Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Пасля акопа на паверхні баец адчуў сябе неяк зусім адкрытым і безабаронным. Кулі пасвіствалі побач, падалі галінкі, падсечаныя іх кароткімі шалёнымі ўдарамі. Нядоўга было трапіць пад іх імклівы лёт, і ўжо наўрад ці давялося б падняцца. Страшна зрабілася хлопцу тут, на паверхні зямлі, воддаль ад выратавальнага акопчыка. Але трэба было рабіць сваю справу бегчы наперад, каб у час памагчы Галкіну, які адзін зараз шчоўкае з яго вінтоўкі. I Матузка шыбаў праз альховы гушчар, не асцерагаючыся галля, што балюча сцябала яго.
Выглядаць з лесу, каб убачыць, дзе немцы, яму не спатрэбілася. Калі іх страляніна стала зусім побач, MarysKa збочыў з гушчару і асцярожна высунуўся з-за маладой елкі на краю ўзлеску. Месца гэтае крыху ўзвышалася над лагчынай, і хлопец на момант сумеўся: ён выразна ўбачыў на роўнядзі крывы ланцуг гітлераўцаў, якія адзін за адным ускаквалі, беглі і падалі.
Матузка лёг у жорсткую папараць пад елкай і нарыхтаваў кулямёт. Пакуль ён даставаў дыск, зараджаў і ставіў
прыцэл, праншло няшмат часу, але менавіта тады настала рашучая хвіліна. Мінныя выбухі зноў затаўклі зямлю ля лазні; немец, што перабягаў апошні за ланцугом, закрычаў штосьці, усе пачалі падымацца і, страляючы з аўтаматаў, хуткім крокам кінуліся да вёскі. Здарылася так, што супраць Матузкі апынуўся гэты задні немец-камандзір, а ланцуг сваім флангам ужо мінуў тое месца, дзе прытаіўся кулямётчык. Малады баец моцна спалохаўся ад думкі, што спазніўся. Як-кольвечы ён прыцэліўся і націснуў спуск. Кулямёт, нібы знайшоўшы выхад злосці, рвануўся ў руках і задрыжаў буйнай сутаргавай ліхаманкай.
Калі б не так гучна грукацеў яго кулямёт, хлопец яшчэ раней пачуў бы новыя гукі, якія з’явіліся за гэты час. У тым баку вёскі, дзе адбівалася галаўная паходная застава, скрозь лютую страляніну пачуліся шматгалосыя крыкі. Адсюль нельга было ўчуць, было гэта «ўра» ці што іншае, ды Матузка і не слухаў. Немцы зноў заляглі, і па ўзлессю пайшоў моцны трэск, сыпаліся галінкі з лістамі, нібы дзесяткі нябачных бізуноў у розных месцах сцябалі дрэвы. Аднак як ні прыціскаліся к долу залёгшыя ворагі, адсюль яны былі відаць кулямётчыку, і ён, змяніўшы дыск, зноў пусціў чаргу.
У той час аднекуль з варожага боку ўзляцела ў неба дымная ракета і, выцягнуўшы хвост, згасла над логам. Немцы тады шалёна ўскочылі і што было моцы кінуліся назад да свайго раўчука. Матузка задрыжаў увесь ад радасці і апусціў прыклад.
Нястрымная весялосць ахапіла кулямётчыка. Аглушаны выбухамі і стрэламі, ён на ўсё горла крычаў адно і тое ж зларадна-дураслівае:
Ага-а! Ага-а! Ага-а!
Праз некаторы час нямногія ўцалелыя ворагі зніклі ў раўчуку, а ў лагчыну высыпалі ротныя ланцугі падышоўшага батальёна. Матузка, раптоўна зрабіўшыся лёгкім і імклівым, узваліў на плячо гарачы яшчэ кулямёт і па-над узлескам пабег да вёскі.
Многа ператрывала яго душа за гэты дзень, але здабытая перамога хвалюючай радасцю засланіла цяпер усё
самотнае. Як крыўдныя слёзы маленства, адразу забыліся нядаўнія страхі. Пачатак быў зроблены цяжкі, але удалы пачатак. Хлопец паваяваў, і хоць не зусім ладна, але, бадай, і не дрэнна. Ен сам адчуваў гэта, быў рады, і радасць яго павялічвалася ўпэўненасцю, што Галкін задаволіцца яго ўмельствам і цяпер, бадай, пасябруе з ім. Што ж датычыць Матузкі, дык ён вельмі жадаў гэтага.
Макрэючы ад поту, хлопец імчаўся па ўгрэтай духмянай траве, радасць падганяла яго, і ён спяшаўся падзяліць яе са знойдзеным сёння баявым сябрам.
Яшчэ здалёк Матузка прыкмеціў ля лазні групу афіцэраў (ён пазнаў там камандзіра батальёна) і заўважыў, што яны глядзелі ў гэты бок, нібы чакалі каго. Хлопец пашукаў вачыма Галкіна, але не ўбачыў яго. He было таго і ў акопчыку, які, пусты і непатрэбны цяпер, туліўся пад лазою. У кусце на ранейшым месцы стаяў кацялок з рэштай вады. Але чаму Змітрок не сустракае яго, няўжо ён стаў зусім абыякавым да свайго былога памочніка? Нешта трывожнае затрымцела ў хлапечым сэрцы, калі ён пралазіў хмызняк на ўзмежку і набліжаўся да камандзіраў.
— Вось ён, гэты кулямётчык, — сказаў камбат, звяртаючыся да незнаёмага, відаць, старэйшага афіцэра.
Малайчына, сказаў той. Малайчына. Прадстаўце да ўзнагароды.
Матузка, аднак, чамусьці змаркатнеў і не адчуваў радасці ад пахвалы начальства: нейкая смутная трывога ўзнімалася ў ім. Сціпла стоячы перад афіцэрамі з узятым да нагі кулямётам, ён адказаў на іхнія пытанні і, адпушчаны, пайшоў памалу на выган да свайго ўзвода.
У вёску прыйшлі ўжо новыя людзі і з поўнай абыякавасцю да ўсяго, што адбылося тут, займаліся сваімі справамі. У дварах гаманілі галасы, стукалі колы па вуліцы; байцы нейкага гаспадарчага падраздзялення маскіравалі галлём нагружаныя вазы пад плотам. Абапал дарогі дагаралі хаты, і ўдушлівы едкі смурод пажарышчаў раздзіраў грудзі. У адным месцы з вуліцы Матузка пазнаў садок, ля якога бег раніцай, каб перадаць загад. Нейкая будыніна збоч саду згарэла дашчэнту, апаліўшы сваім полымем суседнія яблыні.
Між імі ўбачыў баец і тую яблыньку ля сцежкі, з якой сарваў надоечы недаспелы яблык. Цяпер чорныя галіны яе маркотна цягнуліся над тынам і, здавалася, у смяротнай роспачы прасілі ратунку.
Пад прыдарожнымі вербамі на выгане сядзелі і гаманілі цяпер байцы былой паходнай заставы. 3 апошняй надзеяй Матузка пашукаў позіркам сябра і, не знайшоўшы, запытаў у Піліпчука, які курыў на абочыне, спусціўшы ногі ў канаву:
А дзе Галкін?..
— Галкін? здзівіўся вусаты Піліпчук. Галкін забіты, хіба ты не ведаеш?
Нешта цяжкае і душнае навалілася на хлопца, зацяло дыханне, і ў вачах скрывілася дарога. Матузка апусціўся на пыльны ўскраек дарогі і абхапіў рукамі кулямёт. Знямоглае за дзень сонца паволі апускалася над лесам, дарога па насыпе, як хрыбціна шчупака, стракацела палосамі ценяў, кінутых вербамі...
Так баец сядзеў доўга і не чуў, што рабілася наўкола. Толькі калі падалі каманду строіцца і байцы выйшлі на дарогу, Матузка падняўся апошні і, падумаўшы крыху, стаў у галаву калоны, дзе ўчора крочыў Галкін і дзе звычайна станавіліся ручныя кулямётчыкі.
1956 г.
Тупое пяро
Аднойчы ў абласной газеце давялося прачытаць мне нарыс пра калгасных даярак. Добрыя былі тыя даяркі працавітыя і сумленныя, і навялі яны мяне на развагу пра нашага пастуха чалавека вельмі паважанага ў нас, дбайнага і кемлівага. Гэтаму чалавеку калгас шмат чым абавязаны за тое, што нашы каровы сёлета далі столькі малака, што не сорамна стала трымаць іх. Абдумаў я ўсё гэта і засеў за допіс для газеты, Пачаў нібы для пробы, але паступова так улёг у гэтую справу, што дзён пяць узапар нічога не прыкмячаў навокал.
Я быў выкладчыкам мовы, меў пэўны густ у літаратурных стылях, чытаў сёе-тое пра трафарэты, штампы і канцылярызмы, якімі грашаць газеты, і хацеў напісаць свой твор выдатна. Знарок перад тым я прачытаў кніжку аб літаратурным майстэрстве, паглядзеў падручнікі, дзе падрабязна тлумачыліся розныя таямніцы пісьменніцкай справы. У мяне нават з’явілася жаданне яшчэ раз прачытаць «Вайну і мір», каб лепш засвоіць выдатны талстоўскі стыль, і не зрабіў гэта толькі таму, што пабаяўся спазніцца са сваім допісам.
Асаблівых пакут каштавала знайсці свежыя эпітэты, выразныя метафары і вобразныя параўнанні. Гэта было вельмі цяжка, але якая ж добрая літаратурная рэч абыходзіцца без іх?
Нарэшце ўсё было скончана. Упершыню за некалькі дзён я выйшаў з хаты і са сваім шматпакутным творам накіраваўся ў кантору. Над вёскай толькі што прашумеў лівень, з-пад хмар лагодна зірнула нізкае вячэрняе сонца, безліччу іскрынак заззялі мокрыя садкі і гароды, а вербы
на вуліцы яшчэ доуга страсалі на пясчаны дол важкія сцюдзёныя кроплі. Я сігаў уздоўж парканаў, а сустрэчныя неяк падазрона глядзелі на мяне, некаторыя пыталі, чаму пахудзеў і як здароўе наогул. Я ж нічога пэўнага не мог сказаць ім, бо ў маёй галаве ўсё грымотна гучалі радкі майго твора, памерам у тры старонкі. Асабліва падабаўся мне яго пачатак, у які я ўклаў працы больш, чым, бадай, ва ўсё астатняе. Вось ён:
«Ледзь толькі срабрыстыя росы заблішчаць пад першымі промнямі летняга сонца, пастух Іван Свірыдаў выводзіць на пашу свой статак. Ужо з ранку ён поўны клопату пра сваіх бялушак і чарнавак, а яны, відаць, разумеюць гэта і без звычайных злосных крыкаў слухаюць яго».
Далей ішло падрабязнае апісанне пастуховых намаганняў, каб лепш даглядзець жывёлу, накарміць, напаіць і не ўпусціць у шкоду. I калі мой допіс знік у паштовай скрынцы і я вярнуўся дадому, дык столькі радасці свяцілася на маім твары, што ў гаспадыні, у якой кватараваў я, узнікла пытанне, у каго з вясковых прыгажунь закахаўся яе кватарант.
He ў стане саўладаць з нецярплівасцю, я кожны дзень з ранку бегаў у калгасную кантору і самотна чакаў паштальёна. Ён звычайна з’яўляўся пад поўдзень і клаў на стол добры абярэмак пошты. Шмат рук цягнулася да гэтага абярэмка. Многія адразу бралі цэнтральныя выданні, a я хапаўся за невялікі аркушык раённай газеткі, маланкавым позіркам прабягаў па яе старонках, прачытваў загалоўкі розных артыкулаў, а праз момант ужо сумна і без цікавасці разглядаў незнаёмыя прозвішчы шчаслівых аўтараў.
Аднойчы ў канцы ліпеня давялося мне трапіць у наш раённы цэнтр. Уладкаваўшы свае школьныя справы, я накіраваўся ў бакавую зялёную вулічку, дзе змяшчалася рэдакцыя раённай газеты. Над платамі густа стаялі вялізныя старыя вербы і клёны, яны шчыльна хавалі неба, а маладая мураўка рабіла нячутнымі мае крокі. Было ўтульна і лагодна. Аднак нейкая няёмкасць дапякала мяне ўвесь час, пакуль я набліжаўся да ганка рэдакцыі. I пэўна я вярнуўся б назад, калі б у гэты час на парозе не з’явіўся высокі,
вельмі худы і амаль жоўты чалавек у акулярах, які здаўся мне хворым. Я вытлумачыў яму сваю патрэбу. Ён моўчкі і абыякава выслухаў і параіў зайсці ў рэдакцыю, дзе са мной «разбяруцца».
Я зайшоў. Кусты бэзу засланялі шыбы пакоя, у якім было змрочна і прахладна. Ля трох сталоў, заваленых падшыўкамі, сядзелі маладыя, пэўна маіх год, людзі і нешта чыркалі ў паперках; на чацвёртым, нібы кулямёт, стракатала машынка. На стале, што стаяў у куце, чмялём гудзеў вентылятар, варушачы валасы на галаве чарнявага хлапца. Я павітаўся, пастаяў крыху і затым накіраваўся да чалавека, ля якога гудзеў той вентылятар.