Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Ось дык пылае!..
Сапраўды, хутар пылаў, нібы цыстэрна з бензінам, і мы з тугой і роспаччу глядзелі на агонь, з якога пашэнціла вынесці ногі. Хоць і не ўсім. Але што мы маглі зрабіць?
I адкуль яны выскачылі? 3-за бугра, пэўна. Мы іх чакалі з сяла, а яны з-за бугра, прыціхлым голасам, усё яшчэ здзіўляючыся, казаў Маханькоў. Я задумліва слухаў яго, пакутуючы ад непапраўнасці нашага становішча,
як у дальнім канцы канавы пачуўся голас. Неўзабаве ён паўтарыўся бліжэй, клікалі, здаецца, мяне.
Што такое?
Таварыш лейтэнант, там завуць.
Хто заве?
Баец у суседняй ячэйцы, што перадаў мне гэта, аднак, змоўчаў, павярнуўшы голаў у бок дарогі. У начных прыцемках там угадвалася некалькі ценяў, якія, было падобна, кіравалі сюды.
Дзе камандзір узвода?
Моўчкі я ўскочыў на ногі і ўзбег на дарогу, напружана ўзіраючыся ў шэры паўзмрок ночы. Вядома, я ўжо здагадваўся, хто гэта, і сэрца маё сціснулася ў прадчуванні і яшчэ горшага.
Камандзір палка Варонін, убачыўшы мяне, спыніўся трохі зводдаль, і я, падбегшы, моўчкі стаў перад ім. Няцяжка было здагадацца, якая справа прывяла маёра ва ўзвод аўтаматчыкаў, але слоў для апраўдання ў мяне не было, і я не стараўся знайсці іх.
Чаму здадзен хутар?
Сударгава сціскаючы рэмень аўтамата на плячы, я маўчаў. Што я мог сказаць яму? Хіба ён сам не бачыў з НП, што адбывалася на гэтым хутары.
— Я пытаюся, чаму здадзен хутар?
Бронетранспарцёры, таварыш маёр...
Пляваць мне на бронетранспарцёры! Вы адказвайце, чаму здадзен хутар?
Ведама ж, мае тлумачэнні былі яму зусім непатрэбны,— яму патрэбен быў хутар, а не апраўданні. I я змоўк, гатовы прыняць ад маёра самую цяжкую кару, якую я заслугоўваў. Але ён злавесна маўчаў. Над полем з хутара ўзляцела ракета, у вышыні яна рассыпалася на тры, зорнае неба пыхнула сінявата-дымчатым водсветам. Нас маглі тут убачыць, але маёр нават не варухнуўся, утаропіўшы ў мяне злосны нахмураны позірк. Потым ён выцяг руку і, тыкаючы ёй у поле, ледзяным голасам абвясціў:
Каб вы мне да раніцы яго ўзялі!
Я маўчаў. Я глядзеў на яго сутулаватую, паверх паўшубка апяразаную рамянямі постаць, і ў гэты момант для мяне не існавала ў свеце нічога, апроч ягонае гнеўнай улады.
— Вы зразумелі? не пачуўшы адказу, павысіў голас маёр.
Зразумеў, таварыш маёр.
He возьмеце да васьмі ноль-ноль, я вас расстраляю вось тут, з гэтага вось пісталета.
Ён лёгка выхапіў з расшпіленай кабуры чорны ТТ і ягоным ствалом красамоўна пакруціў перад маім носам.
— Ёсць! — сказаў я, і голас мой здрыгануўся ад поўнай разгубленасці.
Вось так! У восем ноль-ноль. Запомніце.
Што ж, запомніў. Я яшчэ дрэнна разумеў усе вынікі гэтага папярэджання, але названую гадзіну я запомніў. He дужа вясёлы для мяне яго сэнс марудна даходзіў да маёй свядомасці, і калі камандзір палка з двума аўтаматчыкамі далекавата ўжо адышоў па дарозе, я ўсё яшчэ стаяў на месцы, з усяе моцы сілячыся зразумець, што ж мне цяпер рабіць.
Над полем зноў узнялася ракета, затым, калі яна дагарэла, засвяцілася другая — у дрыготкім яе святле пад зоркамі ярка азначыўся выгнуты, растузаны ветрам, след першай. У той жа момант імклівыя пісягі трас замільгалі ад хутара, б’ючыся аб насып дарогі і рыкашэтам пырхаючы з-пад маіх ног у зараз жа пагусцелы змрок ночы.
— Таварыш лейтэнант!..
Мяне клікалі, за мяне непакоіліся, і я, нібыта ў паўсне, сышоў у свой акопчык пад дрэўцам. Побач, не займаючы яго, ляжаў на баку Маханькоў, неўзабаве аднекуль з ланцуга прыбег і ўпаў побач Грынюк, адзіны ўцалелы ва ўзводзе камандзір аддзялення. Абодва маўчалі, напэўна, чакаючы, што скажу я, але я таксама маўчаў. Да той шматзначнай размовы з камандзірам палка, якую яны ўсе чулі, дадаць мне не было чаго.
Ноч раптам праяснілася, хмары ў небе прарэдзіліся, і ў іх ірваных прагалінах з’явіўся месяц. Немцы яшчэ выпусцілі
доўгую чаргу трасіруючых, на гэты раз многа правей узвода, у напрамку пагорка, куды пайшоў камандзір палка.
Пуляе! Усё пуляе, гад,заўважыў Грынюк. Маханькоў не сказаў нічога, я таксама.
Некаторы час мы сядзелі моўчкі, але я ведаў, што абодва яны спачувалі мне і, пэўна, хацелі супакоіць. Аднак спачуванні цяпер не мелі сэнсу, і яны самі, відаць, няблага разумелі гэта.
Пакуль там што давайце перакусім,сказаў Грынюк і, нешта дастаўшы з кішэні, падаў мне.
— Што гэта? А-а-а...
Галеты, таварыш лейтэнант. Маханькоў, давай фляжку.
Маханькоў з гатоўнасцю падаў флягу, і я, амаль недаўменна (якая фляга, навошта фляга?), нібы прасыпаючыся ад душэўнага змярцвення, узяў яе. Гэта была тая ж, знаёмая, нядобрай памяці шкляная фляга, і ў ёй важка, нібы жывая істота, з ціхім пляскам боўталася з паўлітра гарэлкі.
Выпіце, лейтэнант,неяк проста, па-свойску сказаў Грынюк.Для сугрэву не пашкодзіць.
Я патрымаў флягу ў руцэ, падумаў і вырваў гумовую пробку. Гарэлка была страшэнна сцюдзёная і гарчыла ў роце, больш чым на тры глыткі ў мяне не хапіла дыхання. Пасля, пакуль я з нечаканым апетытам жаваў скрыпучую галету, глытнулі патроху Маханькоў і Грынюк.
Во і добра! Сугрэўней стала. A то ночка не мамачка.
Сапраўды, зрабілася неяк трохі цяплей, а галоўнае быццам весялей нават, з душы нібыта зваліўся гнятлівы цяжар, і мая вялікая бяда стала раптам патроху меншаць.
Грынюк, як у вас з патронамі?
— 3 патронамі? Анічога. Ёсць патроны.
— Маханькоў, перадай па ланцугу фляжку. Кожнаму адзін глыток.
Маханькоў падняў галаву, нібы чагось не разумеючы, і я паўтарыў:
Перадай, перадай! I падрыхтавацца да атакі.
Зараз? здзівіўся Грынюк.
— Так, зараз.
Грынюк заёрзаў па снезе, высмаркаўся, выцерся рукавіцай і, яўна не адабраючы маё рашэнне, шумна ўздыхнуў. Мяне ж ці то ад гарэлкі, ці таму, што я толькі цяпер пачаў усведамляць усю незайздроснасць свае перспектывы, пачала распіраць неспатольная прага да дзеяння. Хацелася неадкладна кудысьці бегчы, нешта рабіць, здаецца, я пачынаў адчуваць у сабе сілу і рашучасць супраціўляцца абставінам.
Грынюк жа, мяркуючы па ўсім, адносіўся да гэтага інакш.
Пачакаем. Да раніцы цэлая ноч.
— Ну і што? За ноч хутар бліжэй не стане. Маханькоў, бяжы спытай, колькі часу.
Маханькоў, прыгнуўшыся, шмыгнуў у канаву і пабег да байца Бабкіна, у якога быў трафейны гадзіннік, а Грынюк, задраўшы падбародак, паглядзеў у неба, дзе час ад часу з’яўляўся з-за дранага ашмоцця воблакаў амаль правільны дыск месяца.
Хоць бы гэта бяльмо схавалася. А так...
Напляваць! Колькі, Маханькоў?
Дваццаць хвілін першай, таварыш лейтэнант, сказаў Маханькоў і апусціўся на адно калена.
Я ўстаў з акопа.
Так! Падрыхтавацца да атакі. Дазарадзіць магазіны. Падрыхтаваць гранаты.
4
Я ледзьве вытрымаў, каб не падняць узвод зараз жа, цярпліва счакаў каля паўгадзіны і тады з дрыготкім сэрцам выйшаў з акопчыка. Поплеч адразу ж ускочыў Маханькоў, пасля ўсталі яшчэ, і ледзьве прыкметны ў прыцемках ланцужок рушыў па снежным полі ў напрамку да хутара.
Хутар ужо амаль дагарэў, і толькі некалькі агеньчыкаў слаба бліскалі ў цемры на самым краі поля. Я на ўсе вочы ўзіраўся ў гэты край, бо ад таго, заўважаць нас або не раней, чым мы зблізімся на кароткі рывок, залежала для мяне ўсё. Мне здавалася, што, раней чым немцы спахопяц-
ца, узвод паспее прабегчы хоць бы палавіну поля, астатняе, вядома, давядзецца адольваць пад нямецкім агнём. Напэўна, гэта было не самае лепшае, але іншага спосабу вярнуць хутар я не знаходзіў. Зрэшты, у адным нам як бы быццам пашэнціла месяц, здавалася, надоўга схаваўся за густым навалаччам хмар і ноч добра-такі сцямнела.
Пад ботамі і валёнкамі ціха паскрыпваў марозны снег, халодны нямоцны вецер апякаў твары. Я вельмі спяшаўся і то шырокім крокам, то бягом усё далей вёў узвод ад дарогі. Было цёмна і ціха. Вядома, з хвіліны на хвіліну немцы павінны былі павесіць ракету, я чакаў яе, каб адразу ж залегчы, пакуль яна яшчэ будзе на ўзлёце. Але атрымалася так, што іх чамусьці ўзнялося тры разам. Прадчуваючы нядобрае, я тут жа распластаўся на снезе, непадалёк пападалі байцы, і толькі на правым фланзе хтось недаравальна прамарудзіў доўгі трайны цень яго паздрадніцку заматляўся па бязлітасна асветленым полі.
Ракеты не паспелі дагарэць, як з-за хутара імкліва ўзляцелі яшчэ тры, і тут жа прывідны ў іх святле прастор над галовамі прашылі першыя паскі трас. Чэргі вылецелі з аднаго месца, трошкі лявей ад хутара, пасля ў паветры да іх далучыліся іншыя, затрашчалі новыя кулямёты, і ў глухой дагэтуль начной цішыні ўсчаўся такі вэрхал, якога, здавалася, не было ўдзень, калі наступаў полк.
Я ўголас вылаяўся, уціснуўся ў снег, амаль фізічна адчуваючы, як мая ўзнёсласць і мая рашучасць уступаюць месца роспачнай злой безвыходнасці. Было зразумела, што замысел мой разлятаўся ўшчэнт, наступаць пад такім агнём было самагубствам.
Ткнуўшы падбародак у снег, я пакутліва згадваў, што рабіць. У душы нядоўга паныла ды і сканала нясмелая надзея на тое, што гэта — так, што немцы ўсчалі такую страляніну, каб напалохаць, што нас яны не заўважылі.
Думалася, а раптам усё сціхне. Але дзе там! Сотні агняных светлякоў, пераганяючы адзін аднаго, скрыжоўваючыся і размінаючыся, шалёна несліся ў наш бок, дзёўбаліся аб снег, зламаўшы траекторыю, узляталі зноў. У небе пад аблокамі няспынна віселі ракеты, і было відаць, як вецер
марудна раскручвае на небасхіле блытаніну іх дымных хвастоў.
Ад такога знішчальнага агню нас ратавала толькі адлегласць. Усё ж да хутара было не меней чым кіламетр, і таму рассейванне іх чэргаў было вялізнае. Па сутнасці, немцы сеялі імі па ўсім полі.
Павярнуўшы голаў, я паглядзеў на свой узвод. Няроўны яго ланцужок, нібы замершы адразу, ляжаў пад зіхоткай агнянай мітуснёй уверсе, здавалася, ніводным рухам не дэмаскіруючы сябе ў гэтым полі. Але цяпер гэта яго нерухомасць ужо не была перавагай нас, пэўна ж, убачылі. Мабыць, трэба было падаваць каманду, каб вяртацца назад.
Аднак я марудзіў. Я чакаў, усё яшчэ спадзеючыся на штось раптоўнае і спрыяльнае для нас, як цуд. Уздоўж ланцуга, грудзямі рассоўваючы снег, поўз Грынюк. Я бачыў яго, але сяржант, перш чым загаварыць, патузаў мяне за бот і праз трэскат і гром пракрычаў:
Лейтэнант! Чаму ляжым? Камандуйце: па-пластунску наперад!
«Дзякуй, Грынюк!» — падумаў я. A то мне здалося, што ён прыпоўз не за тым. Давялося б ваяваць, узяў бы яго на месца Хазяінава. А так... Але куды тут па-пластунску?