Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Стар. 120. Хай сабе і не патрабую. Ды і як ад яго патрабаваць, калі яны сёння тут, заўтра там, ды агрызаюцца
яшчэ: у нас сваё начальстпва на указкі і гэтак далей. — У газетнай рэдакцыі: «Хай сабе і не спаганяю. Спагоніш тут, калі ў іх то балты. то гайкі, то спрадвечны недахоп запчастак».
Стар. 121. ...і дзіравая страха. У газетнай рэдакцыі пасля гэтага сказу далей ішло: «Газеціна прадпісвае прыняць меры і паведаміць».
Стар. 121. ...уявіў ён сябе карэспандэнтам вось нарабіў на сваю галаву! У газетнай рэдакцыі: «уявіў ён сябе карэспандэнтам, каб у газету плявузгаць пра такія дробязі».
Стар. 121. У «Новым шляху»... У газетнай рэдакцыі: «У “Героі”».
Стар. 121 ...ці ты з глузду з’ехаў, хлопец? — У газетнай рэдакцыі пасля гэтага сказу далей ішло: «Ці табе жыццё няміла?»
Стар. 121. А вінаватпым такі аказаўся я. Бухгалтар падаў звесткі... — У газетнай рэдакцыі: «А перад начальствам вінаватым аказаўся я. Прыехаў інструктар, праверылі гэтае сіласаванне і ўзялі мяне ў абарот. Аказваецца, бухгалтар падаў звесткі...»
Незагойная рана (стар. 123)
Упершыню зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1957.
Друкуецца паводле: 36. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6.
Трэба думаць, пра гэтае апавяданне пісаў В. Быкаў у лістах да Е. Лось: «Быў і яшчэ адзін чалавек, дарагі мне, з якім я таксама расстаўся ў 41[-м] у Варонежы, гэта мой стрыечны брат34. Гаротны лёс гэтага чалавека. Яго
34 Быкаў Мікалай Сцяпанавіч. 7 жн. 1944 г. В. Быкаў ііісаў у лісце да родных: «В 1941 году, с начала войны я был в городе Шостка. В августе 41 г. город занялн немцы. Я вместе с Ннколаем Степановнчем н другнмн тов[аршцамн] упіел нз города вместе с Красной Армней. Всю осень частн Красной Армнн отступалн. С ннмн отступал н я. Путь был тяжел н
бацькі да гэтага часу так і не маюць ніякіх вестак аб ім, бацька ўжо памёр, не дачакаўшыся, а маці ўсё чакае. Як гэта жахліва не мне Вам тлумачыць. I вось цяпер я хаджу з пэўнымі думкамі ў галаве, спее апавяданне пра адзінокую старую маці, сын якой не вярнуўся з вайны. Яна чакае! Хай кажуць людзі, што ўжо няма яго, хай пішуць установы, што сын яе «нн в спнсках убнтых, нн в спнсках без вестн пропавшнх не чнслнтся», бразне вецер аканіцай, шасне галінка ля сцежкі уздрыгне маці, і скаланецца яе сэрца»35. «Апавяданне я напісаў, але яно, здаецца, не з ліку ўдалых. Справа ў кампазіцыі. Атрымалася псіхалагічная штуковіна, якая вельмі аддае фрагментарнасцю і нагадвае, як мне сказаў адзін мой першакрытык, нудны раздзел з добрага рамана. Яшчэ ў ім моцныя ноткі ібсенаўшчыны і дастаеўшчыны, што ўжо зусім дрэнна ў наш час»36. I ў іншы раз: «Нешта яна37 там задужа хваліць тую “рану” ўпачатку, а пад канец робіць (ці, як кажуць газетчыкі, вытварае) крытыку. Я казаў яшчэ тады ў Мінску, што апавяданне гэтае напісалася сэрцам, розуму, майстэрства туды ўкладзена не шмат, таму яно і атрымалася такое — непуцёвае»38. Ужо пазней В. Быкаў, мяркуючы па ўсім, прапанаваў твор адначасова ў часопіс «Беларусь» і штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», паколькі пісаў: «’’Незагойная рана” мая ляжыць у “ЛіМе” без руху, з “Бела-
долог. В непрерывных боях мы дошлн до Воронежа. Там я потерял Ннколая, не знаю, куда ушел нз Воронежа, но в той неразбернхе ннчего нельзя было понять. Болыпе я его не вндел н ннчего не слыхал о нем» (Віцебскі абласны краязнаўчы музей. КП 21382/1).
35 3 ліста ад 24 кастр. 1957 г. БДАМЛіМ. Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 116, арк. 3.
36 3 ліста ад 30 кастр. 1957 г. БДАМЛіМ. Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 116, арк. 9.
37 Васілевіч Алена Сямёнаўна (н. 1922) — празаік, загадчыца аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка» (1950— 1972).
38 3 ліста ад 22 лістап. 1957 г. БДАМЛіМ. Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 117, арк. 2.
русі” Сіўцоў39 прыслаў маё апавяданне з заявай, што яно яму спадабалася ўвогуле, але тут жа зрабіў заўвагі для пераробкі, якія нічога не пакідаюць ад маёй задумы. Паклаў я яго хай ляжыць»40.
Машынапіс з аўтарскімі і рэдактарскімі праўкамі (13 старонак) захоўваецца ў Архіве В. Быкава. Яшчэ адзін машынапісны экзэмпляр захоўваецца ў фондзе часоп. «Беларусь»: БДАМЛіМ. Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 520, 2 11 (гэта пазнейшы варыянт з улікам таго дапісанага, якое прыводзіцца ніжэй, з рэдактарскай праўкай і без дзвюх апошніх старонак; мяркуючы па бланку часоп. «Беларусь», на якім надрукавана першая старонка апавядання, не выключана, што рэдакцыя збіралася публікаваць твор, аднак у «Беларусі» «Незайгоная рана» надрукаванай не была). Да апавядання прыкладзены ліст да адказнага сакратара часоп. «Беларусь» I. Кудраўцава41:
«Шаноўны Іван!
Пасылаю табе гэтую штуковіну, зусім не маючы ўпэўненасці, што можна і трэба надрукаваць. Можа, нават і не варта савацца з такім несамавітым творам.
Увогуле паглядзі. Калі што, дык вернеш, як гэта ты робіш і за што я ўдзячны табе. (Хоць перадрукоўваць лішні раз не трэба.) [...]
3 павагай,	Вас. Быкаў.
24 лютага 59 г.»42
Па экзэмпляры, які захоўваецца ў Архіве В. Быкава, можна прасачыць, якія змены былі зроблены аўтарам падчас апошняй працы над творам:
39 Сіўцоў Іван Кузьміч (1922—1959) — празаік, з 1952 г. працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь».
40 3 ліста да Е. Лось ад 1 сак. 1958 г. БДАМЛіМ. Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 118, арк. 4.
41 Кудраўцаў Іван Фёдаравіч (нар. у 1922) крытык, літаратуразнавец, адказны сакратар часоп. «Беларусь» (1955 1965).
42 БДАМЛіМ. Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 520, арк. 1.
Стар. 128. Яе суцяшалі суседзі, колькі разоў угаворвала Марыська, якая ўжо выйшла замуж і жыла ў далёкай вёсцы. Зяць пры кожнай сустрэчы цярпліва запрашаў яе да сябе — там гадавалгся ўнукг, і яна была дужа патрэбна. — Гэтых сказаў у машынапісе няма яны былі дапісаны рукой В. Быкава замест закрэсленага: «Ніхто нідзе нічога не чуў пра яго, і незагойная страшная рана раздзірала матчына сэрца...»
Стар. 130. ...памагае дачушка Марыська... — Далей ішло: «якая год дзесяць таму памёрла ад родаў», аднак было закрэслена, магчыма, самім аўтарам. Можна меркаваць, што В. Быкаў ці сам, ці хутчэй за ўсё па нечай прапанове вырашыў не драматызаваць зусім ужо лёс Тэклі.
Стар. 132. Няўжо сапраўды ўсё скончана і ніколі ёй не дачакацца яго, і давядзецца падацца ў чужыну да зяця?.. — Гэты сказ таксама пазней быў дапісаны В. Быкавым.
Стар. 134. ...старая ўпілася... — У машынапісе ішло, але было закрэслена: «...старая вар’яцкімі вачыма з апошняй нялюдскай надзеяй...»
* * *
Імя аўтара эпіграфа апавядання Міхася Васілька — адсутнічае ў апошняй прыжыццёвай публікацыі тэкста ў 6-томным Зборы твораў В. Быкава (было ўказана ў зб. «Жураўліны крык»).
Непагадзь (стар. 135)
Упершыню часоп. «Беларусь», 1958, № 9.
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання 1957.
Менавіта ў 1957 г. В. Быкаў пісаў у лісце да Е. Лось: «Зараз засеў за новае апавяданне пра нешчаслівае каханне, пакуты, скруху, сардэчны боль і г. д. Адным словам, сумная рэч і сумная назва “Непагадзь”. Як бачыце, калінебудзь будзе падстава назваць мяне “ныцікам”, “песіміс-
там” і яшчэ якім небудзь бранным крытычным тэрмінам»43. У другі раз: «Скончыў апавяданне наконт “ттетностн мечтаннй” і “обманутой любвн”. Гэта новая для мяне тэма, не ведаю як удалася рэч. [...]
Апавяданне, што скончыў, мяркую паслаць у “Беларусь”, хоць там, кажуць, бязлітасны да маладых, сам жа малады Сіўцоў»44. I наступным разам: «Перад Новым годам паслаў у “Беларусь” новае апавяданне “Непагадзь” на тэму пра ілюзіі кахання, дождж, пакуты, сумненні і расчараванні...»45.
Верагодна, пры падрыхтоўцы да друку апавяданне было значна перапрацавана, В. Быкаў пісаў у лісце да Е. Лось: «...з “Беларусі” Сіўцоў прыслаў маё апавяданне з заявай, што яно яму спадабалася ўвогуле, але тут жа зрабіў заўвагі для пераробкі, якія нічога не пакідаюць ад маёй задумы. Паклаў я яго хай ляжыць»46. Тым не менш «Непагадзь» пісьменнік у часопісе ўсё ж надрукуе, што ж тычыцца правак, якія В. Быкаў быў вымушаны зрабіць, праз пэўны час у яго з’явіцца магчымасць апублікаваць гэтае апавяданне ў ранейшай рэдакцыі у кнізе «Жураўліны крык».
Ціхманая жонка (стар. 148)
Упершыню пад назвай «Шчасце» — газ. «Гродзенская праўда», 1958, 16 сак. Пад назвай «Ціхая жонка» газ. «Звязда», 1958, 20 крас.
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там пазначаны год напісання 1957 г.
43 3 ліста ад 10 снеж. 1957 г. БДАМЛіМ. Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 117, арк. 6.
44 3 ліста ад 22 снеж. 1957 г. БДАМЛіМ. Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 117, арк. 10.
45 3 ліста ад 4 студз. 1958 г. БДАМЛіМ. Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 118, арк. 1.
46 3 ліста ад 1 сак. 1958 г. БДАМЛіМ. Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 118, арк. 4.
Страчаныя мары (стар. 157)
Упершыню «Нёман»: 36. твораў пісьменнікаў Гродзенскай вобласці (Гродна, 1958)47.
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык», Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання 1958.
Машынапіс з аўтарскай праўкай захоўваецца ў фондзе часоп. «Полымя»: БДАМЛіМ. Ф. 42, воп. 1, адз. зах. 126, арк. 1-16. Напрыканцы рукой пісьменніка зроблена пазнака: «Можа, спатрэбіцца гэтае апавяданне на сучасную тэму. В. Быкаў». Тут жа рэдакцыйны вердыкт (подпіс неразборлівы): «Апавяданне не дапісана. Яно нібы раздзел з аповесці. 21/ХІ.58».
Згодна машынапісу можна прасачыць, якія дзве змены былі зроблены падчас першых публікацый твора:
Стар. 161. ...у імя рэвалюцыі. Пасля гэтага сказа ішлі два наступныя, якія былі скарочаны: «Яна гатова была пакланіцца гэтаму ўпартаму юнаку, яго подзвіг клікаў кудысьці, не даваў спакою ні ўдзень, ні ўначы. Дзён колькі запар Ірынка нічога не чытала, ні аб чым не думала, неяк хадзіла, нешта рабіла, адказвала на людскія пытанні, але ўсё гэта было, нібы ў сне».
Стар. 164. ...чалавечай сілы і смеласці. — Заканчэнне сказа: «яна захапіла ўсю істоту іншаму ўжо не заставалася ніякога месца».
* * *
Стар. 161. ...страшэннай сілы вобраз далёкага Мексіканца. — Герой апавядання Дж. Лондана «Мексіканец».
Стар. 169. ...на агнявокага, адзінокага Рыверу... — Героя апавядання Дж. Лондана «Мексіканец».
47 Там жа змешчаны два малюнкі В. Быкава да апавядання.
Дваццаты (стар. 172)
Упершыню пад назвай «Дваццаты» часоп. «Полымя», 1958, № 10. Пад назвай «Трое» «Нёман»: 36. твораў пісьменнікаў Гродзенскай вобласці, Гродна, 195848.