Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960, дзе апавяданне апублікавана пад назвай «Дваццаты». Там жа пазначаны год напісання 1958.
Яшчэ ў 1959 г. В. Бурносаў пісаў у выдавецкай рэцэнзіі: «Да апавядання “Трое” я хачу даць параду альбо рэзка скараціць колькасць нямецкіх выразаў альбо зусім іх апусціць, але пры любой іх колькасці пераклад нямецкіх выразаў даваць не ў канцы апавядання, а ў кожным асобным выпадку на адной і той жа старонцы ўнізе»49. Аднак скарачэнне не было зроблена — пераклад нямецкіх выразаў быў пададзены ўнізе (як і падчас публікацыі ў альманаху «Нёман» у адрозненне ад «Полымя», дзе нямецкія выразы, за рэдкім выключэннем, адсутнічаюць, — яны падаюцца адразу на беларускай мове). Да таго ж В. Бурносаў заўважаў: «На старонцы II апавядання “Трое” ёсць частка фразы — “на ўсходзе нямецкія арміі акружалі Маскву”. Прычым адчуваецца, што тут і пункт гледжання аўтара. Трэба гэты выраз удакладніць, бо ён пакідае непрыемнае ўражанне і пярэчыць логіцы падзей»50. I калі ў першых публікацыях гэтая фраза гучала сапраўды менавіта так51, дык у кнізе будзе выглядаць наступным чынам: «...на ўсходзе нямецкія арміі падыходзілі да Масквы»52.
Пры параўнанні часопіснай і кніжнай рэдакцый звяртаюць на сябе ўвагу скарачэнні, якія былі зроблены ці самім аўтарам, ці рэдактурай:
48 Там жа змешчаны два малюнкі В. Быкава да апавядання.
49 БДАМЛіМ. Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 386, арк. 4.
50 БДАМЛіМ. Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 386, арк. 4—5.
51 Полымя, 1958, № 10. С. 138; Нёман. Гродна, 1958. С. 100.
52 Быкаў В. Жураўліны крык. С. 133.
Стар. 172. ...халодных вострых каленяў. — У ранейшай рэдакцыі пасля гэтага сказа ішоў наступны: «Памарожаныя рукі ён засоўваў у рукавы, прыціскаў да грудзей і так заміраў на хвіліну ад знясілення і сцюжы».
Стар. 173. ...нясмелага позняга світання. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Камісар цяжка ступаў у снег цвёрдымі, як косць, прамёрзлымі ботамі, за ім, хістаючыся ад слабасці, выпраўляліся астатнія».
Стар. 173. ...зноў адсталі ад свайго дужэйшага таварыша. У ранейшай рэдакцыі далей ішло з новага абзаца: «Валодзькін з апошняе сілы стараўся ступаць за камісарам53, але з кожнай гадзінай усё цяжэйшай рабілася дарога і ўсё болей даймала стома. Хаваючы ў рукавах змерзлыя рукі, ён ледзьве брыў, не падымаючы галавы. Унізе віліся снегавыя струмені, яны на дзіва хутка зараўноўвалі неглыбокія камісаравы сляды. Ад іх няспыннага руху хмельна круцілася ў галаве і так хацелася спаць. Ужо не ежы, не цяпла, а толькі спакою прагнула знясіленае хлопцава цела».
Стар. 175. ...з надзеяй пазіраў на яго. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло з новага абзаца: «Трэба было памагаць слабейшаму, але і сам Валодзькін быў такі нядужы, што не адразу адважыўся сысці ўніз. Засопшыся, нейкі час хлопец стаяў на адхоне і думаў, як гэтая хада па снезе выматала яго сілы. Як хацелася прайсці па дарозе не ехаць нават, а толькі ісці па роўнай, цвёрдай, уезджанай... Але дарог яны пазбягалі пасля таго, як аднойчы іх дагналі паліцэйскія. Тады яны страцілі сем чалавек і далей ужо ішлі ўтрох. Гэта было страшэнна цяжка, але інакш не выпадала. У вёскі і хутары яны заходзілі ўначы — прасілі кавалак хлеба і ішлі далей. Людзі сустракалі па-рознаму: з жалем і гатоўнасцю памагчы ці, здаралася, цкавалі сабакамі і спрабавалі злавіць. Яны трывалі ўсё: хаваліся ці ўцякалі адбівацца не было як, у іх скончыліся патроны. Учора яны перайшлі Буг, а наперадзе іх чакаў доўгі небяспечны шлях».
53 У пазнейшай рэдакцыі — маёр.
Стар. 175. Канец... Усё роўна канец... Усім, усяму... чулася яго надрыўная роспачная скарга. — У ранейшай рэдакцыі: «— Навошта... Навошта было тое? — чулася яго надрыўная роспачная скарга. Біўся, змагаўся, пакутваў, цярпеў... Навошта? Усё роўна канец... Пагібель усім».
Стар. 176. ...салдаты ў мышастых шынялях. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло:
«Камісар першы ўчуў нядобрае і першы ўстрапянуўся. Узнімаючы коламі снег, машыны імчалі па полі і, здавалася, кіравалі проста на іх. Вядома, першае, да чаго памкнуўся чалавек, бегчы. Але бегчы ўжо было позна, і камісар зноў выцягся ў доле, нешта шапнуўшы таварышам. Валодзькін ляжаў ціха, а Івашоў раптам усхапіўся і кульгава падаўся да адхону. Зразумеўшы, што далей ляжаць нельга, камісар вылаяўся і таксама ўсхапіўся, за ім Валодзькін, і яны пабеглі.
Правальваючыся ў снег, Валодзькін ужо ведаў, што гэта прыйшоў канец. Ён стараўся толькі, каб не адстаць ад камісара, і вельмі шкадаваў, што не меў зброі. Вельмі балюча і крыўдна паміраць без карысці паміраць няўдакам. Але болей рабіць было нечага.
Так яны беглі, аж пакуль ззаду не загрукалі стрэлы. Недзе побач коратка фыркнулі кулі Валодзькін сцяўся нутром у тугі балючы камяк і азірнуўся на ворагаў. Калі ён зноў павярнуўся бегчы, камісар ужо бездапаможна курчыўся ў снезе.
I Валодзькін не пабег далей, не збаяўся, што яго заб’юць тут ён спыніўся ля чалавека, які запалоніў яго cappa за жахлівыя тыдні ўцёкаў... Да іх беглі ворагі, яны раўлі, крычалі нешта, а хлопец роспачна туліўся да параненага, бы хацеў пераняць частку яго пякельнага болю. Камісар ад пакут і злосці скрыгаў зубамі, тузаўся на снезе і ціха шаптаў:
Эх, чорт... не дай-ш-ш-ш-лі... не су-м-м-м-елі...
Хлопец хацеў памагчы таварышу, але неўзабаве яго адарвалі, адкінулі ўбок, потым узнялі, абмацалі кішэні, вопратку. Наўкола гаманілі, насядалі на яго дзесяткі ворагаў, калолі з усіх бакоў ненавісныя позіркі, а ён не прык-
мячаў нічога. Усеабдымная журбота ад гэткай няўдачы прыдушыла яго, скавала волю, і пагібель, не далёкая і ўяўная, а ўжо блізкая і рэальная, ва ўсёй сваёй жахлівасці паўстала перад ім. Хлопец адразу адчуў гэта і зразумеў, што на паратунак не асталося ніякай надзеі. I ўсё ж свавольнае сэрца не хацела пагадзіцца з канцом і недарэчна прагла жыць, жыць, не зважаючы ні на што, жыць...»
Стар. 177. Ён трохі варушыўся, зацята пазіраў на ворагаў і, сцяўшы сківіцы, з натугай перасільваў у сабе, відаць, немалы боль. — У ранейшай рэдакцыі: «Знясілены, ён згорбіўся побач, балюча падкурчыўшы хворую нагу, на яго вастраносым, у рудым шчацінні твары застыглі боль і невымоўная туга».
Стар. 180. ...ад прыліву слабасці і жалю. У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Але хцівыя да людскіх пакут ворагі не далі нават зірнуць на чалавека апошні раз чалавека, які доўгія дні і ночы быў самы блізкі і любы яму».
Стар. 180. ...іх празмерная пільнасць здалася яму нават прыемнай. У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «I хлопец, бадай, упершыню за ўсе дні ўцёкаў і страхаў горда і смела закрочыў наперад!»
Стар. 181. ...распраўляцца з вінаватымі. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Каб не атрымліваць балючага штурхаля, ён, аднак, ступаў жвава і ішоў першы. Івашоў ужо, відаць, не меў сілы, каб вытрымаць роўны тэмп хады. Ён некалькі разоў падаў, злуючы тым лёгкага на руку яфрэйтара».
Стар. 182. He ламайся, не ўпросіш. У ранейшай рэдакцыі: «Не поўзай, не ўпросіш».
Стар. 182. ...Івашоў, распластаны, ніцма ляжаў на снезе, голасна екатаў нешта і плакаў. У ранейшай рэдакцыі: «...Івашоў, распластаны ніц, ляжаў у доле. Яго счарнелыя, растапыраныя пальцы бяссільна хапалі і не маглі ўтрымаць яфрэйтаравы боты, якімі той ужо не біў палоннага, а толькі хацеў вызваліцца ад яго. Івашоў голасна екатаў нешта і плакаў. Укормлены мардач бясстрасна жаваў побач, назіраючы за незвычайнай гэтай барацьбой слабасці з лютасцю, чарнявы спрабаваў падняць чалавека».
Стар. 182. ...чаго патрабавалі ворагі. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло з новага абзаца: «Ён астаўся адзін і пайшоў далей, усё гэтак жа сашчапіўшы за спінай рукі, стрыманы і маўклівы. Яму было вельмі нялёгка на гэтай завеянай дарозе, але хлопец з усяе моцы стараўся не выдаць ворагам свае стомы. Ззаду, перагаворваючыся, ішлі яго канваіры».
* * *
Стар. 178. 0, банкоф Боркі — О, станцыя Боркі (ням.).
Стар. 186. Ротэ армее сіген! Бліц крыг! Чырвоная армія пераможа! Маланкавая вайна! (ням.).
Стар. 186. Москаў сіген! Масква пераможа (ням.).
Загад (стар. 189)
Упершыню — часоп. «Маладосць», 1958, № 12.
Друкуецца паводле: зб. «У глыбі жыцця» / Склад. Б. Сачанка. Мн.: Народная асвета, 1972.
Датуецца 1958 г. паводле зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960.
Машынапіс апавядання з аўтарскай і рэдактарскай праўкай захоўваецца ў фондзе часоп. «Маладосць»: БДАМЛіМ. Ф. 37, воп. 1, адз. зах. 59, арк. 1-10. Згодна машынапісу можна прасачыць найбольш значныя скарачэнні і праўкі:
Стар. 190. Эх, Айбекаў!.. У машынапісе і ў кнізе «Жураўліны крык»: «Эх, Айбекаў, ну нашто так марудна, хутчэй трэба...»
Стар. 191. ...то мацаў вывады правадоў, зазямленні... — Далей ішло, але было скарочана В. Быкавым: «то выходзіў да Сімакова ў траншэю».
Стар. 197. Тэлефаніст зразумеў, што гэта выратаванне, і амаль фізічна адчуў, як упала з яго душы палова вялізнага гора. Шчыльна сцяўшы дрыготкія вусны, ён таропка злучыўся з “Волгай” і пасля, крыху перасіліўшы сябе, за-
крычаў у запацелую ля рота трубку... У ранейшай рэдакцыі: «Тэлефаніст нема замычэў ад радасці і амаль фізічна адчуў, як звалілася з яго душы вялізнае гора. Ён зараз жа выклікаў “Волгу” і торапка, нібы баючыся згубіць сваё неспадзяванае шчасце, закрычаў у трубку...»
На сцяжыне жыцця (стар. 198)
Упершыню пад назвай «Радасць» часоп. «Полымя», 1959, № 6. У першым кніжным выданні зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960 пад назвай «На сцяжыне жыцця» (там жа пазначаны год напісання 1958). У перакладзе на рускую (nep. М. Гарбачова) пад назвай «Фруза» зб. «Журавлнный крнк». М.: Советскнй пнсатель, 1961.
Друкуецца паводле: 36. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6.
Няўломак (стар. 228)
Упершыню часоп. «Беларусь», 1959, № 7.
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання 1958.
В. Бурносаў, пішучы ў маі 1959 г. выдавецкую рэцэнзію на кнігу В. Быкава «Апошні баец», напрыканцы прапаноўваў: «Са свайго боку, я адважуся параіць і аўтару і рэдактару ўключыць у гэты зборнік цікавае новае апавяданне маладога пісьменніка “Няўломак”, якое мне давялося прачытаць выпадкова ў адной з рэдакцый. Апавяданне напэўна хутка з’явіцца ў перыядычным друку, і яго трэба было б уключыць у кніжку»54. Гэтая прапанова, верагодна, і паспрыяла ўключэнню «Няўломка» ў першую кнігу В. Быкава.