Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
— Во і ў нас гэтак было. На Пулкаўскім. Наш аддзялённы Яфімкін першы ўварваўся ў дзот, схапіў кулямёт іхні... I давай...
Ты чакай... Ачнуўся, чую смярдзіць калёным, падняў галаву млосна і ванітаваць хочацца. Ляжым мы крыж-накрыж ён, праўда, на мне і недзе рыззё тлее. А пада мной мокра кроў яго і мая усё ў адной лужыне. Неяк сапхнуў яго — камбінзон у шматы, уся спіна, знаеш, нібы ваўкі яе рвалі. Але і я не дай Бог! Крануўся ~ чую, хана! Нага нежывая, косць тырчыць, ад бота кірзовыя ласкуты. Давай крычаць. Разы два вякнуў і зноў самлеў.
Ну! Ведама ж, калі крыві столькі. I яшчэ вады хочацца, ага?
— Во праўда. Смага — гарэла ўсё.
Гэта ад крыві. Кроў выходзіць піць хочацца. Знаю... I з Яфімкіным так было, ледзь уратавалі. Ну, прадставілі яго да Героя, а нас каго да Айчыннай, каго да адвагі...
Усё ж пашэнціла. Пачулі сапёры. Унялі кроў, вывалаклі мяне на дарогу. У таго фрыца дакументы забралі. Прывязлі ў вёску, дзе штаб наш. А Краўчонак ужо сядзіць на прызбе, чакае палкоўніка да залівае хлопцам, як немца лавіў. Аказваецца, і ягоны фрыц тут жа, у хаце. Як мы разбегліся ў лесе, Краўчонак з ім дужа не цацкаўся куляй цюкнуў у плячо, той і задраў руку ўгору. Ну, Краўчо-
нак і выгнаў яго на дарогу. Падбеглі байцы глядзяць, што за звер. А немчык стары такі, з адышкай, даволі плюгаваты словам, нікчэмны фрыцок. Адно толькі пагоны нешта дужа кручоныя. Павялі ў штаб, а там як убачылі, як набеглі,— аказаўся генералам, крыж такі меў з дубовымі лісцямі. Ну яго, канешне, на самалёт і у штаб фронту. Да самаго камандуючага. А мой фрыц, калі раскумекалі ў дакументах, быў ягоны шафёр. Каб на цябе халера! Ну, вядома, праз месяц Краўчонку ордэн Леніна, сяржанта прысвоілі. Во як! А я ўжо на тым і скончыў сем месяцаў у шпіталі адзінаццаць ран, не жартачкі. Нагу адцяпалі па калена. Во як!
А мы гэта свае мядалькі праз тыдзень і палучылі. A Яфімкін, бедалак, прыходзіць са шпіталю, няма нічога. Кажуць на Героя не пацягнуў. Так і застаўся без нічога.
Ну дык гэта што! А Краўчонка ў штаб узялі. Як жа — з такім ордэнам. Гэткай узнагароды нават палкоўнік не меў. Дэмабілізаваўся у калгас ужо не пайшоў, старшынёй сельпа паставілі. Вунь паглядзеў бы на яго дамоўку.
Бачыў. 3 верандай, сінім пафарбавана.
— Ну. Жыве чалавек! Але хай! Я не шкадую. Супраць нічога не маю. Толькі думаю: ось жа каму пашэнціць, a каму і не...
Гэта так, канешне.
— Во я і кажу.
Жыццё! Глядзі, а ў цябе ўжо і бульбачка зацвітае. Скараспелка?
— Ну. Ледзьве пад старасць на жыццё ўзбіўся. A то ўсё па бальніцах. I, халера на яго,бо не за тым пабег. Але хто ж ведаў, за кім было бегчы.
А я сваю ўжо раз паганяў. Ды дрэнь нешта. Калі б сорт памяняць.
Ось так яно. А бульба што вырасце. Хоць драбненькая. Вунь лета быццам нішто стаіць.
— Лета нішто. Людскае.
Ну! А ты кажаш...
1966 г.
Ранак-світанак
і
Ён ляжыць на лаўцы, між двума вокнамі, з застыглым васковым тварам, на якім ужо ні руху, ні думкі — толькі слабы адбітак нейкай няпэўнай грымасы. Грымаса гэтая больш за мярцвецкае здранцвенне робіць яго твар амаль чужым, раней невядомым мне, напэўна, гэта таму, што пры жыцці была зусім неўласціва яму. Такія ж мёртвыя ў сваёй нерухомасці рукі яго складзены кісцямі на жываце паверх непадпяразанай суконнай гімнасцёркі з дзвюма эмалевымі шпаламі ў палявых пятліцах. Ордэны з гімнасцёркі ўжо адвінчаны, і на грудзях чарнеюць дзве маленькія дзірачкі, ля якіх на сукне відаць плямкі ржы, хоць зусім можа быць, што гэта сляды крыві. На нагах акуратна падцягнутыя шарсцяныя трафейныя наскі, у якіх трошкі рассунутыя ступні здаюцца не па-мужчынску маленькімі.
Ну, паглядзеў? ціха пытаецца капітан Левін і паварочваецца да парога, даючы тым зразумець, што трэба выходзіць. Насунуўшы на галаву шапку, я асцярожна, каб не парушыць цішыні гэтай хаты, адчыняю дзверы. Зачыніць іх з маёй параненай, падвешанай на бінце, рукой не дужа ўпраўна, і капітан зачыняе дзверы сам.
На дварэ марозна і сонечна. Дзесь на перадавой за ляском грахаюць мінныя выбухі, а тут, у прыфрантавой вёсачцы, свае рытмы і свае клопаты. Па вуліцы на фурманках з нейкай паклажай едуць абознікі, іх абмінаюць трое верхавых у маскхалатах. Ля сцяны пад хлеўчуком два байцы з каменданцкага ўзвода майструюць труну. Абодва яны ма-
ладыя і, відаць, упершыню ў жыцці ўзяліся за такую не вельмі звычайную нават на вайне справу і, мусіць, таму нешта ўсё пагыркваюць адзін на аднаго.
Трымай ты! Бязрукі, ці што! нервова кідае адзін з іх, трымаючы рукой кароткі абрэзак дошкі, у які трэба забіць цвік.
Трымаю. He разяўляйся, крыкун!
Цвікі, напэўна ж, з дроту, яны гнуцца пад малатком і не лезуць у смалістае сучкаватае дрэва дошкі. «Крыкун», стоячы на каленях, сяк-так спраўляецца адзін і, адклаўшы малаток, заклапочана азірае сваю работу.
Ну во! А шырыні такой хопіць? пытаецца ён і зпад ілба кідае позірк на свайго напарніка. Пасля заўважае зводдаль мяне. У поглядзе хлопца такі пакутніцкі выраз, што, глянуўшы на яго, хочацца толькі лаяцца або плакаць.
Трэба б схадзіць памераць,кажа напарнік, белабрысы і сінявокі, з растапыранымі вушамі шапкі, з якіх вісяць матузы завязак. Другі маўчыць, пэўна, ісці у хату, дзе ляжыць забіты, ніводнаму з іх не хочацца, і «крыкун» махае рукой. Стаўшы на ногі, ён сцягвае з сябе ватоўку, нязграбна прымошчваецца і выцягваецца ў мелкай яшчэ, без адной сценкі, труне.
Ну паглядзі. Харош?
— Пайдзёць. Мо шыракаваты трохі.
— А ты памячай. Нашто лішняе.
Светлавокі дзелавіта размячае на тарцы разварот бакавых дошак, а я ўжо не магу тут заставацца. Мне ўвесь час хочацца некуды ісці. Вядома, трэба дабірацца ў санбат, але машыны туды будуць яшчэ не хутка, толькі што адправілі цяжкіх, а лёгкапараненым, відаць, прыйдзецца чакаць да абеду.
He ведаючы, чым заняцца, каб як-колечы скаратаць час, я марудна брыду па вясковай вуліцы к школе. Мне тужліва і самотна, вельмі баліць рука, пасля бяссоннае ночы разпораз кідае ў дрыжыкі, а ў вачах няспынна мітусяцца ўрыўкі ўчарашніх падзей, гучаць галасы людзей, якіх ужо няма і ніколі болей не будзе.
2
Надвячоркам узвод аўтаматчыкаў заняў хутар. Заняў лёгка, амаль што без бою; некалькі немцаў, здаецца, ні разу не стрэліўшы, уцяклі па саннай дарозе ў сяло, і мы, пастраляўшы па іх, болей каб напалохаць (было далёка), разышліся ў ланцуг і залеглі пад плотам у пяцідзесяці кроках ад хаты з хлявамі.
Мы рашылі не наступаць далей, бо і без таго здорава вырваліся з баявых парадкаў палка, бой — чутна было — грукатаў справа і злева ззаду, дзе на ўзгорках біліся стралковыя батальёны. Цяжкія нямецкія міны, з візгам пралятаючы над нашымі галовамі, пералапачвалі там снег з зямлёй; часам даносілася аслабленае адлегласцю, нейкае дужа нерашучае «ўра», але кулямётна-вінтовачная траскатня заглушала яго, і крыкі зусім прападалі. He трэба было шмат вопыту, каб зразумець, якой цаной даставаліся палку ўзгоркі. Нам жа тут, пад носам у немцаў, як гэта ні дзіўна, было спакойна.
Я ляжаў на снезе пад плотам за перакуленай скрыняй параконнай нямецкай фурманкі і, узрушаны яшчэ не астыглай радасцю ад даволі лёгкага поспеху, адчуваў сябе амаль шчаслівым. Час ад часу пазіраючы з-за абсыпанай снегам скрынкі на поле і слухаючы грукат недалёкага бою, я стараўся заўважыць у ім хоць якую-небудзь прыкмету таго, што немцы адступаюць, але нічога заўважыць не мог. Тады з’явілася меркаванне, што, можа, так яшчэ і лепш: трымацца тут, на гэтым мыску, увогуле было няцяжка, і ў той жа час гэта быў мысок, які глыбока ўразаўся ў абарону Bopa­ra, што само па сабе красамоўна сведчыла аб пэўнай выключнасці нашай пазіцыі. Мінаў час, у нас па-ранейшаму было зацішна, і розныя фарсістыя прыдумкі ўсё настойлівей пачалі займаць маё ўяўленне.
Я ўжо бачыў, як на КП заўжды раззлаваны боем камандзір палка, маючы на ўвазе хутар, кажа зараз начальніку штаба: «Малайчына гэты аўтаматчык, іш урэзаўся куды!» або, можа, нават пакрыквае ў тэлефонную
трубку на нашага суседа камбата-тры: «Што там топчашся? Вунь аўтаматчыкі хутар узялі. На іх раўняйся!». Зрэшты, я быў бы рады, калі б ён нават не сказаў, а хоць бы падумаў пра мяне што-небудзь накшталт: «Малайчына младшой! He з труслівага дзесятка!».
Смелы я або трус — аб тым мне, дарэчы, яшчэ самому было невядома. Па прычыне зусім нядоўгае мае франтавой выслугі, выпадку як след праверыць сябе на гэтым пакуль не здаралася. Яшчэ два дні назад кожны візг міны над галавой вымушаў мяне сціскацца ўсім целам на снезе, не вельмі ўжо хутка я зразумеў, што міны ўсё ж ідуць міма, і неяк неўпрыкмет для сябе стаў прывыкаць. Ды і сорамна было памкамузвода сяржанта Хазяінава, шыракатварага нетаропкага чалавека, удвая старэйшага за мяне, які на кожны мой так старанна хаваны ў сябе спалох нібы незнарок кідаў:
Нічога! Міма...
Я і сам ведаў, што міма, і, каб загладзіць няёмкасць, спазнела, без яўнай патрэбы вытыркаўся з прыдарожнай канавы, у якой мы ляжалі ад раніцы, чакаючы сігналу на атаку. Але што я мог зрабіць, калі маё цела само, незалежна ад мае волі, так бессаромна рэагавала на кожны выбух. Яго хоць і чакаюць, аднак заўсёды ён застае цябе знянацку. А гэта, нават не пазіраючы ў мой бок, заўважаў сяржант Хазяінаў.
Нічога. Абы да ночы...
Ён і тут, здаецца, адгадваў мае думкі і, пасмоктваючы з рукава махорачную самакрутку, таксама прыслухоўваўся да грымотнай таўкатні ззаду. Апрануты ён быў у новы яшчэ камсастаўскі паўшубак з выдраным клокам на левай лапатцы, на нагах яго сядзелі валёнкі, рукавіц ён, здаецца, не насіў, грэючы рукі цыгаркай. Падобна на тое, што яму было цёпла. Я ж у сваім «на рыбіным футры» шынелку пачынаў ужо зябнуць на снезе і, разы два павярнуўшыся, прыглядаўся да пабудоваў загрузлай у снезе хаціны ды скасабочаных хлеўчукоў са снегавымі шапкамі на стрэхах. Жыхароў там, мусіць, не было, хутар выглядаў сіратліва пакінутым, і ўсё ж там, здавалася, было цяплей, чым на
ветраным прыбоі пад яго сценамі. Хазяінаў адразу зрэагаваў на гэты мой міжвольны клопат, зірнуў з-за скрынкі і, згледзеўшы байца, што бліжэй за іншых ляжаў у ланцугу, паціху паклікаў:
— Маханькоў! Чуеш — паглядзі там...
Як ні дзіўна, Маханькоў зразумеў, з гатоўнасцю ўвішнага салдата хуценька падхапіўся і, спрытна перабіраючы локцямі, папоўз цераз двор да ганка.