Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
значыць: «Этн рассказы уже заслужнвают вннмання»8. Таксама на думку іншага крытыка I. Дзядкова, «еіце больше начал будушей быковской прозы было в рассказе “Смерть человека”»9.
Аднак крытычны водгук М. Лынькова пачатку 50-х гг. прымусіць Быкава на пэўны час замаўчаць (праўда, «далёкаўсходнія» апавяданні ён усё-такі надрукуе, але ў 1957 г.).
Вярнуўшыся ў Гродна напрыканцы 1955 г. і пэўны час застаючыся без працы (у «Гродненскую правду» былога супрацоўніка возьмуць толькі на наступны год), В. Быкаў пачынае ўсур’ёз займацца літаратурай. Сам ён прыгадваў: «У тую зіму пісаў шмат, менш перапісваў і амаль усё рваў на шматкі. Мала што даводзіў да фіналу. Звычайна з ахвотай пачаўшы, неўзабаве траціў цікавасьць. Усё здавалася кепска. Даўшы паляжаць зь месяц, выбраў адно апавяданьне, аднёс у рэдакцыю. Міхась Васілёк10 сказаў, што будзе паседжаньне літгуртка, дзе і абмяркуем.
Тое паседжаньне абласных аматараў літаратуры было першым і апошнім, у якім я ўдзельнічаў. [...] Мне там дасталося болей за ўсіх. Рэдакцыйны супрацоўнік пападкрэсьліваў чырвоным алоўкам усе займеньнікі ён, атрымалася дужа страката і ўражліва. Тое і вырашыла прысуд: дрэнна ва ўсіх адносінах. Зрэшты, у іншых было ня лепш. Пасьля Міхась Восіпавіч суцяшаў, што напачатку так бывае заўжды, хаця для мяне тое было слабым суцяшэньнем. Няхутка пасьля таго наважыўся паслаць новае апавяданьне ў часопіс “Маладосьць” [...]»п. Размова, трэба думаць, пра апавяданне «Страта» (1956), менавіта з публікацыі
быў і застаецца адным з маіх улюбёных беларускіх пісьменнікаў» (Гімпелевіч 3. Літаратура застанецца // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. С. 353).
8 Лазарев Л. Васлль Быков: Очерк творчества. М.: Художественная ллтература, 1979. С. 12.
9 Дедков Н. Васлль Быков. Повесть о человеке, который выстоял. М.: Советсклй плсатель, 1990. С. 33.
10 Васілёк Міхась (Касцевіч Міхаіл Восіпавіч) (1905—1960) — паэт, перакладчык, працаваў у газеце «Гродненская правда».
11 Быкаў В. Доўгая дарога дадому. С. 200.
гэтага твора ў «Маладосці» і пачалася, па словах пісьменніка, яго «сталая літаратурная творчасьць»12.
Е. Асокіна напіша пра першыя літаратурныя творы Быкава: «Яны разнастайныя па тэматыцы і па жанру. Іх можна раздзяліць на 3 групы: апавяданні аб вайне, апавяданні аб мірным жыцці савецкіх людзей і сатырычныя апавяданні і фельетоны.
Усё гэта адлюстроўвае творчыя пошукі пачынаючага пісьменніка.
Апавяданні Быкава аб сучаснасці не ўздымаюць вялікіх грамадскіх тэм. Аўтар бярэ сюжэты для іх з паўсядзённага жыцця самых звычайных людзей. Гэтым апавяданням не ўласцівы вострыя канфлікты, драматычныя сітуацыі, тут гутарка ідзе аб жыцці і смерці герояў, не адбываюцца подзвігі. Але ў кожным апавяданні прысутнічае духоўная тэма, якую пісьменнік вырашае ў адных выпадках больш удала, у іншых менш»13.
Запаўняючы ў 1958 г. анкету для асабістай справы Саюза пісьменнікаў, у ліку першых сваіх твораў В. Быкаў палічыць мэтазгодным назваць толькі наступныя: «Тупое пяро» (1956), «Страта» (1956), «Даведка» (1956), «Радасць» (1957), «Патрулі» (1957), «Ход канём» (1956), «Буйны выйгрыш» (1957), «Арганізатар» (1957), «Смерць чалавека» (1957), «Уначы» (1957), «Апендыцыт» (1957), «Дапякло» (1957), «На возеры» (1958), «Ціхая жонка» (1958)14.
He ўсе з апавяданняў 40-50-х і пачатку 60-х гг. пабачаць свет і ў кніжных выданнях: «Ход канём» (1960, Бібліятэка «Вожыка», № 4), «Жураўліны крык» (Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960), зб. «Журавлнный крнк», М.: Советскнй пнсатель, 1961, «Адна ноч» (Мн.: Беларусь, 1965), а ў шасцітомны Збор твораў, які будзе выдавацца ў 19901994 гг., пісьменнік уключыць толькі дзесяць апавяданняў перыяду
12 Быкаў В. Пункціры жыцьця // Дзеяслоў, 2005, № 6 (19), с. 176.
13 Асокіна Е. Васіль Быкаў // Наднёманскія былі: 36. артыкулаў і нарысаў. Мн.: Беларусь, 1968. С. 199—200.
14 Справка о пронзведеннях пнсателя // Асабістая справа пісьменніка Быкава В. У. Архіў Саюза беларускіх пісьменнікаў. Некаторыя даты ўказаны вельмі прыблізна.
50-70-х гг.: «Ранак-світанак», «Страта», «Адна ноч», «Эстафета», «На ўсходзе сонца», «На сцяжыне жыцця», «Незагойная рана», «Круты бераг ракі», «Салдацкі лёс», «Дарога дадому». Калі ж на пачатку 2000-х гг. «Мастацкая літаратура» задумае палітычную авантуру па быццам бы выданні васьмітомніка пісьменніка (але не будзе надрукаваны ніводны том), В. Быкаў у адным з варыянтаў планапраспекта 1-га тома пажадае ўбачыць перавыдадзенымі, акрамя ўключаных у шасцітомнік, толькі «Чацвёртую няўдачу» і «Сваякоў», супраць жа апавяданняў «Смерць чалавека» і «Абознік», якія складальнік Збору твораў М. Тычына таксама прапаноўваў уключыць, напіша: «Апусціць»15. Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць выснову, наколькі крытычна ставіўся з цягам часу сам аўтар да першых сваіх празаічных вопытаў.
Звярнуўшыся да жанра аповесці («Апошні баец» (1957), «Жураўліны крык» (1959), «Здрада» (1960-1961), «Трэцяя ракета» (1961), В. Быкаў усё радзей піша апавяданні, якія, па словах М. Тычыны, выступаюць у ролі, умоўна кажучы, дапаможнага жанру, яны цяпер будуць заставацца ў цені знакамітых аповесцяў пісьменніка. Толькі пачынаючы з 90-х гг. і да апошняга ў яго жыцці 2003 г. В. Быкаў зноў пачне актыўна выкарыстоўваць гэтую малую празаічную форму дзеля выказвання сваіх пачуццяў, жыццёвых поглядаў і маральна-этычных прынцыпаў (апавяданні названага перыяду прадстаўлены ў 1-2-м тамах гэтага Збору твораў). Васіль Быкаў завершыць сваю літаратурную дзейнасць тым, з чаго пачынаў больш за паўстагоддзя таму. Кола такім чынам замкнецца...
В тот день (стар. 5)
Упершыню газ. «Гродненская правда», 1949, 22 мая. Друкуецца паводле гэтай публікацыі. Пазней апавяданне ніколі не друкавалася і на беларускую мову перакладзена не было.
Датуецца 1949 г.
15 Архіў В. Быкава.
В первом бою (стар. 10)
Упершыню газ. «Гродненская правда», 1949, 19 нюня.
Друкуецца паводле гэтай публікацыі. Пазней апавяданне ніколі не друкавалася і на беларускую мову перакладзена не было.
Датуецца 1949 г.
В. Быкаў прыгадваў: «Напісаў і надрукаваў у сваёй газеце яшчэ адно апавяданьне “У першым баі”. Гэтае мне падабалася больш за папярэдняе, і таксама пра вайну. Асабліва яго ніхто не чытаў, водгукаў не было. Пісьменьніцкага асяроддзя тады ў Гародні не існавала, нават літаб’яднаньня не было. Што-нішто было ў мяне напісана і яшчэ, але пакуль я нікому тое не паказваў, ды і сам быў ім незадаволены»16.
Пэўна, невыпадковым было імя галоўнага героя апавядання, менавіта так звалі двух франтавых сяброў пісьменніка абодвух Мікалаямі Беражнымі17.
Смерць чалавека (стар. 18)
Упершыню газ. «Літаратура і мастацтва», 1957, 5 кастр. У перакладзе на рускую мову пад назвай «Последннй шаг» часоп. «Советская Отчнзна», 1959, № 1 (пер. В. Ільінскага).
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання 1951.
Пра гэтае апавяданне В. Быкаў пісаў у 1957 г. у лісце да Е. Лось18: «I наогул (прызнаюся Вам), мяне вельмі вабіць душа чалавека, драматызм, значнасць падзей, праяўленне
16 Быкаў В. Пункціры жыцьця // Дзеяслоў, 2005, № 6 (19), с. 164-165.
17 Гл.: Быкаў В. Пункціры жыцьця // Дзеяслоў, 2005, № 4 (17), с. 185.
18 Лось Еўдакія Яўкаўлеўна (1929 1977) беларуская паэтэса.
найтанчэйшых унутраных рухаў чалавечай натуры. Праўда, цяжка гэта даецца ў літаратуры, патрабуе шмат працы і не заўсёды бывае прызнана. Тая-ж “Смерць чалавека”, з якой мяне віншавалі нядаўна Сабаленка19 і Ткачоў20, як з «новай творчай удачай», напісана мною ў 52[-м] г„ год праляжала ў “Полымі” і была вернута не прачытанай У. Карпавым21. Яе ж у свой час забракаваў М. Лынькоў, да якога я меў глупства звярнуцца за крытыкай. Маю “Страту”, якая вытрымала 3 выданні (у тым ліку адно ў маскоўскім часопісе) зусім забракаваў летась Піліп Пестрак22. Адным словам, цяжка цяпер правінцыяльнаму празаіку, які напіша нейкую “няўцямную” штуковіну і мае “нахабнасць” дамагацца заняць ёй паўстаронкі сталічнай газеты ці добры кавалак у ілюстраваным часопісе, на якім (кавалку) мог-бы змесціцца “актуальны” артыкул пра неіснуючае соцспаборніцтва на якім-небудзь прадпрыемстве»23.
У фондзе газ. «Літаратура і мастацтва» захаваўся машынапіс апавядання з рэдактарскай праўкай: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 225, арк. 1-11. Па ім можна прасачыць тыя праўкі, якія былі зроблены падчас падрыхтоўкі твора да друку ў газеце і ў кніжным выданні. У асноўным гэта стылістычныя праўкі і некаторыя не надта істотныя скарачэнні, якія не змяняюць сэнсу твора, за выключэннем толькі таго, што слова «Чалавек» пісалася В. Быкавым з вялікай літары, ды наступных вялікіх скарачэнняў:
19 Сабаленка Раман Карпавіч (1907-1975) — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва».
20 Ткачоў Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) (1918—1979) — празаік, перакладчык, галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (1957—1959).
21 Карпаў Уладзімір Барысавіч (1912—1977) — літаратуразнавец, крытык, гтразаік, загадчык аддзела прозы і крытыкі часопіса «Полымя» (1947—1960).
22 Пестрак Піліп Сямёнавіч (1903—1978) — празаік, перакладчык.
23 3 ліста ад 24 кастр. 1957 г. Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛіМ). Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 116, арк. 3-4.
Стар. 19. ...ціха варушыў самыя тонкія галінкі. Пасля гэтага сказа ў машынапісе ішоў абзац, які быў скарочаны ў «лімаўскай» і ў кніжнай публікацыях: «Жыццё апошні раз вярнулася к Чалавеку, каб назаўсёды пакінуць яго. Ён апрытомнеў, каб у свядомасці адчуць свае пакуты і слабеючым розумам лічыць апошнія ўздыхі. Зачым гэта? Хіба мала выпрабаванняў выпала яму ў жыцці, хіба чара жахлівых пакут не выпіта ім да дна? Хіба не лепш было-б24 ужо не апрытомнець, ці загінуць адразу пад гусеніцай варожага танка? Дык не, прырода ці выпадак зрабілі інакш, і цяпер вось ён будзе адчуваць, як з кожнай хвілінай знікае з цела жыццё, пасля ўсяго, што зроблена для яго за шмат пражытых год».
Стар. 20. ...прыйшлася дарэчы... — Пасля гэтага сказа ў машынапісе ішоў абзац, які быў скарочаны ў абодвух публікацыях: «Гэта будзе палёгкай чалавеку, скароціць яго пакуты перад непазбежным канцом. Яно нядобра дабіць сябе, але хай даруе радзіма гэта таму, хто без рэшты аддаў сваё жыццё за яе».