Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
54 БДАМЛіМ. Ф. 11, воп. 1, адз. зах. 386, арк. 6.
Пазней, у адказ на ўдакладненне крытыка I. Дзядкова, В. Быкаў пісаў: «“Няўломак” вряд лн нмеет русскнй снноннм, очевндно, это надо поннмать, как человек неуступчнвый, неукротнмый, своенравный. Кажется, это н по-белорусскн дналектнзм»55.
Верагодна, спачатку В. Быкаў даслаў апавяданне ў «Маладосць», машынапіс з буйнай рэдактарскай праўкай (якая ў асноўным датычыцца стылю) захоўваецца ў фондзе часоп. «Маладосць»: БДАМЛіМ. Ф. 37, воп. 1, адз. зах. 64, 1-20. Яшчэ адна, новая рэдакцыя апавядання (таксама машынапіс з аўтарскай і рэдактарскай праўкай) захоўваецца ў фондзе часоп. «Беларусь»: БДАМЛіМ. Ф. 41, воп. 1, адз. зах. 496, 1-15. Напрыканцы машынапісу, які быў дасланы ў «Маладосць», рукой В. Быкава зроблена пазнака: «Можа, так будзе лепей? 3 прывіт.[аннем]. ВБ». Згодна з гэтай пазнакай і двума вядомымі сёння машынапісамі, а таксама зыходзячы з тых правак, якія былі зроблены падчас падрыхтоўкі твора для кніжнага выдання, можна меркаваць, што аўтар неаднойчы дапрацоўваў апавяданне і яно мела, як мінімум, чатыры рэдакцыі, Адзначым яшчэ, што ў машынапісе фонда час. «Маладосць» галоўнага героя звалі інакш — апавяданне пачыналася наступным чынам: «У яго ладнае імя Косця, неблагое прозвішча Лемех...». Да таго ж, згодна з гэтай, магчыма, другой рэдакцыяй, можна прасачыць, якія змены былі зроблены не выключана, што самім В. Быкавым у творы падчас першай кніжнай публікацыі:
Стар. 230. Правіла яшчэ пажмурыўся... Пасля гэтага сказа пачынаўся раздзел II.
Стар. 230. ...адступіў на вальнейшае месца. Далей ішло: «каб уладкаваць у кішэні грошы».
Стар. 230. ...ён атрымае палучку, заробленую жорсткімі, збітымі цэглай рукамі... — У другой рэдакцыі (у машынапісе, што захоўваецца ў фондзе «Маладосці»): «ён атрымае палучку свае 350, а, можа, і 400 рублёў».
55 3 ліста ад 12 мая 1979 г. Копія. Архіў В. Быкава.
Стар. 230. ...ці скора ранак. У дзвюх ранейшых рэдакцыях: «ці скора ранак, каб рыхтавацца да працы».
Стар. 232. Лічы, што парася гэпнулася... — У другой рэдакцыі: «Ад парася застануцца капыты і вушкі...»
Стар. 232. ...у яе прывабны кірпаты твар. — У другой рэдакцыі: «у яе прыветны курносы твар»; у трэцяй: «у яе прывабны курносы твар».
Стар. 234. ...да суседняй вёскі Глінішчаў. — У абодвух машынапісах: Глінішч.
Стар. 236. ...Каціся к сякой-такой матары, салага несалёная!.. У другой рэдакцыі: «Каціся к сякой-такой матары, сабачы недагрызак, салага несалёная!..»
Стар. 236. Правіла рвануў на грудзях світку і, сагнуўшыся крукам, цяжка ўзняўся за сталом, бы збіраючыся праз яго скочыць на хлопца. — У другой рэдакцыі: «...Правіла ірвануў на грудзях світку і цяжка ўзняўся, ледзь не абярнуўшы стол».
Стар. 237. ...зароў дзікім голасам. — У абодвух машынапісах: «зароў благім матам».
Стар. 237. ...у выбітую ў дзвярах шыбіну. — Далей у абодвух машынапісах ішоў наступны сказ: «За прылаўкам усё лемантавала буфетчыца, а хаўруснікі, не зважаючы на яе, працягвалі сваю справу».
Стар. 238. ...падумаў і паййюў, цвёрда рашыўшы дамагчыся свайго. — У ранейшых рэдакцыях: «падумаў і, цвёрда рашыўшы дамагчыся свайго, пайшоў у міліцыю».
Стар. 240. Дык здаволіўся ўчора? Можа, і сёння таго ж хацеў бы? У другой рэдакцыі: «Ну што, задаволіўся ўчора? Казаў пачакай, дык табе Правіла даражэй, з ім пайшоў. Ну, а цяпер што?»
Стар. 240. Федзька заварушыўся, пакутна паморшчыўся сваім круглявым тварам. У другой рэдакцыі: «Федзька пакутна паморшчыўся».
Стар. 241. He дам ні рубля, хоць канай. Хай табе Правіла дае, злосна абвясціў Косця. У другой рэдакцыі: «Не дам ні рубля, хоць канай. I яшчэ ў Глінішчы напішу, які ты злыдзень».
Стар. 241. ...баючыся выбягаць на мокрае. Пасля гэтага сказа ішло: «Калі Косця наблізіўся, усё чамусьці змоўклі
— хлопцы ваўкавата насупіліся, а дзяўчаты пра нешта зашапталіся. Косціку зноў стала няёмка і прыкра, але ён прыхаваў у сабе тое...»
Стар. 242. Косця чамусьці аж узрадаваўся... — Пачынаючы з гэтага сказа, канцоўка апавядання ў другой рэдакцыі выглядала інакш (свой канчатковы выгляд яна атрымае ў трэцяй рэдакцыі):
«Косця чамусьці аж узрадаваўся, убачыўшы блізкіх людзей, і яны, здаецца, пазналі яго. Але непіта новае, насцярожанае мільганула на ўсмешыстым Зініным твары, і хлопец здаля бачыў, як тузанула яна за руку Федзьку і сыйшла з тратуара. Азірнуўшыся, Федзька торапка падаўся за ёй, і неўзабаве яны апынуліся на другім баку вуліцы.
Ад нечаканасці Косця спыніўся і прыкусіў губу. На кароткі нястрымны момант ён адчуў у горле тугі камяк крыўды, але неяк перасіліў сябе.
Ага, так? — нягучна прамовіў Няўломак. He, гэта ўжо не выйдзе.
Ён бесцырымонна гукнуў Федзьку і збочыў з тратуара, каб дагнаць сябра. Вострае пачуццё крыўды хутка міналася, усё болей расла злосная ўпартасць дамагчыся свайго — перайначыць Федзьку, хоць бы для таго спатрэбілася нават пасварыцца з Зінай».
Калі хочацца жыць... (стар. 243)
Упершыню газ. «Гродзенская праўда», 1959, 15 сак. Друкуецца паводле: зб. «Жураўліны крык». Мн.: Дзяржвыд БССР, 1960. Там жа пазначаны год напісання — 1959.
Машынапіс апавядання з нязначнай рэдактарскай праўкай заховаўецца ў фондзе газ. «Літаратура і мастацтва»: БДАМЛіМ. Ф. 12, воп. 1, адз. зах. 484, арк. 1-4.
* * *
Стар. 244. Уласаўцы салдаты савецкай арміі генерала Уласава, якія разам з камандзірам перайшлі на бок нацысцкіх войскаў.
«Цябе пакрыўдзілі?..» (стар. 247)
Упершыню пад назвай «Цябе пакрыўдзілі?..» часоп. «Работніца і сялянка», 1959, № 6.
Друкуецца па гэтым жа выданні.
Датуецца годам апублікавання.
Першапачатковая назва «Люся». У фондзе часоп. «Работніца і сялянка» захоўваюцца два машынапісы апавядання: аўтарызаваны з вялікай рэдактарскай праўкай пад назвай «Люся» (назва закрэслена, зверху напісана: «Цябе пакрыўдзілі?..»; захоўваецца: БДАМЛіМ. Ф. 49, воп. 1, адз. зах. 35, 84-98) і пазнейшая рэдакцыя пад назвай «Цябе пакрыўдзілі?..» (БДАМЛіМ. Ф. 49, воп. 1, адз. зах. 35, арк. 71-83). Пры іх параўнанні нельга не заўважыць, што падчас другой рэдакцыі твора В. Быкаў улічыў практычна ўсе праўкі і скарачэнні, якія былі зроблены раней. Прывядзём найбольш значныя з іх:
Стар. 247. Ёй было цяжка ў шаснаццаць год... У абедзвюх ранейшых рэдакцыях: у пятнаццаць год.
Стар. 247. ...болей за два гады. У ранейшых рэдакцыях далей ішло: «...болей за два гады, сталуючыся на яе харчах і як колечы апранаючыся на сваю сторублёвую зарплату».
Стар. 248. ...там табе добра будзе... — Пасля гэтага сказа ў першай рэдакцыі ішло: «Яна казала тое, быццам вінілася за нешта благое, а ў Люсі стукала ў скронях і густая ліпкая чырвань абажура засцілала зрок. Яна хацела сказаць гаспадыні, што не варта клапаціцца пра яе, што яна пражыве як-небудзь, не трэба і гэтага прабачлівага тону, яна разумее ўсё не маленькая. Але дзяўчына не сказала нічога і пайшла на кухню дамываць посуд».
Стар. 248. ...і не сцяліла сабе пасцелі. У другой рэдакцыі: «і не сцяліла сабе на старэнькай увагнутай56 канапцы».
56 У першай рэдакцыі: «прагнутай».
Стар. 249. ...даносіўся які стук. — У ранейшых рэдакцыях далей ішло: «Так у пакуце мінаў гэты ранак. Справіўшыся, яны ўсе не спяшаючы паснедалі на кухні. Гаспадыня чагосьці ўздыхала, абедзве яны маўчалі, слухаючы толькі гамонку дзяцей. Недзе, заляцеўшы праз адчыненае акно, гудзеў у пакоях чмель, і гэты яго сумны, як пахавальная музыка, гуд узмацняў невыразную шчымлівую роспач дзяўчыны».
Стар. 249. ...парог пераступіла поўная, немаладая ўжо кабета... У першай рэдакцыі: «у калідор улезла тоўстая, дыхавічная кабета».
Стар. 249. ...калі ўбачыла Дзгну Васільеўну. У ранейшых рэдакцыях далей ішло: «і, дробна тупаючы востранькімі, як шыльца, абцасікамі, падалася ў пакой. Дзверы яна не зачыніла, і Люся, трымаючыся за ручку, замерла так, збянтэжана пазіраючы ўслед жанчыне.
Калі неўзабаве гаспадыня паклікала яе, дзяўчына, ледзьве перастаўляючы раптам змярцвелыя ногі, пераступіла парог пакоя. Нейкая недарэчная зацятасць не давала ёй узняць позірк, але яна бачыла, ці, можа, хутчэй адчувала, што госця сядзіць у мяккім крэсле, закінуўшы за падлакотнік крысо расшпіленага стракатага плашча і заклаўшы нагу на нагу57. Па ўсёй кватэры моцна патыхала яе нрытарнымі духамі, а на твары па-ранейшаму гуляла мядовая, занадта лагодная ўсмешка».
Стар. 250. ...збіраць свой нямудры набытак. — У першых рэдакцыях далей ішло: «Збіраць, уласна кажучы, не было чаго. Што-колечы з бялізны, школьнае карычневае плацце з белым каўнерыкам, старэнькі лыжны касцюм навагодні падарунак Дзіны Васільеўны. Яшчэ была кніга ‘Траф Монте Крнсто”58, якую яна з маленства берагла і перачытала ўжо колькі разоў».
Стар. 251. Яна прыладзілася на заднім сядзенні і маўчала. У другой рэдакцыі: «Яна прыладзілася на заднім
57 У першай рэдакцыі: «па-мужчынску шырока расставіўшы ногі».
58 У першай рэдакцыі: «Каралева Марго».
сядзенні, паклаўшы на калені клумак і адчувала, быццам правальваецца ў хмельнае самотнае бяздонне».
Стар. 251. ...астудзіўшы прыветную ласкаваць у вачах... У першай рэдакцыі: «згубіўшы прыветную ласкавасць у пасцюдзянеўшых, але па-ранейшаму прыгожых вачах».
Стар. 251. Тут у нас ванная... — У першай рэдакцыі перад гэтым сказам ішоў наступны: «Ігарок спіць уранку і не любіць, калі што дзе грукае».
Стар. 252. Гэта яна? У першай рэдакцыі: «О кэй, прывет, крошка. Гэта яна?»
Стар. 252. Спаць будзеш тутп, на раскладушцы. — У першай рэдакцыі: «Спаць будзеш вось на гэтай канапе, паказала яна на тую прыгожую плюшавую канапу ў гасцінай».
Стар. 253. Для хатняй работы... — У першай рэдакцыі перад гэтым сказам ішоў наступны: «Ён празмерна ўстарэў і выйшаў з моды».
Стар. 253. ...кітайскі халацік. Хоць ён быў стары і сямтам дзіравы, але ад яго нельга было адвесці вачэй. — У першай рэдакцыі: «кітайскі халацік, які аж свяціўся нейкім унутраным святлом, блішчаў, пераліваўся, ды так ярка, што здавалася, аж кідаў навокал палымяныя блікі. Ён быў цудоўны і, відаць, дарагі гэты халацік...»
Стар. 253. ...калі станеш старацца... — У першай рэдакцыі далей ішло: «Гэта Дзіна Васільеўна, вядома, скнара, яна, канешне, не дужа раздарвалася».
Стар. 254. Гэта погляды тваёй Дзіны... У першай рэдакцыі перад гэтым сказам ішло: «Ты наіўная, як вясковая цётка, пагардліва чмыхнула Маргарыта Яўгеньеўна, спыніўшыся ў дзвярах».