Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
моўна! Гэта мой абавязак!». Я тады, ведаеш, змоўчаў. Проста не мог яго зразумець. Толькі праз шмат год, калі пасталеў, жыццё набіла бакі, пачаў нешта кумекаць. Вось, ну, як гісторыя?
— Як вам сказаць? He ведаю нават. Падумаць трэба.
Падумай. Гэта карысна. У жыцці заўжды знойдзецца такое, над чым варта падумаць. Толькі часам не дужа хочацца. Лянота.
— He думаць лягчэй.
Вось іменна. Асабліва калі на футболе. Мазгі выключаюцца поўнасцю. Адны вочы...
Ды горла.
— А пасля — абмыць. Калі выйгрыш на радасці. Пройгрыш з гора. Ва ўсякім выпадку выгадна.
Ну.
— Табе ж назад, Лёня. Ну то дзякуй за кампанію. Прагуляліся.
— Дарэчы, а вы болей не сустракалі ваенюрыста гэтага?
— Го! I нават колькі разоў! Водзяцца яшчэ. I Саломіны, і Шумакі. Андрукевічаў толькі меней стала.
— I праўда, меней.
Пэўна, таму ёсць нейкая прычына. Таксама варта разважыць.
Варта, ага. Ну дзякуй вам, Іван Нічыпаравіч. Да заўтра.
— Бывай, Лёня. I не перажывай. He варта турбот. Пабачыш, Лагун заўтра зусім іншы будзе. Памірыцеся.
— Што ж, паглядзім.
— Я табе кажу. Ну, да пабачэння.
— Усяго добрага, Іван Нічыпаравіч. Шчасліва вам.
1965 г.
Салдацкі лёс
Дыялог з нагоды
— Гэй, цесля, перакур!
— Перакур, кажу. Пашкадуй сякеру!
А-а! А я і не пазнаў. Гляджу, думаю, хто такі? Ну чакай, зараз злезу.
Памагчы мо?
Ну што ты? Я сам... Прывык, так што... Здалёку ідзеш?
— Ды з раёна. Чую, цюк-цюк. Гляджу, знаёмая галава тырчыць. Думаю, зазірну на хвіліну.
— Ну здароў! Калі так...
— Здароў! Глядзі, ладная дамоўка. 3 трысценам?
3 трысценам. Хай на яго. Трэба! Старая саўсім ужо струхлела, думаю, хоць на старасці ў новай пажыць. Ды і сын...
Што, можа, ажаніўся?
He яшчэ, але, знаеш, збіраецца. Дзейсцвіцельную адслужыў жа. У сіле дзяцюк.
Глядзі ты! А памятаю, нядаўна во такі быў.
Яно здаецца нядаўна. А гады ідуць.
-	Ды ўжо ж.
-	Дык сядзем. Калі перакур, кажаш. He спяшаешся ж? Во на бервяно гэта. Гладкае. Курыш?
Можа, маіх? Свежанькіх?
-	Гэта якія? А, балгарскія. He, я свае, памірскія. Ад іх, кажуць, крэпасць у нагах.
Праўда? He чуў. А ты чаго кульбу не зменіш? Цяпер жа пратэзы робяць — лепш за ўласныя.
Ат, прывык. Ды і не збяруся. Пастройка гэтая... Усе жылы выцягнула.
— Аднаму жах! Як гэта ты адважыўся? Рызыковы чалавек. Хаця ваяка ж!
— Рызыковы не рызыковы, а што зробіш? Праўда, не хачу хлусіць — зрубіць сын памог. Браў водпуск. Дый сябрук адзін з вайны яшчэ памог. Мікалаіхі, што з Асавіння, брат. Мо ведаеш?
Ну, калі сябрукі не забываюць, то паўбяды.
Як табе сказаць? Папрасіў памог. Выхадных са тры падзёўбалі. Самшылі. А ў цябе ж — новая?
— Дзе там — новая! У старой жыву. Перакрыў толькі тым летам.
Шыфер?
He, які шыфер! Дранкай.
А ў нас дык многія шыфер падаставалі. Фёдар брыгадзір і Тэклін прымак гэты, што з трактарам у азярко зваліўся. He чуў такую сабыцію?
Гэта вясной?
— Ну. Дастаюць недзе, халеры.
Канешне, дастаюць. Тыя, хто талент маюць, як кажа наш дзед Лявон...
Глядзі, жывы яшчэ?
Жыве. Што яму. Нас з табой перажыве. Дык, кажа, талент трэба. Кожнаму ў жыцці выпадае па яго таленту. Што зрабіў тое і палучай.
Ну, не кажы! Тут я не згодны. Талент талентам, a і лёс не мінай. Ці там случай. Ён тожа, брат, многа значыць. Часам, што чорт з шапкі выме, тое і будзе. У цябе вунь двайня, а ў мяне во, бач, кульба. Дзерава! Думаеш, яна мала мяне памучыла? Ого! Двойчы рэзалі. Як пілуюць не чутно, бо ўсыпляюць. Затое пасля хоць на сцяну лезь. А Краўчонак вунь гойсае на дзвюх ды яшчэ з ордэнам. А разам, у адной роце, ваявалі.
Гэта які Краўчонак? 3 Замошша?
Ну а які ж! Ордэн Леніна атрымаў. За Кішынёў. A бывала, трусаваты быў. Яшчэ я падганяў усё. Зямляк жа.
Ну, мусіць, гэта ты загібаеш. Каб трусаваты, не далі б.
— He верыш? Яй-богу, не хлушу. Далі — было за што, гэта праўда. Але тут, браце, болей чорт ці выпадак паспрыяў. Я ж ведаю. На маіх вачах усё было.
Гэты ці не ў Ясса-Кішынёўскую?
Ну! Узводны паслаў трох сяржанта Дзянісава, мяне і гэтага Краўчонка. Лінію зматвалі. Якраз цераз лес дарожка ішла. Лес, скажу табе, спрэс дубовы, мацнецкі лясок. Дубы аж да неба і падлесак ладны. Ідзем. Дзянісаў наперадзе, слаўны такі хлапец, сібірак, малады яшчэ, а геройскі, два ордэны меў, камандзірам быў лінейнага аддзялення. За ім я кручу на шпульку, а шпулька старая, халера на яе, усё заядае, шасцяронка спрацаваная.
Трафейная, мусіць?
He, шпулька свая, памятаю. А кабель, праўда, трафейны. Чырвоны. У наступленні яго процьма. Мы не вельмі і даражылі ім, калі дык і не зматвалі, адключыш апараты і далей. На новым месцы знойдзем і кабель.
— Во як! А мы, памятаю, у абароне на калючым дроце працавалі. Замест кабелю калючкі ў траншэі і нічога — балакае начальства.
Дык то ж у абароне. У абароне на ўсё ліміт: на харч, снарады, махорку нават. У наступленні ж наконт гэтага раздольна. I шнапсу трапляла нават. Дык лінію тую трэба б кінуць, і ўсё. Але Дзянісаў не даў. Загадана, кажа, значыць, трэба выканаць. Службіст быў. Ну ідзем і матаем. Краўчонак поўныя шпулькі нясе. Ужо, напэўна, вярсты са дзве знялі, у Краўчонка тры цэлых шпулькі, у мяне амаль поўная. I Краўчонак усё азіраецца, вядома ж, боязна ісці ззаду. А скажу табе, немчуры там поўна было. Абкружылі ж іх пад Кішынёвам...
А, чуў. Лектар неяк казаў. Быццам пятнаццаць тысяч.
Гэ, пятнаццаць! Дрэнна ён тады ведае, твой лектар. У цябе гарыць?.. Халера, някрэпкія сталі сігарэты, ды і не гараць. Падмочаныя, ці што?.. Пятнаццаць? Усе трыццаць. Ці нават пяцьдзесят. Яны, брат, як ваўкі, паразбягаліся, хто куды. Каторыя, праўда, у палон здаваліся, а каторыя эсэсаўцы, власаўцы ці там начальства,— тыя ўсё на захад, напралом да сваіх. 3 гэтымі ў нас стычкі былі ого! Браце ты мой! Камандзіра брыгады там параніла. Ага, дык ідзем,
значыць, і чуем, быццам за кустамі тожа хтосьці нібыта брыдзе. Прыслухаліся — сціхла, быццам і няма нікога. Толькі зноў рушылі, Дзянісаў як крыкне: «Хальт!». Я, знаеш, за шпулькай так і прысеў. А Краўчонак ужо ляжыць. I тут, бачым, у кустах як ірванецца чалавек з пяць. Наўцёк. Я толькі спіну аднаго ўбачыў блізка, во як да зруба. Шапка іхняя і шынель з чорным каўняром. Я шпульку ўбок і за аўтамат. А Дзянісаў: «Стой,— кажа.Так возьмем». I чаргой па дубах ажно кара пасыпалася. Верхам браў, значыць. I сам туды, у кусты. Я за ім. О, чакай, брыгадзір коціць. Фёдар! Фёд! Дык гэта наконт каня як?
На калі?
На заўтра ранічкай...
Заўтра не будзе. Заўтра ветправерка. На шчур.
Во хай яе. Ну, можа, пад вечар?
Кажу, заўтра нельга.
— Калі ж тады?
— Пройдзе праверка, пасля. Цяпер некалі.
— Ну канечне ж, некалі яму. Пагнаў у Стайнікі да Іллючонка чымергес піць. He відно хіба. Да...
Ну што ж... I выпіць трэба.
Трэба! Хто кажа не трэба? Гледзячы калі і як.
Ну, ну. Дык Дзянісаў у кусты. А далей?
Што далей? Далей як пырсне чарга, дык мы вобзем. Чую, морда ўся мокрым заляпана. I пагоны, барада, рукі. Аж спалохаўся. Ды не баліць. Што за халера! А пасля бачу ляжыць Дзянісаў, і мазгі на траве. Ты бачыў калі мазгі на траве?
He, не дай Бог...
He дай Бог! Я аж зледзянеў. I бачу, пабеглі трое. За дубы. Я прылажыўся, як даў адзін вобзем. Адзін прама, адзін убок. Ну, ускочыў, кажу Краўчонку: «Лапай таго!» што ўбок, значыць. А сам за пярэднім. Як прыпушчу. Чорт, адкуль толькі спрыту набраў. Хаця маладзейшы ж быў. I два скакуны меў, не тое што цяпер. Як урэзаў гляджу, даганяю. Ладны такі фрыцуга, цыбаты, у камбінзоне. Ён па мне з-за дуба пук-пук кулі ля вуха. А і я за дуб. Камель во! Ніякая куля не возьме. Ён пукне ды за наступны. А я за ягоны. Так і гулялі ў даганял-
ку. I я, ведаеш, правільна разлічыў. Думаю, страляй, страляй, у мяне болей патронаў. Я цябе прыцісну...
— Ге, не дужа іх лёгка было прыціскаць. Мы раз пад Аўгустовам акружылі чалавек сто, дык біліся да апошняга. Толькі параненых некалькі засталося. Астатнія трупы.
— Ну... He, я правільна скумекаў. Сышліся мы за адзін дуб. Значыць, дагнаў я яго. Ён па адзін бок, я — па другі. Тут ужо ўцякаць яму не з рукі, баіцца, адбяжыць — я і тыркну ў спіну. Дык ён хаваецца. Я аўтамат напярод і бокам за ім. Ён бокам ад мяне. Я ў другі бок ён таксама. Як дзеці. Цяпер дык аж смешна. Тады не да смеху, праўда, было. Злосць мяне разабрала, ашалеў проста. За Дзянісава такі хлапец!.. I вось якраз падляцеў прама на яго парабел. Чую — трэсь, курок, значыць, а стрэлу няма. Асечка, ці што? Ці, можа, патроны ўсе?
— Асечка. Калі патроны канчаюцца, тады гэты парабел іх затвор паднімае. Тарчком так.
— Можа, і асечка, ага. Падскочыў я ды як трахну яго прыкладам, ён і паляцеў спотырча. Я зверху. Згрэб яго рукі, аўтамат мой не ведаю, куды і дзяваўся. Але і ён, гадзіна, дужы, рукасты фрыц, не які там пархацік. Пісталет у яго выпаў, ну, думаю, цяпер ты мой, галубчык. I тут трохі здзівіла мяне, помню, рукамі ён не за мяне, а нешта за сябе хапнуўся. Так, глядзь я гэта, а ў яго на двух пальцах ужо колца з чакой. Выдзернуў, значыць. А ў другой граната.
Ого!
Я ўвесь ахалонуў, аж валасы дыбам. Але неяк паспеў, згрэб ягоную лапу з гранатай. Як цяпер памятаю зялёненькая такая, круглая, бы гусінае яечка, з паскай пасярэдзіне. А ў канцы вядома, узрывальнік. Знаеш жа планку адпусціць, пстрыкне і — капут абодвум. Кішкі на сучча... Дай тваіх паспрабаваць, балгарскіх, гэтыя нягеглыя нешта. Сігарэт і тых людскіх прывезці не можа. Гандлярка наша.
Мусіць жа, сама не курыць?
Сама-та не, Дык мужык курыць. Магла б пацікавіцца. А то ж без курава якая жызнь!
— He дужа яны тым цікавяцца.
— Ось і бяда. Ім абы выручка і каб клопату менш. Хаця магло і на базе не быць. I такое мажліва. Ну. Дык, значыць, сапім мы абодва і выкручваемся, як вужы. I ўсё ж я ашчаперыў яго лапу і дзяржу, аж жылы мае трашчаць. A ён і так, і гэтак морда ўся ў поце, вочы на лоб, зуб сталёвы ў роце бліскае — болей мне з таго зуб гэты запомніўся — белы, як лыжка, бліскучы. I, мусіць, не ўтрываў я, здаў недзе. Ён і пхнуў гранату абоч, якраз ля майго калена ў траву. Я, ужо халадзеючы, неяк злаўчыўся, нагой яе як шпоркну ад сябе. Чую, хляснула — узрывальнік, значыць, я на другі бок за яго, а тут як грохне дымам, зямлёй заваліла, боль... He дакумекаеш ужо, што і балела. Проста боль, хоць зараві я і ачумеў. Самлеў. Нічога не помню.