Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Чарнявы аказаўся здагадлівым хлопцам. Я толькі яшчэ пачаў выкладаць яму маю справу, а ён палез ужо ў стол, перавярнуў кучу папер у адной скрынцы, потым у другой, у трэцяй і, нарэшце, недзе з самага дна ці мо’ з-пад стала выцяг мае лінаваныя старонкі. Увесь час, пакуль рукі яго корпаліся ў шуфлядах, ён мармытаў:
Калгасны пастух, калгасны пастух, дзе ж гэты пастух?..
I вось мае шматпакутныя лісткі распласталіся на тоўстым шкле рэдакцыйнага стала, і чарнявы, ухапіўшы тоўстую пластмасавую ручку, узлёг грудзьмі на край сталешніцы.
Цяжка перадаць, што рабілася тады ў маёй душы. Бадай, ніколі яшчэ з таго часу, як з’явілася ў мяне гэтая задума з пастухом, не дасягалі мае пачуцці такога напружання. Я амаль быў упэўнены у той час, што гэты чарнявы праз хвіліну адарвецца ад рукапісу і скажа што-небудзь накшталт: «Ну і здорава, брат! Вось малайчына!». Я ўжо загадзя бянтэжыўся ад такой пахвалы, але чарнявы не адрываўся, а неяк нібы драмаў, наваліўшыся на стол. Нарэшце яго рука з пластмасавай ручкай мільганула ў паветры, і я ледзь не крыкнуў: тупое спісанае пяро крамзанула ўпоперак старонкі, і сіняя крывая лінія закрэсліла цэлы радок у лепшым маім абзацы. Потым гэтакая ж лінія, толькі карацейшая крыху, знішчыла кавалак маёй, у пакутах народжанай, думкі ў наступным радку, потым яшчэ і яшчэ...
3 нянавісцю пазіраючы на свайго ката, я думаў аб тым, якія бязлітасныя людзі існуюць на зямлі. Але я маўчаў, згадваючы, што, пэўна, з такім чалавекам лепш не пачынаць сваркі. А ён тым часам крэсліў, нешта дапісваў над знішчанымі радкамі, паставіў крыж на некалькіх абзацах. Нарэшце, калі справа катавання майго няшчаснага твора наблізілася да аўтарскага подпісу, які, бадай, адзін толькі і заставаўся некранутым, я нясмела, дрыжачым голасам заўважыў:
— Як вы, аднак, пакрэслілі!
Замест таго, каб абурыцца, ён неспадзявана гэтак ветліва і па-сяброўску ўсміхнуўся, што я зусім збіўся з панталыку.
— Гэта нічога. Гэта толькі беглая праўка. Вось рэдактар у нас, той сапраўды грунтоўна правіць.
Тым часам вярнуўся чалавек, якога я сустрэў на ганку. Расчыніўшы дзверы ў пакой, ён з калідора загадаў прынесці ў яго кабінет «допіс вось гэтага аўтара» і пры тым паказаў на мяне. Чарнявы панёс да яго мае пашматаныя старонкі, а я, не вытрымаўшы больш уласных пакут, паплёўся дадому.
За наступныя пасля гэтага здарэння дні я, здаецца, пасталеў. Менш смяяўся, стаў болып стрыманым у размовах, чытаў Дзікенса і зусім перастаў цікавіцца нашай раённай газетай. Але здараецца так, што людзі зробяць паслугу, калі нават няма ніякай патрэбы ў ёй. Аднойчы ўранку (я быў яшчэ ў ложку) прыбег Колька Азевіч — мой вучань — і прынёс тую раённую газету, дзе на трэцяй старонцы значылася: «Узорны калгасны пастух». У мяне адразу знікла цягучая дрымота, і я з болем і жалем упершыню агледзеў рэшту ўцалелых абзацаў, абскубаных думак, а пачатак допісу ледзь не зусім даканаў мяне:
«Уключыўшыся ў барацьбу за круты ўздым малочных надояў, пастух Іваноў Свірыд у адпаведнасці з новымі патрабаваннямі перабудаваў сваю працу. Буйнае рагатае пагалоўе сельгасарцелі пад яго кіраўніцтвам значна палепшыла мяса-малочныя паказчыкі».
Прозвішча пастуха было пераблытана, замест 180 кароў калгаснага статку ў артыкуле значылася 18, толькі прозвіш-
ча аўтара, на мой шчыры жаль, не пакідала ніякіх сумненняў у прыналежнасці гэтых радкоў мне.
Я ледзь перажыў той дзень. Увечары прыходзіў сварыцца загадчык фермы, уначы мне сніліся каровы, а назаўтра мая гаспадыня казала, што няўдалае каханне ў маладосці праходзіць без шкоды для здароўя.
Доўга не ведаў я, што думаць пра селькораўскія справы. Але пісаць я ўсё ж пачаў і друкаваўся ў розных выданнях, толькі ні разу больш не пасылаў сваіх допісаў у тую раённую газету.
Даведка
Па вуліцы ішоў чалавек. 3 выгляду ён падобны быў на вайскоўца у кіцелі, але без пагонаў, у руках трымаў невялічкі чамаданчык і цікаўна аглядаўся навокал.
Чалавек падыходзіў да вугла, калі адтуль шпаркай хадою выкаціўся маленькі круглявы прахожы ў палатняным летнім гарнітуры і з папкай. Ён спяшаўся, а яго сустрэчны пазіраў угору на шыльду, і яны спрытна стукнуліся адзін аб аднаго. Маленькі збянтэжана буркнуў штось, злавіў збіты з галавы капялюш і хацеў было падацца далей, ды вузенькія вочкі яго раптоўна расплюшчыліся на колькі былі здольны і, поўныя здзіўлення, хуценька замігалі.
Гэ! Няўжо Алесь?
Ага, ён самы, усміхнуўся сустрэчны. — Вітаю вас, Іван Іванавіч.
— Ну-ну-ну! Якім чынам, адкуль і куды?
Ды вось прыехаў па справе.
— Да нас?
Ага.
— Тады хадзем. Мне хоць і некалі, але ўжо вярнуся: для былога калегі яно можна.
Яны звярнулі за вугал у бакавую вулічку і засенню бухматых каштанаў дайшлі да першага пад’езда. Маленькі ўвесь час сыпаў пытанні, жарты і прымаўкі — ён, відаць, быў у добрым гуморы і радаваўся сустрэчы.
У калідоры важнай ціхманай установы Іван Іванавіч паслужліва расчыніў дзверы свайго кабінета, гасцінна прапусціў наперад сустрэчнага. Застаялая халаднаватая ціш пакоя адразу ўстрывожылася гоманам і рухамі мітуслівага гаспадара. Ён шпурнуў на стол папку, на ды-
ван капялюш, бразгочучы графінам, з асалодай напіўся і, нарэшце, у знямозе ад празмернай рухавасці і духаты зваліўся ў крэсла.
Значыцца, адслужыў? Так, так, цудоўна. Як сямейства, як жонка?
— Дзякую, нічога, казаў захожы, садзячыся перад сталом. — Нядаўна сын нарадзіўся.
— Гэк, ты! Сын? Малайчына! Сын — спадчыннік, так сказаць.. Цудоўна, цудоўна! Расце, значыць... А мы старэем. Так. Што зробіш...
Іван Іванавіч летуценна-сумна ўздыхнуў, але маленькія вочкі яго па-ранейшаму весела смяяліся.
Я па справе да вас, сказаў захожы пасля кароткай паўзы. Патрэбна даведка аб часе маёй работы ў вашай установе.
Гаспадар пакоя неяк знячэўку ўстрапянуўся, ураз сагнаў усмешку з твару, які стаў ад таго сумны і посны.
— Даведку, значыць, паўтарыў ён, нібы абдумваючы сэнс просьбы. Ат, навошта тыя даведкі? Уся гэта папераманія заслона ад жывога чалавека.
Ды ўжо так патрабуецца, дзеля формы, — адказаў захожы. Калі не забыліся, я працаваў тут з 46 па 49, да прызыву ў армію.
Як жа, як жа памятаю. Усё памятаю, але...
Іван Іванавіч абарваў фразу, ускочыў з крэсла і дробнымі крокамі выбег з пакоя. Вярнуўся ён хутка, і яго твар ужо нёс на сабе адбітак моцнай заклапочанасці.
Ты разумееш архіваў няма. За 50 год ёсць, а за 49 няма. Ён па нейкай старой прывычцы прыгладзіў бліскучую лысіну. — He ведаю, што і рабіць.
— А навошта архівы? запярэчыў захожы. Вы ж мяне і так ведаеце.
— Вядома, я ведаю. Але ж трэба падстава для даведкі.
Захожы здзіўлена ўзняў шырокія калматыя бровы. Іван Іванавіч пухлымі рукамі ляснуў сябе па сцёгнах, нібы дзівячыся няўцямнасці чалавека.
Я ведаю, але Пётр Аўдзеевіч не ведае, таварыш Зюмкін, бадай, не памятае, а даведка рэч адказная, для яе патрабуецца апраўдальны дакумент у справах.
Ён яшчэ раз ляснуў далонямі і, закінуўшы за спіну рукі, разы два задумліва прабег па кабінеце. Твар яго ўвесь час выказваў моцны непакой. Відаць было, што Іван Іванавіч не супраць таго, каб дапамагчы чалавеку, але невядомая сіла не давала яму адважыцца на нейкі крок.
Пабегаўшы па пакоі, ён блізарука перабраў паперы на стале, зноў выбег у дзверы, але хутка вярнуўся.
— Разумееш, браце, нічога не можам зрабіць: няма даных.
Гм! Як жа быць? занепакоіўся захожы. Даведка ж мне вельмі патрэбна.
На круглявым твары Івана Іванавіча, у яго зыркіх BaBax і нават на невялічкім, падобным на спелы памідорчык носе з’явілася столькі пакут і жалю, што, здавалася, справа гэтай даведкі дапякала яго больш, чым захожага.
Проста не ведаю, што і рабіць. — Усё бегаючы па пакоі, ён быў, здаецца, на мяжы адчаю, ды раптам ад нейкай удалай думкі ўраз успыхнуў надзеяй і ўскінуў руку.
Стоп, браце! Надумаў! Шукай у кішэнях якую паперку з тых часоў.
Захожы без лішніх слоў узяўся за кішэні. 3 нагрудных, бакавых, унутраных і задніх ён пачаў выкладаць на стол шматлікія паперкі рознай даўнасці. Стоячы побач, Іван Іванавіч выхопліваў з яго рук усё самае старое і цёртае і падносіў да блізарукіх вочкаў. Нарэшце, калі ўсё, што было ў кішэнях, апынулася на стале, і нават была даследавана падклейка вайсковай фуражкі, Іван Іванавіч напаткаў нешта здатнае.
Вось, вось! ускрыкнуў ён, прыкмеціўшы знаёмы штэмпель сваёй установы. Ёсць, ёсць паперка! Цяпер, браце, парадак.
Чалавек узрадаваўся, як малы, што прыдбаў зманлівую цацку, і хуценька азнаёміўся з квелым ад часу «дакументам».
— О, якраз — «дана для прад’яўлення ў домакіраўніцтва». Цудоўна. Зараз, зараз — знімем толькі пару копій, заверым, запішам і ўсё ў парадку.
Ён зноў выбег у суседні пакой, разгоніста ляпнуўшы за сабою дзвярыма. He было яго даволі доўга, і захожы бес-
клапотна пазяхнуў, пацягнуўся на стуле. Справа амаль скончылася, думалася, што турбавацца, уласна, і не было чаго.
Але супакойвацца, відаць, было рана: калі Іван Іванавіч зноў з’явіўся на парозе, ранейшы клопат засмучаў яго ружовы твар.
На, зірні, брат, што гэта за лічба?
Ён тыцнуў пад нос захожаму ягоную паперку, той уважліва агледзеў яе: на пацёртым згібе дакумента цьмяна вырысоўвалася машынапісная дзевятка, падобная на васьмёрку.
Ну, вядома, павінна быць дзевяць.
Гэ, павінна! Я сам ведаю, што павінна, але ж загвоздка ў тым, што значыцца. А значыцца восем.
Ну якая ж васьмёрка! — здзівіўся захожы. Гэта ж ад згібу так здаецца. He можа ж быць, каб значыўся тут 1847 год.
Ах жа, каб ты спарахнела! у роспачы зноў ляснуў сябе гаспадар кабінета і, ухапіўшыся за галаву, забегаў па пакоі. — Ну і задаў ты, брат, задачу... Трэ’ параіцца...
Ён зноў выслізнуў у другія дзверы і, з’явіўшыся праз нейкі час безнадзейна сумны і маркотны, падышоў да стала.
Нічога, брат, не зробіш. Мусім засведчыць тое, што значыцца ў дакуменце.
Іван Іванавіч, ну што вы на самай справе! узмаліўся захожы і ўскочыў са стула. Навошта ж мне такая даведка?!
Твар гаспадара пакоя ўжо згубіў усе жывыя фарбы, асунуўся, вочы яго не ўзнімаліся ад долу і не пазіралі на наведвальніка.
Ах, ты, божа мой! Ну што я зраблю, што зраблю? Калі б былі архівы...
Усялякія добрыя намеры, відаць, канчаткова пакінулі яго. 3 кіслай мінай Іван Іванавіч заверыў копіі, падпісаў даведку, запісаў нумары гэтых папер у нейкі сшытак, зрабіў адзнаку ў сваім кішэнным блакноціку і, прымусіўшы захожага распісацца ў чатырох месцах, уручыў яму новенькі дакумент.