Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Падчас падрыхтоўкі гэтага тома апавяданне было апублікавана ў часоп. «Дзеяслоў» (2008, № 3 (33)).
Радасць (стар. 91)
Упершыню — газ. «Чырвоная змена», 1957, 17 сакав.
Друкуецца па гэтай жа публікацыі. Год напісання 1957.
Верагодна, першапачатковая назва «Вясновым ранкам». Захавалася копія ліста галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» А. Кулакоўскага29 да В. Быкава (з якой можна зрабіць выснову, што гэтае апавяданне аўтар пачаў пісаць у 1956 г., аднак паколькі ў «Маладосці» яно не было прынята, пісьменнік, магчыма, дапрацаваўшы, прапанаваў твор газеце «Чырвоная змена»):
«[20 ліпеня (?) 1956 г.]
Паважаны таварыш Быкаў!
Просім прабачэння, што не адразу далі адказ на Ваша апавяданне “Вясновым ранкам”. Спачатку загадчык аддзела быў у адпачынку, а потым тут хлопцы чыталі, вырашылі, што рабіць з рукапісам.
Прачытаў і я апавяданне. Ва ўсіх у нас перш за ўсё з’явілася думка, што апавяданне напісана вельмі здольным аўтарам і што з гэтым аўтарам трэба, як кажуць, дружыць і працаваць. Многа добрага пачуцця ў апавяданні, ёсць сапраўды мастацкае апісанне прыроды. Цеплыня і шчырасць у апавяданні захапляе чытача, але гэтай шчырасці і асабліва выразнасці не хапае ў паказе паводзін, характару Слаўкі. Трэба акрэсліць лінію асноўнага персанажа, прасвятліць яе, каб яна не знікала (як гэта падчас адчуваецца) у апісаннях прыроды і не зусім першаступенных спраў. Трэба, каб Слаўка больш думаў, гэта будзе адпавядаць той манеры, з якой напісана Ваша апавяданне.
Пастараемся сёе-тое зрабіць тут самі. Калі-ж не здолеем, то звернемся тады да Вас з просьбай папрацаваць яшчэ над апавяданнем.
3 прывітаннем!
Галоўны рэдактар
часопіса “Маладосць”	А. Кулакоўскі.30
29 Кулакоўскі Аляксей Мікалаевіч (1913 1986) беларускі празаік, перакладчык.
30 БДАМЛіМ. Ф. 37, воп. 1, адз. зах. 12, арк. 142.
Буйны выйгрыш (стар. 99)
Упершыню газ. «Гродзенская праўда», 1957, 30 чэрв.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Бка «Вожыка», № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Сам В. Быкаў прызнаваўся: «Між іншым, мой “Буйны выйгрыш”, напісаны па заказу для абласной газеты і не прынесшы мне літаратурнага гонару [...]»31.
У публікацыі апавядання ў «Маладосці» (1957, № 9) канцоўка была іншай болып па-мастацку эфектнай і незаідэалагізаванай:
«Я рагачу. Для мяне смешная гэтая гісторыя. Дзядзька Пракоп хітравата гаворыць, успамінае пра сваё заморскае жыццё, a сам надта хвалюецца. Мне смешна, бо я ведаю: за пазухай у яго латарэйных білетаў больш, чым у мяне.
I ўвечары, атрымаўшы газету, мы віншавалі адзін аднаго. Праўда, я не выйграў ні “Масквіча”, ні “Волгі”. Мой выйгрыш выпаў на фестывальную пуцёўку, а дзядзька Пракоп выйграў дзіцячую каляску.
— Віншую, дзядзька Пракоп! — казаў я. Гэта не вам, а вашаму ўнуку пашанцавала^2.
На возеры (стар. 105)
Упершыню газ. «Гродзенская праўда», 1957, 18 жн.
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання 1957.
Вельмі крытычна і скептычна ставячыся да сваіх першых літаратурных спроб, В. Быкаў да канца ўсё ж не страчваў веры ў свае сілы апавядальніка, і таму, напрык-
31 3 ліста да Е. Лось ад 24 кастр. 1957 г. БДАМЛіМ. Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 116, арк. 3.
32 Быкаў В. Буйны выйгрыш // Маладосць, 1957, № 9, с. 90.
лад, між іншым заўважаў у лісце да Е. Лось: «Я, можа, яшчэ і не маю рацыі папракаць “Маладосць”, можа, я і памыляюся (даў бы бог!), але мне здаецца, што яны дарэмна «заціснулі» ў сваіх бяздонных сталах маё невялічкае апавяданне “На возеры” (дзе, бадай, няма падзей, просты сюжэт і два тонкіх рухі двух розных сэрцаў)»33.
Падчас падрыхтоўкі апавядання для часопіса (яно будзе апублікавана ў 1958 г.у № 2 часоп. «Маладосць») В. Быкаў унёс у твор даволі значныя праўкі. У гэтай новай рэдакцыі апавяданне, да таго ж трохі ўдасканаленае ў стылі, з’явіцца ў кнізе «Жураўліны крык» (1960). Сярод адметных правак, якія былі зроблены ў другой рэдакцыі, увагу звяртаюць наступныя:
Стар. 105. У светлых хлапечых вачах, поўных упэўненасці і лянівае сглы, мільганула свавольная весялосць. — У ранейшай рэдакцыі: «Стоячы да яго бокам, Мішка махнуў рукой».
Стар. 106. Брыгадзір зноў пачаў лаяць хлопца, — тады Мішка, відаць, задаволіўшыся ягонай злосцю, крыкнуў... — У ранейшай рэдакцыі:
«Я праверу. Але ж мне ў зводку трэба ўпісаць. У праўленне еду.
Я ж кажу — не.
— Вось лайдак. Ну, чакай, я дабяруся да цябе, — раззлаваўся брыгадзір. Звыклы да ягонай злосці, Мішка пачакаў крыху, пакуль той уладкуецца на возе, і тады крыкнуў...»
Стар. 106. -Ну, глядзі, a то я пажартую... У ранейшай рэдакцыі: «Ах, ты блазан! Я табе пажартую!»
Стар. 107. Нядаўна яны прадзіравілі дзядзькаў човен, і стары, не ўмеючы плаваць, ледзь не ўтапіўся ў возеры. Пасля той човен зусім знік недзе, і да рыбацкіх паслуг старога засталася на возеры старэнькая, немаведама чыя дубіца. Учора яна спатрэбілася Мішку хлопец сагнаў яе ў затоку і схаваў у трысці. — У ранейшай рэдакцыі:
33 3 ліста ад 24 кастр. 1957 г. БДАМЛіМ. Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 116, арк. 4.
«Вялікай прывабай для гэтага чалавека была рыба, на здабычы якой ён прападаў усе летнія дні, але аднойчы, гады са два таму, з чалавекам здарылася хіба.
Справа ў тым, што стары, не зважаючы на азёрную любоў, не ўмеў добра плаваць, і вось вясковыя свавольнікі захапілі аднойчы несамавіты дзядзькаў човен і прарабілі ў ім патайную дзірку. Яе ніяк нельга было ўгледзець зверху, і, нічога не ведаючы, Алёкса надвячоркам выправіўся ў возера. I ледзь не ўтапіўся. 3 таго часу дзядзька вельмі баяўся глыбокіх мясцін і ненадзейнай пасудзіны. Прынамсі, з гэтым апошнім клопату яму стала меней, бо той яго човен даўно ўжо знік недзе, новых на возеры не было. I ўсе, у каго здаралася якая патрэба, карысталіся адзінай старэнькай дубіцай, невядома калі і кім зробленай. Гэтая дубіца нядаўна спадабалася Мішку на правах уласніка ён учора сагнаў яе ў затоку і схаваў у трысці».
Стар. 107. «Выедзем на сярэдзіну, і ўжо ж я выкупаю яго...» У ранейшай рэдакцыі: «Вось будзе пацехі, калі я баўтну гэтага хрыча. У затоцы там неглыбока, нічога не здарыцца».
Стар. 108. Хіба можна бацькі адцурацца? У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Што ты! He, ён не зробіць гэтага. Ён мяне любіць, бо і я-ж яго любіў».
Стар. 110. У той жа час Мішка шчыра ненавідзеў Boti­na і, праўду кажучы, трохі не разумеў Алёксу, які, здавалася хлопцу, дарэмна аберагаў сына. Нейкія ўжо дужа невыразныя былі іх адносіны, але затое было відавочна, што стары насіў у сабе немалое гора. — У ранейшай рэдакцыі: «Хлопцу цяпер недарэчным здаўся ягоны нядаўні свавольніцкі намер. Бадай, упершыню так глыбока ў яго душу зірнула чалавечае гора, гэтак патайна і няхітра замаскаванае. Ды і хіба можна было схаваць яго, калі вунь яно ўсімі прыкметамі ляжыць на касмылявым твары чалавека, хоць той і кажа зусім іншыя, добрыя словы».
Стар. 111. ...паверыў у яго словы пра сына. — У ранейшай рэдакцыі: «паверыў у тое, чаго хацеў чалавек».
Апендыцыт (стар. 113)
Упершыню газ. «Звязда», 1957, 25 жн.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Бка «Вожыка». № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Падчас падрыхтоўкі кніжнага выдання ў твор былі ўнесены невялікія праўкі, у тым ліку наступныя:
Стар. 115. Безабразія, доктар! У ранейшай рэдакцыі: «Саромейцеся!»
Стар. 115. Нейкі кіраўнік, відаць, з вобласці... — У ранейшай рэдакцыі: «Нейкі кіраўнік, відаць, з раёна».
Стар. 115. — Ці не з аўтаінспекцыі, — гадаў шафёр. — У ранейшай рэдакцыі: «— Ці не з аўтаінспекцыі? — гадаў шафёр. Там фанабэр многа».
Стар. 115. — Хвацкі чалавек, гэта так, згадзіўся шафёр. У ранейшай рэдакцыі: «Незвычайны чалавек, гэта так, згадзіўся шафёр».
Стар. 116. ...чалавек мае вялікія заслугі, мо’ нават славу і займае пасаду не меней, чым абласнога маштабу. У ранейшай рэдакцыі: «чалавек мае вялікія заслугі».
Стар. 117. Безабразія! Куды глядзяць гэтыя медыкі! Паклічце доктара! У ранейшай рэдакцыі: «Паклічце доктара!»
Стар. 117. Хварэць трэба ціха. У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Сварлівы чамусьці насупіўся і залез пад коўдру.
А я сынка твайго сустрэў учора. Такі ладны хлопчык, вялікі ўжо, казаў новы, пакутліва сядаючы на ложак».
Стар. 118. Усё толькі сварыцца ды скаргі піша. У ранейшай рэдакцыі: «Двух жонак кінуў, дзяцей адцураўся, усё толькі сварыцца ды скаргі піша».
Стар. 118. ...а зараз не працуе. У ранейшай рэдакцыі: «...а цяпер не працуе. Каб аліментаў не плаціць, нідзе і не працуе».
* * *
Стар. 113. «Залатое цяля». Раман I. Ільфа і Я. Пятрова.
Дапякло (Скарга раскрытыкаванага старшыні) (стар. 119)
Упершыню пад назвай «Дапякло: Скаргі раскрытыкаванага старшыні» часоп. «Вожык», 1957, № 23.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Бка «Вожыка», № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Была яшчэ адна публікацыя апавядання: «Гродзенская праўда», 1959, 26 ліп.; там тэкст быў апублікаваны пад назвай «Дапякло!: Скаргі раскрытыкаванага старшыні» і ў асобных месцах адрозніваецца ад першай рэдакцыі твора:
Стар. 119. Спакой ужо не ўтрымаеш — на тыдзень настрой страціш. — У газ. «Гродзенская праўда»: «Спакой ужо не ўтрымаеш, калі тая газеціна пачне цябе на ўвесь свет ганьбіць ды яшчэ малюнкі змяшчаць на пацеху беспартыйным і несвядомым. Тут ужо абыякава не стрымаеш, на тыдзень настрой згубіш».
Стар. 119. ...ён, вядома, адукаваны чалавек. У газетнай рэдакцыі: «ён, вядома, чалавек адукаваны, і тая пісаніна яго прафесія».
Стар. 120. ...з’явіўся той газетчык зраёна, малады, кірпаты, у шэрай кепцы. «Прывітанне, — кажа, старшыня. Як справы з уборкай?» — У газетнай рэдакцыі: «...з’явіўся той газетчык з раёна. Я тады брыгадзірам прапарку наладзіў і раззлаваны быў. А ён тут са сваімі пытаннямі кажа, заметку піша, даныя трэба. А сам гэткі малады, курносы, у шэрай кепцы і гэтак смела падступае да мяне. Ды ну цябе, кажу, з тваімі данымі у бухгалтэрыі бяры. Хлопец нібы сумеўся, але нічога, пайшоў да бухгалтара. Тады ж, увечары, ён і паехаў, і не ведаю, ці выкарыстаў дзе свае даныя, ці не. Аднак пад восень прыязджае зноў. Таксама быў адвячорак, я гэта сядзеў на лаўцы перад канторай з бухгалтарам па цыгарцы прыпалілі і гутарым. А ён, бы з старым знаёмым ужо: “Прывітанне, як справы з уборкай, таварыш старшыня?”»