Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Тым ня менш, мы паспрабавалі яшчэ выратаваць становішча (ведаючы, хто йдзе за Лукашэнкам). Сяргей Навумчык праводзіў перамовы зь Кебічам аб зьняцьці ягонай кандыдатуры і выхаду такім чынам (па Закону) на новыя выбары з новымі ўдзельнікамі. Кебіч завагаўся, але потым адмовіўся. Ягоная „падвойная” каманда (Замяталін, Антановіч і інш.) пераканала яго, што ён пераможа ў 2м туры. Страх перад БНФ пазбавіў Кебіча апошняга розуму (хаця, зрэшты, палітычнай розьніцы паміж ім і Лукашэнкам практычна ня існуе).
Так спынілася старая драма і пачалася старановая, калі ў беларускае змаганьне з антынароднай намэнклятурай, з савецкім урадам і Кебічам маскоўская зязюля падкінула сваё яйко.
* * *
Змаганьне Народнага Фронту за вольную незалежную Беларусь і за вольны народ гэта было гераічнае змаганьне нацыянальнага авангарду, які ня меў улады. Тое, што ўдалося яму зрабіць малымі сіламі ў тых неверагодна цяжкіх умовах, змагаючыся за кожную пядзю беларускіх інтарэсаў, сёньня выклікае ў мяне сьцішанае ўзрушэньне. Аж ня верыцца, што здабылі незалежнасьць і што ў цалкам варожых умовах намэнклятурнай рэакцыі і расьперазанай антыбеларускай улады, удалося ўсё ж стварыць, закласьці асновы незалежнай Беларускай дзяржавы.
Гэтая кніжка крыху прыпадымае заслону таго цяжкага, адчайнага, змагарнага часу за нашае дзяржаўнае існаваньне, за панішчаную нашу Зямлю, за будучыню нашай нацыі.
Зянон ПАЗЬНЯК
Ліпень 2007 г. НьюЁрк
6
УВОДЗІНЫ У ТЭМУ
ЛЛЯРКУЙЦЕ САМЫ
АБ ЯКОЙ ПЕРАБУДОВЕ РАЗМОВА?
Латвійская газэта «Атмода» ў нумары за 30 кастрычніка (1989 г.) апублікавала выступленьне старшыні сойму БНФ Зянона Пазьняка на другім зьездзе Народнага фронта Латвіі. Прапануючы яго тэкст увазе
чытачоў, мы зыходзім з таго, што гэта ніяк не радавое выступленьне нефармальнага лідэра, а прамова ў сваёй аснове ў многім праграмная. Яна выражае і палітычнае крэда самога прамоўцы, і, напэўна, таго руху, які ён узначальвае. А калі так,
то ўзьнікае нямала прынцыповых пытаньняў.
Як вядома, на сьцягу БНФ таксама напісана слова «перабудова», сам фронт зараджаўся, сказана ў яго праграме, «для арганізацыі шырокай народнай падтрымкі пачатых лепшымі сіламі КПСС радыкальных пераменаў ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця... ». Сёння ж у выказваньнях Пазьняка акцэнты і вывады іншыя. Ня «лепшыя сілы КПСС» задумалі і ўжо выпакутавалі перабудову, а «лібэральнае асяроддзе вышэйшага партыйнага кіраўніцтва». Ды і сама палітыка перабудовы аб’яўляецца «двудушнай дактрынай».
Спадзяёмся, чытач разьбярэцца, за якую перабудову выступае Пазьняк. За тую, галоўныя напрамкі якой сфармуляваны XIX партканфэрэнцыяй, якую ў складанай, часам супярэчлівай рабоце спрабуе праводзіць у жыццё Вярхоўны Савет
СССР, якой аддаюць сёньня сваю энэргію ня толькі лепшыя сілы КПСС, але і кожны разважны чалавек, або за нейкую сваю, вынайдзеную ў ходзе «арганізацыі шырокай народнай падтрымкі»? А калі «або», то як уяўляе старшыня БНФ будучыню «нашага агульнага дома», нянавісьці да якога ён і не спрабуе скрыць? Што прапануе ўзамен «агульнай турмы народаў», у любым кутку якой чалавек да нядаўняга часу адчуваў сябе ў бясьпецы, пакуль нацыянальныя імкненьні не без падштурхоўваньня з боку пэўных сіл ня сталі месцамі перарастаць у нацыяналістычныя! I ці разумець тое, што ён прапануе, як працэс зьняцьця палітычнай маскі, якая яшчэ год назад скрывала яго сапраўдныя мэты і імкненьні?
Няхай чытач мяркуе сам...
(БЕЛТА).
Паважаныя сябры, глыбокапаважаныя спадарыні і спадарыі*
Я рады вітаць высокапаважаны Зьезд ад імя Беларускага Народнага Фронту. У нас шмат агульных праблемаў, таму я дазволю сабе выказаць некалькі меркаваньняў. Галоўныя пытаньні, якія аб’ектыўна стаяць перед рэспублікамі, гэта пытаньні нацыянальнага адраджэньня і нацыянальнай незалежнасьці. Яшчэ паўтара гады таму сітуацыя была іншай. Нацыянальнае адраджэньне ўспрымалася як састаўная частка дэмакратызацьі
* Гэты мой выступ у кастрычніку 1989 года на Другім зьезьдзе Народнага Фронту Латвіі па загаду ЦК Кампартыі БССР надрукавалі літаральна ўсе рэспубліканскія і абласныя газэты ў БССР. У тагачасным бээсэсэраўскім балоце тады так ня думалі, не выступалі і не пісалі і камуністы, відаць, рашылі, што „кліент попался”. Яны наважыліся „ськінуць маску” з БНФ і раздрукавалі мой выступ, чакаючы „справедлівого гнева” народа. Мяне запрасілі на адкрыты эфір тэлебачаньня разам зь нейкімі камуністычнымі „дэмакратамі” ў надзеі абвінаваціць у непавазе да ідэалаў камунізму, у выступленьні супраць кампартыі і „распляскаць”.
Гэта быў падарунак лёсу ў каралеўстве ідыётаў. Памятаю, што я, гледзячы ў камэру, гэтак спакойна пасяброўску тлумачыў тэлегледачам, што КПСС ёсьць злачынная арганізацыя, што яна будзе ліквідаваная і што праз два гады Савецкі Саюз разваліцца і перастане існсваць (цікава, што якраз праз два гады ён і разваліўся). Вядучы, правераны журналіст, ад жаху страціў дар мовы і стаў заікацца, а тэлефоны ў студыі аж разагрэліся ад нянавісьці партыйных пэнсіянераў, ветэранаў СМЕРШу і НКВД. Тэлефаністкі без перастанку кідалі мне на стол „званкі” гэтых „трудяшчіхся”, дзе словы „сьмерць” і „фашыст” чаргаваліся ў роўных прапорцыях.
Рэшту эфіра я прысьвяціў зачытваньню „інтэлігентных пытаньняў” і тэкстаў „товарішчей”, камэнтуючы іхныя палёты думкі і лексікі. Пасьля эфіру, як чалавек выхаваны, я асабіста (праўда пад капірку) напісаў і паслаў яшчэ лісты ўдзячнасьці кожнаму рэдактару, што выканаў распараджэньне ЦЭКА і надрукаваў тэкст майго „антысавецкага” выступу. На двары шчэ стаяў камунізм, але мы, ў Фронце, ужо адчувалі, што прыходзіць яму канец, што „здрыганулася” ўжо чырвоная бэстыя. (3. П.)
грамадзтва, суверэнітэт здаваўся зусім дасягальным шляхам структурнай перабудовы СССР, заключэньнем новага саюзнага дагавору на аснове канфэдэратыўнай сўвязі паміж свабоднымі рэспублікамі.
Але прайшоў час, і стала зразумела, што карэннага зьмяненьня функцыяў партыйнай звышдзяржавы не прадбачыцца. За перабудовачнымі дэбатамі прымаюцца антыдэмакратычныя законы, накіраваныя на ўмацаваньне цэнтралізаванай улады, a лёс рэспублік нікога не цікавіць, акрамя іх саміх. Узьнікшае становішча вынік палітычнай непасьлядоўнасьці, двудушнасьці і эклектычнасьці дактрыны перабудовы, задуманай у лібэральным асяроддзі вышэйшага партыйнага кіраўніцтва як экстранная мера па выратаваньню карабля савецкай партыйнай імпэрьі, які патанае. Асноўны тэзіс, што аб’ядноўвае цяпер партыйных лібэралаў партыйных радыкалаў і кансэрватараў і нават значную частку рускай дэмакратыі, якая выступае за перабудову, гэта тэзіс умацаваньня, як яны кажуць, «нашага агульнага дома», г.зн. адзінай партыйнай дзяржавы СССР, нашай агульнай турмы народаў, якая становіцца для нас нашай агульнай труной.
Відаць, зыходзячы з тэзіса аб «агульным доме», ЦК КПСС прапанаваў зацьвердзіць рускую мову дзяржаўнай мовай у СССР. Гэта рэакцыйнае палажэньне не асьмеліўся ўголас сказаць нават Сталін, але сказаў і прапанаваў Гарбачоў. Сапраўды, як сказаў хтосьці з народных дэпутатаў, цяжка быць адначасова лідэрам перабудовы і лідэрам намэнклятуры. Прагрэсіўны, аднак, не канфармісцкі вялікадзяржаўны тэзіс захавання агульнага дома і цэнтралізаванай дэяржавы шляхам накладаньня дэмакратычных лат, прагрэсіўны працэс набыцьця свабоды чалавекам і, вынікаючае адсюль, самавызначэньне народаў. Прагрэсіўны працэс распаду імпэрыі і ўтварэньня свабодных дзяржаваў, а не рэанімацыя і рамонт звышдзяржавы.
7
На чацьвёртым годзе перабудовы стала зразумела, што Масква не зацікаўлена ў рэальным выратаваньні народаў, якія знаходзяцца ў крытычным стане. У такой сітуацыі, каб не загінуць разам з патанаючым караблём, адзінай надзеяй на выратаваньне становіцца выхад са складу СССР. Пытаньне ставіць само жыцьцё. Аднак становішча трагічнае. Прынцып пазаэканамічнай арганізацыі сістэмы савецкай эканомікі трымае ўсіх у такой эканамічнай залежнасьці, калі імгненны разрыў яе немінуча прыводзіць да катаклізму, на які дзеля жыцця можа асьмеліцца толькі вельмі мужны і вельмі салідарны народ. Пры гэтым трэба цьвяроза ўсьвядоміць, што Захад наўрад ці дапаможа. Неабходны адпаведным чынам юрыдычна і эканамічна рэглямантаваны пераходны пэрыяд падрыхтоўкі незалежнасьці.
На шляху да свабоды неабходна дэмакратычная салідарнасьць паміж рэспублікамі, неабходна адчуць, што без дэмакратычнай Беларусі праблематычным зьяўляецца існаваньне свабоднай Латвіі. Без дэмакратызацьі Украіны нестабільны палітычны прагрэс на захадзе СССР. Свабоду цяжка набыць уадзіночку і нават утрох, але яна рэальна магчымая ў працэсе разьвіцця дэмакратызацыі, стварэньня агульнага міжрэспубліканскага рынку і дэмакратычнай салідарнасьці ўсіх заходніх рэспублік Савецкага Саюза.
Дзякуй.
Зянон ПАЗНЯК, Беларускі Народны Фронт.
1989 г., лістапад, г. Рыга
1. „ Пойдзем разам з БНФ „ Адраджэньне”.
8
1990
НАСУПЕРАК РУХУ „ ВАНДЭЯ”
Набліжаюцца выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР і ў мясцовыя Саветы народных дэпутатаў. Гэтыя выбары будуць мець вырашальнае значэньне ў жыцьці нашай Рэспублікі. Паўстае пытаньне: ці зможа народ забясьпечыць сваё поўнае ці хаця б пераважнае прадстаўніцтва ў Саветах? На першы погляд, становішча склалася неспрыяльнае. Кіраўнічая партакратыя ў БССР правяла шэраг антыдэмакратычных законаў. Як і раней, у афіцыёзным друку ідзе татальная дэзінфармацыя насельніцтва аб Беларускім Народным Фронце, аб палітычных працэсах у Беларусі. Асабліва дэзінфармаваныя жыхары сельскай мясцовасьці.
Асаблівасьцю беларускага партапарату ці, як яго ахрысьцілі, „вандэі”, зьяўляецца адсутнасьць у ім колькінебудзь
рэлігіі, традыцыйнай народнай маралі, за дэгуманізацыю грамадзкіх узаемадачыненьняў.
У прыбалтыйскіх рэспубліках і нават у традыцыйна кансэрватыўнай Украіне, у кіраўнічым партыйным апараце выяўляюцца пэўныя сілы, якія спрыяюць адраджэньню нацыі, адмаўляюць мэтады і погляды намэнклятурных артадоксаў, рэальна садзейнічаюць галоснасьці і дэмакратыі. У выніку закладваюцца асновы для эвалюцыі стваральных кансалідуючых працэсаў. Бо знойдзены сфэры ўзаемадачыненьняў паміж нават супрацьлеглымі палітычнымі сіламі (у дадзеным выпадку паміж кампартыяй і грамадзкімі рухамі).
Нічога падобнага не назіраецца ў Беларусі. Сімптаматычна, што, калі 19га кастрычніка 1988 года было аб’яўлена аб утварэньні Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту камуністычная намэнклятура распачала шалёнае цкаваньне ўсіх дэмакратычных сілаў, асабліва інтэлігенцыі. „Нам ня трэба ніякі народны