Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Параненых многа?
— Ды быццам няма. Давай наперад. Замярзаем.
— Бачыш, што робіцца?
А! Была не была. Усё роўна ўбачылі.
Вядома, убачылі, цяпер літасці ад іх не чакай. Цяпер ужо можна збліжацца адкрыта. Толькі што мы зробім, калі і зблізімся? Пакласці пятнаццаць чалавек пры такім агні з блізкай адлегласці — работы на пяць хвілін. Загублю ўзвод і сам лягу. He, так нельга.
Але ж тады як?
Ракеты над полем свяцілі безупынку. Толькі пачынала дагараць адна зараз жа ў дымнае ад папярэдніх неба ўзлятала наступная. Ноч поўнілася стогалосым траскоццем стрэлаў і д’ябальскай несціханай мітуснёй агню ўгары, супраць якога ў нас не было сродкаў. Адзіны выхад здаваўся там, ззаду, дзе засталася наша канава ў рэдзенькай
маладой пасадцы. Яна, вядома, схавае, уратуе ўзвод, але не мяне. Мне месца там няма — там мая пагібель.
Але што ж,пэўна, такі ўжо лёс!
Глытаючы тугі камяк у горле, я скамандаваў па ланцугу адыход.
5
I вось мы зноў у нашых неглыбокіх акопчыках і чакаем цяпер ужо недалёкае раніцы. Немцы маўчаць. Ноч сціхла, усё навокал стаілася і змоўкла. У зорным праяснелым небе ярка блішчыць месяц, канчаткова нішчачы мае апошнія надзеі як-небудзь пазбыцца гэтай бяды.
Да світання засталася гадзіна. Маханькоў толькі што збегаў да Бабкіна і, паведаміўшы мне гэтую болей чым невясёлую вестку, паныла апусціўся на край акопчыка.
3 непазбыўнай цягучай журбой у душы я глядзеў у срабрыстае ад месячнага святла поле, і думкі мае былі далёка ад гэтага злашчаснага хутара, які бліскаў здалёк двума агеньчыкамі, ад канавы з пятнаццаццю аўтаматчыкамі і дарогі, на якой мне так хутка суджана было закончыць жыццё. Я думаў якраз аб гэтым сваім такім няўдалым жыцці.
Дурань, пянцюх і няўдачнік. А яшчэ столькі марыў аб подзвігах! Зубрыў у вучылішчы статуты, стараўся па службе, меў выдатныя характарыстыкі. Экзамены здаў на пяцёркі. Выпусцілі па першым разрадзе з правам датэрміновага прысваення чарговага воінскага звання. Навошта цяпер гэтыя правы і гэта першае званне, якое стала і апошнім. Расстраляюць, як сабаку, за невыкананне баявога загаду, як парушальніка дысцыпліны і ваеннай прысягі. I ніхто нават не даведаецца ніколі, што перажываў перад смерцю камандзір узвода аўтаматчыкаў і якое было ў яго жыццё.
— Ось так, Маханькоў!..
У мяне гэта вырвалася ўголас, і Маханькоў зябка пацепаў плячыма пад сваім шыняльком.
Ну што ж праз гадзіну мяне расстраляюць, я ведаў гэта, але зусім не мог адчуць сябе мёртвым. Нечага ў мяне
не хапала для таго уяўлення, ці што? Або, можа, дастатковай упэўненасці ў грозную рашучасць камандзіра палка. Быццам застрэліць чалавека на вайне такая ўжо хітрая справа. I тым не менш менавіта гэтая няздольнасць адчуць смерць, як ні дзіўна, напаўняла мяне неўсвядомленым, амаль інстынктыўным пачуццём неўміручасці. Здавалася, камандзір палка пагражаў не мне. I хутар здаваў не я. Расстраляны таксама будзе нехта другі, таму што проста неверагодна забіць мяне, бо я ж вось ён, жывы.
Але дзе там, думаў я, усё гэта глупства, вядома. Дарма чакаць цуда, на штось спадзявацца, час не спыніцца. Ды і Маханькоў, напэўна, выдатна разумеў мой незайздросны лёс і ўсім сваім выглядам сведчыў сваё спачуванне, ад якога, зрэшты, мне не рабілася лягчэй.
А вось Грынюка, здаецца, гэта зусім не турбавала. Пэўна, занудзіўшыся ў адзіноце на сваім не такім ужо і аддаленым фланзе, ён прыйшоў да нас па пратаптанай над канавай сцяжыне і спыніўся за спіной Маханькова.
Нейкі крык там. Чулі?
Я падняў голаў. Маханькоў таксама насцярожыўся, хвіліну мы глядзелі на Грынюка, услухоўваючыся, але ніякага крыку не было.
Там вунь, каля пагорка. Ці, можа, мне здалося.
Быццам нічога няма,— сказаў Маханькоў.
Ну здалося тады,Грынюк зябка пастукаў абцасам аб заднік.— Фляжачку б для сугрэву, га? Маханькоў, у цябе там нічога не засталося?
Маханькоў здзіўлена паглядзеў на яго, не адказаўшы, і той, відаць, зразумеў, што турбавала нас.
Кіньце вы гараваць, лейтэнант.
Ага, кінеш! Вунь гадзіна засталася.
— Го! Цэлая гадзіна! Цэлая гадзіна гэта ого!
Я маўчаў. Ён мяне злаваў, гэты няпрошаны аптыміст, які, прытанцоўваючы ад марозу, казаў, на мой погляд, абсалютную недарэчнасць.
Гадзіну — яе перажыць трэба.
— Вы — перажывіцё.
Можа, перажыву, а можа, і не. На вайне яно ўсяляк бывае.
Грынюк патопаў яшчэ і апусціўся на калені ля акопчыка. Затым, паціраючы рукі, даволі бадзёра, з нейкім нават уздымам падаўся да Маханькова.
— Закурым, ці што, дзяцюк. Каб дома не журыліся.
Я адвярнуўся. Было, бадай што, агідна глядзець на гэтую яго беспадстаўную бадзёрасць, якая злавала мяне, акалелага ад сцюжы, змарнелага ад пакут гэтай жахлівай для мяне ночы. А тут яшчэ нясцерпна мерзлі ногі, але ўставаць і грэць іх няхітрым салдацкім спосабам у мяне проста не было сілы. Сцяўшы ў рукавіцах азяблыя рукі, я журботна глядзеў у начныя прыцемкі, дзе знікала дарога і дзе быў палкавы НП. I, пэўна, таму я адразу ж пачуў у тым баку адзіночны вінтовачны стрэл, які рэзка бахнуў у чуйнай ранішняй цішыні. Праўда, мая ўвага амаль не затрымалася на ім: ці мала страляюць уначы на перадавой ды і ў тыле. Але ў той жа момант таропка бабахнула яшчэ і яшчэ. I праз секунду затрашчала, зашыпела, заохала. Трасіруючыя, мабыць, з рыкашэта, веерам, разляцеліся над пагоркам.
Маханькоў і Грынюк з недакручанымі цыгаркамі збянтэжана знерухомелі каля акопа.
Што такое?
— Ачумелі яны там, ці што?
— Вартавы, можа? 3 упуду, сказаў хтосьці ў канаве. He, мабыць, гэта не з перапуду. На выпадковы перапалох гэта наогул было мала падобна — дужа ўжо ашалела трашчэлі аўтаматы. Грымнуў, мабыць, гранатны выбух, і зноў — аўтаматы і рэдкае важкае баханне вінтовак.
Што за халера?
Грынюк сунуў непрыкураную цыгарку за адварот шапкі і ўскочыў на ногі.
Бадай, нелады. Трэба б паслаць каго.
— Ось і давай! Бяры аддзяленне і бягом!
Малодшы сяржант кінуўся ўздоўж канавы, і Маханькоў таксама пераскочыў акопчык.
I я.
На секунду ён затрымаўся, чакаючы мае згоды, але я трохі памарудзіў — штось ва мне раптам запярэчыла супраць таго, каб і ён бег туды. Пэўна, падзеі апошняй ночы зблізілі нас, і цяпер мне проста не хацелася заставацца тут без яго. Але я ўспомніў, колькі ўжо мала засталося хвілінак з майго апошняга часу, і махнуў рукой. Сем чалавек Грынюка выбягалі на дарогу, і Маханькоў, закінуўшы за плячо аўтамат, дагнаў іх.
Страляніна тым часам усё разгаралася, здаецца, сапраўды ў нашым тыле ішоў бой. Дзесьці за хутарам завухкалі нямецкія мінамёты, цяжкія іх міны, скаланаючы зямлю, пачалі рвацца на пазіцыях батальёнаў. Неба завыла, зашуршала, заварушылася. Але я ўсё не мог пагадзіцца з думкай, што праз баявыя парадкі палка прарваліся немцы у такім разе мы самі апыналіся ў акружэнні, а гэта ўжо было горш за ўсе нашы ранейшыя беды. Аўтаматчыкі ў канаве ўсе насцярожыліся, павярнуліся ў акопчыках і, паглядваючы ў бакі, услухоўваліся ў загадкавую калатнечу.
I тады на дарозе невядома адкуль з’явіўся баец. У непадпяразанай гімнасцёрцы, з аўтаматам у руках ён быў не наш, я адразу сцяміў тое і, нешта адчуўшы, падняўся яму насустрач. Баец, раптам згледзеўшы ўзвод, закрычаў амаль у роспачы, як гэта магчыма, толькі калі трапіш у бяду:
Аўтаматчыкі?.. Аўтаматчыкі — усім бягом туды! Чуеце? Немцы прарваліся...
— Куды прарваліся? Дзе прарваліся? — ужо ведаючы, што сталася кепскае, зацятым голасам пытаўся я.
Камандзір, так? Начштаба загадаў: бягом!..
Баец раптам змоўк, нібы праглынуў словы, і пахіснуўся, хапаючыся за бок. Мы ўсе маўчалі, а ён стаў хіліцца ніжай і ніжай, каб не ўпасці, няўпэўнена пераступіў на дарозе.
Рабяты, бінта...
Нехта кінуўся да яго з канавы, мяне ж у тую хвіліну нібы скаланула штосьці. У свядомасці бліснула здагадканадзея, і я нават сцяўся ад думкі, што магу спазніцца. Выскачыўшы на палатно дарогі, я крыкнуў узводу: «За мной бягом!» і ашалела пабег насустрач візгу і ціўканню бою. Ён цяпер не палохаў мяне, самае страшнае хутар і да-
рога — заставалася ззаду, а смерць там, на НП, здавалася мне ўзнагародай.
6
I вось я не згінуў, а толькі паранены і нават лёгка — у руку. Тое, што адбылося потым на схіле пагорка з назіральным пунктам, заняло дзесяць хвілін і помніцца цяпер да кожнай драбніцы. Аказваецца, немцы абыходзілі мой узвод, каб ударыць па ім з тылу, ды налезлі ўначы на палкавы НП. На шчасце, мы былі побач і прыбеглі для паратунку ў час. Аўтаматчыкі ўварваліся ў траншэю, калі ў ёй ужо былі немцы пайшлі ў ход гранаты, лапаты, нажы. Васемнаццаць нямецкіх трупаў засталося на гэтым бугры. Але перапала і нам.
Калі ўсё было скончана, у траншэі на мяне наскочыў начштаба, ён паціснуў маю здаровую руку і адразу ж запісаў імя і імя па бацьку для ўзнагароды. Спачатку мне здалося, што ён жартуе, але капітан спытаўся яшчэ і прозвішча таго малодшага сяржанта, аддзяленне якога падбегла да пагорка першым і тым на хвіліну ўзяло на сябе агонь немцаў.
-	Грынюк было яго прозвішча, сказаў я.
-	Што таксама?
-	Таксама.
Капітан яшчэ больш спахмурнеў, на палявой сумцы хруснуў яго аловак. Начштаба вылаяўся.
Цяпер я сам не разумею сябе адбылося нешта супярэчлівае і загадкавае. Недзе ў глыбіні душы я рады, амаль шчаслівы і ў той жа час мне як ніколі крыўдна і хочацца плакаць. Я ледзьве стрымліваю слёзы і не знаходжу сабе мясціны ў гэтым сяле. Я ўцякаю ад падворка каменданцкага ўзвода, дзе на акрываўленай саломе ляжаць пад брызентам Грынюк, Дудчанка, Усольцаў і Бабкін. Я стараюся больш не падыходзіць да хаты з раскіданай выбухам страхой, дзе ляжыць на лаве такі супакоены і чужы цяпер да ўсяго маёр Варонін. He хочацца мне ісці і ў
санітарную роту. Зараз там гаманліва, накурана, параненыя чакаюць снядання, машын з медсанбата, а цераз сені насупраць памірае з расшкуматаным жыватом Маханькоў. Кажуць, везці яго ў медсанбат ужо няма сэнсу.
Да маёра ў мяне, не зважаючы ні на што, адно толькі ціхае шкадаванне. У яго пагібелі я не маю віны, мы сумленна стараліся выручыць яго на НП, але я ўсё думаю: няхай бы ён жыў. Можа б, і не расстраляў, як аб тым гразіўся. I тут самае кепскае ў тым, што ніколі ўжо і не даведаешся, ці ён сапраўды хацеў выканаць сваю пагрозу, ці толькі палохаў. Гэта ўжо навек застанецца для мяне загадкай.
Машыны, мяркуючы па ўсім, будуць няхутка. У небе над вёскай вісіць невысокае сонца, за лесам, напэўна, усё на тых жа пагорках грыміць бой. Невядома, як пашанцуе сёння нашым батальёнам...