Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Іх трэба было як след прабраць.
Затрымаць ды ў штаб адвесці,сур’ёзна зазначыў Лапата.
Сёмка, скептычна ўсміхаючыся, запярэчыў:
Што з імі валэндацца? Намыліць бы каркі, ды і ўсё. Я ім паказаў бы!
Ужо, бадай, добра сцямнела, калі яны прыйшлі на вуліцу Пясчаную. Гэта была звычайная ўскраінная вуліца ціхая,
з невялікімі прыватнымі домікамі, садамі і агародамі. Між дамоў цягнуліся высокія платы, над імі ў зорным небе чарнелі вішнякі, і ў дварах бразгаталі ланцугамі сабакі. Хлопцавы чаравікі мякка ступалі па ўтаптанай мураве, дзе пасвіліся ўдзень шматлікія гусіныя статкі. У канцы вуліцы згрувасціліся баракі, павеці і абпальныя карпусы цагельнага завода.
Высокае, цёмнае неба заззяла безліччу мігатлівых іскрынак. Няроўнай паласой праз зорныя абшары рассыпаўся Млечны шлях. Пасля гарадскога тлуму тут, на ўскраіне, было неяк незвычайна ціха і глуха. Здалёк даносіліся гудкі паравозаў на станцыі, на людных вуліцах бліскалі аўтамабільныя фары іх далёкае святло палахліва блукала па сценах будынкаў.
Хлопцы прайшлі між змрочных нямых карпусоў цагельнага завода, мінулі інтэрнат. Усюды было спакойна. Вокны ў будынках ярка свяціліся, часам бразгалі дзверы, і з фортак выляталі гукі радыё. У прысадзістым доўгім будынку клуба ішло кіно. Сіняватыя промні, быццам нацягнутыя трапяткія струны, снавалі ў цемнаце над галовамі гледачоў. Патрулі спыніліся перад вокнамі, зазірнулі на экран, і Сёмка раптам загарэўся жаданнем:
Давайце паглядзім, прапанаваў ён Піліпу. Алесь прыкмеціў, што Сёмка чамусьці не размаўляў з ім і звяртаўся да аднаго Лапаты. Разважыўшы, што гэта благая справа — глядзець кіно, калі яны прызначаны патруляваць, старшы запярэчыў:
Ну, нельга так. Трэба хадзіць.
Вось мне яшчэ камандзір знайшоўся! — злосна асек яго Сёмка. Нельга, нельга!.. Хадзем, Піліп, нас пусцяць.
Але Піліп таксама адмовіўся, і яны зноў пайшлі назад ранейшым шляхам. Цяпер ужо ззаду ішоў Сёмка. Ён пакрыўдзіўся ці раззлаваўся і не размаўляў ні з кім.
Так яны апынуліся зноў на Пясчанай у пачатковым пункце свайго маршруту. Час набліжаўся к поўначы, вокны ў дамах ужо гаслі патроху, і ўскраіну ўсё болей апаноўвала начная ціша. Патрульства канчалася, і Алесь нават пашкадаваў, што нічога так і не здарылася ў гэты вечар.
Пакрысе ён ужо асвоіўся з новымі абавязкамі і хацеў, каб яшчэ што-небудзь здарылася і каб была якая карысць ад яго намаганняў.
У канцы вуліцы яны спыніліся ля воданапорнай калонкі. 3 яе загнутай трубы ціхенька цурчэў у цемры тоненькі струменьчык, хлопцы па чарзе напіліся сцюдзёнай вады, потым моўчкі пастаялі крыху.
Ну што, бадай, хопіць на сёння? Пайшлі дамоў, сказаў Сёмка, і кінуў у цемру акурак.
— Яшчэ трэба было б на цагельны наведацца, запярэчыў Алесь.
Ат, што там хадзіць! Усюды спакойна.
Але ж там сеанс хутка скончыцца.
Мне ўжо надакучыла бадзяцца, стаяў на сваім Сёмка. — Пайшлі, Піліп!
Ля Піліпавага твару разгарэўся і згас у цемры агеньчык цыгаркі, і Піліп сказаў з нечаканай прыкрасцю ў голасе:
Што ж, аднаго Алеся пакідаць, ці што? Трэба патруляваць, калі прызначылі.
Сёмка крута павярнуўся да яго і ўраз насцярожыўся, пэўна, пакрыўджаны адказам.
Што, мо’ хочаш падзяку з ім зарабіць? з’едліва сказаў ён, гатовы, відаць, пасварыцца.
Нашто падзяку, спакойна адказаў Піліп. Проста трэба прайсці.
— Ну і ідзі! са злосцю кінуў Сёмка і хутка пайшоў ад іх.
Алесю не спадабалася гэта, але ён не спрачаўся. Сёмка быў разумнейпіы, байчэйшы за яго і з усякай сваркі заўсёды выходзіў пераможцам. Алесь жа вельмі не любіў сварыцца і часта ўступаў крыклівы.м і нават тады, калі праўда была на яго баку. Яму цікава было толькі, чаго гэта Сёмка, звычайна такі актыўны ў камсамольскіх справах, гэтак занатурыўся сёння. I паступова ў Алеся выплыла думка, ці не яго старшынства было тут прычынай? Калі так, то які дзівак гэты Сёмка! А Лапата вось, здаецца, іншы, куды прасцейшы і зразумелы, — таксама новая рыса
ў чалавеку, бо Піліп і Сёмка даўно сябравалі, і многія лічылі, што ў іх роўныя характары.
Застаўшыся ўдвух, Алесь і Піліп моўчкі пастаялі крыху, потым Лапата сказаў, таксама, відаць, думаючы пра Сёмку:
Раззлаваўся, дурань.
Давай, Піліп, хутчэй пойдзем, a то сеанс скончыцца, сказаў Алесь. Піліп, зразумеўшы таварыша, згодна налёг на хаду, і неўзабаве хлопцы зноў уваходзілі на тэрыторыю цагельнага завода.
Кіно ўжо скончылася: ля клуба чулася гамонка; у розных кірунках разыходзіліся людзі; у цемры блішчалі ручныя ліхтарыкі. I раптам аднекуль данёсся жахлівы крык:
— А-а-й! Ратуйце! Людзі!
Гэты крык скалануў хлопцаў. Алесь устрапянуўся і кінуўся бегчы на голас, за ім Лапата.
I тут насустрач ім вынырнулі цьмяныя постаці, яны набліжаліся да патрулёў, гучна тупаючы нагамі. I калі ззаду другі раз пачуўся прарэзлівы жаночы крык, Алесь зразумеў, хто гэта ўцякае. Але на нейкі момант ён разгубіўся і, відаць, спазніўся. Покуль хлопец што-кольвечы сцяміў, трое ўцекачоў ужо міналі іх. I тады, ахоплены нейкай трывогай, што ледзяніла душу, Алесь рвануўся з месца.
Стой!!!
Куды прапаў Лапата, ён і не заўважыў нават. Пэўна той падаўся туды, дзе здарылася няшчасце, ды ў першае імгненне Алесь і не зважаў на яго адсутнасць. Ён імчаў, што аж жарам гарэлі падэшвы і сэрца захлыналася ў грудзях. Але ўцекачы, пэўна, ведалі, што ў іхніх нагах іх паратунак, і таксама добра шыбавалі па цёмнай вуліцы. Нейкі час адлегласць між імі і Алесем амаль не скарачалася; Алесь бачыў у цемры толькі прыгнутую постаць задняга ўцекача, пярэднія ж хутка зніклі, відаць, пахаваліся недзе.
Узрушаны здарэннем, Алесь наважыўся абавязкова дагнаць злачынцу. Ён не думаў, ці здолее затрымаць яго, не ведаў, ці хопіць у яго сілы і смеласці зрабіць гэта. Ён толькі адчуваў сваю адказнасць за яго затрымку. I гэтае адчуванне цяпер было мацней за ўсе іншыя пачуцці.
Так яны апынуліся ў тым месцы, дзе была калонка і дзе яны нядаўна стаялі ўтраіх. Алесь, сабраўшы ўсе сілы, паскорыў бег і ўхапіў злачынцу ззаду за яго адзежыну. Уцякач спатыкнуўся, і яны абодва з лаянкай пакаціліся па вуліцы.
Ах!.. Гад!.. задыхаючыся ад зморанасці, хрыпеў валацуга. Алесь, падаючы, ухапіўся за яго рукаў, але ўцякач моцна выцяў хлопца ў бок, вырваўся і ўскочыў. Яны сутыкнуліся на нейкі вельмі кароткі момант, але хлопец паспеў адчуць яго моцнае пругкае цела і зразумеў, што той намнога дужэйшы. Як цяпер быў патрэбны Лапата! Але яго не чуваць нідзе навокал ляжаў сонны маўклівы змрок.
Устаўшы на ногі, злачынца адразу кінуўся наперад. Алесь, ледзь аддыхаўшыся ад зморанасці і болю ў баку, зноў падаўся за ім. Крыўда і злосць ахапілі яго істоту, і думка, што, не ўтрымаўшы злачынцу, ён ужо не зловіць яго, моцна спалохала хлопца. Усё ж ён імчаўся следам і зноў ледзь не ўхапіўся за ўцекача, але нечакана апынуўся перад дзіркай у высокім дашчаным плоце. Тады ён спыніўся: з другога боку плота чулася зморанае цяжкае дыханне і злосны, поўны нянавісці хрып злачынцы...
Ну ідзі, гад... калі... жыць абрыдла!
I бадай упершыню з таго часу, як ён пачуў той жахлівы крык на заводзе, хлопец зразумеў, якая небяспека пагражае яму. А калі зразумеў, дык у сэрца раптам пракраўся страх. У цемры за плотам ён адчуў лютасць раз’юшанага злачынствам чалавека і зразумеў яго рашучасць прыкончыць усякага, хто стане на яго шляху да паратунку.
Але што было рабіць? Яго назначылі старшым камсамольскага патруля, усклалі пэўныя абавязкі, надзеі. I ці мог ён пасля гэтага пакінуць злачынцу, які ўчыніў мо’ нават забойства? А што скажуць хлопцы, калі даведаюцца, што ён выпусціў бандыта толькі таму, што не хапіла смеласці?
«Але ж ён так і ўцячы можа», — мільганула трывожная думка. I хлопец, усё яшчэ працяты жахам, на адно кароценькае імгненне перамог нерашучасць і рынуўся ў дзірку. Яго з’яўленне па той бок было якраз упару, бо злачынца ўжо
шкрабаў па плоце, спрабуючы пералезці ў суседні двор. Алесь падскочыў да яго і што было моцы рвануў за ногі.
Але той не зваліўся, а моцна брыкнуў нагамі і балюча выцяў Алеся абцасам у лоб. Хлопец войкнуў ад болю і, знянацку пачуўшы свой голас, ухапіўся за яго, бы за падмогу.
Сюды! закрычаў ён,Сюды, людзі!
Уцякач на плоце спяшаўся, аднак Алесь хапаў яго за ногі і цягнуў долу. Нарэшце ён зваліўся і накінуўся на хлопца.
У кутку між платоў, на лапушыстай, ужо пакропленай расою гародніне пачалася лютая барацьба. Злачынца некалькі разоў балюча ўдарыў хлопца, Алесь прыгінаўся, біў, куды трапляла, але вельмі хутка адчуў, што перамога будзе не на яго баку. Уцякач кароткай спрактыкаванай хваткай паваліў хлопца і ўсім сваім цяжарам наваліўся на яго. Адной рукой ён мерыўся ямчэй таўхануць пад дых, a другой хапаў за горла. Алесь круціўся пад ім, як мог, у яго вачах ужо разы са два бліснулі агністыя іскры і заняло дыханне. Нарэшце, неяк устрапянуўшыся, хлопец ухапіў зубамі варожую пяцярню, што дабіралася да яго шыі.
Злачынца завыў ад болю, пакінуў Алеся і зноў рынуўся наўцёкі. Але хлопец не адставаў. Абодва яны выскачылі на вуліцу, і тут бандыт моцным размашыстым ударам выцяў Алеся па твары.
У хлапечых вачах бліснуў, нібы лопнуў, нейкі жоўты вогненны шар, ён адчуў, што страціў апору, але ўсё ж не выпускаў з рук злачынцу. Ад болю і пякучай крыўды вочы яго раптам заплылі слязьмі. А той другі раз і трэці ўдарыў па галаве, потым яшчэ і яшчэ. Алесь нарэшце выпусціў яго адзежыну і нема закрычаў. Падаючы ніцма, ён, аднак, замахнуў рукой, з апошняе сілы ухапіўся за нагу свайго ворага, і той зноў потырч пляснуўся аб зямлю. У гэты момант хлопец пачуў недалёкія галасы, тупат ног і... страціў прытомнасць.
Хутка навокал загаманілі людзі, нехта падняў Алеся з зямлі. Ён, яшчэ не расплюшчыўшы вачэй, пазнаў змораны Лапатаў голас і, зірнуўшы, заўважыў, што з неба свяціў
акрайчык месяца, адна палова вуліцы стулілася ў ценю, a ля другой на відным месцы некалькі цьмяных постацей валтузіліся з бандытам.
Алесь паволі пераступіў з нагі на нагу і, кульгаючы, падаўся да людзей. Патрывожаная начным здарэннем, вуліца ажывала, аднекуль з’яўляліся людзі, у веснічках стаялі здзіўленыя, наспех апранутыя жыхары.
Нарэшце, калі міліцыянер і Лапата звязалі злачынцу рукі, афіцэр міліцыі бліснуў у твар затрыманага кішэнным ліхтарыкам і здзіўлена вымавіў:
Эге! Ды гэта ж Фараон! Вось як ты трапіў да нас!