Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
255
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: РАДЫКАЛІЗМ ЦІ ПАСЬЛЯДОЎНАСЬЦЬ?
Апошнім часам у друку пачалі зьяўляцца артыкулы з ацэнкай асобы Старшыні Беларускага Народнага Фронта Зянона Пазьняка (адзін зь іх, напісаны Сымонам Сьвістуновічам, быў зьмешчаны ў „Звяздзе”).
Ва ўсіх гэтых выступах прасочваецца думка: Пазьняк занадта радыкальны палітык. Магчыма, тое, што ён гаворыць, маўляў, і мае сэнс, але ж можна было б рабіць гэта неяк мягчэй, ня ў лоб, з разьлікам на рахманасьць і талерантнасьць сярэдняга беларускага грамадзяніна.
Ну а давайце паспрабуем вярнуцца на некалькі гадоў назад і ўявіць, як бы разгортваліся падзеі, калі б Пазьняк дзейнічаў не па ўласным сумленьні, а па рэкамендацыях сваіх крытыкаў.
Вясна 1988 года. Археолаг Пазьняк натрапіў на страшэнную таямніцу Курапатаў. Па раскопу відавочна, што забойства дзясяткаў тысячаў людзей адбылося да вайны, і прысуд выконваўся НКВД. Кіраўніцтва ЦК і КДБ адмаўляліся прызнаць факт масавага знішчэньня «савецкіх людзей», перакладаючы адказнасьць на фашысцкіх захопнікаў. Ды праўда пра рэпрэсіі на той час было сказана шмат, а вось паказаць, што зьнішчаліся не адзінкі з палітычнай ды мастацкай эліты, а тысячы простых людзей, і што рабілі гэта камуністы ў форме НКВД, і не дзенебуцзь на далёкай Калыме, а вось тут, побач... Усведамленне гэтага грамадзтвам можа сапраўды стварыць пагрозу для Сістэмы. Пазьняк згаджаецца з такой вэрсіяй. Hi ў „ЛіМе”, ні ў іншых выданьнях ніякіх артыкулаў пра Курапаты не зьяўляецца. На месцы Курапатаў закладваецца парк адпачынку з шашлычніцамі для дарослых, танцпляцоўкамі для моладзі і атракцыёнамі для дзяцей.
Але Пазьняк сказау праўду (калінебудзь, спадзяюся, грамадзтва даведаецца, чаго яму гэта каштавала). Сьвет жахнуўся. А таварышы камуністы з „Мы н время” і да гэтага часу ня могуць зьмірыцца з тым, што Пазьняк прывеў неабвяргальныя доказы вынікаў дзейнасьці бальшавіцкай ўлады. I ніколі яму гэтага не даруюць. Шэраговыя камуністы абураныя экстрэмізмам Пазьняка.
Кастрычнік 1988 года. БССР зьяўляецца самай стабільнай Рэспублікай; кіраўніцтва кіруе, народ працуе. Згодна з рэзалюцыямі апошняга Пленума ЦК КПСС, ідзе падрыхтоўка да выбараў народных дэпутатау СССР, якія павінны стаць яшчэ адным доказам развіцьця сацыялістычнай дэмакратыі. У дэпутаты будуць вылучаныя „найлепшыя” людзі Рэспублікі партыйныя работнікі з ліку кіраўніцтва ЦК, першыя сакратары абкамаў КПБ, работнікі дзяржаўнага апарата, генэралы Савецкай Арміі і КДБ, сумленныя фрэзероўшчыкі і прывабныя трактарысткі, а таксама некалькі таварышаў з ЦК КПСС і Дзяржплану СССР, якія акажуць дапамогу ў матэрыяльным забесьпячэньні планавай гаспадаркі Рэспублікі.
Прыгадваеце гэты абсурд? Супроцьстаяць яму мог толькі арганізаваны дэмакратычны рух. Рух, здольны вытрымаць ня менш абсурдныя абвінавачваньні. Але патэнцыяльны арганізатар гэтага руху Зянон Пазьняк, як і належыць законапаслухмянаму грамадзяніну, накіроўваецца не да людзей, а ў ЦК КПБ баявы штаб беларускіх камуністаў. Ён заяўляе: так, таварышы Сакалоў і Пячэньнікаў, вы маеце рацыю: КПСС зьяўляецца адзіным рычагом дэмакратызацыі, a атрад беларускіх камуністаў прывадны рамень гэтага мэханізму.
Давайце падтрымаем лепшых прадстаўнікоў гэтага атраду, якія ў час сэсіяў будуць спрыяць ажыцьцяўленьню планаў партыі энэргічным галасаваньнем.
Але Пазьняк утварае Аргкамітэт БНФ, які потым наладжвае па ўсёй Беларусі вылучэньне і падтрымку дэмакратычных кандыдатаў.
Афіцыйная прэса прасочвае „эвалюцыю палітычнага невуцтва” ініцыятараў стварэньня дэмакратычнага руху; перадавыя даяркі і сьвядомыя ветэраны заклікаюць насельніцтва „ня йсьці ў Фронт”. Навошта ён, гэты Фронт? А галоўнае супраць каго? Радавога грамадзяніна асабліва хвалюе вось гэтае апошняе пытаньне: дык супраць каго Фронт, супраць каго Пазьняк? Навошта быць „супраць”, калі можна „за”? Радавы грамадзянін абураны экстрэмізмам Пазьняка.
Вясна 1989. Акадэмік Канапля вядзе дасьледваньні і бачыць, як адбіваецца Чарнобыльская аварыя на арганізме. Бачыць гэта прафэсар Шушкевіч. Разумеюць гэта і дзясяткі іншых навукоўцаў. Але іх навуковыя спавешчаньні на сэмінарах ды канфэрэнцыях ня больш, чым чарговая вэрсія. Таварышы з ЦК вызначылі, што Чарнобыль ня даў шкоды. Вось і Зянон Пазьняк згаджаецца, што Чарнобыль надуманая праблема; кіраўніцтва ЦК на чале са Слюньковым своечасова ажыцьцявіла ўвесь комплекс мераў, якія здолелі зьвесьці да мінімуму вынікі аварыі і забясьпечыць бясшкоднае існаваньне людзей на так званых „забруджаных тэрыторыях”, пра якія так любяць вяшчаць хлусьлівыя забугорныя галасы. I увогуле, Чарнобыль гэта пытаньне, якім павінны займацца толькі такія высокакваліфікаваныя спэцыялісты, як таварыш Камай з Гомеля і прафэсар Ільін з Масквы.
Але Пазьняк і БНФ у красавіку праводзяць „гадзіну смутку”, а ў верасьні ладзяць „Чарнобыльскі шлях”. Афіцыйная прэса папракае арганізатараў, што замест таго, каб узяць удзел у суботніку, яны вывелі людзей на плошчу. Простыя грамадзяне вымяраюць тэмпературу: сапраўды, усё ў норме, якая радыяцыя? Простыя грамадзяне абураюцца экстрэмізмам Пазьняка.
Сакавік 1990 года. Сейм Летувы абвяшчае незалежнасьць. На Беларусі адбываюцца выбары Вярхоўнага Савета. У лік дэпутатаў трапляе некалькі прадстаўнікоу інтэлегенцыі. Ня іх віна, што не ўдалося ім, як большасьці калег па парляманту, дасягнуць партыйных і дзяржаўных пасадаў. Затое яны не перашкаджаюць галасаваць тым, хто дні і ночы на гэтых пасадах клапоціцца пра дабрабыт народа. Прадстаўнікі інтэлегенцыі ўцягваюцца ў складаны працэс заканатворчай дзейнасьці у парламанцкіх камісіях яны не задаюцца бязглуздымі ініцыятывамі, а дакладна і ў тэрмін выконваюць распараджэньні Мікалая Іванавіча Дземянцея. Тыя, хто не пажадаў разьвітвацца з прафэсіяй, займаюцца любімай справай, але на больш высокім узроўні на адказных пасадах у міністэрствах і ведамствах. Яны працуюць канструктыўна. Яны цалкам падтрымліваюць Праграму пераходу да рынкавай эканомікі, якую прапанаваў Старшыня Саўміну В.Ф.Кебіч. Яны аднадушна выказваюцца супраць такога буржуазнага рудыменту, як прыватная ўласнасьць на зямлю. Яны актыўна удзельнічаюць у ажыцьцяўленні «рынкавай рэформы» ствараюць сумесныя прадпрыемствы, дапамагаюць выпісваць ліцэнзіі на вываз нафты і каляровага металу, асвойваюць пад катэджнае будаўніцтва закінутыя тэрыторыі пад Менскам.
7 лістапада 1990 года, пад час дэманстрацыі працоўных, дэпутат Пазьняк выступае з прамовай у абарону камуністычных ідэалаў і Леніна. Ен гаворыць, што мільёны ахвяраў на сумленьні не камуністычнай партыі, а нейкіх іншапланецянаў. Наогул, чым раней мы забудземся пра гэтыя ахвяры тым лепей для здаровага сна простых савецкіх людзей. Пазьняк даводзіць, што нават калі Леніным і былі аддадзеныя загады расстраляць сотні і тысячы людзей, то ён не вінаваты. Бо кіраўнік банды не павінен несьці адказнасьці за дзеяньні баевікоў, што выконваюць ягоны загад.
Калі ў жніўні 1991 года ў Маскве правальваецца путч, у рэспубліках абвяшчаецца незалежнасьць і спыняецца дзейнасьць філіяў
256
КПСС гэтыя дэпутаты зьвяртаюцца да народа і заклікаюць не склікаць нечарговую сэсію. Дэпутат Пазьняк прапануе не пароць гарачкі, а яшчэ шчыльней аб’яднацца вакол бюро ЦК КПБ начале з таварышам Малафеевым. Што да так званага суверэнітэту, гаворыць Пазьняк, то ён ніколі ня быў патрэбны простаму люду Беларусі. Натуральна, большасьць дэпутатаў „плоць ад плоці” народа падзяляюць гэтую думку. Беларусія застаецца аўтаномнай рэспублікай у складзе Расейскай Фэдэрацыі.
Але Пазьняк аб’яднаў дэмакратычных дэпутатаў, стварыў Апазыцыю. Чатыры гады Апазыцыя вылучала ідэі, якія першапачаткова адвяргаліся парляманцкай большасьцю і, не будзем хаваць, не адразу ўспрымаліся грамадзтвам. Потым і грамадзтва, і дэпутаты прыходзілі да ўсьведамленьня гістарычнай, палітычнай і эканамічнай неабходнасьці гэтых ідэяў.
Мне цяжка назваць прапановы Пазьняка, якія б не аспрэчваліся як занадта радыкальныя. Але мэтазгоднасць кожнай даволі хутка падцьвярджалася жыцьцём. Дэпартызацыя прадпрыемстваў, дзяржаўная незалежнасьць, нацыянальныя сымвалы, прыватная ўласнасьць на сродкі вытворчасьці, на зямлю, стварэньне беларускага войска, уласная грашовая сістэма, датэрміновыя выбары вось толькі некаторыя ідэі, вылучаныя Пазьняком. I кожная зь іх успрымалася ў штыкі, кожная ў афіцыйнай прэсе, у лепшым выпадку асмейвалася, але звычайна падавалася як праява экстрэмізму. У сьвядомасць „простага” грамадзяніна закладваўся стэрэатып: Пазьняк экстрэміст. Гэта было выгадна камуністам, ураду Кебіча.
Магчыма буду казаць адкрытым тэкстам гэта было на руку камунекаму і з дэмакратаў. Я ўжо ня памятаю, калі апошні раз Пазьняк казаў пра праблему беларускай мовы ягоныя выступленьні прысьвечаныя, пераважна, эканамічным ды палітычным пытаньням. Але тойсёй з лідараў на сваіх сустрэчах не замінае падкрэсьліць, што глыбока паважае Пазьняка і БНФ за ўздым праблемы нацыянальнага адраджэньня, I толькі. Падтэкст зразумелы: ні на што іншае яны ня здатныя. He узгадваецца эканамічная канцэпцыя Апазыцыі, шматлікія заканадаўчыя прапановы дэпутатаў Заблоцкага, Беленькага, Алампіева...
Цяпер, калі пачынаеш аналізаваць падзеі нядаўняга часу, разумееш: лінія паводзінаў, абраная Пазьняком, была адзіна правільнай у сітуацыі татальнай манаполіі камуністаў на уладу і непрыняцця ідэй дзяржаўнай незалежнасьці. Усялякія іншыя, „мяккія” паводзіны, хутка прывялі б да калябарацыянізму і дыскрэдытацыі дэмакратычнага руху.
Таму мне дзіўна чуць ад некаторых дэмакратычных паплечнікаў заявы наконт таго, што менавіта БНФ і Пазьняк развалілі дэмакратычны рух. Пяць гадоў таму гэты рух быу ўтвораны як Беларускі Народны Фронт; у парляманцкіх варунках ён ўвасобіўся ў выглядзе Апазыцыі БНФ. Цяпер відавочна, што Апазыцыя БНФ адзінае дэпутацкае палітычнае фармаваньне, якое ня проста захавалася, але і пасьлядоўна адстойвала свае прынцыпы. Быў, праўда, і гэтак званы Дэмакратычны клюб (першапачаткова „Дэмакратычная плынь”). У яго склад (калі меркаваць па сьпісе) у свой час нават Мечыслаў Іванавіч Грыб уваходзіў. Адным з кардынатараў „Дэмакратычнай плыні” быў і С. С. Шушкевіч („Энцыклапэдыя гісторыі Беларусі”, стар.441). Праўда, я ня памятаю, каб пасьля абраньня Першым намесьнікам Старшыні Вярхоўнага Савета ці, пазней, Старшынёй ВС, Станіслаў Станіслававіч наведаўся на пасяджэньне Дэмклюба.