Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Стар. 254. ...з яе абавязкамі... У першай рэдакцыі: «з яе абавязкамі, у тым ліку і вымаць раніцай газеты з паштовай скрынкі на дзвярах».
Стар. 254. ...так зняважліва адзывалася аб ёй за вочы. — У першай рэдакцыі далей ішло: «Люся асуджала яе, але ў той жа час не магла не змякчэць да гаспадыні за яе падарункі, якія адразу так запаланілі душу дзяўчыны. Праўда, яе ўсё непакоіў той даўгавязы Ігар з сваім недарэчным «о
кэем» і самаўпэўненым выглядам у цялячых вачах, але яна старался як-небудзь не думаць аб ім.
Адной ёй стала вельмі вольна і раскошна ў гэтай прасторнай кватэры».
Стар. 255. ...прыгожых рэчаў. — У першай рэдакцыі далей ішло: «нават паменшыла варожая насцярожанасць да Ігара, гэтага самаўпэўненага недарэкі».
Стар. 256. ...у галлі вераб’і. — У першай рэдакцыі далей ішло: «і адчувала сябе зусім-зусім адзінокай і нешчаслівай».
Стар. 256. Ігаа-а-а-ар, засцярожліва праенчыла маці. — У першай рэдакцыі:
«— Ну што ж гэта ты... He мог узяць дзе з іншага месца, не для цябе было пакладзена, мякка зазлавала Маргарыта Яўгеньеўна.
Ігар, нічога не адказваючы, пусціў струмень дыму ў напрамку Люсі, якая ўсё стаяла перад акном і калупала падаконнік. Пасля ён, нібы заўважыўшы што, прагугнявіў:
О кэй! А новай крошцы куды лепей ідзе гэтае плацце. Зусім не тое, што той даўгавязай Любцы.
— Ігаа-а-а-ар, — засцярожліва праенчыла маці.
Люся раптам зразумела ўсё і тое агіднае здарэнне з грашыма і паганую вартасць гэтага падарунка. Душная хмельная хваля шыбанула ў яе адчуванні, узняла буру нянавісці ў яе строгай дзявочай душы — гэта было нешта звыш таго, што яна магла стрываць».
Стар. 256. Яе душыла вялікая крыўда. — У першай рэдакцыі: «Вусны яе ўвесь час шапталі «як гадка, як гадка», яна ўжо не магла прымірыцца з сабой за кароткую былую радасць. Дзяўчыну душыла вялікая крыўда».
Стар. 257. ...выбегла ў калідор... — У першай рэдакцыі далей ішло: «У апошні момант, нібы скрозь запацелую шыбу, заўважыла яна, як пераламіліся вузкія бровы на дагледжаным твары Маргарыты Яўгеньеўны, пачула недарэчнае Ігарава “О кэй”. Потым ужо ў апошніх дзвярах з гэтай нянавіснай кватэры да яе данёсся злосны лямант гаспадыні, якая бегла па калідору і патрабавала плацце. “Падавіцеся вы вашым плаццем і ўсім, усім гэтым”, —
шаптала Люся і цераз двор і пад’езд выбегла на сонечную блішчастую вуліцу. Яна не дужа ўдумвалася, што нарабіла, не ведала, куды ёй падацца далей, яна толькі адчувала кожнай частачкай сваёй душы, што там яна жыць не магла. А куды ісці?.. Што ж, свет не без добрых людзей, знойдзецца месца і для Люсі».
Паядынак (стар. 258)
Упершыню газ. «Гродзенская праўда», 1959, 6 верас.
Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання 1959.
В. Быкаў у 1979 г. пісаў у лісце да I. Дзядкова: «Что же касается “Поедннка”, то я сам уже не помню, что я нмел в внду в этом довольно слабом рассказе. М. б. лучше вообіце не упомннать о нем»59.
Пры падрыхтоўцы кніжнага выдання твора, верагодна, самім аўтарам у тэкст былі ўнесены невялікія дапаўненні (ці ўзноўлены скарачэнні, якія маглі быць зроблены падчас першай публікацыі ў «Гродзенскай праўдзе», — высветліць гэта пакуль немагчыма, паколькі рукапіс ці машынапіс апавядання не захаваўся) і нязначныя праўкі, сярод якіх вылучаюцца наступныя:
Стар. 261. ...і думаў, што трэба будзе памерці па-людску. — У ранейшай рэдакцыі: «і адчуваў, што трэба змагацца».
Стар. 261. ...не жадаючы ўступіць гэтаму немцу. У ранейшай рэдакцыі: «не хочучы ўступіць у гэтай бяззбройнай барацьбе».
Стар. 262. Услед за першымі выскачылі... — У ранейшай рэдакцыі перад гэтым сказам ішоў наступны: «Жудаснае пачыналася».
Стар. 263. ...у яго кароткім жыцці. У ранейшай рэдакцыі: «у яго кароткім няўдалым жыцці».
59 3 ліста ад 12 мая 1979 г. Копія. Архіў В. Быкава.
На ўсходзе сонца (стар. 266)
Упершыню — газ. «Чырвоная змена», 1959, 13 снеж.
Друкуецца паводле: 36. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6. Там жа пазначаны год напісання 1959.
Пры падрыхтоўцы кніжнага выдання твора (у кнізе «Жураўліны крык» (1960); менавіта ў гэтай рэдакцыі апавяданне было апублікавана і ў 6-томным Зборы твораў) аўтарам былі ўнесены невялікія дапаўненні (ці ўзноўлены скарачэнні, якія маглі быць зроблены падчас першай публікацыі ў газ. «Чырвоная змена», высветліць гэта не ўяўляецца магчымым, паколькі рукапіс ці машынапіс апавядання не захаваўся) і невялікія праўкі, сярод якіх вылучаюцца наступныя:
Стар. 267. На ўра атакаваць, і канец. — У ранейшай рэдакцыі: «На ўра атакаваць і кропка».
Стар. 267. ...тонкі, як дубец... У ранейшай рэдакцыі: «тонкі, як хвошч».
Стар. 267. ...усгм было чамусьці няёмка. — У ранейшай рэдакцыі: «нясцерпна няёмка».
Стар. 267. A то ўсё бедаваў, чым будзеш займацца. — У ранейшай рэдакцыі: «...чым на гражданцы заняцца».
Стар. 269. ...незвычайнае і дзівоснае сонца. — У ранейшай рэдакцыі: «незвычайнае і дзівоснае ў гэтую раніцу сонца».
Стар. 270. ...коратка кіўнуў Чарняку. Той прывычна падпарадкаваўся, але, ступіўшы крокаў два, чагосьці спыніўся, паглядзеў на сяржанта, і ў гэтым яго позірку востра адбілася нейкая незвычайная жаласлівая знямога. У ранейшай рэдакцыі: «...коратка кіўнуў Чарняку давай, маўляў, ідзі першы».
Стар. 270. ...што ў яго дома старая маці... — У ранейшай рэдакцыі: «дзевяностагадовая маці».
Стар. 271. ...што на пяць хвілін не дажыў да чаканага дня. У ранейшай рэдакцыі: «...хто на пяць хвілін не дажыў за чатыры гады чаканага дня».
У ліхую часіну (стар. 272)
Упершыню зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960.
Друкуецца па тым жа выданні. Там жа пазначаны год напісання 1959.
Эстафета (стар. 283)
Упершыню на рускай мове ў перакладзе аўтара пад назвай «Эстафета Победы» ў газ. «Во славу Роднны», 1959, 11 окт. Упершыню на беларускай мове пад назвай «Эстафета» зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання 1959.
Друкуецца паводле: 36. тв.: У 6 т. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. Т. 6.
Аўтарызаваны машынапіс пад назвай «Эстафета вайны» (6 старонак) захоўваецца ў Архіве В. Быкава. Ён сведчыць аб тым, што ў тэксце былі зроблены невялікія стылёвыя ўдакладненні, сярод якіх вылучаецца толькі наступная змена: апошні сказ «Эстафету вайны панеслі другія...» быў зменены на «Да перамогі пайшлі другія...»
Сляды на зямлі (стар. 289)
Упершыню пад назвай «След на зямлі» — часоп. «Полымя», 1960, № 3. У першым кніжным выданні у зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960 пад назвай «Сляды на зямлі». Друкуецца па гэтым выданні. Там жа пазначаны год напісання — 1959.
Падчас падрыхтоўкі кніжнага выдання аўтарам былі зроблены невялікія стылёвыя праўкі, у тым ліку ў апошнім абзацы слова «след» было напісана ў множным ліку, што ў выніку прывяло да карэкціроўкі назвы.
Сабакі (стар. 298)
Упершыню пад назвай «Суседзі» газ. «Гродзенская праўда», 1963, 3 лют.(?)60.
Друкуецца паводле машынапісу (8 стар.), які захоўваецца ў Архіве В. Быкава.
Пра гэтае апавяданне В. Быкаў пісаў у лісце да Е. Лось: «...’’Сабакі” мае так сабе твор, ад няма чаго рабіць. Пісаўся для “Вожыка”, але там нешта не спадабаўся, таксама, відаць, з-за прэтэнцыёзнай назвы»61. Зыходзячы з гэтага ліста, можна меркаваць, што год напісання твора, магчыма, 1960.
Хлебны акраец (стар. 305)
Упершыню пад назвай «Акраец хлеба» газ. «Літаратура і мастацтва», 1960, 16 снеж. У першым кніжным выданні зб. «Адна ноч». Мн.: Беларусь, 1965 пад назвай «Хлебны акраец».
Друкуецца па другім выданні. Там жа пазначаны год напісання 1960.
Пры састаўленні плана-праспекта Збора твораў у 4-х тт. (Мн.: Мастацкая літаратура, 1980-1982) пісьменнік назаве гэтае апавяданне «Акрайчык хлеба»62, аднак у канчатковы варыянт 4-га тома яно ўключана не будзе.
60 Публікацыя апавядання ў «Гродзенскай праўдзе» ў Архіве В. Быкава не знойдзена — вядома толькі публікацыя аўтарскага пераклада гэтага твора: Быков В. Соседн // Гродненская правда, 1963, 3 февр. Зыходзячы з гэтай даты і ўлічваючы тое, што «Гродненская правда» выходзіла на дзвюх мовах, можна меркаваць, што на беларускай мове апавяданне магло быць надрукавана таксама 3 лют. 1963 г. — удакладніць гэта не ўяўляецца магчымым, паколькі падшыўка «Гродзенскай праўды» за дадзены перыяд адсутнічае і ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, і ў Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі.
61 3 ліста ад 10 верас. 1960 г. БДАМЛіМ. Ф. 141, воп. 3, адз. зах. 120, арк. 7.
62 Архіў В. Быкава.
Машынапіс апавядання з аўтарскай і нязначнай рэдактарскай праўкай і пад назвай «Трэба разумець» (якая закрэслена, мяркуючы па ўсім, самім аўтарам, зверху напісана: «Акраец хлеба») захоўваецца ў фондзе газ. «Літаратура і мастацтва»: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 570, арк. 1-10. Напрыканцы машынапісу стаіць подпіс: «В. Быкаў»; ніжэй рукой пісьменніка: «25.8.60 г.».
Чацвёртая няўдача (стар. 314)
Упершыню часоп. «Маладосць», 1961, № 2.
Друкуецца паводле: зб. «Адна ноч». Мн.: Беларусь, 1965. Там жа пазначаны год напісання 1961.
Машынапіс апавядання з даволі значнай аўтарскай і рэдактарскай праўкай захоўваецца ў фондзе часоп. «Маладосць»: БДАМЛіМ. Ф. 37, воп. 1, адз. зах. 167, 1-23. Аднак тая праўка падчас падрыхтоўкі першага кніжнага выдання ўлічана не была апавяданне было апублікавана практычна ў ранейшай рэдакцыі, за выключэннем толькі заканчэння, якое выглядала наступным чынам:
Стар. 335. ...не сказаў чалавеку нічога. — Пасля гэтага сказа ішло:
«Толькі не ў стане адолець уладарных турботаў службы Турок запытаўся:
He ведаеш, Гаркавенка пытаў пра мяне?
Вартавы пазяхнуў, паглядзеў па-над елкамі ў неба, якое ўжо хутка шарэла ў гэты запознены восеньскі ранак, і сказаў няпэўна:
А хто яго ведае. Можа, і пытаўся, а, можа, і не. Спіць. I мне змена хутка.
Турок, аднак, не даслухаў гэтага адказу. Вочы яго адразу заплюшчыліся, голаў павісла, увесь ён абмяк, нахіліўся і ўперся ілбом у калені. I ўсе яго сённяшнія начныя турботы крыклівы Гаркавенка, капітан, якога ён болей не ўбачыў, і той выкрутлівы немец — раптам зніклі, быццам і не было іх зусім. Турок заснуў глыбокім запрацаваным сном пазнаўшага сабе цану чалавека».
* * *
Стар. 314. «Гот міт унс». — Бог з намі (ням.).
Стар. 324. Брынг маль, Отта, обер філь, дас золь фюр унс бейдэ генюген. — Прынясі яшчэ, Ота, крыху, гэтага мусіць хапіць для нас абодвух (ням.).