Поўны збор твораў. Том 7 Апавяданні Васіль Быкаў

Поўны збор твораў. Том 7

Апавяданні
Васіль Быкаў
Выдавец:
Памер: 480с.
Мінск 2009
123.31 МБ
Юсуфов лежал нйчком в шаге от его ног. Рукй его былй неестественно подвернуты, а голова воткнулась теменем в мягкую вспаханную почву. Ннколай понял все, когда увйдел мокрое красноватое пятно на острйженной голове своего солдата.
Танкя беспорядочно стрелялй йз пулеметов й на полном ходу двйгалйсь вперед по полевой дороге. Только теперь Нйколай заметал эту дорогу, пролегавшую в шагах пятнадцатй перед нйм.
Онй прнблнжалнсь. Нйколай уже слышал сквозь сердйтый рокот моторов металлйческйй лязг гусенйц, вйдел
прерывнстые вспышкн пулеметных очередей. С неотразнмой отчетлнвостью он осознал необходммость действня. Но, кроме ішстолета, у него ннчего не было. Он повернул голову, тца глазамн автомат убнтого, н увндел в оттопыренном кармане его брюк рукоятку протнвотанковой гранаты. Быстрым двнженнем он выхватал ее н в то же время что-то снльно стегануло по правому предплечью. «Ранен!..» Смешанное чувство глубокой обнды н отчаянной яростн охватнло все сушество офнцера. Танкн блнзнлнсь, а правая рука Ннколая мертво лежала на земле; нз набрякшего рукава гнмнастеркн стекала н вгштывалась в рыхлую землю густая застываюіцая кровь.
В этн несколько мгновеннй он оценнл н постнг всё: танкн пройтн не должны, а левой рукой тяжелую гранату далеко не кннешь...
Где-то в глубнне душн мелькнуло, еле коснувшнсь сознання, горькое чувство досады за короткую жнзнь н такой неудачный преждевременный конец. Вспомннлась смерть лейтенанта Кузьмнна н пословнца, сказанная ночью ездовым Гарпенко...
Нет, не радн славы... В этой узкой логцнне ннкого не было. Однн мертвый Юсуфов будет свндетелем его гнбелн, м ннкто не расскажет солдатам о его подвнге.
Ненстово урча, танкн неслнсь по полевой дорожке, готовые вот-вот проскочнть мнмо. Ннколай зубамн вырвал чеку, поднялся на локоть н вскочнл навстречу...
Огромная стальная машнна столкнулась с человеком, желтое пламя оглушнло его страшной болью, н все кануло в вечность.
...Нз-за перелеска в чнстое небо брызнулн первые золотнстые лучн восходяіцего солнца. Справа н слева разгоралась стрельба, батальоны вступалн в бой.
[1949 г.]
Смерць чалавека
Чалавек ляжаў у непрытомнасці.
Пякельны боль ран і неадчэпныя страшныя пачвары безупынку катавалі яго знясіленае цела. Асабліва дапякаў аглушальны, пранозлівы крык, поўны нечалавечай лютасці і жаху. Часам крык трохі слабеў, адступаў кудысьці, і тады наўкола ў дзікім карагодзе з’яўляліся нейкія вострыя, нібы шкляныя аскалёпкі, агромністыя косыя плоскасці. Чалавек, як апантаны, кідаўся прэч, шукаючы ратунку, а бязладныя аскалёпкі накідваліся на яго, рэзалі і калолі цела вострымі краямі. Зноў з усіх бакоў наступаў злавесны крык, і пакуты, дасягнуўшы мяжы магчымага, заглушалі і без таго слабыя праявы жыцця ў паўмёртвым арганізме.
Так прадаўжалася доўга. Чалавек то кідаўся ў непрытомнасці, ратуючыся ад пачвараў, то зусім заміраў пад цяжарам нясцерпнага болю.
I раптам усё скончылася. Адляцелі кудысь страшыдлы, спыніўся крык, і ў пакалечанае цела паволі вярнулася жыццё. Рэальны свет, так далёка адсунуты пакутамі, з’явіўся перад чалавекам ва ўсёй яго выразнасці, як пасля страшнага сну, які прыпыніўся ад раптоўнага прабуджэння. Розум вярнуў амаль звычайную яснасць, фізічны боль, хоць і не ўняўся зусім, страціў ужо былую пякельнасць, і толькі празмерная слабасць, непадуладная ні волі, ні фізічнаму намаганню, моцна трымала чалавека ў сваім палоне.
У тую ж хвіліну, калі чалавек адчуў сябе ў рэальным свеце, ён зразумеў, што гэта прыйшла смерць.
Чалавек ляжаў на спіне, амаль увесь хаваючыся ў рослай лясной траве. Расплюшчыўшы вочы, ён убачыў над сабою павіслыя ўгары галіны маладых алешын, з камлёў
да верху густа прыбраных лісцем. Ніжнія лісты, буйныя і зялёныя, ахопленыя цішшу, ужо хіліліся долу. Між імі ад лопуху і папараці непрыкметна ўзнімаўся вячэрні паўзмрок. Угары на альховых вяршалінах развітальным бляскам ірдзелі косыя сонечныя промні. Дробныя далёкія лісточкі там краталіся на лёгкім ветрыку, які то сціхаў зусім, то ціха варушыў самыя тонкія галінкі.
Чалавек быў моцнага складу, шырокай касці, плячысты і прысадзісты. Акрываўленая вайсковая гімнасцёрка з чырвонымі пятліцамі, парваная ў некалькіх мясцінах, адкрывала шматкі белай сарочкі і валасатыя грудзі таксама са слядамі падсохлай крыві. Буйныя выразныя рысы схуднелага твару сведчылі пра адкрытасць і мужнасць характару. Цяпер твар быў парафінава-белы. Белізна гэтая, ненатуральная пад густым чорным шчаціннем, рабіла непазнавальным узрост чалавека. Нядаўні баец нагадваў цяпер вязня, які толькі што выйшаў з сутарэння. Спакучаныя вочы яго глыбока запалі пад касцісты лоб, і, як цень блізкай канчыны, навокал іх бралася смяротная празрыстая сінь.
Чалавек варухнуў распластанымі рукамі, спрабуючы ўзняць іх. Правая з цяжкасцю зрушылася з месца, а ў левай чалавек нечакана адчуў цяжар, непадуладны яго сіле. Спакваля ён намацаў пад пальцамі нешта круглае і металічна сцюдзёнае, немаведама зачым сціснутае ў руцэ. Другім намаганнем ён усё ж узняў руку і ўбачыў у ёй каструбаватую чорную «лімонку», зараджаную і годную да дзеяння.
Намаганні ад першых рухаў балючай грымасай адбіліся на твары і сутаргай прайшліся па целе. Чалавека апанавала такая слабасць, што кожная спроба крануць мускулам выклікала пакуты. Чалавек не ведаў, дзе былі яго раны, што заўчасна падарвалі сілу, не адчуваў нідзе асаблівага болю, толькі ў грудзях было неяк вельмі пуста.
Апусціўшы руку з гранатай, ён падумаў, што трэба канчаць, пакуль яшчэ не затуманіўся розум. Паміраць марудна, пры памяці, сярод цішыні летняга вечара было да агіды нязносна яго некалі энергічнай, дзейнай натуры.
Граната, што невядома як апынулася ў яго, прыйшлася дарэчы...
Дык вось, значыць, які канец твой, чалавеча...
Колькі думаў аб ім, разважаў, а такога, аднак, не прадбачыў. Усё здавалася, што смерць будзе гераічнай, на вачах у людзей і дорага абыдзецца ворагу. А выйшла так, што прыйдзецца самому спыніць уласныя пакуты, і ніколі ніхто не даведаецца, як памёр чалавек...
«Ну, што ж! Так будзе лепей... шкада толькі, што гэтак марна...»
А розум і думкі, перамагаючы смяротныя прадчуванні, у гэтыя апошнія хвіліны ўпарта чапляліся за жывое: за лёс барацьбы, з якой ужо назаўсёды выбыў баец. Ён не мог толькі меркаваць, як даўно абарвалася змаганне, бо непрытомнасць выкрасліла з памяці нейкі адрэзак часу.
«Дзе ж рота? -думаў чалавек. Дзе сябры? Няўжо зноў адышлі, не стрымалі?..»
Іх было нямнога, надта нямнога для таго, каб лічыцца ротай. Фашысцкія танкі шчыльна прыціснулі іх да пераправы, і тут, у алешніку і ўзбярэжным лазняку, яны счапіліся ў смяртэльнай схватцы.
У памяці ўзнавілася тое апошняе імгненне, за якім ужо пачаўся змрок і непрытомнасць.
...Граната ўдарыла ў танк гэтак моцна, што, здавалася, не ўзарваўшыся магла праламаць браню. Гэта была апошняя супрацьтанкавая граната, і баец уклаў у яе ўсю ярасць і ўсе сілы, якіх тады нямала было ў яго. Ён не кінуўся прэч, не ўпаў на зямлю, толькі сцяў зубы да болю ў сківіцах і сам сціснуўся, гатовы і з голымі кулакамі кінуцца на ворага.
Выбух быў моцны і, здаецца, зрабіў сваю справу. Баец паспеў толькі адчуць гэта, а потым здарылася нешта, што ўжо вырвала яго з жыцця.
Сцішаны ветрык зноў лёгкім шолахам прабег па вяршынах, перабраў лісточкі і на момант развеяў іх санлівы спакой. У гэты час чуйны ў цішыні слых чалавека злавіў у лясным шэпце глухі, быццам з зямлі вынікшы гул. Спа-
чатку незразумела было, з якога боку пачаўся ён, але потым, па меры таго, як ён мацнеў і шырыўся, можна было вызначыць напрамак яго з’яўлення. Гул нарастаў, усё больш запаўняў сабою прастор і паступова ператвараўся ў грукат.
Вочы чалавека акругліліся. У іх з’явіўся слабы бляск, які адбіваў насцярожаную ўвагу і намаганне зразумець сэнс новай з’явы. На твары першы раз адлюстравалася напружанне думкі, яно ажывіла змучаныя пакутамі рысы, і ў глыбіні вачэй нарадзілася нейкае жаданне.
Чалавек з хвіліну ўслухоўваўся. Ён не мог успомніць як далёка, але ведаў, што дзесьці побач павінна быць дарога, якую абараняла іх рота. Відаць, цяпер там нікога не было, і фашысцкія танкі калонамі паўзлі на ўсход усё далей па захопленай здратаванай зямлі. Мімаволі ўваччу паўсталі бачаныя нядаўна фанабэрлівыя твары захопнікаў, і нянавісць зноў хлынула ў аслабелае сэрца.
Няўхільны прыступ смерці, здаецца, затрымаў сваё развіццё, саступіўшы месца мацнейшым за яго праявам жывога.
Непрыкметна абарвалася недзе і зусім знікла думка аб уласным няшчасці, і ўмомант нарадзіўся новы намер. Зразумеўшы, што азначае грукат, чалавек забыўся нават пра сваё бяссілле і памкнуўся ўзняцца. Калі ж гэта яму не ўдалося, ён, учапіўшыся за куст папараці, перакаціўся на бок.
Неадольнае жаданне дзейнічаць усё болей авалодвала ім. У цяперашнім яго стане ён ужо не адчуваў звычайнага чалавечага страху. Ён толькі прагнуў сыйсціся з ворагам, каб адпомсціць яму за тысячы бед, за людскія пакуты і за сваю заўчасную смерць.
Прага да змагання ўзгарэлася ў ім так моцна, што чалавек, здаецца, адчуў, як у целе прыбавілася сілы, якой не было хвіліну назад.
Чалавек запхнуў у кішэню гранату і марудна, пераадольваючы ўсеабдымную слабасць, працягнуў уперад руку, каб ухапіцца за нятоўсты альховы камель. У пальцах не ставала моцы абхапіць яго, і скручаная пяцярня слаба зачапілася за гладкую кару дрэва. Потым таксама павольна і няўпэўнена працягнуў ён да алешыны другую руку -
яна была такая ж слабая і дрыжала. Сутаргава торгаючыся, чалавек падцягнуў сваё важкае цела, затым, узняўшыся з травы, перанёс рукі вышэй па ствале, каб устаць на ногі. Крохкае дрэўца размашыста гайдала верхавінай, але трымалася і, як магло, дапамагала чалавеку.
Грукат тым часам усё мацнеў. Ен ужо не толькі непадзельна панаваў у паветры, заглушыўшы ўсе іншыя гукі, але, здавалася, пранік у глыб зямлі, і тая дробна несціхана дрыжала. У чалавека ад слабасці таксама дрыжалі калені, а яму здавалася, нібы гэта нагам перадаецца ліхаманка зямлі.
У першы момант чалавек ледзь зноў не страціў прытомнасць. Галава неяк згубіла раўнавагу, зрабілася важкай і ўвесь час хілілася ўніз. Абапёршыся на алешыну, чалавек хістаўся разам з дрэўцам, а ў вачах яго гайдаліся лес, неба і хвалямі разыходзіліся чорна-барвовыя кругі. He маючы надзейнай апоры ўгары, ён не мог трывала стаяць на зямлі яна здавалася няцвёрдай, угіналася пад нагамі і ўладарна цягнула яго да сябе.