Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Як у бальніцы.
— Во-во. Увогуле ў казарме забаранялася трымаць харч. Ну але клалі. I вось увечары ён прынёс, значыць, а назаўтра ранічкай старшына надумаў праверку тумбачак. Роту выстраілі на сярэдзіне казармы, старшына, дзяжурны, днявальны і пайшлі шураваць. Я гэта стаю спакойна, ведаю у мяне ўсё ў парадку. I раптам старшына камандуе: чырвонаармеец Ласкутнікаў, выйсці са строю. Выходжу, і старшына мне ў нос кавалак каўбасы. Аказваецца, ляжала на маёй палічцы. Пераклаў, значыць, мой сябрук. Паспеў! Хлопцы рагочуць, а мне загад: з’есці перад строем увесь кавалак. Каўбаса тлустая, як цяпер памятаю, кракаўская, старшына па строгасці брытва, а я чырвонаармеец першага года службы. Уяўляеш сітуацыю? Нічога не зробіш даўлюся і ем. А ён стаіць насупраць, Шумак мой, і са святым выглядам пазірае старшыне ў вочы.
— Падонак!
— Я таксама было падумаў, але звальваць на яго не стаў усё роўна ж камусьці адказваць. Хай, думаю, на гэты раз буду я. Пасля пагаварылі бажыцца, не клаў на маю паліцу, не ведае сам, як яна там апынулася.
Ну, у нас у інстытуце з такога б хутка дурноту выбілі. У нас на гэты конт мараль жалезная была.
Гэта яшчэ не ўсё. Гэта драбяза. Далей сталася горш. Аднойчы, перад самай вайной ужо, заступілі мы ў гарнізонны нарад. Каравул невялічкі, на ўскраіне, тры ці чатыры пасты. Начальнікам свой хлопец, сяржант з аддзя-
лённых. Паблажку, вядома, зрабіў: каб не вадзіць усю ноч сюды-туды, вырашыў мяняць пасты не праз дзве гадзіны, а праз чатыры. Зручна. Адстоіш, затое пасля выспішся.
Хіба чатыры гадзіны стаяць лепей, чым дзве?
— Уяві сабе лепей! Улетку так салдаты любяць.
Ну не ведаю. He служыў.
Дарэчы, дарма гэта. Наўрад ці добра, калі цяпер некаторыя міма салдатчыны ў жыццё ўваходзяць. Вайна гадасць, вядома, а салдацкая служба на два-тры гады не зашкодзіць. Характар ставіць, калектывізм выхоўвае. Дае адчуць, што такое воля і як яе шанаваць трэба. Во! Дык, значыць, стаім у каравуле, чакаем правяраючых. Тады, перад вайной, наконт гэтага строга было. Разоў тры на ночы праверка і свае з часці, і са штаба. Але наш каравул дальні, за горадам. Дрывяны склад, на яго звычайна рэдка з гіраверкай хадзілі. Затое калі ўжо прыходзілі, дык самыя заядлыя, службісты! Так і ў той раз здарылася. Толькі пасты змянілі з’яўляецца. Каравул у ружжо, вядома, усіх выстраівалі, давай капаць усё да дробязі. I адразу скандал — у Шумака патронаў няма. I падсумка. Стаіць у страі з вінтоўкай, а патронаў няма. Што за ліха! Пытаецца старшы лейтэнант, дзе патроны? Кажа, не ведаю, клаўся адпачываць былі, а ўстаў няма. Давай усім каравулам шарыць на нарах, пад нарамі, у калідоры, у двары няма патронаў. Чэпэ!
Чэпэ. Ды цішай вы! Чаго штурхаецеся?
А што пасталі слупамі? Выпіў матай далей! Дай другім выпіць.
— У вас не запыталі, калі матаць.
Заткнісь!
Я табе заткнуся!
— Лёня, ды кінь ты! Бачыш, яны са стадыёна, раз’ятраныя, як быкі. Давай пойдзем адсюль.
— Можа, яшчэ па куфлю?
He, хопіць.
Ну ладна. Тады матаем.
Во, тут і сонца паказалася. Харашо!
— Давайце на той бок пярэйдзем. Там люду менш.
Давай. He бяжы толькі. Што ты так ірвеш з месца ў кар’ер.
Во, тут штурхаць хоць не будуць. Цярпець не магу ў натоўпе. Ну дык а далей?..
— Ну што далей... Пачалі нас цягаць. Двох, што не спалі ў той час, на «губу» пасадзілі. Начальніка каравула таксама. I свае асабісты цягалі, і з арміі прыязджалі. Пасля падазрэнне легла на аднаго хлопца з Заходняй. Зямлі ў яго бацькі замнога аказалася. Праўда, бацька не раскулачаны, але па некаторых паказчыках амаль што кулак. Ну раз такая справа, за гэтага Андрукевіча і ўзяліся — класавы ж падыход, не проста так. А Шумака выпусцілі. I было гэта якраз за тыдзень да той праклятай нядзелі, дваццаць другога чэрвеня. Ну і вось сядзіць наш Андрукевіч. А скажу табе, неблагі такі хлопец быў, толькі маўчун. Так увогуле старанны ў службе, увішны, а на палітзанятках ні гугу. Сем разоў яму пералічаць склад Палітбюро, а ён паўтарыць разу не можа. Стаіць толькі ды пакутуе. I глядзіць у падлогу. Так, пэўна, і на следстве. А там жа трэба языкастаму быць, інакш пагарыш за хвіліну. Ну і гарэў Андрукевіч. Напісалі, што краў патроны з нейкаю пэўнай мэтай. Мэту толькі вось ніяк не маглі высветліць.
Іван Нічыпаравіч, добры вечар!
— А-а, прывітанне.
— Што не заходзіш?
Зайду, зайду абавязкова. Але і ты забыўся. Ці не забагацеў, можа?
— Дзе там у чорта! Некалі ўсё. Ну шчасліва!
Бывай!.. Ara. I тут вось якраз вайна. Ведаеш жа, як пачыналася за тры дні турнулі нас кіламетраў на сто. Кінулі горад, папалілі склады ўсе, два масты за сабой узарвалі, каб немцам не дасталіся. Андрукевіч увесь час з намі не ведалі, што рабіць, выпусцілі ў апошнюю хвіліну. Ваяваў няблага. Моўчкі ўсё, праўда, але ўпраўна. Аднойчы пад Беражанамі двох немцаў прывёў, у палон узяў з падбітага матацыкла. Ротны хацеў да ўзнагароды прадставіць, ды палітрук спахапіўся: герой-та з-пад следства. Ламалі, ламалі галаву ды і махнулі рукой, маўляў,
пасля разбярэмся. Хто ж мог меркаваць тады, што вайна на чатыры гады закруцілася! Аж дні праз два не стала ўжо ні ротнага, ні Андрукевіча. Дывізія ўлезла ў акружэнне, страціла амаль усю тэхніку. Людзей засталася жменька. Наважыліся аднойчы прарывацца з «мяшка». Памятаю, ляжым ноччу ў пшаніцы, немец з трох бакоў цісне, гад, ракеты ўсё пускае. Праз гадзіну ўставаць і ісці на прарыў. I тут ля мяне Шумак гэты з абвязанай галавой, піць усё просіць, а вады няма, і есці няма, і хутка паміраць,пэўна, прыйдзецца невясёлыя былі справы. I Шумак як заплача, помню, і кажа, што сам тады вінаваты быў з тымі патронамі у прыбіральню ўпусціў, ну а пасля спалохаўся і сказаў, што ўкралі.
— Падлюга!
— Усё ж прарваліся мы ў тую ноч, хоць і не ўсе, вядома. Шумак прапаў недзе, уначы не дужа што ўбачыш, можа, забіла, а можа, і... Ва ўсякім разе пасля яго ўжо не было з намі. Выйшлі на Буг не Заходні, а Паўднёвы там пераправа, але і немцы па пятах насядаюць. Нас, чалавек дваццаць, кінулі на абслугоўванне пантонаў, астатнім зноў трымаць абарону паўкругам. Пераправу бамбяць, войскі, абозы напіраюць, пробкі ўвесь час, жах, што робіцца. У паўдзён, памятаю, шасцёрка «хейнкеляў» пакарэжала сярэдні пантон, разбіла насціл, рух спыніўся. Мы, вядома, кінуліся ратаваць пераправу, пантон ужо тануў, пачалі лапіць дзіркі, пайшлі ў ход барты ад кузавоў, вяроўкі, тэлефонны кабель. I тут на ўсходнім беразе з’яўляецца нейкая «эмка». Запыленая, з разбітым ветравым шклом, абдрыпаная страхоцце. 3 «эмкі» вылязае вайсковец у сініх штанах, з партфелем пад пахай. Рэгуліроўшчык яго спыніў, тлумачыць, што праехаць нельга, а ён, бачым, па абломках лезе на гэты бок да каменданта. А камендант пераправы, сапёрны капітан, вядома, ля нашага пантона ўсё падганяе нас, каб хутчэй. I, ведаеш, пералез гэты вайсковец, з’яўляецца мокры да пояса, такі стараваты ўжо, у акулярах. Пантон задраўся адным канцом, другі ў вадзе, я ваду вычэрпваю і ўсё чую, што яны побач гамоняць. «Прашу прапусціць мой аўтамабіль на заходні бераг». «А вы
хто такі?» «Ваенюрыст трэцяга рангу Саломін. Камандзіраваны ў вайсковую часць...» і называе нумар нашага палка. Я выпрастаўся цікава, слухаю далей. Аказваецца, ён з Масквы, гэты юрыст, ледзьве дабраўся кружнымі дарогамі, шэсць разоў трапляў пад бамбёжкі і едзе да нас па справе Андрукевіча.
Вам сюды? На бульвар? Ну, я праводжу. А пасля вярнуся. Ну, ну? Цікава...
Што за дзіва, думаю, там яшчэ з гэтым Андрукевічам. Мы ўжо і забыліся, дзе яго пахавалі, а тут усё тыя патроны. Ці не здурнеў гэты юрыст? Побач налезла камандзіраў, ды і камендант глядзіць на чалавека, як на вар’ята, ніяк зразумець не можа: «Якія патроны?». «Пятнаццаць вінтовачных патронаў калібру сем цэлых шэсцьдзесят дзве сотых міліметра, згубленых у часе нясення гарнізоннай службы», рэжа юрыст. «Вашы дакументы!» кажа камендант. Юрыст расшпільвае партфель, паказвае паперы, камандзіровачнае прадпісанне. Усе глядзяць, маўчаць, мусіць, дакументы правільныя. He шпіён, значыць, а сапраўды ваенюрыст трэцяга рангу Саломін, камандзіраваны з Масквы. На прадпісанні генеральскі подпіс, пячатка, як і належыць, і дата. А дата, аказваецца, дваццаць першае чэрвеня сорак першага года. Камендант як згледзеў гэта ды як зарагоча. «Вы чаму смеяцеся?» холадна так пытаецца ваенюрыст, а сам аж пабялеў. Камендант перастаў смяяцца і кажа: «Вас не кантузіла ў дарозе?» «Не, не кантузіла, к вашаму сведзенію»,«Тады вы дурань, хоць і юрыст,кажа камендант.Мы трыццаць гарадоў здалі, а вы пра пятнаццаць патронаў турбуецеся!» — «Не мае значэння,кажа юрыст,Страта або крадзеж патронаў разглядаецца як нанясенне шкоды боегатоўнасці і падлягае пад Указ аб ахове сацыялістычнай уласнасці. Вы чулі пра такі Указ?». Камендант яму і кажа: «Цяпер мне ўсё ясна вы закончаны дурань. Пень!» «Не вашая справа, хто я, кажа юрыст,Я прашу прапусціць мой аўтамабіль. Я праехаў на ім пяць тысяч кіламетраў і павінен разабрацца на месцы». I тут, ведаеш, я не вытрымаў і кажу: «Андрукевіча даўно ўжо няма ў нашай часці». Ваенюрыст гэты лып-лып
на мяне вачмі. «Як гэта няма? А дзе ён знаходзіцца ў гэты момант?» «У брацкай магіле,кажу,На хутары Мікалаеўка». Гляджу, ён трохі сумеўся, акуляры паправіў і раптам успомніў: «А чырвонаармеец Шумак?» «Загінуў, кажу, у апошнім прарыве». Гэта, відаць, на хвіліну збянтэжыла яго, глядзіць на мяне, аж рот разявіў. «Чуеце, кажа камендант пераправы, усе вашы абвінавачваемыя ўжо цю-цю. Так што вяртайцеся назад!» Але юрыст гэты не чалавек, а дзіва, тут жа да каменданта: «Гэта не доказ. Калі ўсе загінулі, мне трэба аб тым афіцыйная даведка. Вы можаце мне яе даць?». Вядома, камендант не мог даць такой даведкі, але і прапусціць ягонае «эмкі» таксама нельга было. Тады ваенюрыст трэцяга рангу Саломін казырае і, зацяўшы пад пахаю свой партфельчык, лезе на абрыў.
Тут якраз пачаўся артабстрэл. На абрыве, на тым беразе і ў рацэ адразу тры выбухі. Я ледзьве ўтрымаўся за парэнчу, вадой усяго запляскала. Расплюшчыў вочы,ну, думаю, канцы ваенюрысту трэцяга рангу. Але дзе там! Гляджу, вылез на абрыў і, знаеш, гэтак па-гарадскому абтрэпвае калені галіфэ, значыць, запэцкаў. Пасля падабраў свой партфелік і бягом за пагорак.
Праўда, мы хутка на яго забыліся, зноў наляцелі пікіроўшчыкі, пераправу раскалашмацілі ўшчэнт, каменданта, бедалагу, бомбай разарвала, і шматка не засталася. Перапраўляліся ў наступную ноч кіламетраў праз дзесяць ніжэй, на калгасным пароме. Праўда, і там насунуліся немцы, паспелі толькі ўратаваць параненых ды што-колечы з абозаў. Артылерыя амаль уся на заходнім беразе засталася. I вось зноў ідзем калонай, пяхота і разам фурманкі з параненымі. Сонца ўзышло, сухата, пыл над дарогай на тры вярсты. Чакаем зноў гасцінца з-над неба. I тут, бачу, знаёмыя галіфэ ў возе. Прыгледзеўся наш учарашні ваенюрыст трэцяга рангу! Сядзіць, звесіўшы ногі, панылы такі, акуляры ўжо з адным шкельцам, рука на падвязцы. Hi партфеля, ні «эмкі», толькі наган на баку. Цікава мне стала, падышоў, пытаюся: «Ну як, узялі даведку?». Паглядзеў на мяне гэтак, як, бывала, строгі настаўнік у школе, бровы аж на лоб ад здзіўлення: «А як жа! Безу-