Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Сэрца яе ледзь не разрывалася ад гора і напружання, пакуль яна выйшла з лагчыны. Вось-вось, здавалася, яна ўбачыць яго, як у тым сне, на дарозе, зняможанага, пакалечанага. Яна, захліпаючыся ад стомы і хвалявання, узлезла на пагорак, але дарога была пустая. Гэта было першае расчараванне, але яно не пахіснула веры жанчыны. А можа, ён далей, можа, за параснікамі ці ў лужку, думалася ёй, і старая, не спыняючыся, бегла далей.
Над шырокімі прасцягамі, раллёй і голымі пералескамі непрыкметна зачаўся сумны восеньскі дзень, было ветрана і сцюдзёна. Нізкае неба поўнілася цяжкімі азызлымі хма-
рамі яны суцэльным бясконцым статкам плылі з захаду, несучы першы зазімак.
Тэкля не спынілася ні на пагорку, ні ля параснікаў, яна не магла ўжо суцішыць хады усё ў ёй рвалася наперад, туды, адкуль яна чакала яго. Увесь час здавалася старой, што вось-вось яна дасягне горкі ці абміне хмызняк і ўбачыць яго, і жанчына ўсё прыбаўляла хады.
Але ён не паказаўся ні з-за горкі, ні з-за параснікаў, a сілы старой пачалі слабець. Адзін раз яна прытулілася да тэлефоннага слупа, нібы ўпершыню здзівіўшыся марнасці надзеі, зірнула назад, наперад. Як добра, падумала старая, што бацька пахаваны дома, на вясковых могілках, што ў яго дагледжаная магілка, а дзе ён? Дзе пахаваны ён? нема крычала яе душа. Няўжо сапраўды ўсё скончана і ніколі ёй не дачакацца яго, і давядзецца падацца ў чужыну да зяця?.. Але чаму пахаваны? He можа быць, каб памёр ён, ён павінен жыць, ён ідзе гэтай дарогай, дык трэба спяшацца сустрэць яго. I яна шкандыбала па гразі ў невядомую далеч дарогі.
Апоўдні мінула знаёмыя мясціны, вядомыя вёскі. Дарога ўсё вілася ў восеньскіх прасторах, усё з прагнасцю азірала яе маці, але яго не было нідзе. Яна ўсё ішла, але вельмі знемагла ўжо, часта адпачывала на ўзмежках, ля слупа, на камянях. Спыніцца яна не магла, не магла і вярнуцца: ёй здавалася, што жыццё яе сына у той дарозе.
A то ёй сустрэўся трактар, ён цягнуў вялізную чырвоную малатарню, а на ёй і на трактары сядзела некалькі хлопцаў. Старая саступіла з дарогі ўбок ад грукату і лязгу і ўважліва агледзела седакоў. Адзін, што сядзеў збоч трактарыста ў кабіне, здаўся ёй неяк вельмі падобны да яе Васількі; трактар праехаў, а яна ўсё глядзела ўслед. Хлопец у расшпіленай ватоўцы на малатарні нешта крыкнуў ёй і засмяяўся яна не пачула яго слоў, але чамусьці аж схамянулася ад яго маладога свавольніцкага смеху.
Пад вечар яна ўжо ледзь брыла дарогай, спынялася, задыхалася ад стомы. Старэчы позірк, што так натхнёна вёў яе ўдалеч, пагас пакрысе, як пагасла і яе нясцерпная
надзея сустрэць яго. I ўсё ж яна з дрыготкім сэрцам узіралася ў дарогу з-за кожнай павароткі.
Урэшце беспадстаўная вера жанчыны пачала марнець. Усё часцей вярталася думка, што дарэмныя яе надзеі, бескарысны клопат. He прыйдзе ён і сёння і ніколі, бо яго няма ўжо на белым свеце. Усё быў зман, пустыя спадзяванні, і яна прагла толькі даведацца, дзе пахаваны яе сын. Гэта было іншае пытанне, але яно апанавала маці з гэткай жа нязмернай сілай, як і тое, што датычылася яго жыцця.
У небе ўсё гусцелі барвовыя хмары, яны не плылі цяпер, а збіраліся, тоўпіліся над прасторамі, быццам здумаўшы нешта нядобрае. Расплываўся з-за краявіду сіняваты змрок, далячынь сцямнела, насупілася ў прадчуванні непагадзі. Пэўна, блізіўся вечар, ці мо ад хмар цямнела да часу. На сіверным ветры замільгалі рэдкія сняжынкі.
Тэкля некуды ішла, ужо і сама не ведала, куды і па што. Усё болып апаноўвалі яе роспач і гора, яна ведала пэўна, што шчасце не спаткае яе на гэтай дарозе. Але не магла яна і вярнуцца назад не было ўжо сілы ў яе на тое вяртанне.
Дарога прывяла старую ў нейкі лясок. Абапал шляху цесна стаялі елкі, шумелі, гулі ў ветранай высі іх верхавіны. На доле шамацела змеценае ў каляіны лісце, блішчалі лужыны рудой, мутнай вады. Тэкля ішла па дарозе, абапіраючыся на кій, ледзь пераступаючы збалелымі натруджанымі нагамі. Аднак лес неўзабаве скончыўся, дарога пабегла ўніз да самотнай пустой лугавіны, і жанчына, схамянуўшыся, раптам спынілася.
На пагорку, збоч ад дарогі, на ўзлеску незвычайна ярка і чыста неяк у гэты халодны восеньскі вечар бялеў каменны абеліск з зоркай наверсе — звычайны вайсковы помнік тым, хто не дайшоў да Берліна. Хістаючыся ад горкіх прадчуванняў, што хлынулі ў яе душу, Тэкля сышла з дарогі і, узнімаючы нагамі некрануты пласт шапатлівага лісця, падалася да помніка.
Ён быў дагледжаны, падпраўлены і нядаўна пабелены, гэты журботны напамінак вайны. Невялікая магілка з завялай травою і высахлымі немудрагелістымі вянкамі ста-
ранна падраўняна; пагабляваныя шчыкеціны агароджы афарбаваны зялёнай фарбай як і належыць вайскоўцам. На адным баку абеліска чарнела ўмураваная ў яго дошчачка з не дужа зграбна напісанымі, але выразнымі літарамі спісам пахаваных байцоў. У роспачы павісшы грудзьмі на агароджы, старая ўпілася ў гэтыя радкі жалобных слоў.
He, яго не было і тут. «Лейтэнант Авяр’янаў, гвардыі старшына Кузняцоў, радавыя Бондараў, Піліпенка, Чарных і іншыя». Але хто ж гэтыя іншыя, чаму не напісаны іхнія імёны? А можа, і ён тут у ліку гэтых невядомых «іншых».
Яна ўжо не магла ісці адгэтуль, учапілася рукамі ў халодныя шчыкеціны, і з глыбіні яе жарам гарэўшых грудзей вырвалася страшнае пытанне:
Сыночак мой, дзе ж ты?
Чарнела неба ад хмар, шумеў голым веццем узлесак, стыла шэрая далячынь. Доўга яшчэ ляцела на ветры тое яе запытанне, і нема крычала матчына сэрца ад нясцерпнае раны вайны.
[1957 г.]
Непагадзь
Нізкае змрочнае паднябессе ўвесь вечар сеяла назойлівую вадзяную імглу; нейкай фалывывай радасцю нясцерпна блішчала вуліца; аўтамабільныя фары ганялі бліскавіцы ў мокрым асфальце; безліч мігатлівых водбліскаў гуляла ў гарадскім небе. У такія гадзіны нудлівай вячэрняй непагадзі Андрэй Андрэевіч асабліва балюча адчуваў адзіноту і скруху ў сваім невясёлым жыцці. Зябка захінуўшыся ў плашч, ён крочыў па люднай вуліцы і няўцямна ўглядаўся ў блішчастыя пералівы асфальту, расплывістыя цені прахожых, мітусню агнёў і ніяк не мог пагасіць у сабе нудных, надакучлівых, як гэтая макрэдзь, думак.
Ужо не першы год насіў ён у сабе тую тугу і трываў, бо што было рабіць? Даўно ўжо мінулася ў яго душы ўсякая павага да жонкі недалёкай, поўнай дробязных клопатаў жанчыны, якая неўзаметку неяк прыйшла ў яго жыццё, як гэты шэры восеньскі вечар на змену дню. Вечна яна гаспадарыла, усе яе інтарэсы заўжды межаваліся кухняй, суседзямі і рынкам. Яна не цікавілася яго справамі, яго турботамі, a ён хацеў шмат чаго большага хацеў агульнасці ўзроўняў, шырыні поглядаў, маладой весялосці ў жыцці, лёгкасці ўзаемаадносін. I крыўдна было тое, што жонка не хацела разумець яго дамаганняў, лічыла, што ён проста дзівачыць, і па-ранейшаму старанна мыла посуд, дбала пра хатнія набыткі і штодзень клала неразгорнутымі атрыманыя ўранку газеты. Андрэя Андрэевіча спачатку раздражняла гэтая прыземленасць яе натуры, некалі ён часта сварыўся, а потым маўкліва замкнуўся ў кола сваіх клопатаў і толькі пакутаваў. Часам карцела перайначыць усё, разарваць з нялюбым чалавекам, але адна акалічнасць у гэтай справе была
непераадольнай: яны мелі дзяцей. Кірпатая разумніца Аленка і дапытлівы дуронік Валодзька з аднолькавай неўтаймаванай сілай трымалі ў палоне абодва бацькоўскія сэрцы.
Дождж усё сыпаўся надакучлівы, роўны, несціханы. Камарыным паскокам снавалі на лужынах яго дробныя мігатлівыя кроплі. 3 вадасцёкавай трубы на рагу імчаў цераз тратуар імклівы ручай, і пухіры, бы дыяменты, мільгаючы, знікалі ў рашотцы вадазбору. Побач грукалі вялізныя дзверы «Гастранома», ад вулічнай непагадзі слязліва пацелі вітрыны. Па дарозе дадому Андрэй Андрэевіч часта заходзіў у гэты магазін, купляў дзецям гасцінцы. Ён зайшоў сюды і цяпер. Ля кас і прылаўкаў тоўпіліся пакупнікі, мільгалі ўсмешкі, рукі, позіркі, сумкі. Шум і гоман мноства людзей даходзіў да пачуццяў панылага Андрэя Андрэевіча нейкім невыразныіч клубком чалавечай задаволенасці, якая ў гэтай раскошы магазіна, здавалася, перапаўняла ўсіх і якой так не хапала яму. А душа ўсё прагла нечага светлага, ціхага, добрага... Ён купіў дзецям дзве шакаладкі і, паназіраўшы з хвіліну за людскім тлумам, падаўся ў дзверы.
На вуліцы зноў ахапіла яго дрыготкая восенская золь, пасля светлага цёплага прытулку асабліва агорклай здалася гэтая сырасць. Андрэй Андрэевіч наставіў каўнер і пайшоў далей у мокрую зіхатлівую ноч, несучы з сабой маркотныя думы чалавека, зморанага непагодай жыцця. Часам ён лавіў на сабе нейкія асаблівыя ў паўзмроку адкрытыя і цікаўныя жаночыя позіркі — загадкавую ласку струменілі прывабныя вочы, але не радасць, не шчасце, a боль і тугу параджалі яны ў чалавечым сэрцы.
Андрэй Андрэевіч уздыхае толькі і думае пра другую жанчыну, з якой у яго магло быць шчасце, бадай, сапраўднае шчасце, што рэдка спраўджваецца і аб якім падоўгу, настойліва мараць людзі. Была чароўная суладнасць пачуццяў, узаемная павага і прыязнасць, чыстае светлае сяброўства. У тую адзіную ў кожнага чалавека вясну ўспыхнула каханне, і здавалася, нішто не ў стане парушыць іхняга шчасця. Але, дзіўная справа яны парушылі яго самі.
Ніна тады канчала інстытут і якраз уваходзіла ў тую пару маладосці, калі зусім нечакана, увачавідкі расцвітае дзявочая прывабнасць. He памятаючы сябе, захапіўся Андрэй яе чараўнічай маладой жаноцкасцю, узнёсласцю яе мараў, начытанасцю і спагадлівай чуласцю да чужых турбот. Абое яны з першай самаадданай гарачнасцю пакахалі адно аднаго была вялікая радасць ад таго кахання, але яна несла і вялікае гора. Аднойчы выпадкам ён сустрэў яе ў гарадскім парку з двума маладымі афіцэрамі яна не бачыла яго і гэтак, як і з ім, была вясёлая, жартоўная, і тая яе весялосць балючай крыўдай ударыла ў Андрэева сэрца. Яны пасварыліся неўзабаве, і ён дзеля помсты і са злосці, не падумаўшы, пачаў заляцацца да другой. He шмат мінула часу, і калі апамятаўся хлопец, Ніна была ўжо замужам не за кім-небудзь з тых, сустрэтых у парку, а зусім за іншым, не вядомым яму чалавекам.
Гэта было ў сорак пятым годзе, у далёкім невялічкім горадзе на ўзбярэжжы славутай ракі, дзе незабыўнай казкай прамільгнула яго дзяцінства. Потым абое яны раз’ехаліся і ўжо не сустракаліся болей. Хутка раззлаваны і знявераны Андрэй Андрэевіч ажаніўся са сціплай ціхманай трэстаўскай машыністкай, аднак неўзабаве адчуў, што страціў сваё вялікае шчасце, а набыў незадаволенасць і горыч, толькі каго было вінаваціць у тым?