Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
2. 30 кастрычніка 1988 года. „Дзяды”.
прыкметных дэмакратычных плыняў ці нават асобаў. Рэакцыйны фэнамен „вандэі” мае сваё тлумачэньне. Ён зыходзіць з бюракратычнай ідэалёгіі нацыянальнага нігілізму, чым здавён (з 30х гадоў) характарызуецца гэтак званая „беларуская” партбюракратыя. Чалавек, які выракся культуры свайго народу, узьненавідзеў мову, спрыяў этнічнаму паміраньню нацыі, такі чалавек ня можа мець дэмакратычнага сьветапогляду, ня можа быць вольным.
Нацыянальны нігілізм і рэакцыйная аднароднасьць камуністычнай партакратыі на Беларусі самым некарысным чынам адбілася на становішчы ў Рэспубліцы. Партбюракратыя нясе ўсю адказнасьць за паніжэньне і разбурэньне беларускай нацыянальнай культуры, за русіфікацыю грамадзтва і зьнішчэньне беларускай мовы, за закрыцьцё беларускіх школаў, за знос помнікаў архітэктуры і зьнішчэньне нацыянальнай спадчыны,
фронт”, чулася з усіх афіцыйных трыбун і розных „комаў”. Пасыпаліся ,,лісты абураных працоўных” і паднялася хваля арганізаванага „народнага гневу”. I гэта ў той час, калі новаствораны Аргкамітэт БНФ ня сказаў яшчэ ніводнага слова пра свае мэты, пра задачы дзейнасьці. „Ня трэба нічога!” такі быў сэнс гэтага намэнклятурнага голасу. „Мартыралёг? Ня трэба! Нам с вамн не по путн!” сыіяшаліся перакрычаць усіх прыгрэтыя апаратам дочкі двух рэпрэсаваных у 30я гады кіраўнікоў БССР, ахайваючы ўтварэньне таварыства памяці ахвяраў сталінізму „Мартыралёг Беларусі”. Кульмінацыі гэтая кампанія дасягнула 30 кастрычнака 1988 г., калі супроць мірных людзей, што ў дзень „Дзядоў” ішлі на могілкі з кветкамі, „кінулі” тры тысячы міліцыянтаў, спэцвойскі, вадамёты, „чорныя крумкачы”, труцілі народ сьлёзацечным газам, білі дубінкамі, зьневажалі. Такое не забудзецца і не даруецца ніколі.
9
3. 30 верасьня 1988 г., Менск. „Дзяды”ля Усходніхмогілак.
Спробы Беларускага Народнага Фронту наладзіць кантакты з дзяржаўнымі ворганамі і кіраўніцтвам КПБ ні да чаго не прывялі. Камуністы прытрымліваліся сваіх традыцыйных паводзінаў гаварыць адно, а рабіць іншае.
Маску з сябе партапарат ськінуў увосень гэтага года, калі на пленумах Менскага гаркама і ЦК сталі адкрыта гаварыць пра БНФ як пра „ нашнх полнтнческнх протнвннков” і заклікаць камуністаў да барацьбы з Фронтам. На кастрычніцкай сэсіі Вярхоўнага Савета БССР адзін нават так сказаў: „Еслн нас назовут „вандеей”, значнт, мы на правнльном путн, товарніцн”.
Усё гэта лішні раз сьведчыць ня толькі пра антынароднасьць, адкрытую рэакцыйнасьць і нізкі інтэлектуальны патэнцыял „вандэі”, пра няўменьне будаваць палітычныя пэрспэктывы, усё гэта пацьвярджае, што кіраўнічае банкруцтва камуністычнага апарату ў Беларусі надзвычай зацягнулася і можа пагражаць народу вялікімі бедамі.
У такіх варунках стабілізацыйную ролю магла б выканаць якраз дэмакратычная апазыцыя ў КПБ перабудовачныя сілы, сьвежыя думкі і разумныя галовы. Ды вось бяда, такіх сілаў у КП БССР, практычна, няма. Партыя, асабліва на правінцыі, уяўляе сабой аднародную, кансэрватыўную масу, балота, няздольнае па прыродзе сваёй падняцца да асэнсаваньня лёсу беларускай нацыі і вольнай будучыні людзей.
Такое становішча вынікае ня толькі з заганнасьці і нялюдзкасьці камуністычнай ідэалёгіі, але і з структуры арганізацыі партыі, пабудаванай на тыпова бюракратычным прынцыпе, калі звыш 80 адсоткаў яе членаў знаходзяцца ў ролі падаткаплацельшчыкаў на ўтрыманьне камуністычнага кіраўніцтва, якое, пры жаданьні, можа сьцерці гэтага „члена” ў пыл і нідзе ніякай управы ён ня знойдзе, хіба паклаўшы сваё здароўе і дабрабыт, ды й то дарма.
У варунках, што склаліся на Беларусі, „вандэя”, як і ўсюды, зацікаўленая нагнятаць раздоры, палохаць „экстрэмістамі”, „нацыяналістамі”, „высяленьнем” рускіх, „пагромамі” габрэяў, „канфрантацыяй”, БНФ, Талакой, Прыбалтыкай і г.д. Словам, спараджаць у грамадзтве пачуцьцё трывогі і няўпэўненасьці, запалохваць яго. Чаму гэта робіцца? Тут разьлік на масавую псіхалёгію. Грамадзтва заўсёды імкнецца да стабільнасьці. Калі ж гэтая стабільнасьць парушаецца і ўзьнікаюць рэзкія і трывожныя дэструктыўныя працэсы, тады ў масах напалоханых, слаба палітызаваных і кепска інфармаваных людзей (асабліва ў абывацеляў) пачуцьцё самазахаваньня ськіроўвае іх погляды і надзеі аб паратунку да моцнай цэнтралізаванай улады. Яны пачынаюць прагнуць „моцнай рукі”, гаспадара, які б навёў парадак.
Цяпер зразумела, на што робіць разьлік „вандэя” (зрэшты, цалкам магчыма, што падсьвядома), дэзінфармуючы насельніцтва, стрымліваючы дэмакратызацыю і нагнятаючы „страхі”. Як сказаў хтосьці з дасьціпных людзей,,, нацыяналізм апошні люзунг бюракратыі”.
Акрамя таго, паколькі ў руках „вандэі” знаходзіцца ўся ўлада і рэпрэсіўны апарат, яна шукае зачэпкі, каб выкарыстаць яго супроць дэмакратычных працэсаў у Беларусі, пакуль яны ня сталі ўсеагульнымі, так бы мовячы, скампрамэтаваць і задушыць у зародку, пакуль ёсьць сіла. Менавіта гэтымі прымітыўнымі мэтамі было выклікана нападзеньне „ вандэі” на людзей 30га кастрычніка 1988 года.
Цяпер, калі дэмакратычны рух замацаваўся, „вандэя” пачала мэтадычна выкарыстоўваць супроць яго сваю рэпрэсіўную машыну судоў, поўнасьцю падпарадкаваную партапарату. Тут дэманструецца ўжо нават ня тое што прававы нігілізм, а цынічна і адкрыта фактычная адсутнасьць права, партыйнаапаратная
I прыналежнасьць суда і пракуратуры.
10
4. 30 верасьня 1988 г., Менск. „Дзяды” ля Усходніх могілак. Жанчыны еупраць міліцыі.
Аднак, выбарчыя пэрспэктывы ў камуністаўнамэнклятуршчыкаў усё ж невялікія, бо ім, каб затрымацца ва ўладзе, увесь час прыходзіцца ашукваць народ, а людзі ўжо пачалі разьбірацца, дзе праўда, а дзе мана. Нельга сказаць, каб камуністы не разумелі, што народ ім ужо ня верыць і перастае баяцца. Нездарма яны робяць цяпер таемныя сацыялягічныя дасьледваньні на ўсёй Беларусі, каб выпрацаваць тактыку. A тактыка будзе такая. Чакайце адкрытага, „шчырага” прызнаньня „суровай праўды”, „памылак мінулага”, крытыкі мэтадаў кіраўніцтва, самакрытыкі, нават пакаяньня, некаторыя стануць „свае ў дошку”, будуць „раіцца з народам” „как вывестн страну” з цяжкага стану, будуць „канкрэтныя” „дзелавыя” прапановы, як палепшыць жыцьцё, будуць „ канструктыўныя” ідэі і прагнозы; асабліва шмат „дзелавых” прапаноў выкажуць па эканамічных, сацыяльных пытаньнях, не хаваючы „всей серьезностн положення”. Будуць крывадушна прыносіць у ахвяру нават 6ы артыкул Канстытуцыі. Словам, людзі павінны пераканацца, што яны, камуністы, „адзіная рэальная сіла”, здольная „кіраваць краінай” і „довестн перестройку до конца”.
Відаць, таму яны аб’явілі вайну Беларускаму Народнаму Фронту, які думае інакш. Гісторыя, як і грамадзтва, можа спакойна абыйсьціся без камуністаў, а без народа не, бо народ гэтую гісторыю стварае. Гісторыя ж паказала, што там, дзе свабодны чалавек, там і свабодны народ, там праца, багацьце, творчасьць, хараство і жыцьцё. Там жа, дзе прайшоў бальшавік, там кроў, сьмерць, Курапаты, вынішчэньне культуры, прыроды і зямлі, там брыдота запусьценьня на сьвятым мес
цы, бязбожжа і рабства і, самае подлае мора, акіяны хлусьні. Яны ўсюды аднолькавыя: ці ў СССР, ці на Кубе, у Кампучыі ці ў Кітаі, у Карэі ці ў Румыніі, у Польшчы ці ў Беларусі. I грамадзтва, народы павінны бараніцца ад гэтае хваробы ўсімі гуманнымі сродкамі культуры.
Тая палітычная сітуацыя, якую стварае ў Беларусі напярэдадні выбараў камуністычная намэнклятура, паставіўшы сябе асобна над усім грамадзтвам і ўзмацніўшы перасьлед дэмакратычных рухаў, прымушае зразумець, што Беларускі Народны Фронт павінен ажыцьцяўляць ня толькі апазыцыю апаратнаму камунізму, але падтрымліваць усе вольныя грамадзкія памкненьні на шырокай дэмакратычнай аснове, уключаючы камуністаў, духавенства, самадзейныя грамадзкія рухі і плыні, дэмакратычную моладзь і студэнцтва, фермераў і калгасьнікаў, дэмакратычных кандыдатаў ад кааператываў і ад рабочых калектываў, дзяржаўных прадпрыемстваў, усіх здольных, сумленных, адукаваных, прафэсійна падрыхтаваных і палітычна сьвядомых людзей з гуманістычным сьветапоглядам, з пачуцьцём свайго народа і Бацькаўшчыны, гатовых адстойваць сувэрэнітэт Беларусі, інтарэсы дэмакратыі, культуры, свабоды і сацыяльнай справядлівасьці.
За дзьвесьце гадоў імпэрскай няволі гісторыя ў каторы раз зноў дае нам шанец да адраджэньня і свабоды. Дае, але нічога ня дорыць. Бо воля патрабуе змаганьня.
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК
Надрукавана: („ Грунвальд ", 1990 г., студзень, №1)
11
ЯН ПАЗЬНЯК (18971939)
I БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЬЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ
ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ
Гэтым артыкулам „Навіны” распачынаюць цыкл публікацыяў пра гісторыю беларускага палітычнага руху. Да апошняга часу да гэтага не даходзілі рукі. Заціхлі і „штатныя контрпрапагандысты”, адчува
ючы, што нават пасквільнай згадкай пра традыцыю сёньня пашкодзяць самы сабе. Але знайшліся новыя. I вось ужо зноў партыйны друк намагаецца ператварыць пачынальнікаў руху, найвялікшых сыноў Бацькаўшчыны, у яе ворагаў. Дзякаваць Богу, такім публікацыям мала хто верыць або наогул успрымае іх наадварот. Але нельга ж бясконца спасьцігаць уласную гісторыю ад адваротнага.
Таму невыпадкова, што нарыс пра Яна Пазьняка і Беларускую Хрысьціянскую Дэмакратыю першы.
Сказаць некалькі слоў пра гэтага чалавека мяне вымушае ня столькі ўсьведамленьне гонару быць яго ўнукам, колькі горкае становішча адлучанасьці цэлых пакаленьняў нашага народу ад гісторыі Бацькаўшчыны. Бяз веданьня праўдзівай гісторыі грамадзтва сьлепне. Гэтым яго станам паўсюдна карыстаюцца нашчадкі тых, хто страляў у патыліцу, хто асьляпляў наш народ, адлучаў яго ад культурнай спадчыны; карыстаюцца з мэтай атруціць яго сьвядомасьць і асьляпіць канчаткова.
Ян Пазьняк адзін з найбольш глыбокіх, выніковых лідэраў і арганізатараў беларускай нацыянальнавызваленчай, грамадзкай і асьветніцкай дзейнасьці ў Заходняй Беларусі. Ён
5. Адам Станкевіч і Ян Пазьняк (фота прыблізна 1936 г.).
узначальваў ня толькі накірунак, ня толькі арганізацыю, але і цэлую плынь у беларускім руху, якая аказалася найбольш жыцьцястойкай, і, ня гледзячы на няспынныя рэпрэсіі польскіх уладаў, пратрывала да канца панаваньня Польшчы на заходнебеларускіх землях.
Беларускія хрысьціянскаасьветніцкія гурткі пачалі ўзьнікаць у 19091912 гадах у Горадні, Вільні і Пецярбурзе. Удзельнікам іх быў малады Янка Пазьняк.