Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Уначы абагрэемся. He можа быць, нібы каб суцешыць мяне ды і сябе таксама, сказаў Хазяінаў і смачна засмактаў цыгарку.
Ноч нам была патрэбна, я адчуваў гэта, ноччу мы маглі тут прасядзець, а раніцай... Зрэшты, мае думкі не ішлі далей ночы, ранак быў незвычайна далёкім і зусім няпэўным ці мала што магло здарыцца яшчэ да світання.
Тым часам памалу змяркалася, цямнела нізкае шэрае, як вата з фуфаек, неба. За снежным полем удалечыні ўжо ледзьве праглядвалі дахі сяла, дым ад пажараў у тым баку зусім змяшаўся са змрокам і стаў нябачным у небе. Толькі слупы ля дарогі на фоне снежнае шэрасці яшчэ прыкметны былі ў прыцемках амаль да сяла. Міны над хутарам, здаецца, сталі візжаць трохі радзей. Мяркуючы па тым, як пацішэла страляніна ззаду, можна было здагадацца, што бой к ночы канчаўся, так і не даўшы палку патрэбнага поспеху. Напэўна, сапраўды нам выпадала тут каратаць ноч, напалову абкружанымі.
Ну што ж, мне ад таго чамусьці не было дужа боязна. Хаця мы і апынуліся амаль што ў мяшку, але затое адарваліся ад начальства, якое за тры дні наступлення проста заганяла ўзвод аўтаматчыкаў. (Нават Хазяінаў стаў бурчэць і лаяцца.) Увогуле пакуль што атрымлівалася паводле выслоўя: няма ліха без дабра.
Мы яшчэ паляжалі некалькі хвілін. Мароз на змярканні, адчувалася, набіраў моцы. Байцы без усякай каманды ўзяліся за свае лапаткі, пачалі капаць у снезе ячэйкі для сховы ад куль, а болып, каб сагрэцца. Горш за ўсё ў нашым становішчы — гэта няпэўна ляжаць ды мерзнуць, нічога не робячы. Думаючы аб сім-тым, я ўсё чакаў Маханькова, які
павінен прыпаўзці і нешта паведаміць, каб тым самым даць нам з Хазяінавым прыняць рашэнне на ноч. Але з хаты пачуўся ягоны голас:
Таварыш сяржант! Таварыш сяржант Хазяінаў!
Голас быў не зусім звычайны — нібы ўстрывожаны і радасны адначасна, мы разам павярнуліся і ўбачылі ў прыадчыненых дзвярах ажыўлена-ўсмешысты твар байца:
Ідзіце сюды!
Хазяінаў крэкнуў, памарудзіў, кінуў пільны нахмураны позірк у поле.
Што там яшчэ такое?
Але Маханькоў чамусьці маўчаў, і сяржант, падхапіўшы свой аўтамат, хуценька пабег сагнуўшыся, спачатку паўз плот, а затым па-над сцяной хаты і нарэшце пераваліўся цераз парог. Маханькоў прычыніў дзверы.
Зноў пацягнуўся час.
Зрэшты, на гэты раз яны там маўчалі нядоўга. Неўзабаве ў прычыненых дзвярах зноў паказаўся круглявы, загадкава-ажыўлены твар Маханькова.
Таварыш малодшы лейтэнант, памкамузвода клічуць.
Секунду я перасільваў у сабе тое меркаванне, што не трэба б паўзці адсюль, хоць і было ціха, аднак, мабыць, нягожа на полі бою пакідаць узвод без нагляду. Але зноў жа, калі клікаў Хазяінаў, дык, напэўна, прычына гэтага выкліку была слушная.
Таксама, як і Маханькоў, я па-пластунску дапоўз да парога і ўскочыў у сені, з якіх насцеж расчыненыя дзверы вялі ў пакой. Ад ранейшых жыхароў тут няшмат чаго і засталося, падлога была завалена зляжалай саломай, ля парога грувасцілася куча зялёных скрынак ад боепрыпасаў. Hi стала, ні ложкаў, ні іншых прадметаў звычайнага сялянскага ўжытку нідзе не было відаць, на хутары даўно ўжо гаспадарылі немцы. Пасярод хаты на каленях стаяў Хазяінаў; нахінуўшы тэрмас, ён сіліўся нешта разгледзець У ім.
Лейтэнант, во трафей знайшлі, зірнуўшы на мяне, сказаў памкамузвода.
— Тэрмас?
He тэрмас. У тэрмасе.
Без вялікай цікавасці я таксама зірнуў у лужонае нутро тэрмаса, дзе, да палавіны налітая, гойдалася, адбіваючы акно, нейкая вадкасць.
Шнапс?
Гарэлка. Наша, радзімая. Руска-горкая.
Прызнацца, я трохі расчараваўся. He тое каб я не піў зусім, але ніколі не адчуваў да гарэлкі асаблівай ахвоты. Куды з большым жаданнем я б знайшоў тут што-небудзь гарачае, што можна было б з’есці. А то гарэлка! Піць яе ў мяне не было жаданай ахвоты я хацеў есці.
Давай пагрэемся, лейтэнант,сказаў Хазяінаў,Маханькоў, у цябе кварта была.
Маханькоў зняў са спіны даволі пляскаты рэчмяшок і выняў з яго алюмініевую кварту з двайной ручкай у плоскім баку.
Та-ак! Зараз мы гэта... Толькі я першы. Ці мала чаго...
Папраўдзе, усё гэта мне мала падабалася, але нейкая зважлівая нерашучасць перад старэйшым, болей вопытным на вайне чалавекам не давала настоіць на сваім. Хазяінаў жа яўна радаваўся знаходцы, буйныя рысы яго абветранага, не часта голенага і даўно не маладога твару разгладзіліся, вочы ажывелі і падабрэлі. Церануўшы далонню кварту, ён ашчадна зачэрпнуў ёю з тэрмаса, пры скупым святле з выбітых вокан яшчэ раз паўзіраўся ў вадкасць і выпіў усю да дна.
Хараша! Наша, наркомаўская.
Дарма вы,— няўпэўнена пачаў я, але зараз жа змоўчаў пад здзіўленым, амаль што абураным поглядам майго памкамузвода.
Як дарма? Вы што? He хочаце Маханькоў, давай фляжку. Мы яе зараз...
Маханькоў таропка адвязаў ад дзягі шкляную, у брызентавым чахле флягу, беручы якую, Хазяінаў незадаволена хмыкнуў:
— Лепшай не мог дастаць? Ваяка...
Фляга сапраўды была не Бог ведае якой моцы, і памкамузвода, раней чым наліць у яе, пакруціў пасудзіну ў
руках, зазірнуў у рыльца, нават панюхаў. Затым чарпануў квартай з тэрмаса і беражна, тоненькім струменьчыкам пачаў наліваць гарэлку.
Ану збегай да хлопцаў. Яшчэ фляг пяток будзе. Маханькоў ускочыў на ногі і толькі пераступіў парог, як дзесьці ў паўзмроку зімовага вечара над хатай раздаўся кароткі аглушальны трэскат. Ад нечаканасці мне здалося нават, што гэта Маханькоў незнарок даў чаргу з аўтамата. Але ў наступны момант трэск паўтарыўся, з акна са звонам вылецела адзіная там шыба, недзе паблізу грукнуў выбух, і зараз жа дробна і часта затрашчалі наўкола аўтаматныя чэргі.
Спачатку мы ўпалі на салому, потым Хазяінаў, вылаяўшыся, кінуўся да акна, я да другога, але наскочыў на тэрмас і зноў упаў, выпусціўшы аўтамат. Калі ж я схапіў зброю, Хазяінаў ля акна раптам ненатуральна выпрастаўся і з нейкай дзіўнай марудлівасцю стаў паварочвацца, паварочвацца ў мой бок. Устаючы з долу, я зірнуў у твар памкамузвода і не пазнаў яго ніжняя сківіца сяржанта дробна тузалася, вочы расшырыліся, зрэнкі закаціліся ўніз. Марудна выпрастаўшыся ля акна і не сказаўшы ні слова, ён раптам усім целам рухнуў пад мае ногі.
Ушчэнт разгублены, я не разумеў, што адбываецца. Дзесь у падсвядомасці нават мільганула думка, што сяржант жартуе, але, здаецца, было не да жартаў. Упаўшы побач, я схапіў яго за плечы і пераваліў на спіну. Белы каўнер паўшубка быў заліты крывёю, кроў і пузырыстая ружовая пена білі з дзвюх кулявых ран на шыі, якраз паабапал горла. Я выхапіў з кішэні штаноў перавязачны пакет і дрыготкімі рукамі пачаў абмотваць бінтом яго шыю. Ля хутара ваўсю грымеў бой, я чуў, як кулі з глухім стукатам дзяўблі сцены, нехта прабег каля хаты, нехта на панадворку крычаў. Пацямнелае неба за акном прарэзаў вогненны бляск блізкіх трас. Трэба было быць там, я ўсёю істотай адчуваў, што сталася бяда, і, не завязаўшы канцы бінта, кінуўся ў дзверы.
У гэты час нехта ўскочыў на ганак.
На шчасце, y сенцах было цемнавата, і ён, пэўна, не адразу ўбачыў мяне. Гэта быў немец у касцы і даўгаполым, вываляным у снезе шынялі, мае рукі самі ўскінулі насустрач яму аўтамат і выпусцілі ва ўпор даўгую занадта даўгую чаргу. Немец падламіўся і сеў на ганак, але за ім адразу ж паявілася яшчэ некалькі. He ведаючы ўжо, як ратавацца, я ўздоўж сцяны падаўся назад, у хату, шмыгнуў у кут насупраць печы і стаіўся. Адразу ж услед з дзвярэй запыхала дрыготкае белаватае полымя, доўгая траскотная чарга прабегла па саломе, па Хазяінаве, абсыпала кулямі два супрацьлеглых вуглы. He цэлячыся, я такой жа чаргой ударыў з-за вушака проста па белай пляме, у сенцах нехта дзіка завыў. Я разумеў, што засталіся апошнія мае секунды, і ў кароценькай паўзе паміж чэргамі бокам падскочыў да акна. Тут мяне лёгка можна было расстраляць. Але яны не стралялі яны кінулі праз дзверы гранату. Стукнуўшыся аб голую сцяну, яна адляцела ў парог, а я скочыў на скрынку пад акном і двума ўдарамі бота высадзіў раму.
Выскачыў за секунду да выбуху, абсыпаны саламянай трухой, падняўся з калень ля прызбы і што было сілы прыпусціў у поле, дзе ўрассыпную па снезе ўцякаў мой узвод. Многія былі ўжо далёка, а з-за хлявоў наўздагон нам джгалі зялёныя маланкі трас. Бегучы, я азірнуўся ля крайняга ад лесу хлеўчука, бліскаючы агнём, стаялі два бронетранспарцёры, пяхота з якіх ужо ўварвалася на хутар.
3
Мы сабраліся ў рэдзенькай маладой пасадцы абоч дарогі, адкуль некалькі гадзін назад пачыналі атаку і дзе заставаліся ў снезе нашы неглыбокія акопчыкі. Немцы за намі не пагналіся, пэўна, мэтай іх контратакі быў хутар, каторы цяпер, уначы, палыхаў за полем шалёным на ветры полымем. Недзе там жа засталіся і бронетранспарцёры. Іх буйнакаліберныя кулямёты час ад часу сыпалі ў наш бок агнянымі светлякамі куль.
Аўтаматчыкі затаіліся ў сваіх акопчыках, многія з якіх, дарэчы, так і засталіся пустымі. Я паслаў Маханькова палічыць, колькі ўцалела нашых, і тады аказалася, што мы страцілі ў гэтым злашчасным баі васьмярых роўна трэцюю частку ўзвода. Чацвёра загінулі на хутары, двое засталіся ў полі, двое лёгкапараненых пайшлі па дарозе ў тыл. Самая цяжкая для мяне страта, вядома, быў мой памочнік сяржант Хазяінаў.
Збянтэжаны тым, што адбылося, не ў стане саўладаць з нервовай дрыготкай у нагах, я прыпёрся плячом да тонкага дрэўца ля акопчыка і сядзеў так, пазіраючы ў поле. Пасля ўсяго, што здарылася, лезці ў акопчык, хавацца было агідна. Чэргі з хутара цяпер не палохалі мяне, здаецца, я ўжо зусім вылечыўся ад страху. Я ўсё чагосьці не мог зразумець, у чымсь не мог разабрацца, я не ведаў, як усё гэта сталася і хто вінаваты. Я толькі адчуваў, што зараз жа трэба нешта зрабіць, каб паправіць становішча. Але што? Было відавочна, што супраць двух бронетранспарцёраў з іх кулямётамі мы бяссільны. У гэты момант я не думаў пра сваю бяспеку, тая стычка на хутары чамусьці не здавалася мне вельмі ўжо страшнай, я проста дрэнна памятаў яе, усё, што здарылася, было як у тумане і ўспаміналася нібы спрасоння. Я праклінаў хітрасць ворага, гарэлку, якая пагубіла Хазяінава, сваю такую недаравальна злачынную бяспечнасць. Маханькоў, мяркуючы па яго самотным выглядзе, не менш за мяне перажываў гэтую бяду і моўчкі сядзеў побач. Нейкім цудам яму ўдалося выскачыць цэлым з тае перапалкі, і цяпер, нібы адчуваючы якуюсь сваю віну, баец увесь час стараўся быць бліжэй да мяне.