Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
0, Вімня, як жывіш ты маё сэрца!
У час спатканьня гду
на пляц.
Вось мур,
Азе апошні позірк
Каліноўскага.
Аоўга гляджу,
Каб панесьці з сабойу душы.
Зянон Пазьняк
Надрукаеана: („ Навіны БНФ”, 1990 г., 23 красавіка)
Вершы 1986 г.
Адбітак ступні на граніце.
Узьляцеў матымк.
А некалі шэры лішайнік
і гэты клмень
зьесьць.
У Вільні свабодна. Праўда, летам бывае тлумна. Зімовая Вільня непаўторная. Можаш ісьці па старым месьце і доўга не спаткаеш чалавека. Ніхто нікуды не сьпяшае.
Засьнежаны парк.
Па дарожцы бязьлюднай Хлопчык ідзе.
У старой Вільні кожны камень дыхае беларускай гісторыяй. Вось дом, дзе жыў Сыракомля. Вось тут была рэдакцыя „Нашае Нівы”, там жылі Луцкевічы, далей Беларуская гімназія, друкарня імя Францішка Скарыны, тут Базыльянскі
10. Вільня. 2000 г. Вострая Брама.
(Фота 3. Пазьняка).
17
АД РЭДАКЦЫІ ЧАСОПІСА „БЕААРУСЬ”:
Пошук найбольш прымальных канцэпцыяў нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва ў СССР, ацэнка ролі Камуністычнай партыі ў жыцьці краіны гэтыя пытаньні шырока абмяркоўваюцца сёньня ў друку. Свой погляд на іх выказвае і аўтар гэтага артыкулу 3. Пазьняк.
Зянон Станіслававіч Пазьняк старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Ён народны дэпутат БССР, лідэр БНФ. Многія памятаюць яго публікацыі ў штотыднёвіку „Літаратура і мастацтва”, іншых выданьнях, асабліва артыкулы, якія адкрылі нам трагедыю Курапатаў.
Рэдакцыя падзяляе ня ўсе погляды, ацэнкі і думкі аўтара. Мяркуем, што неадназначна будзе ўспрыняты артыкул і масавым чытачом. Таму запрашаем чытачоў да шырокага, зацікаўленага абмену думкамі па сутнасьці закранутых у артыкуле праблемаў.
ШЛЯХ ДА СВАБОДЫ
Мінула паўтара гады з часу ўтварэньня руху Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне”. Пара азірнуцца і паглядзець, што зроблена і што дасягнута. За гэты час Летува ўжо ступіла на шлях незалежнасьці. На чарзе Эстонія, Латвія, Грузія, Украіна, рэспублікі Сярэдняй Азіі. У Балтыйскіх рэспубліках, у Закаўказьзі, на Ўкраіне і шмат дзе яшчэ народ выбраў дэмакратычных дэпутатаў у Саветы. Пачаліся перамены. У Беларусі ж, здаецца, не зьмянілася нічога. Той жа зьдзек з беларускай мовы, тыя ж расейскія шыльды, назвы і вывескі; тыя ж помнікі на плошчах, Леніна ды Калініна; тыя ж прадажныя журналісты і паклёпы ў газэтах на БНФ і лепшых людзей; той жа Чарнобыль і тыя ж камуністы. Здаецца, што час спыніўся ў гэтым застойным балоце...
Але гэта толькі на першы погляд, у параўнаньні з тым, што робіцца навокал. Зьмены ёсьць. Толькі яны ў сфэры сьвядомасьці і ідэй, толькі не падмацаваны грамадзкім дзеяньнем. Яны выклікаюць аптымізм і трывогу. Аптымізм, бо будучыня вольнай Беларусі наперадзе. Трывогу, бо можна спазьніцца. Беларусы заўсёды спазьняліся на адраджэньне, і ніколі на сьмерць.
Спазьняліся, бо не адчувалі часу, важнейшай пераменнай велічыні палітычнага руху. He адчувалі, бо не хацелі, ня ўмелі быць самымі сабой.
I ў Праграме, і ў Статуце БНФ адзначаны галоўныя мэты руху: стварэньне дэмакратычнага грамадзтва ў Беларусі, дасягненьне „рэальнага суверэнітэту” Рэспублікі і адраджэньне беларускай нацыі. На сёньняшні дзень мы нават і блізка не падышлі да ажыцьцяўленьня пастаўленых мэтаў. Але зазірнём у Праграму і пачытаем, якія прапануюцца шляхі іх дасягненьня. Мы наважваемся адраджаць „ленінскія прынцыпы нацыянальнай палітыкі”. Як быццам ня ведаем, што гэтыя „прынцыпы” палавіністыя, супярэчлівыя, блытаныя і фальшывыя. Ды і пры чым тут Ленін? Мы пішам аб падтрымцы перабудовы, распачатай „лепшымі сіламі КПСС”. Як быццам ня ведаем, што ,, лепшыя сілы” КПСС тут ні пры чым, што ў савецкай дзяржаўнапартыйнай сістэме ўсё залежала ад генсека, што перабудову пачаў адзін Гарбачоў.
Мы адзначаем, што дзяржаўны суверэнітэт „мае на ўвазе незалежнасьць дзяржавы ва ўнутраных справах... і ў міжнародных зносінах”. Але чаму толькі ў „справах” і „зносінах”, a не ва ўсёй унутранай і зьнешняй палітыцы? Што тады быў бы за „ суверэнітэт”?
Паўтара гады таму мы па шаблону зыходзілі з утапічнага разуменьня будучага СССР „як дабраахвотнага саюзу раўнапраўных і суверэнных дзяржаваў з правам свабоднага выхаду
апошніх зь яго складу”. Мы выступілі „за ўнармаваньне прынцыпаў узаемадачыненьняў суверэнных рэспублік шляхам распрацоўкі і прыняцьця новага Саюзнага дагавору”, які „павінен заключацца пасьля прыняцьця рэспублікамі новых Канстытуцыяў”, паведамлялі, што „суверэнітэт саюзных рэспублікаў першасны, а суверэнітэт іх саюзу другасны” і г.д., не заўважаючы юрыдычнага нонсенсу такіх сцьвярджэньняў, не зважаючы на абсурднасьць самых палажэньняў аб падзеленым суверэнітэце. Суверэнітэт альбо ёсьць, альбо яго няма. Ён ня дзеліцца і не палавініцца.
Ілюзорнасьць меркаваньня аб суверэнітэце ў складзе СССР пацьвярджаюць ня толькі лёгіка і здаровы сэнс, але, перш за ўсё, гісторыя „ краіны Саветаў”, і асабліва палітычная практыка пэрыяду „перабудовы”. Аднак паўтара гады таму ў пэрыяд нашага палітычнага рамантызму вырашыць гэтае пытаньне на ідэйным, няхай сабе дэклярацыйным узроўні, бьшо цяжка. Палітычная думка яшчэ не прачнулася, ілюзіі не разьвеяліся, a атручаная камуністычнай прапагандай і страхам сьвядомасьць людзей патрабавала хутчэй лекара і дапамогі, чымся здольная была сама на арыгінальную творчасьць у ідэйных працэсах.
Значная (калі ня большая) частка людзей у БНФ гэтак і думала пра суверэнітэт Беларусі, як напісана ў Праграме. Падмацоўвалі такія меркаваньні і аналягічныя пазыцыі балтыйскіх народных франтоў, дзейнасьць і ідэі якіх успрымаліся ў нас зь вялікай пашанай. He заўважалі мы толькі, што балтыйскія народныя рухі, у адрозьненьне ад БНФ, былі аформлены і арганізаваны ў асноўным камуністамі (няхай сабе і лібэраламі). Адсюль невыразнасьць пазыцыі аб суверэнітэце, пакуль не пачаўся масавы народны рух і ня ўнёс свае карэктывы ў пэрспэктыву нацыянальнай будучыні Балтыі.
ВАРТА АДЗНАЧЫЦЬ таксама, што ад самага пачатку БНФ, яшчэ на ўзроўні аргкамітэту, куды ўваходзілі і камуністы, сутыкнуўся зь вельмі актыўнай пазыцыяй калябарацыянізму, згодніцтва і імкненьня супрацоўнічаць з партапаратам. (Цяпер гэтая пазыцыя рэанімуецца ў Вярхоўным Савеце БССР сярод некаторых „дэмакратычных” дэпутатаў). Аргкамітэт здолеў вылечыцца ад калябарантаў, але праца над праграмай ішла вельмі павольна і вельмі цяжка. Згодніцтва прыходзілася пераадольваць пастаянна. Нічога дзіўнага, што атрымалася даволі лібэральная (я б сказаў, нават памяркоўналібэральная) праграма народнага руху.
Цяпер самы час зрабіць адступленьне ад тэмы і схапіцца за галаву, успомніўшы тую неадэкватную рэакцыю, якую выклікала наша лібэральная праграма ў камуністычнага партапарату. Колькі сьляпой нянавісьці, бруду, паклёпу было выліта на Беларускі Народны Фронт, колькі прадажных журналістаў спаборнічалі, каб дагадзіць сваім партыйным заказчыкам, колькі
18
газэтначасопіснага дурману выпусьцілі на людзей, колькі легіёнаў апаратчыкаў абрынулі на БНФ свае ярлыкі „экстрэмісты”, „ нацыяналісты”, „фашысты”, „эмоцыі”, „ канфрантацыя” і ўсялякае паскудзтва.
Праграма БНФ, практычна, нічым не пярэчыла дэклярацыям КПСС аб перабудове, тым больш Канстытуцыі, аб вернасьці якой успамінаецца ледзь ні на кожнай старонцы. Калі б у гэты час БНФ быў поўнасьцю прызнаны, юрыдычна зацьверджаны і яму прадставілі б усе канстытуцыйныя магчымасьці дзейнічаць і разьвівацца, камуністы тым самым, безумоўна, маглі б істотна ўмацаваць свае пазыцыі ў БНФ і ў цэлым у БССР. Цяжка сказаць, што сталася б у гэтым выпадку з народным рухам пры агульнай палітычнай нясьпеласьці і пасыўнасьці нашага грамадзтва.
Нянавісьць да БНФ, што асьляпіла партапарат, і ўсе іхныя дзеяньні, абумоўлены адной простай прычынай: страхам рэальна згубіць уладу, прывілеі, манаполію і ўсё, што з гэтым зьвязана. Ня мае ніякага значэньня, якая там у беларускага Фронта праграма, лібэральная ці радыкальная, хоць камуністычная, хоць мааісцкая. Усяроўна абзавуць экстрэмістамі. Для партбюракратыі істотна тое, што ўтвараецца новая нацыянальная грамадзкапалітычная сіла, якая абапіраецца на народ і крытыкуе намэнклятуру. Крайне нецярпімыя адносіны ЦК КПБ да дэмакратычнай плятформы ў КПСС яшчэ раз праілюстравалі становішча. Партбюракратыя разумее ўладу толькі як сваю манаполію, неабмежаваную і народам не кантралюемую. Таму няма ніякага сэнсу весьці спрэчкі з намэнклятурнымі камуністамі ці іх крэатурамі па праграмных палажэньнях. Гэта толькі марнаваньне часу.
У разуменьні суверэнітэту Беларусі рух БНФ прайшоў заканамерны пэрыяд эвалюцыі і асэнсаваньня, Яно яшчэ працягваецца. Прыклады Балтыі, яе імкненьне да незалежнасьці гэта для нас толькі прыклады, пакуль ва ўласным жыцьці не прыйдзе ўсьведамленьне неабходнасьці нацыянальнай свабоды. Дзьве бяды, дзьве трагедыі навісьлі над беларускім народам: Чарнобыльская катастрофа і катастрофа нацыянальнакультурная. Прычына адна, назавём яе абагулена камунізм. За чатыры гады чарнобыльшчыны, практычна, нічога не скранулася зь месца. Сталі хіба больш ведаць пра сваю бяду. Чатыры гады зьнясільваючай барацьбы за выжываньне, за праўдзівую інфармацыю, за перасяленьне. Чатыры гады змаганьня з Масквой, з „Мінздравам”, з намэнклятурай, зь ведамствамі СССР, з подласьцю, з сакрэтнасьцю, з бесчалавечнасьцю і здрадай. Чатыры гады радыяцыйнага генацыду, чатыры гады цынічнага экспэрымэнту над людзьмі, чатыры гады хлусьні, зьняваг, абяцаньняў, ашуканства і фальшывых спачуваньняў, чатыры гады народнага бясьсільля. „Што рабіць? Як ратавацца? Дзе выхад?” задаюць пытаньні.
Выхад ёсьць! Выхад адзін дзяржаўная незалежнасьць Беларусі. Выхад гэта вольная незалежная дзяржава Беларусь.
АЛЕ ПАГАВОРЫМ СПАКАЙНЕЙ. Чатыры гады падчарнобыльскага жыцьця засьведчылі бяспраўе нашага народу і поўнае бяспраўе, поўную залежнасьць Беларусі ад Масквы, ад ураду СССР. 3 1989 года, пасьля таго, як Беларускаму Народнаму Фронту, вучоным АН БССР і навуковай грамадзкасьці ўдалося зламаць сьцяну маўчаньня вакол чарнобыльскай трагедыі на Беларусі і раскрыўся жахлівы яе размах, мы ўсе сталі сьведкамі нежаданьня СССР дапамагаць нашаму народу, аддаць нам кампэнсацыю за прычыненае зло, вярнуць нашы будаўнічыя брыгады і г.д. Мы ўсе бачылі і чулі, як выкручваўся Вярхоўны
Савет СССР, як дэпутаты зьезду ня слухалі беларускіх прамоўцаў, што апавяшчалі пра трагедыю нашай Бацькаўшчыны. A хіба можна забыць цынічныя зьдзекі іхных „вучоных”, што публічна пацьвеліваліся над беларускім народам, маўляў, ім, беларусам, пасьля Чарнобыля стала жыць лепш і здаравей, бо радыяцыя карысная для здароўя, ня трэба прымаць радонавыя ванны. Наш дом гарыць, наш народ можа загінуць, а суседзі робяць выгляд, што ня бачаць, хіхікаюць і весяляцца. Дык навошта нам такі саюз?