• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развагі  Зянон Пазьняк

    Развагі

    Зянон Пазьняк

    Выдавец: Беларускія Ведамасьці
    Памер: 315с.
    Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
    202.95 МБ
    наў, напрыклад, лічыць, што за аснову новых беларускіх грошай трэба ўзяць «дукат». Аднак у карысць гэтай прапановы не прыведзена абсалютна ніякіх абгрунтаваньняў («Беларуская кроніка», 1990, май, №2).
    Больш сур’ёзна і прафэсійна падышоў да справы гісторык і археолаг Алег Дзярновіч («Свабода», 1990, травень. №№ 56). Ен правільна і цалкам апраўдана вызначае асноўны, найбольш цвёрды, доўгатрывалы і распаўсюджаны на Беларусі ўнівэрсальны намінал  «талер». Але прапаноўвае складаную чатырохступенную і ня вельмі абгрунтаваную сістэму. Адзін талер прыраўноўваецца да 100 пенязяў. Пры гэтым уводзяцца прамежкавыя наміналы  дукат, які роўны дзесяці талерам, і шэлег, які роўны дзесяці пенязям. Гэтая схема, у цэлым лягічная, усё ж грашыць ня толькі сваёй непатрэбнай ускладнёнасьцю, але і спрэчнасьцю ў вызначэньні дробных наміналаў шэлега і пенязя.
    Высьвятленьне спрэчных пытаньняў навуковага і дзяржаўнага значэньня патрабуе ня толькі асобных меркаваньняў, але і пэўнай рады. Таму я, ня вельмі спадзеючыся на свае археалагічныя веды ў нумізматыцы, перш чым напісаць гэты артыкул, пастараўся ўсё ж высьветліць пытаньне разам зь вядомымі гісторыкамі, археолагамі, нумізматамі, калекцыянерамі, мастакамі. Папершае, важна правільна паставіць задачыякім патрабаваньням павінна адпавядаць назва новых грошай? Павінна яна зыходзіць з гісторыі беларускай дзяржаўнасьці і культуры, ці стаць нэалагізмам, як, напрыклад, у перадваенных Латвіі і Летуве? Схіляемся ўсё ж да гістарычнай канцэпцыі грошай
    * Перад напісаньнем гэтага артыкула аўтар меў некалькі спатканьняў і доўгіх размоваў з Прэм’ерміністрам В. Кебічам на прадмет увядзеньня беларускага талера. Была дасягнутая прынцыповая дамоўленасьць на пэрспэктыву менавіта пра „талер”, пра гістарычнае абгрунтаваньне ідэі, пра эскізы ідэі і пра нераспаўсюджваньне інфармацыі пра дамоўленасьць.
    Вынікам размовы стала напісаньне мной гэтага артыкула і надрукаваньне яго ў трох газэтах. Адначасна мной была зробленая строга дыскрэтная замова на паказальныя эскізы беларускіх грошай нашаму фронтаўскаму (на той час) мастаку Леаніду Бартлаву (прадстаўленыя былі наміналы, імёны асобаў, выявы якіх мусілі быць на талерах і г. д.). Праз пэўны час праца была выкананая на добрым мастацкім ўзроўні (каларыстыка і кампазыцыйная рэмінісцэнцыя БелЧырвонаБелага Сьцяга, жухлабежавая танальнасьць фона пад старыя манускрыпты).
    Неўзабаве папка з паказальнымі эскізамі, абгрунтаваньнем і гістарычнымі матэрыяламі ляжала ў Прэм’ера на стале. Пры мне ён урачыста паклаў яе ў сэйф і сказаў: „ Выдатна, цяпер мы ўзброены”. Праз нейкі час праца сапраўды пачалася. Непасрэдным выканаўцам яе быў прызначаны былы член Апазыцыі БНФ С. Слабчанка (які, дарэчы, шмат стараўся, каб перш чым талер  увесьці часовыя грошы, цяперашнія „зайцы”).
    Аднак Кебіч не Краўчук. Пасьля вяртаньня незалежнасьці Беларусі ён пачаў падтрымліваць намэнклятурныя антынезалежніцкія сілы, лёгка трапіў пад моцны ўплыў КГБ (а ў рэальнасьці ФСБ) і пад пастаянны прэссінг Масквы. Кебіч пачаў прапагандаваць адзіную грашовую сістэму з Расеяй, зрабіў гэтую авантуру сваёй палітыкай. Адносіны з Кебічам расстроіліся канчаткова.
    Але перад гэтым, пасьля доўгай і цяжкай барацьбы з намэнклятурнай бальшынёй Вярхоўнага Савета, дэпутацкай Апазыцыі БНФ удалося, ўсё ж, давесьці да галасаваньня пытаньне аб увядзеньні беларускіх грошай. Вярхоўны Савет прагаласаваў  і рашэньне аб увядзеньні беларускіх горошай было прынятае, хоць для нас гэта стала адначасна і вялікім трыюмфам, і прыкрай паразай. Кебіч (які ўжо моцна любіў Маскву) крута зьмяніў сваю думку і выступіў за „рубель”. Яго тут жа, зларадна кідаючы позіркі ў наш бок, падтрымаў Шушкевіч. 3 намэнклятурным бэтонам ўжо гаварыць было цяжка. Бальшыня прагаласавала за „рубель”. Неўзабаве беларускія „рублі” былі вырабленыя (за валюту) за мяжой і завезеныя ў Нацыянальны Банк Беларусі (старшынёй яго быў тады С. Багданкевіч). 3 пачаткам лукашызму нацыянальнае будаўніцтва дзяржавы спынілася. (3. П.)
    23
    13. Народны плякат на плошчы.
    (хоць не выключаем і наватвораў), бо гістарычная культура  добры грунт для суверэнітэту.
    Наступнае. Назва павінна адлюстроўваць найбольш распаўсюджаны, вядомы і дастаткова цвёрды намінал. Далей. Гэты намінал павінен быць унівэрсальным, мець «біцьцё» (выраб) на тэрыторыі Бсларусі, вынікаць з сутнасьці народнага жыцьця (гэта значыць, мець адлюстраваньне ў фальклёры, быць успрыняты народам), выяўляць сувязь з эўрапейскай гісторыяй (гэта значыць, паказваць узровень, ролю нашай старажытнай дзяржавы ў сьвеце). Добра таксама, каб назва гэтага намінала гучала мілагучна і проста.
    Адносна талера, як верхняй назвы новых беларускіх грошай, у спэцыялістаў, зь якімі мне давялося раіцца, ня ўзьнікла ніякіх большменш сур’ёзных сумненьняў. Назва гэтага намінала як асновы грашовай сістэмы прымаецца бясспрэчна.
    Нагадаю, што талер (таляр)  гэта буйная срэбная манета (да 30 г срэбра). Эмісія яе распачалася ў 1518 г. на поўначы Чэшскага каралеўства, дзякуючы багатым радовішчам срэбра ў горадзе Яахімсталь (адсюль назва манеты  спачатку «яахімсталер», потым «талер»), Манета хутка разышлася па ўсёй Эўропе, а ў англасаксонскіх дзяржавах стала потым нават асновай грашовай сістэмы (долар, даляр).
    На Беларусі талеры зьяўляюцца ў 1529 годзе. У 1564 годзе тут ужо пачынаюць выпускаць («біць») свае талеры. (У Польшчы  у 1580 г.). Талер стаў самай надзейнай і распаўсюджанай буйнай срэбнай манетай на Беларусі і найбольш надзейнай і аўтарытэтнай валютай. Праіснаваў у абарачэньні да сярэдзіны XIX ст., ня гледзячы на шматлікія забароны расейскага сената. (Нагадаю чытачам, што царскі ўрад у гэты час забараніў ня толькі беларускія грошы, вуніяцкую рэлігію і беларускую мову, але і саму назву Беларусь).
    Значэньне і адносіны да талера добра выяўлены ў фальклёры. Гэты намінал упамінаецца шматкроць ва ўсіх жанрах, ад балады да вясельнай песьні і калыханак. Напрыклад:
    Вя/іьможная гдзе, яго матка хяіпе, Вяльможная пані ТАЛЕРАМІ сыпе...
    (балада)
    Ня зьзяй, ня зьзяй, маё пом,
    усёрыжым зомтам, He званіце, масты, бітымі
    ТААЕРАМІ.
    (купальская песьня)
    Дарыце...
    Азядзечкг — па чырвончыку, Брацячкі — па ТААЯРЧЫКУ...
    (вясельная песьня)
    Ня гніся, татачка, ня гніся, К/іадзі ТААЯРЫ намісе...
    (вясемная песьня)
    Наш сват багаты, Будзе нас перапіваці Беяымі ТААЯРАМІ...
    (вясемная песьня)
    Ой, татар братка, татар.
    Лддар сястрыцу за ТАЛЯР...
    (вясемная песьня)
    Далі яму два ТАЛЯРЫ, Адзгн новы, другі стары...
    (прыпеўка)
    Ой, на печы пры лучьгне Азеукі грошы паяічым, Наяічыяі ПОЎТААЕРЛ Аы vynuii каваяера...
    (прыпеўка)
    Што вязеш, Рамане?
    Воз дзяўчат, васпане.
    Па чым цэніш, Рамане?
    Па ТАЛЕРЫ, васпане.
    (Ка/іыханка)
    3 залатых манет на Беларусі найбольшую вядомасьць і доўгатрываласьць меў «чырвоны залаты» (беларускі тэрмін), альбо як яго часам называлі ў лацінскай транскрыпцыі «дукат» (што значыць  вядучы, галоўны). Гэта была дарагая манета, народу маладаступная і адпаведна ня мела масавага распаўсюджаньня. Яна існавала на Беларусі і выраблялася у 1519 стст. Стабільнасьць «чырвонага залатога» вызначалася цаной золата. Дукату адпавядалі эўрапейскія флорыны, гульдэны, луідоры і г. д. У пачатку XVIII ст., калі пачала разьвівацца манетная сістэма ў Расеі, зь беларускага «чырвонага залатога» пайшоў расейскі «червонец».
    Дукат таксама ўспамінаецца ў беларускім фальклёры, але значна радзей, чым талер, шэлег або грош. Калі б не выдатна засьведчаныя якасьці і ўмовы талера, дукат, у прынцыпе, мог бы стаць назвай новых грошай. Але трэба было б тады перакрочыць псіхалягічны (адлюстраваны ў фальклёры, гістарычных дакумантах і літаратуры) бар’ер выключнасьці, вышыні, недаступнасьці гэтай валюты, маючы побач дастаткова дэмакратычны, надзейны, моцны, распаўсюджаны і папулярны талер.
    24
    14. Фронтаўская карыкатура на плошчы на Кебіча і Шушкевіча.
    Калі зь верхняй ступеньню назвы новых беларускіх грошай усё зразумела, то ніжняя ступень патрабуе пэўных удакладненьняў і разваг.
    Самай годнай, папулярнай, распаўсюджанай і стабільнай дробнай манетай на Беларусі быў «грош». Існаваў на нашых землях з 14га да сярэдзіны 19 стагоддзя. У 1618 стст. выпускаўся беларускімі манетнымі дварамі і цаніўся вышэй за грош польскі.
    Грош  гэта эўрапейская назва вялікага дэнарыя, срэбнай манеты масай да 3.86 г.
    Адначасна на Беларусі і ў Польшчы існаваў даволі распаўсюджаны мясцовы адпаведнік малога дэнарыя пад назовам «пенязь». Гэта быў самы дробны намінал на нашых землях і ўяўляў білонную (металічны сплаў з дамешкам срэбра) манету масай менш 1 грама. Блізкай да пенязя была потым руская «дзеньга».
    Пенязь быў даволі пашыраны, але карыстаўся значна меншым прэстыжам, чым грош. Да таго ж пэрыяд абарачэньня пенязя быў невялікі. У 17 стагоддзі выпуск яго на Беларусі спынены. Наўрад ці варта ўсё ж прапаноўваць пенязь у новую грашовую сістэму. Прайграе ён ва ўсім грошу і соліду, ды і назва ня вельмі мілагучная, асабліва для тых, хто знаёмы з лацінай.
    Сімптаматычна, што масавая распаўсюджанасць гэтых дробных наміналаў сярод насельніцтва прывяла да таго, што ўжо ў 18 ст. яны пачынаюць абазначаць адначасна і абагуленае паняцце валютных эквівалентаў. Назвы набылі абстрактнае значэньне. На Беларусі  «грош» як манета і грошы  эквівалент. У Польшчы «пенязь»  пенёндзы (грошы), у Расеі «дзеньга»  деньгі.
    Стабільнасьць, доўгатрываласьць і папулярнасьць беларускага гроша, тое значэньне, якое ён меў для нашага народа ў асэнсаваньні абагуленай назвы валютных эквівалентаў, падказвае нам яго месца ў новай грашовай сістэме Беларусі. Беларускі грош можа стаць ніжнім наміналам, 1/100 часткай Беларускага талера.
    Паняцьце гроша як асобнай манеты яшчэ ня сьцерлася ў народнай памяці, жыве ў пераносным значэньні і г. д. Таму існаваньне аналягічнага назову дробнага наміналу ў палякаў і чэхаў не павінна нас бянтэжыць. Быў «грош Пражскі», быў «грош польскі» і быў грош беларускі (ці, як тады казалі, «літоўскі»). Пэўную нязручнасьць можа мець, аднак, супадзеньне ў множным ліку канкрэтнай назвы наміналу і абстрактнага эквіваленту  грошы.
    Вельмі распаўсюджанай срэбнай, білоннай і пазьней меднай манетай на нашых землях у 1618 стст. быў солід, ці панароднаму, шэлег (ад лацінскага «солідус», ці нямецкага «шылінг»). Курс яе вагаўся паміж грошам і пенязем. Шэлег нароўні з талерам і грошам пакінуў вялікі адбітак у нашай гісторыі і народнай сьвядомасці. Шэлегамі літаральна «засьмечаны» на Беларусі археалагічныя пласты XVII ст. На руках у насельніцтва было тады сотні мільёнаў шэляговых манет. А ўлічваючы фальшывыя  больш мільярда шэлегаў.