Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Ажыцьцяўленьне новай палітыкі заработнай платы і даходаў для работнікаў дзяржаўнага сэктара эканомікі і бюджэтных установаў, у аснове якой прынцып роўнай аплаты працы пры аднолькавай кваліфікацыі, якасьці і інтэнсіўнасьці.
Антыманапольная палітыка і кантроль дзяржавы за ўмовамі, якія забясьпечваюць канкурэнцыю вытворцаў.
Жыльлёвая палітыка, арыентаваная пераважна на будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў з выкарыстаньнем дзяржаўных сродкаў дзеля стварэньня інжынернай інфраструктуры ў раёнах будаўніцтва і сродкаў грамадзян для будаўніцтва дамоў. Для забесьпячэньня фінансавых магчымасцяў такога будаўніцтва ўсім жадаючым ствараюцца іпатэчныя фінансавыя інстытуты.
Падрыхтоўка і ажыцьцяўленьне дзяржаўнай энэргетычнай праграмы, накіраванай на ўзнаўленьне і разьвіццё ўласных генэрыруючых магутнасьцяў. Прыняцьце тарыфнай палітыкі, якая будзе змушаць да энэргазьберажэньня, а таксама дзяржаўных стандартаў, якія вызначаюць абавязковыя ўмовы рэсурсазьберажэньня.
Правядзеньне дзейснай дэмаграфічнай палітыкі, падтрымка жанчын, дзяцей, маладых сем’яў.
Эфэктыўная міграцыйная палітыка ў інтарэсах нашай дзяржавы.
Беларусь мае сур’ёзныя сыравінныя рэсурсы і карысныя выкапні. Таму будзе падрыхтавана дзяржаўная праграма разьвіцьця чорнай, каляровай і рэдказямельнай металургіі, дадатковага разьведваньня тэрыторыі Беларусі на энэрганосьбіты. Да прапанаваных тэхналёгіяў павінны прад’яўляцца жорсткія экалягічныя патрабаваньні. Будзе заключаны шэраг дагавораў аб канцэсіях здабычы сыравіны і энэрганосьбітаў на тэрыторыі іншых дзяржаваў.
VI. ЗЯМЕАЬНАЯ РЭФОРМА
Зямля галоўны, стратэгічны рэсурс любой дзяржавы. Зямля прастора стваральнай дзейнасьці чалавека, асяроддзе, у якім ён жыве, сродак вытворчасьці ў сельскагаспадарчай дзейнасьці.
Рэспубліка Беларусь буйная дзяржава ў цэнтры Эўропы з умераным кліматам валодае вялікім патэнцыялам гэтага рэсурсу
Стаўленьне да зямлі, распараджэньне зямлёй павінна быць ашчаднае, навукова абгрунтаванае, эканамічна эфэктыўнае.
Асаблівы сэнс набывае зямельная палітыка цяпер, калі наша грамадзтва павінна перайсьці ў новую якасьць грамадзтва рыначнай эканомікі, калі рэзка зьніжаецца роля дзяржавы, калі некампетэнтнымі палітыкамі можа быць справакаваны абвальны, навукова і метадычна не падрыхтаваны працэс прыватызацыі зямлі. (Дарэчы, менавіта такую прыватызацыю пад прыкрыцьцём тэрміна „калектыўная ўласнасьць” Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ўдалося прадухіліць у 1992 г.). Неабходна разумная, навукова абгрунтаваная, жорсткая дзяржаўная палітыка. У структуры Урада павінен быць камітэт, а на пэрыяд рэформаў міністэрства па зямельных рэсурсах.
Мы за прыватную ўласнасьць на зямлю, за роўныя правы ўсіх грамадзянаў на прыватызацыю зямлі, але ж мы супраць таго, каб зямля зрабілася аб’ектам спэкуляцыі ці апірышчам манапольнай карумпаванай улады намэнклятуры (чыноўнікаў).
Неабходна новае зямельнае заканадаўства. Зямля павінна стаць таварам, але таварам своеасаблівым.
Галоўнай умовай для эканамічна эфэктыўнага землекарыстаньня і сацыяльна справядлівай прыватызацыі зямлі зьяўляецца наяўнасьць дакладнага дзяржаўнага зямельнага кадастру, інакш адбудзецца не прыватызацыя, а прыхватызацыя. Для вядзеньня дзяржаўнага зямельнага кадастру неабходна стварыць дзяржаўную службу, якая, не ўціскаючы правы мясцовай улады, забясьпечыць агульнадзяржаўныя інтарэсы.
Мясцовая ўлада павінна мець уласныя фінансавыя магчымасьці на здзяйсьненьне сацыяльных праграмаў.
Гэтыя сродкі дасьць падатак на зямлю галоўная крыніца фармаваньня бюджэту на сяле. Калгасы, саўгасы і іншыя землекарыстальнікі павінны не падмяняць мясцовую ўладу, а займацца гаспадарчай дзейнасьцю, плацячы пры гэтым, як усе землекарыстальнікі, эканамічна абгрунтаваны, роўны для ўсіх падатак на зямлю.
Катэгарычна недапушчальная практыка набыцьця права ўласнасьці на зямлю праз аб’екты нерухомасьці. Сёньня, прыватызуючы трухлявы дом, можна аўтаматычна прыватызаваць участак зямлі нават у межах горада. Гэтая практыка будзе спынена.
Прапануючы аб’яднаньне грашовых сістэмаў з Расеяй, некаторыя палітыкі не ўсьведамляюць наступствы такого кроку. Аб’яднаньне грошай з дзяржавай, дзе ўжо створаны рыначныя структуры, іпатэчныя банкі, дзе ёсць вопыт прыватазацыі, у тым ліку зямлі, вядзе да сітуацыі, калі беларускі селянін альбо прадпрымальнік (якім нашы заканадаўцы не дазволілі стаць уласнікамі зямлі) можа застацца без зямлі на сваёй Бацькаўшчыне.
Прыватызацыя зямлі не самамэта, а сродак павышэньня эфэктыўнасці гаспадараньня, гэта гарантыя стварэньня сеткі дробных прадпрыемстваў перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, a значыць яе захаваньня і падвышэньня экспартнага патэнцыялу дзяржавы, гэта галоуная гарантыя любых капіталаўкладаньняў (інвэстацыяў), а значыць найпершая ўмова ажыўленьня інвестыцыйнай дзейнасьці і ўсёй эканомікі.
Рынак зямлі, які функцыянуе праз сістэму іпатэчных банкаў і права на заклад зямлі, безэмісійная крэдытная палітыка рэальны шлях выхаду з крызісу, шлях, які прайшлі ўсе разьвітыя дзяржавы. Беларусь вельмі багатая на зямельныя рэсурсы. Трэба толькі мудра імі распарадзіцца.
259
VII. АГРАРНАЯ ПАЛІТЫКА
Галоўная мэта аграрнай палітыкі дабрабыт селяніна і эфектыўнасць ягонай працы.
Трэба вярнуць зямлю гаспадару, а грамадству селяніна. У выніку вытворца атрымае свабоду прадпрымальніцкай дзейнасьці, свабоду выбару што і дзе вырабляць без усялякага ўмяшальніцтва з боку дзяржавы. Усе формы арганізацыі вытворчасьці дзяржаўная, калектыўная і індывідуальная будуць мець роўныя магчымасьці. Калгасы, дзяржгасы і фэрмеры атрымаюць права самы вызначаць цэны на ўласную прадукцыю. Іх будзе рэгуляваць толькі рынак.
Кожны вытворца зробіцца гаспадаром уласнай прадукцыі і зможа прадаваць яе без усялякіх абмежаваньняў з боку дзяржавы туды, дзе будзе найбольшая выгада. Будзе адменена заганная практыка прымусовага спагнаньня прадукцыі пад выглядам кантрактаў па нізкіх коштах.
Набыцьцё зямлі на льготных умовах у прыватную ўласнасьць з правам перадачы ў спадчыну і прадажу (акрамя як на мэты сельскагаспадарчай вытворчасьці) эканамічны абсурд. Ільготы магчымыя толькі для выдзялення зямельных участкаў сацыяльна малазабяспечаным пластам насельніцтва ў часовае (бестэрміновае) карыстаньне ў акрэсленых законам межах. Што датычыць земляў сельскагаспадарчага прызначэньня, то мы прыхільнікі бясплатнай прыватызацыі зямлі для тых грамадзянаў і іх аб’яднаньняў, якія жадаюць на зямлі працаваць, але толькі ў межах агульнарэспубліканскай нормы, пры ўмове, што бязвыплатна будзе прыватызавана не больш чым 30% усяго фонду земляў гэтай катэгорыі. Наступнае павелічэньне сельскагаспадарчых надзелаў за кошт арэнды ў дзяржавы (з правам далейшага выкупу) на роўных умовах для усіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад формаў уласнасьці.
Наша краіна ўжо спазьняецца ў барацьбе за рынкі збыту сельскагаепадарчай прадукцыі. Калі ў бліжэйшыя гады мы ня створым эфэктыўную канкурэнтаздольную сельскагаспадарчую вытворчасьць, мы можам страціць нават свой унутраны рынак зза высокага сабекошту прадукцыі нашых вытворцаў.
Цяперашнія гаспадаркі атрымаюць магчымасць трансфармавацца ў рыначныя структуры, добраахвотныя аб’яднаньні ўласьнікаў у формах таварыстваў, акцыянерных таварыстваў, саюзаў, асацыяцыяў і інш. Атрымаюць роўныя ўмовы для разьвіцьця розныя формы арганізацыі вытворчасьці як калектыўныя, так і індывідуальныя.
Будуць дзейнічаць дзяржаўныя праграмы фінансаваньня тэхналягічнай рэканструкцыі, раўнамернага разьвіцьця ўсіх сфэраў аграпрамысловай вытворчасьці. У найкарацейшыя тэрміны будзе арганізавана сетка сельскіх іпатэчных банкаў, якія будуць крэды
таваць сельскагаспадарчую вытворчасьць, будаўніцтва жыльля і аб’ектаў сацыяльнага прызначэньня пад заклад маёмасьці.
Асаблівая ўвага будзе нададзена перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. У першую чаргу, будуць прыватызаваныя і акцыянаваныя ўсе дзяржаўныя мясакамбінаты, малакоперапрацоўчыя, цукровыя заводы, садоваагароднінныя і падобныя прадпрыемствы. Сваю долю акцыяў у іх атрымаюць усе гаспадаркі. Будуць выдзеленыя льготныя крэдыты для набыцьця абсталяваньня і будаўніцтва невялікіх перапрацоўчых прадпрыемстваў.
У мэтах больш эфэктыўнага выкарыстаньня і надзейнага тэхнічнага забеспячэньня ўсіх вытворцаў будзе прыватызавана ўся сельскагаспадарчая тэхніка. На базе цяперашніх цэхаў механізацыі гаспадарак будуць створаны сэрвісныя арганізацыі (станцыі), якія за аплату будуць абслугоўваць дзяржаўныя, калектыўныя, фермерскія гаспадаркі і прысядзібныя ўчасткі.
VIII. ЗЬНЕШНЕЭКАНАМІЧНАЯ ПААІТЫКА
Знешнеэканамічная палітыка накіроўваецца на стварэнне партнёрскіх дачыненняў першнаперш з суседнімі краінамі. Беларусь імкнецца да заключэньня зь імі пагадненьняў аб свабодным гандлі, аб мытных і валютных саюзах, аб стварэньні ўмоў дзеля ўзаемнай свабоды эканамічнай дзейнасьці гаспадарчым суб’ектам, аб рэжыме найбольшага спрыяньня ў гандлі, аб забеспячэнні гарантый права ўласнасці і абароны ўласнасці грамадзян і суб’ектаў гаспадараньня на сваіх тэрыторыях, да стварэньня ў пэрспектыве агульнага рынку.
Ліквідуецца манапалізм у кірунках знешняга гандлю, пашыраецца кола пастаўшчыкоў і пакупнікоў, што асабліва датычыцца энэрганосьбітаў.
Прымаецца новая мытная палітыка, якая стымулюе экспарт тавараў, і новая ліцэнзійная палітыка, якая рэгламэнтуе імпарт.
Ствараецца адзіная свабодная эканамічная і афшорная зона на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, што зробіць яе прывабнай для эканамічнай дзейнасьці, павялічыць колькасьць рабочых месцаў і даходную частку дзяржаўнага бюджэту.
На ўсёй тэрыторьгі Беларусі ствараецца свабодная банкаўская зона на аснове банкаўскага заканадаўства Швайцарскай канфэдэрацыі, што зробіць нашу краіну прывабнай ддя замежннх банкаў і інвестыцыйных кампаніяў.
Ствараецца сістэма міжнародных біржаў: фондавай, энэрганосьбітаў, металаў, збожжавай і інш.
(Эканамічная Камісія Ценевага Ураду БНФ)
Надрукавана: „ Народная Газэта”, 1994, 10 чэрвеня
260
Лепш Пазьняк, чым ніколі, або Чаму я буду гапасаваць за лідара партыі БНФ.
Дзякаваць Богу, на Беларусі ёсьць людзі, якія будуюць Храм. Вяртаньне сьвятыняў свайму народу, шлях Адраджэньня, выпростваньне пахіленай долу постаці беларуса, ачьшчэньне духоўных каштоўнасьцяў, скінутых на памыйкі ды сьметнікі — тое ды шмат шго яшчэ, на маё разуменьке, і ёсьць «будаваць Храм».