Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Зянон ПАЗЬНЯК
РАЗ
Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990111.1996)
(Менск, 1995 г.)
Зянон Пазьняк
РАЗВАГІ
Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990111.1996)
ВаршаваНью ЁркВільня „Беларускія Ведамасьці”, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве 2007 г.
УДК 323(М76)
П12
Падзяка.
Аўтар выказвае асаблівую падзяку Фаіне Ціханаўне Рымшы, а таксама Анатолю Грошаву, Юры Ляоненку, Віталю Пузачу, Вользе Прысмыцкай, Алене Варанцовай за тэхнічную дапамогу ў працы над гэтай кнігай.
Падтрымка.
Кніга аддрукаваная пры грашовай падтрымцы „Беларускай Фундацыі імя Рамуальда Траўгута" ў Варшаве, „Беларускай Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага” ў Нью Ёрку, фундацыі „ОрсаРамана Культурная і Адукацыйная Фундацыя для Беларусаў” (НьюЁрк), „Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва” (НьюЁрк), а таксама на сродкі аўтара.
ISBN 9955933763
© Зянон Пазьняк
ПРАДМОВА
Гэтая кніга, як бы працяг, выдадзенай у 1992 г. у Менску выдавецтвам „ Паліфакт” фрагмэнтарнага зборніка артыкулаў і матэр’ялаў „ Зянон ПАЗЬНЯК: Сапраўднае аблічча”. Там адлюстраваны самы пачатак (19881990 гг.) барацьбы новага Беларускага Адраджэньня за волю, дэмакратыю, незалежнасьць і беларускую будучыню БацькаўшчыныБеларусі.
„Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990111.1996)" зборнік больш сістэматызаваны дзеля галоўнай задачы: адлюстраваць сутнасьць палітычнага становішча і канцэпцыю дзеяньняў Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, канцэпцыю, якая прывяла да перамогі здабыцьця незалежнасьці Беларусі.
Зьмест кнігі гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэр’ялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным беларускім друку і зафіксаваных на працягу першай паловы 90х гадоў аж па сакавік 1996 г. (пачатак эміграцыі).
На жаль, аказаўся недаступным шэраг артыкулаў (асабліва з 1995 пач. 1996 гг.) з прычынаў чыста тэхнічных адсутнасьці доступу да матэр’ялаў.
У канцы 1995га года архіў парляманцкай Апазыцыі БНФ (у тым ліку ўсе стэнаграмы Вярхоўнага Савета) мной асабіста быў перавезены ў Сядзібу Фронту ў спэцыяльна абсталяванае там памяшканьне, дзе захоўваўся архіў БНФ. Пасьля маёй эміграцыі ў 1996м, у выніку частых нападаў на сядзібу БНФ „АМОНу” і „Спэцназу” і ўчыненых там пагромаў, а таксама з прычыны непарадку, вэрхалу і безадказнасьці, што ўтварыліся ў сядзібе Фронта і потым у выніку расколу БНФ, архіў быў раскрадзены і расьцяганы „ невядомымі элемэнтамі”.
Гэта вельмі смутная і тыповая старонка наогул беларускага жыцьця, якая, урэшце, заўсёды паказвае, што беларуская гісторыя непатрэбная найперш самым беларусам, яны, на жаль, яшчэ не разумеюць яе каштоўнасьці.
Аўдыёфотавідэа летапіс БНФ скрупулёзна вёў летапісец Фронту Ўладзімер Кармілкін. У 1997 годзе ён перадаў увесь свой архіў асабіста двум асобам мне і Васілю Быкаву. Архіў Ул. Кармілкіна мы захавалі на Беларусі. Пасьля сьмерці Быкава (у 2003 г.) я вырашыў перавезьці архіў у іншае месца. Але высьветлілася, што перад самай сваёй сьмерцю (у 2002 г.) Ул. Кармілкін, нічога не паведаміўшы мне і Быкаву, забраў свой архіў назад з таго месца, дзе ён захоўваўся (так паведаміла асоба, у якой часова ляжаў архіў), і неўзабаве пры загадкавых абставінах памёр. Архіў зьнік. Рэшткі і дублі з гэтых збораў часам выяўляюцца ў розных месцах.
На жаль, мала хто (нават з нацыянальна адукаваных беларусаў) разумеюць, што нішчэньне архіваў і зьвестак пра Беларускае Адраджэньне гэта вынік вайны, няскончанай вайны імпэрскай Расеі ў кантэксце ўсяго вынішчэньня беларускай нацыі (калі б гэта беларусы разумелі, то вайна б скончылася). Так што не прайшло і дзесяці гадоў пасьля вялікага ўздыму і здабыцьця незалежнасьці, а ўжо новае пакаленьне беларусаў будзе вымушана зноў церабіць свой шлях у цемры няведаньня, фальшы, зьнявагі і гнюсных легенд ды хлусьлівых міфаў пра змаганьне і волю.
Гэтая кніга паклікана паўстрымаць працэс таптаньня памяці і разбуральнага забыцьця. Даецца толькі фактура артыкулы, якія былі адбіткам ідэі і адлюстраваньнем вялікай нацыянальнай няроўнай і, у літаральным сэнсе, трагічнай барацьбы.
Асноўная ўвага (падборка) зьвернута на задачы пабудовы незалежнай беларускай дзяржавы і на барацьбу з антынацыянальнай антыдзяржаўнай палітыкай савецкай намэнклятуры, якая трымала ўладу ў незалежнай Беларусі. Гэта 1991 першая палова 1994 гг. Драматызм таго часу мы пэрманэнтна перажываем па сёньняшні дзень, бачым, разумеем, што антыбеларуская канцэпцыя і штучны уплыў расейскай імпэрскай палітыкі і дзейнасьць расейскіх спэцслужбаў сфармаваліся на Беларусі даўно, і, паколькі яны не былі зьнішчаныя ў пачатку 90х, пасьля нацыянальнай рэвалюцыі 1991 года, то праз нейкі час цалкам акупавалі ўладу ў незалежнай Беларусі. Пачалася дзяржаўная палітыка зьнішчэньня ўсяго беларускага.
У пачатку 90х канцэпцыя Беларускага Адраджэньня нацыі і пабудовы дэмакратычнай беларускай дзяржавы была распрацавана Народным Фронтам надзвычай выразна, дакладна і пасьлядоўна, цалкам адпаведна з вымогамі жыцьця народа. У гэтым была моц і сіла Народнага Фронту вялікая нацыянальная ідэя і дакладная канцэпцыя будаўніцтва беларускай дзяржавы.
Тым часам уладная намэнклятура ня мела ніякай ідэі і ніякага пляну дзяржаўнага будаўніцтва. Таму заканамерна, што палітыка гэтых людзей, непадрыхтаваных нават да думаньня дзяржаўнымі катэгорыямі, выявілася ў адкрытым рабаваньні дзяржавы (ва ўнутранай палітыцы) і ў здрадзе нацыянальных інтарэсаў у палітыцы зьнешняй.
У пачатку дзейнасьці барацьбу за нацыянальную ідэю Фронт злучыў са змаганьнем супраць камунізму. Антыкамунізм быў тады рухаючай сілай фронтаўскай палітыкі, дапамагаў мабілізаваць шырокія пласты грамадзтва. Антыкамунізм дапамог аднавіць незалежнасьць, адкрыць праўду пра Чарнобыль і бальшавіцкі генацыд насельніцтва Беларусі.
Пасьля спыненьня дзейнасьці КПСС і ліквідацыі СССР галоўны упор быў зроблены Фронтам (Перш за ўсё дэпутацкай Апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце палітычным авангардам БНФ) на пабудову інстытутаў незалежнай дзяржавы (грошы, войска, грамадзянства, межы, фінансавакрэдытная сістэма, дывэрсіфікацыя пастаўкі рэсурсаў, Канстытуцыя і г.д.) і на адхіленьне намэнклятуры ад улады. Але да таго часу (пасьля ліквідацыі СССР і КПСС) грамадзкі ўздым, страціўшы стымул „супраць” (супраць камунізму), рэзка пайшоў на спад. Грамадзтва, з прычыны дэфармаванасьці нацыянальнакультурнай ідэнтыфікацыі і адсутнасьці разьвітай нацыянальнай сьведамасьці, яшчэ (дакладней — ужо) ня здольнае было арганізавацца „за” (за вольную незалежную Беларусь) і падрыхтавалася чакаць дзеяньняў ад улады. Такая ёсьць сацыяльнапсыхалягічная прычына грамадзкай апатыі таго часу.
5
Пералом у палітычнай тэндэнцыі наступу Беларускага Адраджэньня настаў у канцы кастрычніка 1992 г., калі груба і незаконна намэнклятура забараніла рэфэрэндум аб новых выбарах новага парляманту. Грамадзтва засталося ўбаку (ня гледзячы, дарэчы, на вельмі дрэннае сацыяльнаэканамічнае становішча людзей), і шырокія пратэстныя выступы арганізаваць не ўдалося. Тыя, што адбываліся ў Менску і у некаторых іншых гарадах, былі недастатковымі. Нават надвор’е (холад і маразы) паспрыяла антынароднай ўладзе.
Пачалася адкрытая атака антыбеларускай намэнклятурнай рэакцыі на заваёвы незалежнасьці і на парасткі дэмакратыі. Аднак паражэньне выступу камуністычнай рэакцыі ў Маскве ў кастрычніку 1993 г. (ельцынскі танкавы абстрэл і ліквідацыя камуністычнага парляманту) паўстрымала і рэакцыю ў Беларусі. Атака забуксавала. Народны Фронт у гэты час уступіў у цяжкую пазыцыйную барацьбу з антынароднай уладай. Тым часам стары намэнклятурны Урад Кебіча пачаў рыхтавацца да ўвядзеньня прэзыдэнцтва і прэзыдэнцкай дыктатуры ў Беларусі.
У 1994 годзе гэта было ажыцьцёўлена, але да прэзыдэнцкай ўлады былі прыведзеныя іншыя антыбеларускія сілы, якія непасрэдна ўрасталі ў спэцслужбы (КГБ) былога СССР і тыхчасовай Расеі. Прэзыдэнтам зрабілі ня В. Кебіча, а малавядомага функцыянера А. Лукашэнку, які характарызаваўся паталягічнай нянавісьцю (вырашальны фактар) да беларускага нацыянальнага Адраджэньня.
* * *
На прэзыдэнцкіх выбарах ў 1994 годзе, ня гледзячы на ўсе хітрыкі, злоўжываньні, дзеяньні і супрацьдзеяньні камуністаў, спэцслужбаў, намэнклятуры і агентуры, самыя вялікія шансы перамагчы меў Народны Фронт. Дзеля забесьпячэньня перамогі трэба было толькі выйсьці ў другі тур. (Ня мела значэньня, зь кім. Лукашэнка мог выйграць у пары з Кебічам, але не з Народным Фронтам.)
Гэта зразумелі непрыяцелі беларушчыны і ўсё паставілі на тое, каб мець у 2м туры двух сваіх (гэта значыць, Кебіча і Лукашэнку). Было вялікае спрыяньне выхаду С. Шушкевіча на выбары (блізкі электарат, як і ў БНФ; прапанову вылучыць Шушкевіча зрабіў М. Статкевіч). Мафійная фірма „Пушэ”, створаная пад прыкрыцьцём Кебіча (велізарныя крэдыты і т.п.), выдзеліла нават сродкі С. Шушкевічу дзеля „перамогі” на выбарах. (Трэба было адарваць галасы ад кандыдата БНФ.) Расейскія спэцслужбы шмат дзе ішлі „ вабанк”, папалілі шэраг сваіх агентаў (сярод іх папулярнага прамоўцу і „ віцію” дэпутатапапа Радамысьленскага, якому людзі верылі і аб прыналежнасьці якога да КГБ не здагадваўся ніхто).
Тым ня менш, маючы на той час добры кантроль над галасаваньнем, мы ведалі, што па галасах у 2гі тур выходзіў кандыдат БНФ (Кебіч трэцяе месца). Такім чынам, вынік другога туру быў амаль што ў нашых руках. Бо ў людзей (выбаршчыкаў) ўжо не заставалася б выбару па прынцыпу „супраць” ( гэта значыць паміж адыёзным „Кебічам” і любым „Някебічам”; бальшыня галасавала б абы „супраць” Кебіча і любы „Някебіч” выйграваў). Цяпер сытуацыя складвлася істотна іншай. Выбар трэба было зрабіць па прынцыпу „за”. Мы катэгарычна запатрабавалі б агульны эфір. Папулістыка Лукашэнкі магла мець эфэкт з Кебічам. 3 кандыдатам жа ад БНФ яна не прайшла б (тым больш, што зьмяніўся сэнс агітацыйнай кампаніі). Засталося б гэбоўскім папулістам альбо змагацца нашай зброяй (якой яны не валодалі) альбо патануць.
Аднак адміністрацыя і „кебічысты”, якія ў асноўным кантралявалі працу і дзеяньні выбарчых камісіяў, галасаваньне „падправілі” і сфальшавалі і, калі аб’явілі афіцыйныя вынікі, на другім месцы аказаўся Кебіч, а кандыдат БНФ на трэцім. Аспрэчваць адміністрацыйную маніпуляцыю у той сытуацыі, практычна, было бяссэнсоўна і безнадзейна. Праўда, па лінейнай лёгіцы неабходна было абавязкова аспрэчыць, бо гэта змаганьне. Аднак, тактычна, мне нельга было цярпець яшчэ адну фармальную паразу (а яна тут была гарантаваная) і яшчэ больш сябе прынізіць.