля яму стала горш, і тут ужо было не да пагроз і праклёну. Пакідаўшыся ў ложку, ён гукнуў сястру і аб’явіў, што згодзен на ўсё. Хутка яго панеслі ў аперацыйную.
Ну, браткі, і фрукт! сказаў дзядзька Міхась, як толькі зачыніліся дзверы. Месяц ляжу тут, а яшчэ такога не бачыў. Відаць, нейкі важны чын.
— I глядзі, які фарс: падавай яму Сяміпалацінскага, Круглікаву не давярае, казаў шафёр. Сапраўды, хто ж гэта такі?
— Нейкі кіраўнік, відаць, з вобласці, — зазначыў дырэктар. Там часам бываюць такія крыкуны.
Ці не з аўтаінспекцыі, гадаў шафёр.
Ды ўжо ж, відаць нейкая важная асоба, — круціў галавой дзядзька Міхась. Як ён гэта наконт здароўя савецкага чалавека, га? Пэўна, заслужаны, калі так крута круціць.
Хвацкі чалавек, гэта так, згадзіўся шафёр.
Аперацыя тым часам прайшла хутка і добра. Праз паўгадзіны хворага прывезлі на высокай калясцы і асцярожна паклалі на ложак. Ён вельмі стагнаў, але не патра-
баваў нічога. Шафёр і дырэктар заснулі, а дзядзька Міхась не спаў глядзеў у столь, усё думаў, хто такі будзе гэты ягоны яршысты сусед. Часам стары неўпрыцям прыглядаўся да яго энергічнага профілю, падцятых вуснаў, і ў старога нараджалася ўпэўненасць, што гэты рашучы і патрабавальны чалавек мае вялікія заслугі, мо’ нават славу і займае пасаду не меней, чым абласнога маштабу.
Уранку хворы аднак прачнуўся даволі спакойны. Востры боль прайшоў ужо, чалавек расплюшчыў вочы і, здаецца, упершыню з увагай агледзеў палату і сваіх суседзяў. Неўзабаве ў палату ўвайшла бабулька-прыбіральшчыца і расчыніла фортку. I тады хворы злосна азваўся:
Фортку зачыніце!
Чаму? здзівілася жанчына. Хворым жа трэба паветра.
Мне шкодзіць скразняк.
— Але ж ён не зачэпіць вас. Акно ж у нагах.
Усё роўна.
Прыбіральшчыца зашчапіла кручок і з пакрыўджаным выглядам узялася за сваю справу. Але тут рашуча сігануў з ложка шафёр, які маўкліва ляжаў дагэтуль, і, нічога не кажучы, злосна штурхнуў фортку.
Вы па якому праву? закіпеў хворы, але шафёр ужо нырнуў пад коўдру, злосна буркнуўшы:
— Па такому.
У палаце зноў запахла сваркай. Хворы сказаў доўгую, поўную абурэння прамову аб чуласці да савецкага чалавека. Трое маўчалі. Дзядзька Міхась хітравата падмігваў шафёру і стрымліваў смех. Дырэктар насуплена пазіраў на сварліўца, і яго ноздры нервова раздзімаліся. А той, відаць, зразумеў, што да яго тут ніхто спагадліва не ставіцца.
— Сястра! — закрычаў ён. Сястра хутка прыйшла і спынілася на парозе. — Перавядзіце мяне ў іншую палату, я не магу ў гэтай.
Чаму? здзівілася сястра. Гэта ж самая лепшая палата.
Стварыце мне належныя ўмовы! Я не магу з гэтымі людзьмі.
Але ў іншых месцаў няма. Хіба ў калідор?
— Што-о-о?! чорныя вочы хворага бліснулі лютасцю.
Праз гадзіну сястра прыйшла зноў рабіць уколы. Пакуль яна калола ў руку хворага, ён зыркімі, поўнымі падазронасці вочкамі сачыў за яе рухамі. Потым сястра яшчэ калола шафёра і затым, закруціўшы гумай руку, начала ўводзіць глюкозу дзядзьку Міхасю. Вочы сварлівага хворага хціва бліснулі.
А мне што, няма глюкозы?
He прызначана.
Як гэта не прызначана? Я ж аслабеў вельмі.
— He ведаю, коратка адказала сястра.
— Безабразія! Куды глядзяць гэтыя медыкі! Паклічце доктара.
Праз гадзіну абход.
Што мне абход! Вы лячыць мяне павінны, гэта ваш абавязак, а вы тут бюракрацію заводзіце. Я сёння ж напішу ўсё міністру. Я гэта вам не дарую...
Сястра аднак не стала слухаць і выйшла. Зноў у палаце стала ціха, і ў гэтай цішы ўладна грымеў голас хворага. Астатнія трое ляжалі моўчкі. Шафёр уткнуўся ў кніжку, дзядзька Міхась ужо не падмігваў. Дырэктар аднак не стрываў:
— Паслухайце. He ведаю, хто вы такі, але трэба ж быць чалавекам, а не гэткім злыднем.
Ад гэтых слоў хворы ўстрапянуўся на ложку, вочы яго ўзгарэліся нядобрай рашучасцю, і невядома, што тут здарылася б, калі ў гэты час не расчыніліся б дзверы і ў палаце не з’явіліся новыя людзі. Гэта прыбыў новы хворы ў халаце, на кастылях. Яго прытрымлівала сястра. Яны накіраваліся да пятага незанятага ложка. Убачыўшы гэтага чалавека, сварлівец ураз абвяў, а новы зірнуў на яго і здзіўлена шавяльнуў брывамі.
I ты тут? I ўсё сварышся? Кінь, браце. Хварэць трэба ціха.
Сварлівец раптам ірвануў з сябе коўдру.
Сястра! закрычаў ён. Пераводзьце ў калідор. Я не магу тут, не магу...
Дзядзька Міхась ад нечаканасці разявіў рот, шафёр апусціў на падлогу кніжку, а на твары дырэктара з’явілася горкая ўсмешка.
Хутчэй, крыкнуў хворы. Хутчэй!
Сястра паціснула плячыма, выйшла. Хутка прыйшлі санітаркі з каляскай і, паклаўшы на яе хворага, выкацілі з палаты.
— Ух ты, ну і чалавек, аж замарыў усіх, сказаў дзядзька Міхась. Ці не ведаеце яго? звярнуўся ён да новага хворага.
Як жа, ведаю, казаў той, крэкчучы і месцячыся на ложку. Пусты чалавек. Усё толькі сварыцца ды скаргі піша.
А дзе ж ён працуе? цікавіўся дзядзька Міхась.
Працаваў. У харчгандлі зволілі, у сангігіене судзілі, але мала далі. Ездзіў на цаліну, ды збег, а зараз не працуе. Прыжыўся ў нейкай агароднай удавы і цягне з яе патроху.
Глядзі ты! здзівіўся дзядзька Міхась. А гонару колькі! Бы які міністр, не меней. А на справе пустата.
— Язва, сказаў дырэктар.
Апендыцыт, -дадаў шафёр. Апендыцыт ён у здаровым целе вось хто!
[1957 г.]
Дапякло
(Скарга раскрытыкаванага старшыні)
Браточкі, сакратары, начальнікі, старшыні, што ж гэта робіцца? Два гады кіраваў, стараўся, гаспадарку ладзіў, пра рэпутацыю дбаў, а тут ушчалося напасце. Зняславілі, зганьбілі, раскрытыкавалі... Гаспадарцы яно нішто, але ж мой аўтарытэт...
He падумайце благога — я не супраць крытыкі. He, што вы! Я за яе і рукамі і нагамі. Але ж трэба разумець, якая крытыка і хто крытык. Калі, скажам, таварыш Петрушкевіч — наш першы сакратар крытыкуе, дык яно, ведаеце, неяк аж прыемна. 3 аднаго боку прыкра, а з другога прыемна. Сядзіш гэта і старанна ў блакнот тую крытыку ўпісваеш, а на цябе суседзі пазіраюць здаецца, што зайздросцяць нават. Скончыць сакратар, а ты гэтак ветліва і цвёрда: «Будзе спраўлена, Пётр Кузьміч. Памыліліся». I ўсё добра і ладна. Калі часам на калгасным сходзе там які стары Пятрок ці дзед Афон пачнуць што з прымаўкамі плявузгаць трошкі ніякавата, але трываеш — хай! Ім можна прабачыць — натое і старыя. Усё гэта, як кажуць, у сваёй хаце, на людзі не прэцца, за парог не выносіцца. I ўжо іншая справа, калі які друкаваны орган зачэпіць цябе. Спакой ужо не ўтрымаеш на тыдзень настрой страціш. Але і тое яшчэ нічога, калі гэта піша які газетны пісака ён, вядома, адукаваны чалавек. А вось тое, што ў мяне здарылася, ніякага працадэнту не мае. Ужо такой крытыкі ніводзін знаёмы мне старшыня не стрывае — нават ціхманы Панасюк з «Кастрычніка» і той роўнавагу страціў бы.
I хто мог падумаць, што ўсё пачнецца з таго адвячорка, калі у мяне ў канторы з’явіўся той газетчык з раёна, малады, кірпаты, у шэрай кепцы. «Прывітанне, кажа, старшыня. Як справы з уборкай?». «Добра, кажу, — што нам: пасеялі жнём». «Дык можа артыкульчык напішаце пра жніво?» Вось, думаю, не было марокі. Што я, пісец які, ці што? На пісаніну ў мяне апарат ёсць. «Не, кажу, — некалі. У нас план, а на тое няпланавае мерапрыемства часу няма».