Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Ва ўмовах шалёнай эскаляцыі антыбеларускай рэакцыі, якая на захадзе і на ўсходзе разьвівалася ва ўнісон, толькі на розных узроўнях, БНА галоўную ўвагу ськіравала на выдавецкую дзейнасьць, спрабуе стварыць новыя выданьні і арганізацыі. Ян Пазьняк стаў рэдагаваць „Хрысьціянскую думку”, якую з 1928 года выдаваў Адам Станкевіч. Газэта стала выходзіць у два разы часьцей і набыла агульнаграмадзкі кірунак. Часьцей стаў выходзіць сельскагаспадарчы часопіс „Самапомач”, зьявіўся новы бюлетэнь „Беларускія Ведамасьці”, пановаму накіроўваецца дзейнасьць Беларускага Студэнцкага Саюзу і [ іншых таварыстваў і выданьняў. У гэты час амаль усе беларускія выданьні, навуковыя і літаратурныя творы, часопісы, календары, што выходзілі ў розных выдавецтвах, у сапраўднасьці выдаваліся пры дапамозе БНА.
У 1938 годзе Усходняя Беларусь ужо захлынулася па горла у крыві. У Заходняй Беларусі ў гэты ж час палякі пачалі разгром Беларускага Народнага Аб’яднаньня. Беларускія выданьні зачыняліся адно за другім: ішлі вобыскі ў дзеячоў руху, распачыналіся судовыя справы, арганізоўваліся правакацыі, канфіскацыі газэтаў і кніг. Неўзабаве выселілі зь Вільні Адама Станкевіча і Адольфа Клімовіча. Потым пачаліся арышты ак
шнмн белорусскнй народ”, як пішуць цяпер нашчадкі тых, хто тады хапаў, павезьлі кудысь навек. I ніякага сьледу. У 195657 гадах мая бабуля, Марыя Адамаўна, спрабавала высьветліць лёс мужа. Пісала, дамагалася, толькі дарма. Злачынства сьцеражэ свае таямніцы. У 1965 годзе я спрабаваў даведацца пра сьмерць дзеда. Аб’езьдзіў шмат каго. Толькі і даведаўся, што павезьлі „іх” у бок НоваВільні і Менску.
У 40х трагедыя прадоўжылася. Тут ужо нішчылі немцы. Вывезьлі ў Нямеччыну майго роднага дзядзьку, сына Яна Пазьняка, таксама Янку. Там ён і загінуў. У сьнежні 1944 года на фронце загінуў мой бацька, другі сын Яна Пазьняка, Стась; 9 лютага 1945 года ва Усходняй Прусіі згарэў у танку мой родны дзядзька па маці, усеагульны любімец Яська... 3 1941 года ён быў на фронце, у танку, у баях. I гэтаму не пашанцавала...
Госпадзі, упакой душы рабоў Тваіх... мільёнаў, што паклаў наш народ на агульны фашыстоўскабальшавіцкі крывавы алтар.
Ян Пазьняк працаваў арганістам у беларускім Сьвятаянскім касьцёле ў Вільні, там, дзе ксяндзом быў найсьвяцейшы, найразумнейшы чалавек усёй нашай заходнебеларускай гісторыі Адам Станкевіч. Яны сябравалі з 1911 года, з раньняга юнацтва. Ян Пазьняк быў чалавек нешматслоўны, добразычлівы і пазбаўлены славалюбства. „Беларускую крыніцу” і ўсю працу ў БХДБНА ён цягнуў, як вол, быў добрым арганізатарам, тактыкам і прадбачлівым палітыкам. Арганізуючы працу, сам ён нібы заставаўся збоку, у цяні, не „кіпеў” і не „шумеў”, a справа ішла. Быў глыбока веруючым каталіком. Меў вытрымку і цярпеньне, бо ахвярна любіў сваю Бацькаўшчыну і зьняважаны, паняволены беларускі народ.
Вобраз дзеда Яна (Яся, як называла яго бабуля) я ўяўляў з дзяцінства. Ен мне здаваўся сьвятым. За ўсё жыцьцё я ня чуў, каб хто кінуў камень у гэты вобраз. Забойцы маўчалі, каб ня выявіць сваё злачынства. I вось жа прыйшоў час, і запеніліся наступнікі забойцаў. Яны думаюць, што не адказныя за тваю сьмерць, дзед Ясь. Ды й пеняцца ж на мяне, хоць і ўспамінаюць тваё імя. Як яны падобныя на тых, як падобныя...
Да дробязяў падобныя.
30. 12. 1989 г„ Менск
Зянон ПАЗЬНЯК
Надрукавана: („ Навіны БНФ ’’, 1990, 20 студзеня)
14
ГЛЁРЫЯ ПАТРЫЯ
Надта балесна чалавеку жыць успамінамі. Асабліва згадваючы пра добрае ды страчанае. Некалі любіў чытаць вершы хоку. Цяпер гартаю пажаўцелыя старонкі і знаходжу:
Ізноў шчьгміць маё сэрца па Віяьні, Па бедным маім юнацтве.
Сінія горы на гарызонце.
Але каму „баляць” тыя горы? Як кажуць, каму горы, каму стэп. У юнацтве перахварэў настальгіяй. А бьшо так. Паехаў у Маскву. Ад тых мройных, сініх, соснамі парослых віленскіх узгоркаў... Нагледзеўся я на тое маскоўскае азлабленьне, наслухаўся хамства, убачыў, што там людзі адзін аднаму не ўсьміхаюцца і ў вочы не глядзяць і такі мяне апанаваў жахлівы смутак па Бацькаўшчыне, так занудзіўся, што перастаў я есьці і спаць. Усё цела знутры пачало балець, нібы пабітае. А ў BaBax толькі ўзгоркі з касьцёламі ды жыта красуе пад імі хвалямі неабсяжнымі. Думаў, памру ад болю. Купіў я білет вечарам і паляцеў у Вільню.
Вось сонца заходзіць ліпнёвае, попельна тлеюць аблокі, мільгаюць унізе агні. Спускаецца самалёт, ашалела равуць рухавікі. Потым цішыня. Выйшаў і адразу адлягло, зьлягчэла, цяпло па ўсім целе разьлілося. Ціха вакол, вечарэе, і першыя конікі сакочуць у летняй траве, а ўдалечыні Вільня і вежы над сьпічастымі дахамі. I тут мне як хлынулі сьлёзы з вачэй. Памятаю гэткія гарачыягарачыя. Плачу і зьдзіўляюся, адкуль у чалавека гэтулькі сьлёз. Потым пайшоў пехам у горад па траве, па ходніках і бруку, ня чуючы вагі, гэтак стала лёгка. Найшчасьлівейшы дзень у жыцьці.
Прыйшоў на былую Людвісарскую, 9 у цэнтры старой Вільні і сеў пад вярбой насупраць мураванага двухпаверхавага дома, дзе некалі да вайны жыў мой дзед, бабуля, мой бацька. Побач меншы дамок, у ім знаходзілася друкарня „Беларускай крыніцы”. Надышла ноч. Можна было пайсьці заначаваць да дзядзькі ці да сяброў, знаёмых. Але навошта, калі так цёпла на вуліцы, на душы і на сэрцы.
Сьвецяцца вокны ў старым доме. Нехта ж пасяліўся. Заходзіць ня буду, бо я там не жыву, бацька загінуў на Фронце, дзеда ў 1939м закатавалі сталіністыбальшавікі, бабуля памерла. Ды што дом увесь горад ужо ня той. Перамяніліся людзі і вуліцы, надпісы і гаворка. Да вайны, здаецца, летувісаў у Вільні было ня больш паўтара працэнты жыхароў. Цяпер, праз 50 гадоў, іх у горадзе ўжо ці ні палова. Беларускапольскую Вільню я яшчэ добра памятаю ў 50х гадах. Зрэшты, калі б з 1939 года яна засталася б беларускай ды была б адноўленая (што меркавалі) як сталіца Беларусі, ды разьмясьціўся б там ЦК КПБ з усімі сваімі аддзеламі ды функцыянерамі, дык ці засталося б тады што ад нашай прыўкраснай Вільні? Паразбуралі б касьцёлы, пазносілі б старыя вуліцы, паўзрывалі б помнікі культуры, усё згадзілі б, збэсьцілі, нават замкавую гару Гедыміна скапалі б чыноўнікі ад гарсавету і архітэктуры і ўтварылі б на яе месцы возера ці станцыю мэтро, як у Менску. Разбудавалі б Вільню на 2 мільёны жыхароў, наставілі б гігантаў вялікай хіміі, пасьсякалі б лясы, навезьлі б прышлай „рабочай сілы” і ганарыліся б брыдотай і дуратой.
I ўсё ж душа шчыміць. Шчыміць перад бацькаўскім домам. Нядаўна я даведаўся, што пасяліўся адзін час у ім годны чала
век і добры летувіс Віргіліюс Чапайціс. Можа, тады, у 60х, і сьвяціліся яго вокны ў нашым доме, калі ноччу сядзеў я насупраць пад вярбой, радасны і шчасьлівы. Цяпер Віргіліюс сакратар Праўленьня Сойму „Саюдзіса”. Ён пераехаў у іншае месца. Дом пустуе.
Прыходжу сюды часта, калі бываю ў Вільні, дзе гучыць мне яе мэлёдыя „Глёрыя Патрыя”.
Стары дом на Людвісарскай.
Адцьвітае ля брамы вярба.
Я быццам там перад вайной.
Чую гукі фартэтяна
I стрэмгў грудзі —
маім радакам.
Чую ймшуу касьцём
Сьвятога Яна
I крокі.
Вьгходзіць сьвятар Адам.
Нібм Богам абраны, —
Гёрыя Патрыя Рутэнія Амба,
Гмрыя Патрыя Рутэнія Амба!
Урачыста гудзяць арганы.
Кроў на бруку, у цэлях, на пяску, на каменьнях —
Мая кроў.
Наша кроў
3 апусьцелага дома
на Людвгсарскай,
Дзе гучэла фартэпіяна:
Глёрыя Патрыя Рутэнія Амба!..
Падаюць кроплі на шлях —
Гарачыя кропм з дрэў, Што праводзілі нас у катоўні,ў Сібір.
Нрывітаная будзь, Марыя, поўная Ласкі.
Прывітаная будзь
Had маёй стараной!..
Перад домам старым
Зацьвітае вярба.
Гмрыя Патрыя
Рутэнія Амба!
Перад домам старым Томкі постаць мая. Гмрыя Натрыя
Рутэнія Амба!
Перад домам старым
Прагрымела вайна,
Перад домам старым
Прагрымела вайна...
Гмрыя
Патрыя...
Вільня мяняецца. Адыходзяць людзі, паміраюць вядомыя беларусы. Заканчвае стагоддзе свайго жыцьця Зоська Верас, спадарыня Людвіка СавіцкаяВойцік; памёр Янка Шутовіч. Сірацее наш віленскі быт. Памятаю, гадоў пяць таму, ранак на Антокалі. Тады запісаў:
15
9. Вярба асеньняя.
'(ВЛКНЧЕВЦ ВНОНВ£ ВІОф)
Холаднаўсход ружавее.
Мароз.
Лбсыпаецца шэрань з галін.
Патухаюць мтарні.
Уздымаецца сонца —
ма/іінавы шар, Асьвятляе сьнягг на дамах.
Аунае туман над Вяммй.
Вось каменныя мвы
сьцерагуцьуваход.
Прыпыняюся.
Міма гду,
Азіраюсяўсьлед
на вакно мастака —
Сергіевіча
ўжо няма.
Нічога нельга параўнаць зь Вільняй. Калі хочаш пазнаць беларускую народную душу, тады едзь у гэтую крывіцкую Мэкку, як сказаў наш слаўны паэт Уладзімер Жылка. Пахадзі па яе вулках і касьцёлах, ля рэчак і па ўзгорках, тады і даведаешся. I параўнаеш з сабой, бо адчуеш нешта роднае і будзеш успамінаць, ці ня бачыў ты гэта ў сьне.
Кожны народ асабліва асвойвае прастору, мае сваю пластыку Ў РУХУ мэлёдыю ў мове, рытм у гаворцы. А ўсё гэта разам музыка, што выяўляецца ў архітэктуры. Паслухайма, як гучыць Ганна. Сьвятая музыка, Боская і чалавечая, увабрала ў сабе вятры і сьпевы Віленшчыны. Паслухайма, як сыіявае Вільня ў вежах і мурах, калі грымотна праносіцца навальніца над вулі
цамі і ўсьпененай Вяльлёй. Даўнодаўно мне запомніўся такі дзень. Тады запісаў:
Бачу мокры брук праз вакно, Адпрасаваны падковамі коней
I ступенямі продкаў.
Бачу чырвоныя камяні.
Стагоддзі хяістаў па іх
дождж
I бег струмень
Ад Вострай Брамы аж да
Катэдры.
Стагоддзямі цёк струмень людзкі...
Прайду і я гэты шлях,
як рытуал, Памятаючьг праўсё.
Віленскую Кальварыю бальшавікі зачынілі пасьля вайны. Абязьлюдзелі сьцежкідарожкі, зьніклі паломнікі. Ідзеш у цішыні і слухаеш свае крокі. Чаўпецца нешта ў такт хады.
Шлях апусьцемг,
Векавы,
Аа звонуўбгты Хадакамі.
I абмманы торс
Сьвяты
3 паабсяканымі
16
Рукамг.
Бягуць гады, Азесяцігоддзі...
Хопіць, зрэшты, хопіць. Пэўна, ад Вільні кружыцца мне галава. Ды баюся, што толькі мне. Сады і паркі, сасновыя схілы, булькоча ўнізе Віленка. Памятаю ж яе чыстай у ваколіцах Вільні.
Ноч засьпелаў дарозе мяне
пехатой.
Тарахценьне калёс. Галмы
ў цемнаце.
Папрасгць, каб падвезьлі, ці што ?
Валуны, крушні ўздоўж дарог. Раскажа дзядзька дасканала на беларускай добрай віленскай гаворцы, дзе па каменьнях Бог ступаў, дзе Езус Хрыстус сьлед пакінуў.
кляштар, там схапілі Каліноўскага, тут выступаў беларускі дзіцячы тэатр Станіславы Корф, там храм, дзе сьвятараваў Адам Станкевіч, тут мясьцілася беларускае выдавецтва, там бібліятэка...