Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Бабка Фрося, да вас прыйшлі!
У акне з’явілася старэнькая бабулька з акулярамі на носе і кніжкай у руках. Яна запытальна бліснула старамоднымі маленькімі шкельцамі, аберуч адчапіла ад вушэй дужкі і гасцінна запрасіла:
Заходзьце, заходзьце, дзеткі, там не зашчэплена. Заходзьце.
— Анатоль дома? — запытаў Вадзім, расчыняючы дзверцы.
Га? прыклала да вуха руку старая. Тут, дзеткі, тут Мерзляковы. Заходзьце, калі ласка.
— Дзядзька Толя ў катлаване, — растлумачыў за бабульку белагаловы хлапчук. Там скалу выпальваюць.
Гэта дзе? На Пустцы?
— Ага, дзе камбінат будуюць.
Вадзім адступіўся назад, зачыніў весніцы, ужо не зважаючы на глухую бабульку, якая ўсё запрашала зайсці. Ён ведаў, куды ісці, і падаўся тратуарам, а Ірына, цярэбячы ў руках галінку, трохі адстала ад мужа, і ён, прыпыніўшыся, пачакаў яе.
-	Такі добры домік, сімпатычная бабка, чаго перціся немаведама куды, казаў ён, заглядваючы ў шэрыя, задуменныя вочы жонкі. Ірынка патупілася, каб не глядзець на мужа, маўчала і бязвольна ішла за Вадзімам.
Ціхі зялёны свет абжытага людскога ўтулку хутка скончыўся, упёршыся ў так званую Пустку, дзе разлеглася самае сапраўднае царства хаоса. Здавалася, не было тут ніводнага кавалачка зямлі, які б не быў раскапаны экскаватарамі, здратаваны тугімі скатамі самазвалаў — усюды высіліся штабялі дошак, цэглы, ляжалі груды бетонных блокаў і горы ссунутай бульдозерамі зямлі. Крыху далей гіаважна і нетаропка паводзілі стрэламі вежавыя краны, a побач ужо бялелі фасадамі гатовыя будынкі. Ля нейкай, відаць, немалой выемкі тоўпіліся людзі, усе пазіралі ўніз, адкуль патыхала ў неба вялізнае полымя і клубамі валіў густы чорны дым.
Пералазячы цераз штабялі цэглы, кучы шпал-бэлек, арматуры, пераскакваючы з перашкоды на перашкоду, абмінаючы ямы і скрыні з рошчынай, Вадзім з Ірынай прабіраліся да гэтага незвычайнага пажарышча. Такі цяжкі шлях неяк ажывіў дзяўчыну, надаў ёй рухавасці і сілы, яна разы два войкнула, баючыся страціць раўнавагу на бетоннай бэльцы, па якой пераходзіла выемку. Вадзім хацеў памагчы ёй, але і сам спатыкнуўся і ўдарыў калена. Ірына гучна рассмяялася.
-	Ідзі, ідзі — я сама, сказала яна, узмахнуўшы рукамі, і спрытна саскочыла з бэлькі. Ён паціраў далонню пабітае месца, нешта бурчаў, а яна ўсё гэтак жа лёгка ўзбегла на земляную горку ля абрыву, дзе тоўпіліся будаўнікі, і зазірнула ўніз.
I з той гіганцкай катлавіны-выемкі патыхнула на дзяўчыну ўладарным духам чалавечай сілы, якая пераўзыходзіла яе ўяўленне. He верылася нават, што такую глыб і шыр зямных нетраў раскапалі тыя маленькія людскія постаці, што выглядалі цяпер мурашкамі ў гэтай яме-даліне. Такімі ж слабымі і нерэалыіымі ля вынікаў свае працы здаваліся і два экскаватары, што ўжо нерухома стаялі на сярэдзіне
катлавана, таксама як і скасабочаныя на адхоне некалькі самазвалаў.
У Ірынкі заўзятымі агеньчыкамі загарэліся яе сумныя вочы, заружавелі шчокі, вецер зацярушыў яе лоб заблытанымі кудзеркамі валасоў яна стаяла тут трохі вышэй і ззаду іншых людзей і дзівілася, дзівілася з чалавечых сіл і магчымасцей.
А што гэта там паляць? запыталася Ірынка, пазіраючы на агромністыя клубы дыму і на людзей, што таўкліся ў адным куце катлавана. На яе пытанне азірнуўся нейкі чарнявы хлапец у запэцканым камбінезоне — узняўшы бровы, ён акінуў яе цікаўным позіркам.
— Скалу паляць. Скала ў грунце, экскаватары не бяруць, а рваць нельга — дамы блізка. Ну і паляць, каб трэснула, вытлумачыў ён і, пакаўзнуўшыся на касагоры, падаўся назад, стаў побач з дзяўчынай.
Ірынка, бы зачараваная, стаяла і ўсё пазірала на гэтую будаўнічую веліч. Яна не чула, як ззаду падышоў Вадзім; на нейкі час ён перастаў існаваць для яе.
— Глядзі: ды гэта ж Анатоль, паказаў Вадзім уніз. — Вунь у чырвонай рубашцы. Завіхаецца, як прараб. Глядзі ты!
— Той, без шапкі? перапытаў будаўнік у камбінезоне. Гэта ж ён надумаў нагрэць, а пасля вадой. Нашы рваць хацелі, ды вокнаў шкада. Вунь ужо шланг цягнуць, махнуў ён на выезд з катлавана.
Сапраўды, некалькі рабочых, згінаючыся ледзь не да зямлі, валаклі ў катлаван тоўсты брызентавы шланг. Ен, відаць, быў вельмі доўгі і ледзьве паддаваўся людзям. Вогнішча тым часам пачало слабець, чырвоныя языкі паменшалі, толькі валіў чорны дым ад нафты, якой аблілі скалу. Але ўжо дагарала і нафта.
Шланг, урэшце, падцягнулі, і да рабочых падскочыў той хлопец у клятчастай чырвонай кашулі. Ён схапіў канец шланга і закрычаў некаму ўгору:
— Вады давай! Вады!
Ён увесь разгарачыўся, кашуля шырока расшпілілася на яго грудзях, валасы разварушыліся на галаве. Хлопец
нецярпліва тузануў шланг, ямчэй перахапіў яго і скіраваў канец у агонь. Нарэшце, відаць, пусцілі ваду шланг, наліваючыся ёю, варушыўся на зямлі, бы гіганцкая жывая вужака, набрак, надуўся, і хутка з яго хлынуў бліскучы шырокі струмень вады. Хлопец засцярожліва крыкнуў на людзей, што заміналі яму ля вогнішча тыя паслухмяна падаліся назад, а ён, ледзьве спраўляючыся з тугім пругкім шлангам, упіраўся ў зямлю шырока расстаўленымі нагамі і ліў у агонь ваду. Адтуль разам з чорным дымам нафты заклубіліся ў неба шэрыя воблакі пары, густы туман папоўз па катлаване. У схаваным парай вогнішчы шумна сквірчала, шыпела, і ў гэтым шуме прападалі людскія галасы і крыкі таго зухаватага хлопца.
Тым часам з другога боку катлавана на абрыве з’явіліся яшчэ людзі яны валаклі другі шланг, і хутка зверху ў дым і пару паліўся яшчэ адзін шырокі вадзяны струмень. Людзі ў катлаване і на абрыве адышліся далей, зблізку засталіся толькі гэты хлопец у чырвонай кашулі і яшчэ двое, што памагалі яму. Побач на абрыве таксама падаліся назад, будаўнік у камбінезоне сказаў:
— Хутка лопацца пачне. Вы глядзіце, a то асколкі...
Вадзім нерашуча пацягнуў жонку за локаць, але тая вызваліла руку яна чамусьці нічуць не баялася асколкаў. Уся яе ўвага, яе пачуцці сканцэнтраваліся на гэтым незвычайным відовішчы напружыўшыся ад захаплення, яна неадрыўна сачыла за тым, што рабілася ў катлаване. Невыказнай асалодай поўнілася яе душа ад адчування чалавечай сілы і смеласці.
I вось, нарэшце, пачуўся глухі, быццам з-пад зямлі, стрэл і ў бакі з дыму шуганулі нейкія абломкі кавалкі зямлі ці каменя — людзі на абрыве адступілі назад. Вадзім ужо настойлівей пацягнуў Ірынку за руку, яна трохі падалася за ім, але страху так і не было яна хацела ўсё глядзець туды, на гэтае адзінаборства стыхіі з чалавекам тым смелым хлопцам у чырвонай кашулі.
Яна, пэўна, не адышлася б ад таго месца, але ў гэты час прагучала яшчэ некалькі глухіх стрэлаў, і нейкія людзі пачалі адганяць гледачоў ад абрыву. Тады яны адышлі да
кучы бетонных блокаў і там спыніліся, усё ўглядаючыся ў клубы пары і дыму, што валілі ў ветранае чэрвеньскае неба.
3
Ён выйшаў з катлавана ў мокрай сваёй чырвонай кашулі, гэткіх жа мокрых залепленых граззю штанах і, абціраючы адна аб адну далоні і весела смеючыся, казаў нешта Вадзіму. Той, няспрытна пераскакваючы цераз параскіданую арматуру, вёў яго да Ірынкі, якая, стоячы ля бетонных блокаў, нецярпліва чакала іх, хвалявалася чамусьці і ад таго хвалявання перабірала худыя тонкія пальцы.
-	Вось знаёмся, казаў Вадзім уласцівым яму тонам старэйшага і разумнейшага. Анатоль, той валацуга, што і ў водпуску без працы не ўседзіць. А гэта мая благаверная Ірына Пятроўна.
-	He стрымаў,быццам у нечым вінавацячы сябе, смеючыся шчыра і проста, бы даўні сябра, сказаў Анатоль. Гляджу, людзі таўкуцца, а ніхто толкам не ўмее вядома, справа новая. А я ўжо гэтага наглядзеўся, ну і тут навязаўся, нарабіў дыму...
Ён засмяяўся ды так заўзята, што на твары не засталося ніводнай маленькай жылкі, якая б не смяялася разам з ім. Увесь ён аж прамяніўся ад нейкай унутранай радасці, задаволенасці, ад уласнай сілы і зухаватасці. Паддаючыся яго бадзёрасці, Ірынка таксама ўсміхнулася, і яны, трымаючы дзяўчыну ў сярэдзіне, падаліся ў вуліцу.
Ірынчына хваляванне хутка мінулася новы знаёмы быў на дзіва просты, прыемны і адкрыты чалавек, і з ім дзяўчыне неяк адразу стала бяздумна весела. Ён усё гаварыў і гаварыў, смеючыся і пабліскваючы сваімі чыстабелымі моцнымі зубамі.
-	У нас, у Сібіры, гэта звычайная справа. Скалаў там безліч. Летась мы вялі дарогу на Брацк, дык у дзень па пяць скал узрывалі. Тры тоны аманіту і гары як не было. Ну, але, праўда, пакуль рваць папрацаваць трэба.
— Вы ў Сібіры працуеце? запытала Ірынка, стрымана зазіраючы ў хлопцавыя вочы.
У Сібіры, Забайкаллі, на Далёкім Усходзе усюды быў патроху.
Ой, гэта ж, відаць, вельмі цікава? Праўда?
Што цікава? уставіў сваё Вадзім. Цікава там, дзе нас няма,— старая ісціна. Яшчэ Герадот пісаў...
Як каму, заўважыў Анатоль, звяртаючыся да Ірынкі. Некаторым самота культуры мала, яблыкі дарагія. A каму міла-дорага, хто прастор любіць, размах, вялікую работу.
Які ўжо там размах, калі садавіны няма. У выніку таго «размаху» рана ці позна гастрыт або язва. Ведаю я, — пярэчыў Вадзім.
Анатоль толькі рассмяяўся сваім дзіцячым залівістым смехам, і Ірынка зразумела, што Вадзім сказаў нейкае наіўнае глупства.
«Якія ў яго прыгожыя зубы», — міжвольна падумалася Ірынцы, — яна ўжо не мела сілы адарваць позірку ад гэтага загарэлага, абсіверанага, вясёлага твару. I тады, як цень невыразнага, забытага суму, згадалася ёй, што Вадзім ніколі не смяяўся так шчыра, што ў яго гнілыя, хворыя зубы, што ён залішне любіць лячыцца і занадта асцярожна пераходзіць вуліцу. Ад гэтага ўспаміну Ірынка балюча паморшчылася, панурылася і аж здзівілася, як гэта яна раней не заўважала гэткіх выразных заган чалавека.
Вадзім, аднак, нічога не прыкмячаючы ў настроі жонкі, узяў яе за руку і прытуліў да сябе. Яна пакорліва пайшла побач, а ў душы яе ўжо, відаць, канчаткова міналася тая кароткая першая радасць, невыразным жаданнем зашчымела сэрца, зноў стала чагосьці шкада і балюча, але ўжо куды мацней і нясцерпней, чым усе ранейшыя разы.
Анатоль расказваў, якая смачная і карысная на Далёкім Усходзе вясновая чарамша, што яна не горш за тутэйшую цыбулю і расце сама нясеяная і неараная, адразу ж зпад снегу; якія вялізныя і тлустыя тамашнія ласосі: у нераст яны лезуць у ручаі і рэчкі, і тыя аж не могуць змясціць вялізных іх касякоў. А колькі велічных будоўляў разгарну-
лася ў раней не кранутых чалавекам краях, і як усё гэта захапляюча і цікава! Ірынка слухала і ўсё хмурылася з твару, яе сэрца захлыналася ад нясцерпнай усеабдымнай жальбы. Яна прыгадала, як некалі была так блізка да таго незвычайнага, амаль гераічнага жыцця, і гэты ўспамін тупым болем засеў у яе душы.