Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Пятровіч на абрыве лёгенька схамянуўся, нібы ад сцюжы, пальцы яго на грудзях знерухомелі, і ўся яго худая, кастлявая пад кіцелем постаць жаласна сцялася. Але позірк яго па-ранейшаму быў скіраваны да зарэчнага берага, на гэтым, здавалася, ён не заўважаў нічога і быццам бы нават і не ўчуў няласкавых слоў Каламійца.
Яны ўсе цябе, дурня, за нос водзяць, паддакваюць. A ты і верыш. Прыйдуць! Хто прыйдзе, калі ўжо вайна вунь калі скончылася? Падумай сваёй башкой!
На рацэ прыкметна цямнела, шэрая постаць Каламійца невыразна варушылася ля самай вады. Болей ён нічога не сказаў старому і ўсё корпаўся з прынадай і вудамі, a Пятровіч, нейкі час пасядзеўшы моўчкі, загаварыў з застарэлым болем у голасе:
-Дык гэта малодшы, Толік... Вачамі захварэў. Як змеркнецца, нічога не бачыць. Старшы, той бачыў добра. A калі са старшым што?
Што са старшым, тое ж і з младшым! груба абарваў яго Каламіец,Вайна, яна ні з кім не лічылася. Ды яшчэ ў блакаду.
Ну,проста пагадзіўся стары,акурат блакада была. Толік з вачамі тыдзень дома пабыў, аж прыбягае Цімка. Кажа: абклалі з усіх бакоў, сілы мала. Ну і пайшлі. Малодшаму шаснаццаць было. Астацца прасіў — ні ў якую. Як немцы ўбяруцца, сказалі, каб агонь расклаў...
Ось галава! -здзівіўся Каламіец і нават прыўстаў ад сваіх донак. -Сказалі раскласці! Калі гэта было?
Ды на Пятроўку. Акурат на Пятроўку, ага...
На Пятроўку! А колькі таму гадоў мінулася, ты кумекаеш?
Гадоў?
Стары, падобна было, з нейкай натугай здзівіўся і, здаецца, упершыню за вечар адарваў свой пакутлівы позірк ад ледзьве прыкметнай у прыцемках лясной лініі берага.
Ага, гадоў? Гэта ж дваццаць пяць год мінула, галава яловая.
Грымаса глыбокага болю зморшчыла старэчы твар чалавека, вусны яго зусім па-дзіцячы крыўдліва скрывіліся,
вочы хуценька зацепалі, і погляд разам патух. Відаць, толькі цяпер да азмрочанай яго свядомасці пачаў марудна даходзіць увесь страшны сэнс яго шматгадовай памылкі.
— Дык гэта... Дык гэта як жа?..
Напяўшыся ўвесь у якімсь намаганні, ён, мабыць, хацеў і не мог выказаць нейкую важную сваю думку, і ад гэтага непасільнага напружання позірк яго стаў нерухомы, страціў усякі сэнс і зышоў з таго берага.
Я табе кажу: кінь гэтыя забаўкі, корпаючыся ля вудаў, пераконваў унізе Каламіец. Рабят не дажджэшся. Амба абодвум. Ужо дзе-небудзь і костачкі згнілі. Ось так!
Стары маўчаў, як глухі. Заняты сваёй справай, змоўк і Каламіец. Змрок блізкае ночы хутка паглынаў бераг, хмызняк; з прырэчных равоў папаўзлі шэрыя космы туману, лёгкія дымчастыя струмені яго пацягнуліся над ціхім плёсам. Хутка цямнеючы, рака губляла свой дзённы бляск, змрочны той бераг шырока перакуліўся ў яе глыбіню і заліў рачную паверхню гладкай блішчастай цемрай. Землечарпалка перастала грукатаць, зрабілася зусім глуха і ціха, і ў гэтай цішыні тоненька і нясмела, як з невядомае далёкай далечы, дзынкнуў маленькі званочак донкі. Захлябаўшы па камянях падэшвамі гумовых ботаў, Каламіец кінуўся да крайняй на беразе вуды і таропка заматляў рукамі пачаў даставаць з вады леску. Ён не бачыў, як Пятровіч на абрыве трудна падняўся, хіснуўся і згорблена, моўчкі падаўся кудысь прэч з гэтага берага.
Напэўна, у цемры стары недзе размінуўся з Юркам, каторы неўзабаве паявіўся на абрыве, кінуў пад ногі траскотнае бярэма галля вялікае бярэма побач з маленькай вязанкай Пятровіча.
А дзе дзед?
— Глядзі, якога ўзяў! — пачуўшы сябра, бадзёра загаварыў пад абрывам Каламіец.Колбік што трэба! Паўкіла пацягне.
А дзе Пятровіч? адчуўшы нядобрае, паўтарыў сваё пытанне Юра.
— Пятровіч? А хто яго... Пайшоў, мабыць. Я сказаў яму... Як? аслупянеў на абрыве Юра. Што ты сказаў?
— Усё сказаў. A то водзяць за hoc. Паддакваюць...
— Што ты нарабіў? Ты ж прыкончыў яго!
— Ды ўжо ж прыкончыў. Жывы будзе!
— От жа калун! От жа тумак! Я ж табе казаў! Яго ж тут бераглі ўсе! Ашчаджалі. А ты?..
Што там ашчаджаць! Хай праўду ведае.
Такая праўда яго даканае. Яго ж сыноў абодвух забілі ў блакаду. А перад тым ён іх сам вунь туды на лодцы адвёз. I чакае.
Чаго ўжо чакаць?
— А што ж, лепш не чакаць? Як жа тады жыць? Эх ты!
Ну ладна, ладна...
Ды не ладна! Пайшоў ты, ведаеш куды! Дзе мой рукзак?
Пад завалочаным цемрай абрывам пачуўся ціхі стук камянёў пад нагамі, рэзкі лязг ланцуга па гулкай абшыўцы лодкі і неўзабаве некалькі крокаў, якія хутка заціхлі ўначы. Над берагам запанавала цішыня. Ледзьве пабляскваючы аспіднай паверхняй, цякла ў вечнасць рака, і паступова ў розных мясцінах на нябачных у змроку яе берагах блізка і далёка загараліся кастры рыбакоў. Сярод іх у той вечар не загарэўся толькі адзін на абрыве насупраць ляснога перавозу, дзе да ранку было незвычайна пустынна і глуха.
He загарэўся ён і ў наступную ноч.
I,	мабыць, не загарыцца ніколі.
1972 г.
Каментары
Сёмы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самых першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.
Пры падрыхтоўцы да друку ўлічваліся як апошнія па часе публікацыі, так і машынапісы, рукапісы аўтара. Ніжэй у каментарах прыводзяцца выяўленыя тэксталагічныя варыянты некаторых апавяданняў (дробныя стылёвыя праўкі не пазначаліся).
Першыя апавяданні («В тот день» і «В первом бою») Васіль Быкаў напісаў у 1949 г. на рускай мове (падпісаны яны былі «В. Быков» і «Васнлнй Быков» адпаведна)1. Літаратурнае імя
1	Між тым, сам пісьменнік у якасці свайго першага твора называў апавяданне «Цвілі акацыі». У «далітаратурнай біяграфіі» «Пункціры жыцця» ён пісаў: «Вясной пад Дзень Перамогі накрэмзаў нешта, што назваў апавяданьнем “Цьвілі акацыі” і, набраўшыся рашучасьці, аднёс намесьніку рэдактара Андрэю Абрамавічу Салаўёву. Той прачытаў і сказаў у сакратарыяце, каб усе чулі: “Гэта заслугоўвае самай сур’ёзнай увагі”. 9 мая надрукавалі. To было, канешне, абсалютна бездапаможнае сачыненьне на прапагандовую тэму, але той першы водгук старэйшага таварыша меў для мяне вырашальнае значэньне. Можа, упершыню тады я адчуў, іпто нешта ўмею. Хоць, канешне, адчуваньне тое было надта ілюзорнае» (Першапублікацыя: Быкаў В. Пункціры жыцьця // Дзеяслоў, 2005, № 6 (19), с. 164). Аднак публікацыя апавядання ў асабістым архіве В. Быкава не захавалася, пакуль не ўяўляецца магчымым знайсці яе і ў архіве «Гродненской правды» — у тых падшыўках, што захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і
Васіль Быкаў з’явіцца праз амаль дзесяць гадоў. Гэта магло б адбыцца раней, але ў тым жа 1949 г. пісьменнік, які быў зноў прызваны на вайсковую службу, пакідае Гродна і едзе на Далёкі Усход. Менавіта на чужыне, адарваны ад радзімы і, па сутнасці, ад сучаснага літаратурнага працэсу, у 1951 г. ён піша два апавяданні (зноў жа на ваенную тэму) «Смерць чалавека» і «Абознік», прычым, што сімвалічна, ужо на беларускай мове. В. Быкаў пасля тлумачыў: «Первый рассказ я напнсал на Курнльскнх островах, где продолжал службу в первые послевоенные годы. Я, да н не только я, а многне нз фронтовнков ннчего о войне не чнталн н чнтать не хотелн. Война была еіце слншком жнва в нашем сознаннн. Мы старалнсь как можно скорее от нее отрешнться, прервать эту связь с прошлым. Ho по прошествнн некоторого временн я стал чіггать кннгн о войне, напнсанные пнсателямн довольно нзвестнымн, но я останавлнвал себя на том, что этн рассказы о войне меня не удовлетворяют. Мне казалось, то, что я чнтал, ннкак не соответствовало моему лнчному опыту, как-то все было не так н не то. Вот почему я попробовал пз чнсто полемнческнх побужденнй нагшсать свой первый рассказ»2. А яшчэ ў 1965 г. так успамінаў пра тыя свае літаратурныя вопыты: «Але тая першая спроба пяра не хутка ўбачыла свет, і не толькі таму, што час быў мала для яе прыдатны, але і па прычыне вечнае неадпаведнасці “должного н суіцего”, калі ісціна знаходзілася ў занадта высокім бастыёне, каб з першага наскоку ўдалося яе дасягнуць»3.
ў Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі частка нумароў адсутнічае, і менавіта тых, дзе гэтае апавяданне магло быць надрукавана (у прыватнасці, частка майскіх-чэрвеньскіх нумароў «Гродненской правды» за 1948 г.). Аднак рэдакцыйная калегія гэтага ПЗТ не губляе надзеі адшукаць твор да заканчэння падрыхтоўкі дадзенага збору.
2 Трава после нас / Ннт. Ф. Медведева с В. Быковым // Огонек, 1987, № 19, с. 4.
3 Быкаў В. Тры абзацы аўтабіяграфіі // Пра час і пра сябе: Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн.: Беларусь, 1966. С. 57.
Апавяданні «Смерць чалавека» і «Абознік»4 Быкаў даслаў у часопіс «Полымя» М. Лынькову5. «Прозу гэтага аўтара любіў з даўняй пары і, думалася, ягоная ацэнка будзе спрыяльнай, прыгадваў ён пазней. I праўда, даволі хутка (за якіх, можа, тры месяцы) атрымаў адказ падрабязны разбор на некалькіх старонках. Як цяпер прыпамінаю, апавяданьні былі даволі слабыя, і Міхасю Ціханавічу спатрэбілася нямала такту, каб нешта сказаць па сутнасьці і не параніць аўтарскага самалюбства. Аўтар адчуў тое і болей не пісаў. Доўга не пісаў наогул»6. Падчас жа гутаркі з пісьменнікам і сябрам А. Адамовічам (у 1985 г.) скажа ўжо наступным чынам: «Ну, гаўняныя, канешне, апавяданні былі. Але ён [М. Лынькоў. С. Ш.] прыслаў падрабязны разгляд: мовы і ўсяго... Разгляд, я сказаў бы, шкалярскі быў, і ў канцы такая прыпіска, што ён чалавек вельмі заняты, у Акадэміі, у Саюзе пісьменнікаў... Я зразумеў, што больш турбаваць не трэба. I я больш не пісаў. Кінуў гэта ўсё»7. Між тым, значна пазней Л. Лазараў ад-
4 У 2001 г. В. Быкаў скажа, што дасылаў М. Лынькову тры апавяданні (гл.: Гімпелевіч 3. Літаратура застанецца: Фрагменты інтэрв’ю з Васілём Быкавым / Пер. з англійскай В. Кавалёвай // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: 36. да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / Пад рэд. С. Запрудскага, А. Фядуты, 3. Шыбекі. Мн.: Лімарыус, 2007. С. 353), аднак, па-першае, згадак пра тры апавяданні больш нідзе не сустракаецца; па-другое, у бібліяграфіі В. Быкава больш няма апавяданняў, якія былі б датаваныя пачаткам 50-х гг.
5 Лынькоў Міхась (Міхаіл Ціханавіч) (1899—1975) — празаік, крытык, літаратуразнавец, народны пісьменнік БССР (1962).
6 Быкаў В. Доўгая дарога дадому. Кніга ўспамінаў. Мн.: ГА БТ «Кніга», 2003. С. 165.
7 Чалавецтва ўратуецца подзвігам духу: Гутарка Алеся Адамовіча з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым / / Полымя, 2001, № 6, с. 244. Аднак нельга не прывесці яшчэ адну істотную заўвагу В. Быкава — ужо ў 2001 г. ён скажа: «Калі ласка, зразумейце мяне слушна: я зусім не вінавачу яго [М. Лынькова. — С. Ш.] ў тым, што ён выліў цэбар халоднай вады на маю тагачасную чуллівую сарамяжлівасць. Лынькоў