Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
-	Я, я, — пробормотал немец н потуішл глаза.
По апатнчному выраженню лнца Нван догадался, что этйм его не очень проймешь — то он не понймает, то, поняв, не подает вйду. Н Нвану вдруг представшіось, что он одйн на этом замкнутом «пятачке» в подземелье в такой вот странной обстановке ведет спор co всей Германйей.
-	Рус Нван не бедный человек запомнй это, Фрйц. Колхоз у нас хорошйй, дружный, все арбайт й фюрер у нас, — он вспомнші своего председателя артелй, зер гут. Он тоже теперь бьет вашего фюрера.
Посмеявшйсь, Волока снова перешел к разговору о достатке»1'.
Аднак у 4-томным Зборы твораў (Мн.: Молодая гвардня, 1986) гэты фрагмент выглядае наступным чынам:
«— Есть н плохне, прнзнал он. Это там, где вы побывалм да поразграбнлн.
Немец загаснл в глазах недоверне п почесал затылок».
Значныя змены ўнесены і ў аповед пра другі сон Валокі усё закрэсленае тут выдзелена курсівам (у беларускіх рэдакцыях гэты фрагмент быў захаваны, хоць у другім
69 Папраўлена: «за чужнм броснться».
70 Тое, што тут і далей выдзелена курсівам, В. Быкавым было закрэслена.
71 Побач з двума апошнімі абзацамі В. Быкавым напісана: «что вряд лн он что понял, но ему захотелось высказаться, чтобы реабнлнтнровать себя в глазах немца».
машынапісе (пад першапачатковай назвай «Праклён») ён таксама закрэслены, аднак пакінуты ў 6-томным Зборы твораў):
«Ну что, немецкйй шпйон?» — такймй словамй встретйл он Волоку, схватйл его за плечй, сорвал погоны, потом начал наставлять пйстолет в кружкй медалей на его грудй. «Немца укрывал? Врага табаком угоіцал? Почему не убйл?»
Нван хотел поясннть, что м как пронзошло с ннм в этом подвале, но лйшйлся дара речй й почувствовал, что вот-вот наступйт смерть12. М Воронов действйтельно выстрелйл, но болй Мван не отцутйл й тогда догадался: медалй. Медалй спаслй его от пулй. Но вот у Воронова вместо пйстолета оказалась тяжелая протйвотанковая граната это уже была явная гйбель.
«Нзменнйк! Прокурші Родйну? Высшую меру тебе!» звучалй страшные слова, н Нван оглянулся в понсках выхода».
Трэба адзначыць, што ў 4-томным Зборы твораў аповед пра абодва сны Валокі адсутнічае.
Змены адбыліся і з фіналам твора. У кнізе «Третья ракета» ён выглядае наступным чынам:
«Как же это? Что это?» — ронлнсь в голове Волокн смятенные мыслн, н ему захотелось ругаться н реветь от болн н горя, которые терзалн его тело н душу. Но плача не было, не было слез, н от этого становнлось еіце хуже.
Пренсполненный горя н душевной сумятнцы, он медленно брел по середнне нсковерканного войной переулка н, сжнмая в отчаянлн большне дрожаіцне кулаюі, тверднл:
Гады! Душегубы! Сволочн! Будьте вы навек прокляты, варвары!!!»
Аднак пасля правак аўтара канцоўка атрымала іншы выгляд:
«[...] ...н ему хотелось ругаться от болн н тупой несправедлнвостн того, что случнлось. Переполненный душевной
72 Паверх гэтага сказа В. Быкавым напісана: «язык плохо слушался его».
сумятнцы он брел середнной разбнтого бомбаміі переулка н тверднл в отчаяннн:
От же гады! От гады!..»73
Менавіта ў такой рэдакцыі (з нязначнымі стылістычнымі праўкамі) канцоўка была апублікавана ў 4-томным Зборы твораў.
Дарога дадому (стар. 369)
Упершыню ў перакладзе на рускую мову (nep. I. Панцеляймонава) пад назвай «По дороге домой» — часоп. «Неман», 1966, № 9.
Друкуецца паводле: 36. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6. Там жа пазначаны год напісання 1965.
Машынапіс апавядання з аўтарскай праўкай (11 старонак) захоўваецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры: КП 10735/823 (на першай старонцы зверху алоўкам рукой В. Быкава: «У дадатак да ранейшага. ВБ»), а таксама копія машынапісу захоўваецца ў Архіве пісьменніка. Пры параўнанні гэтых машынапісаў з публікацыяй у Зборы твораў можна прыйсці да высновы, што ніякіх зменаў у апавяданні зроблена не было.
Салдацкі лёс: Дыялог з нагоды (стар. 379)
Упершыню газ. «Літаратура і мастацтва», 1966, 21 чэрв.
Друкуецца паводле: 36. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6. Там жа пазначаны год напісання 1966.
Машынапіс (8 старонак) захоўваецца ў Архіве В. Быкава. Пры параўнанні яго з публікацыяй у Зборы твораў
73 Ніжэй В. Быкавым было напісана, але пасля закрэслена: «Гады вы, гады!.. Гады н сволочв».
можна прыйсці да высновы, што зменаў у апавяданні зроблена не было.
Ранак-світанак (стар. 386)
Упершыню — часоп. «Маладосць», 1966, № 9. У перакладзе на рускую мову (пер. аўтара) пад назвай «Утро вечера мудреннее» часоп. «Дружба народов», 1966, № 11.
Друкуецца паводле: 36. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6. Год напісання 1966.
Як сведчыў сам пісьменнік, апавяданне гэтае ў нечым аўтабіяграфічнае: у кастрычніку 1943 г., пасля заканчэння Саратаўскага артвучылішча і прысваення звання малодшага лейтэнанта, В. Быкаў трапіў на фронт, у стралковы полк, і ў якасці камандзіра стралковага ўзвода прыняў першы бой, «той выпадак адбіўся ў напісаным праз дваццаць гадоў апавяданьні “Ранак-сьвітанак”»74.
Захавалася дзве рэдакцыі апавядання: першы варыянт машынапіс з аўтарскай і рэдактарскай праўкай — знаходзіцца ў фондзе часоп. «Малалосць»: БДАМЛіМ. Ф. 37, воп. 1, адз. зах. 402, 1-25; на ім рукой В. Быкава пазначана (і закрэслена): «чэрвень 1966 г.». Пазнейшы, папраўлены варыянт машынапіс, 24 старонкі захоўваецца ў Архіве пісьменніка. Пры падрыхтоўцы апошняга прыжыццёвага выдання В. Быкавым былі ўлічаны амаль усе тыя праўкі, якія былі зроблены ім самім (нешматлікія праўкі, зробленыя рэдактурай «Маладосці», аўтар не ўлічыў).
Стар. 389. Смелы я або трус... — У першай рэдакцыі В. Быкавым папраўлена: «Смелы я ці баязлівец».
Стар. 390. Ну што ж, мне ад таго чамусьці не было дужа боязна. У першай рэдакцыі гэты абзац быў адзначаны, трэба думаць, рэдактурай «Маладосці» і закрэслены. У часопіснай публікацыі ён адсутнічае75.
74 Быкаў В. Доўгая дарога дадому. С. 58.
75 Быкаў В. Ранак-світанак // Маладосць, 1966, № 9, с. 71.
Стар. 399. Я на ўсе вочы... — У першай рэдакцыі В. Быкавым было папраўлена: «да болю ў вачах».
Стар. 407. Кажуць, везці яго ў медсанбат ужо няма сэнсу. У першых дзвюх рэдакцыях пасля гэтага сказа ішло асобным абзацам: «Хай яно ўсё згарыць!»
Сваякі (стар. 408)
Упершыню пад назвай «Свае людзі» — часоп. «Маладосць», 1966, № 12. У кніжным выданні Выбр. тв.: У 2 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1974. Т. 2 пад назвай «Сваякі».
Друкуецца паводле: 36. тв.: У 4 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1982. Т. 4. Там жа пазначаны год напісання 1966.
Захавалася тры машынапісныя варыянты апавядання: першы пад назвай «Свае людзі» з невялікай аўтарскай і рэдактарскай праўкай знаходзіцца ў фондзе часоп. «Маладосць»: БДАМЛіМ. Ф. 37, воп. 1, адз. зах. 404, 1-9. Другі і трэці варыянты машынапісу памерам 9 і 10 старонак (пад назвамі «Свае людзі» і «Сваякі» адпаведна) захоўваюцца ў Архіве В. Быкава. Пры параўнанні іх з публікацыяй ў Зборы твораў можна прыйсці да высновы, што зменаў у апавяданні зроблена не было.
Круты бераг ракі (стар. 416)
Упершыню газ. «Літаратура і мастацтва», 1972, 13 кастр. У перакладзе на рускую мову (пер. аўтара) пад назвай «На речном берегу» — газ. «Нзвестня», 1972, 14 окт.
Друкуецца паводле: 36. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6. Там жа пазначаны год напісання 1972.
У Архіве В. Быкава захоўваецца два машынапісы апавядання памерам 7 і 5 старонак кожны (першы з аўтарскімі праўкамі, другі, ужо выпраўлены, без заканчэння), якія дазваляюць прасачыць тыя праўкі, якія былі зроб-
лены аўтарам падчас падрыхтоўкі апошняга прыжыццёвага выдання (публікацыя ў «ЛіМе» адпавядае ранейшай рэдакцыі):
Стар. 416. ...густа цямнеўся хвойнікам. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Трошкі вышэй па рацэ фыркалагрукатала іржавая аграмадзіна землечарпалкі, што ўвесь доўгі дзень цягала з рачнога дна мокрыя кучы жвіру. Але баржа яму, відаць, не замінала».
Стар. 417. ...не звярталі на яго ўвагі. У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Яны ўжо ведалі, што цяпер ён будзе да змроку паныла ўзірацца ў тое месца на беразе, дзе з маладога хвайнічку збягала да ракі сцяжынка і дзе гойдаліся на раскалыханых “казанкаю” хвалях дзве прымкнёныя да камяня лодкі. Там быў лясны перавоз, але людзей амаль ніколі не было відаць; лодкамі, апроч леснікоў, відаць, мала хто карыстаўся».
Стар. 419. ...не ўчуў няласкавых слоў Каламійца. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Каламіец тым часам звыклай рукой закінуў у ваду яшчэ дзве або тры донкі, уваткнуў у бераг кароткія, з малюсенькімі званкамі вудзільны».
Стар. 419. ...аж прыбягае Цімка. — У ранейшай рэдакцыі — Алесь.
Стар. 420. ...зышоў з таго берага. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Стары ўвачавідкі абвяў, азмрачнеў яшчэ болей, увесь зацяўся ў сабе. Напэўна, унутры ў ім было нешта такое, што надоўга скавала яго нерухомасцю і нематой».
Стар. 420. Стары маўчаў, як глухі. — У ранейшай рэдакцыі: «Стары маўчаў, як аглух».
Сяргей Шапран
Рэдкалегія гэтага выдання ўдзячная захавальніцы Архіва Васіля Быкава Ірыне Міхайлаўне Быкавай ды Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва і асабіста Ганне Вячаславаўне Запартыцы за спрыянне і дапамогу падчас падрыхтоўкі «Каментароў».
Змест
Апавяданні 1949-1972 гг.
В тот день	5
В первом бою	 10
Смерць чалавека	 17
Абознік	27
Страта	35
Тупое пяро	48
Даведка	53
Ход канём	58
Уначы	63
Арганізатар	77
Да родных месц	82
Радасць	90
Буйны выйгрыш	98
На возеры	 104
Апендыцыт	112
Дапякло	118
Незагойная рана	 122
Непагадзь	134
Ціхманая жонка	 147
Страчаныя мары	156
Дваццаты	171
Загад	188
На сцяжыне жыцця	  .....	197
Няўломак	227
Калі хочацца жыць	242
«Цябе пакрыўдзілі?..»	246
Паядынак	257
На ўсходзе сонца	265
У ліхую часіну	271
Эстафета	282
Сляды на зямлі	288
Сабакі	297
Хлебны акраец	304
Чацвёртая няўдача	313
Адна ноч	335
Дарога дадому	368
Салдацкі лёс	378
Ранаіосвітанак	385
Сваякі	407
Круты бераг ракі	415
Каментары	421
Літаратурна-мастацкае выданне
ВАСІЛЬ БЫКАУ
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах
Том 7
Апавяданні
Мастак Валеры Калныньш Фота Уладзіміра Крука Сканаванне тэкстаў і макетаванне Герман Гайдніш
Карэктары Вольга Рухлевіч, Алесь Акуліч
Подпнсано в печать 21.01.2009.
Формат 84х108‘/32. Бумага гшсчая.