Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Стар. 22. ...гэта недзе адкрылася рана. — Пасля гэтага сказа ў машынапісе ішоў абзац, які быў зноў жа скарочаны ў абодвух публікацыях: «Чалавек бачыў, як сцякло ў траву некалькі буйных кропель, але цяпер ужо яму не шкада было сваёй крыві. Ён не выцер руку, нават не звярнуў на тое ўвагі, толькі для адзінай мэты трацячы зараз небагатыя свае сілы».
Стар. 27. Так памёр Чалавек. — Гэты апошні сказ у машынапісе адсутнічае. У «ЛіМе» апавяданне заканчвалася наступным чынам: «Чалавек і мёртвы змагаўся...»
Абознік (стар. 28)
Упершыню пад назвай «Абознік» — газ. «Гродзенская праўда», 1957, 26 мая. Пад назвай «Уначы» газ. «Літаратура і мастацтва», 1957, 14 снеж.
24 Тут і далей захоўваецца арфаграфія арыгінала.
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык», Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання 1951.
У фондзе газ. «Літаратура і мастацтва» захаваўся машынапіс апавядання пад назвай «Уначы»: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 244, арк. 1-9. Шматлікія рэдактарскія праўкі датычацца толькі стылю і не ўплываюць на сэнс і змест твора.
Страта (стар. 36)
Упершыню часоп. «Маладосць», 1956, № 10; «Нёман»: Зб. твораў пісьменнікаў Гродзенскай вобласці. Гродна, 1956.
Друкуецца паводле: Зб. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6. Там жа пазначаны год напісання 1956.
В.	Быкаў прыгадваў: «Гэта падвойная ўдача25 адразу ўзняла аўтара ў яго ўласных вачох, хаця зьнешне я стараўся быць як мага спакайнейшым. Мабыць, баяўся спалохаць нечаканую ўдачу. Тым болей што, прачытаўшы абодва тэксты, знайшоў там масу слабіны і нават недарэчнасьцяў, з чаго доўга пакутваў. Тыя перажыванкі імкнуўся заглушыць працай над новымі рэчамі, калі, здавалася, напішацца лепш. Бо ўжо займеў нейкі вопыт.
На жаль, лепей усё не пісалася»26.
Падчас падрыхтоўкі 4-томнага 36. тв. (Мн.: Мастацкая літаратура, 1982) В. Быкаў унёс у апавяданне некаторыя змены, якія ў асноўным датычыліся стылю, аднак было і некалькі прыкметных правак. У шасцітомніку твор быў апублікаваны ў гэтай новай рэдакцыі.
Стар. 36. Had шэрай кучай зямлі пад плотам перасталі ўзлятаць угору дробныя камякі і паказалася аблезлая пілотка і кірпаты, апечаны сонцам твар. У ранейшай рэдак-
25 Публікацыя «Страты» ў «Маладосці» і маскоўскім часопісе «Советскнй воян» (1957. № 4; пер. Я. Плехава).
26 Быкаў В. Доўгая дарога дадому. С. 203.
цыі: «Малады баец Матузка капаў свой акопчык. Ён углыбіўся ў зямлю так, што не відаць было нават аблезлай яго пілоткі і толькі высока ўгору ўзляталі гліністыя камякі зямлі. Але воклік прымусіў яго спыніць працу, і над брустверам паказаўся запэцканы зямлёю кірпаносы твар».
Стар. 36. ...ён спрытпна выскачыў з акопчыка... У ранейшай рэдакцыі: «ён спрытна выкінуў з акопчыка гнуткае цела».
Стар. 37. ...будзе нешта сур’ёзнае. У ранейшай рэдакцыі: «будзе сапраўдны бой».
Стар. 37. «Міны», — падумаў Матузка і здзівіўся... — У ранейшай рэдакцыі: «“Міны”, падумаў Матузка, услухоўваючыся, як халадзее на сэрцы, а праз момант здзівіўся».
Стар. 37. ...на спустошанай вайною зямлі. У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Лясны маладняк таксама карыстаўся людской няўвагай і спакваля падступаў да лазні. Узмежак, што цягнуўся ад яе да лесу, ужо быў добра абжыты кустамі лазняку і алешнікам».
Стар. 39. ...ён перастаў турбавацца. У ранейшай рэдакцыі: «ён перастаў дрыжэць».
Стар. 42. Ен дастаў з рэчавага мяшка пагчуты кацялок і павольнай хадою падаўся за лазню. — У ранейшай рэдакцыі: «Ён дастаў з рэчавага мяшка пагнуты абдзёрты кацялок і непаспешлівай хадою дужага чалавека падаўся за лазню».
Стар. 43. ...лясныя абійары. — У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Нервы ў нечалавечым напружанні ледзь вытрымлівалі гэтую д’ябальскую пробу металам. Амаль фізічны боль пранізваў усю істоту, і, хоць не было ран, Матузка дрэнна адчуваў, жывы ён, ці ўжо мёртвы».
Стар. 46. ...сутаргавай ліхаманкай. У ранейшай рэдакцыі далей ішло: «Матузка не адняў пальца ад спуску, пакуль парожні дыск не спыніў чаргі».
Тупое пяро (стар. 49)
Упершыню газ. «Літаратура і мастацтва», 1956, 15 верас.; «Нёман»: 36. твораў пісьменнікаў Гродзенскай вобласці. Гродна, 1956.
Друкуецца паводле другога выдання. Датуецца годам апублікавання.
У фондзе газ. «Літаратура і мастацтва» захаваўся машынапіс апавядання з падзагалоўкам «Апавяданне былога селькора» і рэдакцыйным штампам на першым аркушы зверху: «АТРЫМАНА 5 верасня 1956 г. № 969 Подпіс [неразб.]». Захоўваецца: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 125, арк. 1-5. Напрыканцы тэкста В. Быкавым напісана: «[г. Гродна,] рэдакр. Тродзенскай праўды”».
Зыходзячы з машынапісу, можна прасачыць, якія змены былі зроблены ў апавяданні падчас падрыхтоўкі яго да друку ў альманаху «Нёман». Аднак тая акалічнасць, што тэксты ў «Нёмане» і «ЛіМе» ў асноўным супадаюць (адрозніваецца толькі канцоўка у «ЛіМе» яна скарочана, у альманаху адпавядае машынапісу), дазваляе меркаваць, што твор мог быць дапрацаваны самім аўтарам. Ніжэй прыводзім найбольш значныя скарачэнні, якія былі зроблены падчас першых публікацый:
Стар. 49. Я быў выкладчыкам... — Перад гэтым сказам ішлі наступныя: «Гэта была вельмі пакутлівая праца. Я, нібы закляты, ад ранку і да позняй ночы сядзеў над вучнёўскім сшыткам ля расчыненага вакна. Дні стаялі ветраныя, у садку бясконца мігацелі дробныя блікі, шумела Bep­pe, і гэткім-жа тлумным шумам поўнілася мая галава. Я пісаў, закрэсліваў, грыз канер ручкі і ракрысе вымучваў патрэбныя словы. Колькі яны мне прынеслі пакут, гэтыя словы!»
Стар. 49. ...абыходзіцца без іх? — Пасля гэтых слоў ішоў наступны сказ: «Да таго-ж я не баюся прары і вельмі хареў зрабірь свой допіс менавіта такой, усебакова рудоўнай штуковінай».
Стар. 50. He ў стане саўладаць... Перад гэтым сказам ішоў наступны: «Здавалася, на тым пакуты равінны быліб скончырра, але атрымалася інакш».
Стар. 50. ...прозвішчы шчаслівых аўтараў. — Пасля гэтага сказа ішоў наступны: «Так прадаўжалася шмат часу, я, здаерра, зноў пачаў худзерь, а мая рікаўная гаспадыня
спагадліва пазірала на мяне, часам напамінаючы пра дзявочае непастаянства, і чамусьці ўздыхала».
Стар. 51.7 пэўна я вярнуўся 6 назад, калі б у гэты час на парозе не з’явіўся высокі, вельмі худы і амаль жоўты чалавек у акулярах, які здаўся мне хворым. У машынапісе гэты сказ выглядае інакш: «Пэўна я вярнуўся-б назад ад яго скрыпучых прыступкаў, калі-б у той час не расчыніліся дзверы і на парозе не з’явіўся высокі вельмі худы і амаль жоўты чалавек у акулярах. Яго выгляд быў гэткі апатычны, што здаваўся ён хворым і моцна пакутуючым».
Стар. 51. Я павітаўся, пастаяў крыху і затым накіраваўся да чалавека, ля якога гудзеў той вентылятар. — У машынапісе гэты сказ выглядае інакш: «Павітаўшыся, я пастаяў крыху і, разважыўшы аб субардынацыі ў гэтым пакоі, накіраваўся да таго вентылятара».
Стар. 51. ...потым яшчэ і яшчэ... — Пасля гэтага сказа ішлі два наступныя: «Не маючы моцы захаваць спакой, я ўсхапіўся над сталом і жахнуўся яшчэ больш: пад бязлітасным рэдактарскім пяром адзін за адным гінулі мае эпітэты, метафары, параўнанні, і немаведама што толькі заставалася там.
Я зусім разгубіўся і дрэнна адчуваў сябе».
Стар. 52. Замест таго, каб абурыцца, ён неспадзявана гэтак ветпліва... — Пачатак сказа выглядае ў машынапісе наступным чынам: «Я думаў, што гэты бессардэчны чалавек мо’ нават з лаянкай накінецца на мяне, але ён неспадзявана гэтак ветліва...»
Стар. 52. Прозвішча пастуха было пераблытана... — У машынапісе: «Прозвішча пастуха было пераблытана з прозвішчам даяркі...»
Даведка (стар. 54)
Упершыню газ. «Літаратура і мастацтва», 1956, 17 лістап,
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Бка «Вожыка». № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Машынапіс апавядання з вялікай аўтарскай праўкай і рэдакцыйным штампам на першым аркушы зверху «АТРЫМАНА 25 верасня 1956 г. № 1013 Подпіс [неразб.]» захоўваецца ў фондзе газ. «Літаратура і мастацтва»: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 140, арк. 1-6. Паводле яго публікацыя ў кнізе «Ход канём» у значнай ступені адпавядае аўтарскаму варыянту.
Ход канём (стар. 59)
Упершыню — часоп. «Вожык», 1956, № 22.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Бка «Вожыка». № 4).
Датуецца годам апублікавання.
Уначы (стар. 64)
Упершыню пад назвай «Патрулі» — часоп. «Маладосць», 1957, № 5.
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960, дзе апавяданне апублікавана пад назвай «Уначы». Там жа пазначаны год напісання — 1956.
У 1957 г. апавяданне было прэміравана; В. Быкаў прыгадваў: «Адно апавяданьне паслаў на фестывальны конкурс (рыхтаваўся Сусьветны фестываль моладзі), надрукавала “Маладосць”. Пасьля мне за тое апавяданьне прысудзілі нейкі прыз. Дарэчы, разам з другім пачаткоўцам Ул. Караткевічам27. Мне тады споўнілася 33 гады. Яшчэ быў малады»28.
Падчас падрыхтоўкі кніжнага выдання В. Быкаў унёс у апавяданне некаторыя праўкі:
27 Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (1930 1984) беларускі празаік, паэт, сцэнарыст, публіцыст, перакладчык.
28 Быкаў В. Пункціры жыцьця // Дзеяслоў, 2005, № 6 (19), с. 177.
Стар. 70. Дык што табе, па мордзе заехаць? У ранейшай рэдакцыі: «Дык што табе, па песнях заехаць?»
Стар. 74. Ну ідзі, гад... калі... жыць абрыдла! — У ранейшай рэдакцыі: «Ну ідзі, гад... калі... жыць надаела!»
Стар. 74. ...не хапіла смеласці? У першай рэдакцыі далей ішло: «Не, тут была сіла, мацнейшая за страх, за пачуццё самазахавання сіла таварыскага абавязку. 3 усіх людзей Савецкага Саюза Алесь Вострыкаў меў зараз самыя найбольшыя магчымасці злавіць злачынцу, і ён не меў права не выкарыстаць іх».
* * *
Стар. 64. У... фэзээнаўскай форме... ФЗН (фабрычназаводская вучэльня).
Арганізатар (стар. 78)
Упершыню часоп. «Вожык», 1957, № 1.
Друкуецца паводле: зб. «Ход канём». [Без м.], 1960 (Бка «Вожыка», № 4).
Год напісання гіпатэтычна 1956.
PTC раённая тэхнічная станцыя.
Да родных месц (стар. 83)
У кніжным выданні друкуецца ўпершыню паводле машынапісу, які захоўваецца ў фондзе часоп. «Беларусь»: БДАМЛіМ. Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 377, арк. 38-44. Машынапіс з нязначнымі аўтарскімі праўкамі і подпісам ад рукі напрыканцы: «Васіль Быкаў (“Гродзенская праўда”)». Апроч таго, на апошняй старонцы значыцца рэзалюцыя рэдакцыі часоп. «Беларусь»: «Апавяданне само па сабе не арыгінальнае, але напісана гладка. 7/VI-56».