• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 7

    Апавяданні
    Васіль Быкаў

    Памер: 480с.
    Мінск 2009
    123.31 МБ
    У апошнія гады Ніна ўсё часцей і часцей з’яўлялася ў яго памяці паўставала ва ўяўленні такой, якою ён ведаў яе калісьці маладой, клапатлівай, прыветнай. Калі-нікалі яна снілася яму, і жаданы мілы вобраз яе выклікаў нясцерпную тугу ў чалавеку. Андрэй Андрэевіч назаўтра хадзіў панылы, змрочны, разгублены, злосна пазіраў на дачасу раздабрэлую жонку і маўчаў. Жонка здагадвалася пра яго пакуты і нічога не распытвала, затое Алёнка, чуллівая да ўсякіх перамен у бацькоўскай душы, адразу насцярожвалася і пыталася, чаго татка сярдзіты. Ён на момант абуджаўся тады з паныласці, вінавата зазіраў у празрыстыя, крынічныя вочкі дзіцяці, супакойна гладзіў яе светлую кучаравую галоўку і казаў, што зусім ён не сярдзіты, што
    ён «так». Дзяўчынка недаверліва пазірала ў яго твар — здаецца, нешта ўжо адчувала яна, ды не магла зразумець.
    Сам баючыся ў тое паверыць, Андрэй Андрэевіч няўрымсліва кахаў Ніну, вечары і доўгія бяссонныя ночы марыў аб ёй, жыў далёкімі незабыўнымі ўспамінамі аб іх кароткім каханні. Але ён не ведаў, дзе яна, што з ёй, як уладкавалася яе шчасце. Чамусьці ўвесь час жыла ў ім упэўненасць, што і яна не знайшла радасці ў паспешлівым замустве папраўдзе ён вельмі хацеў, каб і яна не была шчаслівая, задаволеная — гэта прынізіла б яе ў ягоных вачах. Вядома, ён мог бы напісаць знаёмым, спытаць пра яе, але ён не наважваўся зрабіць гэта, бо не было ўпэўненасці, што не ўчыніць чаго-небудзь і не накліча гэтым вялікай бяды. Так ішоў час, і яна ўсё жыла з ім у яго ўяўленні, думках, пачуццях усё болей ушыркі і ўглыб разрастаўся ў яго душы яе выпеставаны ў марах вобраз.
    Затканая сеткай дажджу, у канцы вуліцы вынікла плошча. Цьмянымі расплывістымі плямамі блішчалі ліхтары, у шэрым змрочным тумане невыразнай глыбай высіўся помнік. На голых галінках прысадаў, бы перламутравыя пацеркі, варушыліся вялікія кроплі, ліпла да тратуара сарванае непагодай пажоўклае лісце.
    На аўтобусным супынку Андрэй Андрэевіч стаў за плячыстым у зялёным капелюшы мужчынам, наперадзе стаяла дзяўчына. Абое яны хавалі пад парасонам свае галовы, дзяўчына даверліва тулілася да дужай постаці свайго спадарожніка і ўвесь час гарэзна пазірала ў ягоныя вочы. Яны нешта перагаворваліся, ціха смяяліся. Андрэй Андрэевіч чамусьці ніякавата адчуў сябе ў гэтым суседстве з замілаваным чужым шчасцем, бяздумна павярнуўся і маркотна пабрыў на супынак таксі.
    Машын, аднак, і там не было. Некалькі чалавек, што купкай стаялі ўскрай тратуара, нецярпліва пазіралі ў туманную далячынь і чакалі. Андрэй Андрэевіч зірнуў на людзей побач соп дыхавічны таўсцяк з парасонам, нешта валтузілася ўсё маладая маці з дзяўчынкай, якая капрызна хныкала і нечага прасіла. Наперадзе нерухома чакала жанчына ў жаўтавым крэпдэшынавым плашчы з ча-
    маданчыкам у руках. He цікавячыся асабліва нікім, Андрэй Андрэевіч пачаў паглядаць на рог, адкуль выязджалі машыны.
    I машына неўзабаве з’явілася. Сіняя «Победа», з мяккім шорхатам распырскваючы лужыны, гайданулася на рысорах і спынілася перад людзьмі. Да яе адразу кінулася некалькі чалавек. Андрэй Андрэевіч не ў час схамянуўся ад задумы і спазніўся пярэднія дзверцы таксі ўжо адчыняла жанчына ў плашчы. Ад ляску дзверцаў ці мо’ ад якога ўнутранага падсвядомага штуршка Андрэй Андрэевіч зірнуў у машыну, і адразу нешта гарачае, хмельнае шыбанула ў яго голаў. Асветлены цьмяным святлом, за мокрай шыбаю аўтамабіля на адно нейкае імгненне мільгануў гэткі знаёмы і родны твар яго Ніны. Ад нечаканасці Андрэй Андрэевіч слаба ўскрыкнуў, рвануўся з месца і, штурхнуўшы некага, рынуўся наперад. Але машына ўжо бліснула чырванню стоп-сігналаў і падалася на плошчу.
    Ён саскочыў з тратуара, кінуўся ўслед, прыдушаным чужым голасам гукнуў «Ніна», ды ўрэшце куды было гнацца! Невядома, што стала б з ім, калі б гюбач зноў не бліснулі яркія фары і зноў не спынілася таксі. Як апантаны, Андрэй Андрэевіч кінуўся да шафёра, нешта незразумелае крыкнуў яму, спрабуючы адчыніць дзверцы, зачыненыя знутры. За ручку разам з ім ухапіўся той дыхавічны таўсцяк і таксама абурана крычаў нешта. Андрэй Андрэевіч не звяртаў на яго ўвагі і, як толькі адчынілася машына, уваліўся туды і роспачна загаманіў шафёру:
    Братка, хутчэй... дагнаць трэба... вунь тую, сінюю...
    Вадзіцель здзіўлена паглядзеў на ўзрушанага пасажыра, аднак хутка адпусціў тормаз. He стрымліваючы нервовых дрыжыкаў, Андрэй Андрэевіч утаропіў праз шкло ліхаманкавы позірк — у туманнай далечы плошчы за помнікам, запаліўшы асфальт яркай чырванню, аддалялася сіняя «Победа».
    Машына паслухмяна імчалася па мокрым асфальце, але Андрэю Андрэевічу здавалася, што яны едуць марудна. Ен жаласліва прасіў шафёра паддаць хады, а ў самога ўсё напял[а]ся ўнутры, дрыжала ад напружання кожная жыл-
    ка, пачуцці заліла нязмерная радасць сустрэчы, у той жа час яго працінаў страх ад думкі згубіць «Победу». Ен так многа выпакутаваў за гэтыя гады, з такою сілай успыхнула ў ім жаданне бачыць Ніну, што, пэўна, ён гатовы быў зрабіць злачынства, каб толькі дагнаць яе.
    Па роўным прамым праспекце сіняя «Победа» прывяла іх на вакзальную плошчу. Там яна на нейкі час прапала за аўтобусам, схаваўшыся, раз’ехалася з грузавымі машынамі і збочыла да білетных кас. Прыпаўшы да слязлівага шкла, Андрэй Андрэевіч пільна сачыў за ёю.
    Яны трохі спазніліся. «Победа» на кароткім супынку ўжо высадзіла пасажырку і, зрабіўшы па плошчы шырокі круг, паварочвала ў горад. Неўзабаве спыніліся і яны, і Андрэй Андрэевіч, нават не зачыніўшы дзверцаў, подбегам кінуўся ў мітуслівы натоўп.
    У штурханіне і гомане вакзала ён знайшоў Ніну перад раскладам руху цягнікоў. Яна чытала гэты расклад, пэўна, збіралася некуды ехаць. У Андрэя Андрэевіча моцна застукала сэрца і ажно аслабелі ад хвалявання ногі, калі ён наблізіўся да яе. Зноў не сваім, зацятым голасам ён неяк спуджана клікнуў:
    Ніна!
    Яна ўздрыгнула, хуценька павярнулася, выявіўшы ў вялікіх вачах выразны спалох, які зараз жа змяніўся здзіўленнем. Нясмелая ўпачатку радасць адбілася на яе белым, паўнаватым твары. Яна ўскінула да яго руку ў пальчатцы, ён ухапіўся за яе дзвюма сваімі мокрымі далонямі і казаў нешта, сам не разумеючы што...
    — Вось як... Знайшлася... Вось...
    Андрэй! слаба ўскрыкнула яна, і ад хвалявання захадзілі яе высокія грудзі. Андрэй, адкуль ты?..
    — Ды вось стрэліся, — трохі ўжо авалодаўшы сабой, казаў Андрэй Андрэевіч. Ты едзеш куды?
    Я? Ага, еду... Ці яшчэ не, але трэба... Сёння паеду.
    Тады ён далікатна ўзяў яе за локаць і, патроху перамагаючы хваляванне, павёў між людзей у цесным праходзе.
    А я, ведаеш, на плошчы зірнуў у таксі, гляджу: ты! Ну, я на другое, даганяць. Ледзь-ледзь не згубіў... Вось...
    Здарылася ж як! ужо без ценю былых пакут і сумненняў радасна казаў Андрэй Андрэевіч.
    — А як жа гэта ты? Адкуль? — пыталася яна, паслухмяна ідучы поруч і пільна ўглядаючыся ў яго твар, які ўсміхаўся збянтэжанай, трохі сарамлівай усмешкай...
    Я жыву тут... Ужо тры гады... Працую ў трэсце інжынерам.
    Яны прабраліся ў самы кут пачакальнай залы, прыселі на ўскрайку дубовай з высокай спінкай канапы. Побач, узваліўшыся на чамадан і захінуўшы твар каўняром, ляжаў нейкі здарожаны пасажыр. Яны, аднак, не зважалі ні на кога.
    Ой, якая сустрэча!.. Якая сустрэча! — ад здзіўлення ці ад радасці, усё ўзіраючыся ў яго, казала Ніна. А ты не змяніўся, Андрэйка. Усё такі, як быў. А колькі ўжо год мінула!..
    Яна нялёгка ўздыхнула. Ён таксама з замілаваннем, з незразумелай тугой і бязмерным шчасцем глядзеў у яе прыемны, маладжавы, крануты сумнай усмешкай твар з падведзенымі тонкімі брывамі і па-ранейшаму доўгімі вейкамі. Яна зняла з галавы намоклы капюшон і апынулася ў модным зялёным бярэціку на кароткіх ільняных завітках. На Андрэя Андрэевіча адразу дыхнула ўспамінамі пра іх незабыўнае былое. Здавалася, усё, што было ў ягоным жыцці без яе, было сном, хворым трызненнем, а цяпер прадаўжаецца тое, ранейшае. Але трохі ўгледзеўшыся ў яе падпудраны твар, Андрэй Андрэевіч улавіў у ім нешта новае, невядомае яму, набытае, відаць, у тыя доўгія гады іхняй ростані. Аднак ён яшчэ не хацеў заўважаць гэтага і сказаў шчыра:
    I ты ўсё такая ж, Ніна...
    Нешта, пэўна, большае, чым трэба было, вымавіў ён у апошнім слове, бо ў яе вачах бліснулі на момант іскрынкі нейкай здагадкі, але яна хутка пагасіла іх і спытала:
    Ну, як жа ты маешся?
    Ён не хацеў ні думаць, ні гаварыць пра сябе, ён глядзеў, глядзеў у яе любыя вочы, трымаў у сваіх далонях яе руку, і вочы яго струменілі перамешаныя хваляваннем пачуцці. Але яна спытала яшчэ:
    Як ты жывеш[?] Ці шчаслівы?
    Я? чамусьці здзівіўся Андрэй Андрэевіч. Так, ён быў цяпер шчаслівы, і ўсё іншае не датычыла яго, знікла з адчуванняў, унутры чалавека бурліла хмельная радасць. Я так, нішто, казаў ён. — Працую. А ты? Дзе ты? Як ты? Хто ў цябе?
    Яна неяк трошкі журботна ўсміхнулася куточкамі вуснаў.
    Позна ж ты цікавішся, папракнула Ніна і коратка ўздыхнула.
    Ён адчуў тады, што сапраўды вінаваты перад ёй і аж здзівіўся цяпер, як гэта ён мог гэтулькі чакаць, маўчаць, нічога не зрабіць, каб адшукаць яе, сустрэцца, убачыцца. Але ён быў шчыры з ёю, і яго радасць, яго відавочнае шчасце сустрэчы сказала ёй болып за ўсе словы.
    Андрэйка, пазіраючы ў глыб яго ўважлівых вачэй, сказала Ніна. — А я памылілася тады... памятаеш?.. яна апусціла вочы. Боль яе смутку кальнуў у душы Андрэя Андрэевіча. Я замужам, у мяне дзіця, але... мне нявесела...
    Ніна! перабіваючы яе такі знаёмы па сабе сум і боль, загаварыў Андрэй Андрэевіч. He трэба цяпер пра гэта... He трэба... Ведаеш, і мне... нявесела.
    Яна яшчэ маркотна, бы з недавер’ем, зірнула на яго і зноў уздыхнула. Ён змоўк, і тады ўпершыню патухла радасць і ў яго стомленых цёмных вачах.
    Нейкі час яны задуменна маўчалі. Паволі ўлягалася ўзрушанасць, новыя, засмучоныя ноты напаўнялі перажыванні абоіх. У ёй гэтая засмучонасць таксама была новая, незнаёмая яму: нейкае капрызнае раздражненне на кароткі час з’явілася на яе твары. Яна крыху задумалася можа, што ўспамінала, рукі яе у намоклых рукавах плашча нервова варушыліся на каленях, пальцы няўцямна церабілі пальчатку. Але так працягвалася нядоўга, хутка яна зноў, ужо весялей, зірнула на Андрэя Андрэевіча, відаць, перамагла нешта ў сабе і спытала:
    Як жа гэта ты, аднак, уздумаў даганяць мяне?