• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 7

    Апавяданні
    Васіль Быкаў

    Памер: 480с.
    Мінск 2009
    123.31 МБ
    ды: навукі не дужа многа — сем класау, і усе жыцце у працы. Вось так мазалём і дайшла да плёну. I слухай, брат, самае галоўнае вось будзе.
    Аднойчы пасля новага года прыходжу з МТС — на дзвярах замок. Ну гэта справа не новая,— дастаў з-за шула ключ, адчыняю. У хаце ўсё прыбрана, вячэра згатавана і на стале запіска. Сэрца ў мяне так і ёкнула — першы раз за ўсё жыццё. Думаю, ці не кінула часам, аж злякаўся. Чытаю: дарагі Хвядоска, паехала ў Мінск на нараду. Скараспешна выклікалі. Есці там і там, Нюрка у бабы. Вось, думаю, і дачакаўся. I тады ўпершыню, браце, зразумеў я, што мая Фрося пераскочыла мяне, перарасла неўзаметку, цесна ўжо ёй у мужавай хаце. А хіба стрымаеш? He стрымаеш. I я, ведаеш, прыціх і скарыўся. Ну вось і вяртаецца і што думаеш? 3 Залатой Зоркай і ордэнам Леніна. У калгасе дзіва, людзей поўна хата, прыязджаюць, прыходзяць, адбою няма. Роспыты, віншаванні. Аказваецца, сам таварыш Хрушчоў уручыў тую ўзнагароду і руку паціснуў і казаў штось маёй Фросьцы, толькі яна ўжо не памятае што — з радасці забылася ўсё чыста. Паглядзеў я на гэтую справу ды і зняў са сцяны свой вайсковы кіцель з медалямі: павесіў у шафу. Якія ўжо там медалі, калі такая ўзнагарода ў хаце завялася — і ў каго, падумаць, у маёй ціхманай жонкі Фросі. Вось, брат, як выйшла! А цяпер яшчэ і кандыдатам у Вярхоўны Савет вылучылі, афішы расклеілі з партрэтамі і біяграфіяй. Вунь выступаць будзе, паехала ў вобласць.
    Чалавек памаўчаў крыху і, усміхнуўшыся, зноў хапаецца за свой партабак у кішэні.
    Вось, браце, як выйшла,бадзёра дадае ён і смяецца. Радасць і ціхае захапленне блізкім чалавекам зноў пануе ў яго настроі, і калі ёсць там доля зайздрасці, дык зайздрасці добразычлівай і зважлівай, а болей гонару і стрыманага мужчынскага шчасця.
    Неўзабаве Юзіку трэба зварочваць з гасцінца на вузенькую дарожку, і Нядзвецкі саскаквае з саней. Ён дзякуе за ўвагу, адвязвае ад перадка лейцы і апынаецца на вузенькім сядзенні ў вазку.
    Вось, браце, жэнішся пазнаеш фунт ліха. Але будзе і шчасце, чакай.
    Маўчун Юзік не адказаў нічога. Над прыціхлымі соннымі прасторамі загадкава і няспынна варушацца зоры: бы разумеючы што, жмурыць блішчастае вока месяц. Хлопец уздыхае і доўга думае пра сваё будучае і, папраўдзе, вельмі хочацца яму хоць і труднага, але вялікага шчасця, такога, як у гэтага нечаканага начнога спадарожніка.
    1957 г.
    Страчаныя мары
    і
    Вадзім добры, клапатлівы, вясёлы.
    Мінула паўгода, як яны пажаніліся, але Ірынка ні ў чым не можа папракнуць яго. Кожны дзень яны разам на працы ў будаўнічым трэсце, дзе ён інжынер-планавік, а яна лабарантка, у вольную часіну у кіно, на бульвары ці ў сваёй маленькай кватэры на чацвёртым паверсе новага дома. Здавалася б, усё ў жыцці ўладкавана добра, гэтулькі падстаў для ціхага першага шчасця замуства, але яна стала нейкай панылай і вялай.
    Яна і сама яшчэ не разумее, адкуль такое адчуванне. Яно то прыходзіць зусім беспрычынна, то мінае, уступіўшы месца радаснаму і светламу. Ёй падабаецца, калі яны, узяўшыся падручкі, ідуць цераз двор у горад ці вяртаюцца дадому і суседзі з замілаванымі ўсмешкамі лагодна пазіраюць услед. «Якая слаўная пара», чуе Ірынка ззаду і забываецца тады на свае цьмяныя жаданні, ёй трошкі няёмка перад мужам, і дзяўчына адчувае палёгку і задаволенасць у душы. Але так бывае нядоўга.
    Вадзім яшчэ гаспадарлівы, практычны, умелы. Калі яна скончыла лясны тэхнікум і атрымала назначэнне на Далёкі Усход, ён нямала патурбаваўся, і ўсё ж уладкаваў яе, праўда, хоць лабаранткай, у іх будтрэст. Пасля яны пажаніліся, і ён выстараўся гэтую кватэру, нанава абсталяваў ванную, здабыўшы недзе цудоўнай малочна-белай кафлі. Ён ведае, як вывесці чарнільную пляму на адзежыне, чым чысціць люстры, як спячы яблычны пудзінг і замарынаваць на зіму лісічкі. А яна?.. Усе гэтыя цікавыя драбніцы побыту неяк
    прайшлі міма яе дзявочай маладосці яна шмат чаго не ўмее у яе не дужа ладны выходзіць абед, прыгарае каша, дрэнна пякуцца аладкі. Праўда, Вадзім ніколі не папракае яе шмат што ён робіць і перарабляе сам і ўсё вучыць, вучыць яе. Але неяк дрэнна ідзе ёй тая навука. Часцяком яна пазбягае бясконцых хатніх клопатаў і садзіцца за кніжку свайго любімага Джэка Лондана, героі якога з дзяцінства прывучылі яе марыць пра зманлівае турботнае, змястоўнае жыццё.
    Вадзім шмат што ўмее. Калі ён не заняты сваімі разлікамі, што прыносіць з работы, дык часта выпілоўвае ўвечары розныя выкрутаслівыя крывулякі ў фанерыне, з якой майструе потым прыгожыя настольныя штуковіны. Ірынка ў такі час сядзіць насупроць на канапцы, у руках яе кніжка, але Вадзім просіць не чытаць, ён што-небудзь расказвае, і яна, заклаўшы пальцам старонку, сцішана пазірае на мужа, на яго ледзь ссутуленыя плечы, хударлявыя шчокі. У яго руках спрытна гойсае пружыністы лобзік і ціхенька матляецца на вузкім з залысінамі ілбе апаўшая пасма валасоў. Ён усё гаворыць, гаворыць, зрэдку пазіраючы на жонку, a яна маўчыць. Спачатку ён крыўдаваў на яе за гэтую маўклівасць, часам спыняў працу і пытаўся, што з ёй, але яна і сама не ведала што проста ёй хацелася маўчаць, слухаць і думаць.
    У той чэрвеньскі адвячорак яны гэтак сама сядзелі ўдваіх у сваім пакойчыку, ён ужо выпілаваў, што трэба было, і цяпер смярдзючым сталярным клеем змацоўваў фанерныя ўзоры атрымлівалася прыгожая скрыначка для драбніц. Займаючыся справай, ён успамінаў пра сяброў свайго маленства, расказваў, а яна слухала і, аблакаціўшыся на падаконнік, пазірала ў расчыненае акно.
    Унізе за невялікйм і пыльным, не дужа яшчэ ўпарадкаваным дваром раскінуўся горад. Адсюль, з вышыні, ён выглядаў без аніякай прыгажосці адны шэрыя, рудыя, чорныя дахі з безліччу закураных каміноў і разнахілых антэн. У прамежках дамоў варушыліся, хісталіся верхавіны дрэў, было ветрана, і ў небе, бы сняжынкі ў зазімак, мітусіліся, ападалі к зямлі і зноў узнімаліся шэрыя пушынкі
    таполяў. Іх было незлічонае мноства, яны напаўнялі прастор, мітусіліся, бліскалі на сонцы ў недасяжнай высі летняга неба і ўсё плылі і плылі кудысьці. Ірынка слухала мужа, і чамусыді ягонае апавяданне здавалася ўжо некалі чутым і не даходзіла да свядомасці, а ў адчуванні міжвольна заставаўся толькі гэты бязладны, устрывожаны лёт.
    Анатоль наогул нішто сабе быў хлопец, казаў тым часам Вадзім, намазваючы клеем берагі фанерак. Ён сядзеў на табурэтцы за круглым сталом на сярэдзіне пакоя, абрус быў зняты, на стале, на каленях майстра і на падлозе ляжала па газеціне.Хлопец нядрэнны, толькі безгаловы. Калі ўжо што ўлезе ў голаў, ніхто не выб’е. Павагі да навукі, безумоўна, не меў. Кажа, бывала, люблю канкрэтную справу, ненавіджу папяровую, і што ты думаеш? На другім курсе кінуў наш інстытут. Другія стараюцца, каб хоць як-небудзь атрымаць дыплом, выйсці ў людзі, а ён і вучыўся лёгка, а кінуў і паехаў некуды — ці ў Архангельск, ці яшчэ куды забыўся ўжо. А ўчора, ведаеш, іду ва УНР месячную справаздачу звяраць, гляджу шыбуе ўпоперак вуліцы. Пазнаў мяне. Дзе, пытаюся, як і што? О, кажа, не пытай: доўга казаць. У водпуск прыехаў, заходзь, кажа.
    Вадзім пастукаў маленькім малаточкам, забіваючы маленькія цвічкі ў бакавінкі, і прыладзіў маленькае вечка. Любуючыся, ён адставіў скрыначку на сярэдзіну стала, прыжмурыўся:
    От і ўсё. Глянь, Іра, на мой твор мастацтва.
    Ірынка павярнулася, няўцямна зірнула на стракатую ад узораў штуковіну. Яна ўжо бачыла гэтую шкатулку на чарцяжы, што прысылалі з часопісам, і не адчула цяпер ніякай цікавасці да яе.
    От яшчэ адпаліруем, лакам пацягнем, і будзе цуда. A можа, нават не лакам, а пафарбаваць бронзай будзе як літая, задаволена казаў Вадзім, адкінуўшыся на табурэтцы. — Ну, але гэта другі раз. Добрага патрошку. Праўда, Ірынка?
    Ён гарэзліва падскочыў, абняў жонку за талію, яна трошкі скаланулася, абуджаная ад сваіх думак, але пры-
    ветна паглядзела на яго і чамусьці хуценька прамовіла, скіроўваючы яго ўвагу на іншае:
    — Глянь, глянь, як ляцяць. Як лебедзі, маленькія такія, перамяшаліся, быццам згубілі што, важака страцілі...
    Што? А-а, таполі... Ну, глупства адно, якія там лебедзі! Проста адзін са спосабаў размнажэння. Батанічны варыянт, закон прыроды, абыякава праказаў ён, раскінуўшы ў бакі натруджаныя працай рукі высокі, хударлявы, трохі сутулы, у гладка нацягненай на грудзях сетцы-безрукаўцы. Ірынка неўпрыцям закусіла губу, на яе чыстым ілбе пралегла танюсенькая няроўная зморшчынка.
    Ведаеш, давай прагуляемся, — пасля паузы сказаў Вадзім. Што сядзець? Давай сходзім да Анатоля. Паглядзім, што ён за тыпус стаў.
    2
    Узяўшыся падручкі, яны паволі ішлі ў густой засені прысадаў па ціхай ускраіннай вуліцы.
    Яна апранула свой новы гарнітур шэры, з недарагога, але вельмі прыгожага каверкоту, якога яны набралі неўзабаве пасля вяселля. Гэта была Вадзімава ініцыятыва, ён адразу прыкінуў, як гэта нядорага і выгадна. I цяпер у аднолькавых гарнітурах яны выглядалі, нібы блізняты маладыя, прыгожыя, статныя.
    Яны маўчалі. Ён стараўся трапляць у нагу з жонкай і, задаволены сабой, вуліцай, надвор’ем, добразычліва пазіраў на сустрэчных, на гаманкую дзетвару ля платоў, выглядаў патрэбны нумар Анатолевай хаты. Збоч цягнуліся чыстыя цесныя дворыкі, адгароджаныя ад вуліцы пашарэлымі дашчанымі платамі, месцамі з дротам наверсе. У зацішнай цеснаце стрымана шумелі садкі, гучала з вокан радыё і ўсё ляталі скрозь беспрытульныя пушынкі таполяў.
    Ось жывуць жа людзі: садок, агародчык, музыка любата, казаў Вадзім.
    Іра чамусьці не прыкмячала прыгажосці адгароджанага платамі жыцця; апроч тапалёвага лёту, у яе душы ўжо
    колькі дзён жыў, не слабеючы, незвычайны, страшэннай сілы вобраз далёкага Мексіканца.
    Калі яна ўпершыню прачытала гэтае апавяданне, то, нібы аглушаная перуном, з паўгадзіны нерухома сядзела, нічога не чуючы і не бачачы навокал. 3 апошняй старонкі кніжкі на яе пазіралі страшныя чорныя вочы Рыверы, знясіленага, спакучанага, але перамогшага ў імя вышэйшай ідэі, у імя рэвалюцыі. Уначы ёй сніўся страшэнны баксёрскі бой і ўсё тыя зацятыя ў сваёй нечалавечай нянавісці вочы Рыверы. Упершыню тады яна невыразна яшчэ адчула, што нешта надламалася ў яе жыцці, знік зусім былы кароткі спакой яна штосьці згубіла.
    Урэшце Вадзім спыніўся перад рэдкімі садовымі весніцамі, бразнуў клямкай. У суседнім двары над нізенькім плотам высунулася цікаўная белавалосая хлапчукова галоўка, ён угледзеўся ў прахожых і зычна гукнуў у расчыненыя вокны абвітага зелянінай дома: