Развагі
Зянон Пазьняк
Выдавец: Беларускія Ведамасьці
Памер: 315с.
Нью Йорк, Варшава, Вільня 2007
Ёсьць шлях больш гуманны, якім выходзіць з камунізму Ўсходняя Эўропа. Я б адзначыў тут чатыры этапы выхаду з камунізму і вяртаньне ў цывілізаваны стан: асэнсаваньне злачынстваў, пакаяньне, адмаўленьне ад ідэалёгіі марксізмуленінізму і чацьвёртае суд над канкрэтнымі злачынцамі.
Зрэшты, што датычыць марксізмуленінізму, то адмаўленьне ад яго ёсьць працэс гістарычны і аб’ектыўны. Усталёўвалася гэтая ідэалёгія сілай, крывёй і гвалтам з прычыны якраз сваёй цалкавітай штучнасьці і нежыцьцёвасьці. Антычалавечнасьць яе выявілася пазьней і выходзіла, як і трэба было чакаць, з поўнай ненавуковасьці гэтага суб’ектыўнага вучэньня, заснаванага на ўтапічных сацыяльных канструкцыях і на вынікаючым адсюль эканамічным авантурніцтве. Авантурызм грунтаваўся, перш за ўсё, на адмаўленьні прыватнай уласнасьці і рыначнай таварнай вытворчасьці як кораня, на думку Маркса, эксплуатацыі і няроўнасьці людзей. Сацыялізм ён разглядаў якраз як нярыначную вытворчасьць. Прысьвяціў канструяваньню такіх канцэпцыяў усё жыцьцё, хоць з самага пачатку было відаць, што ўсе яны чарговая ўтопія. Але засьведчыць яе вымушана была сама гістарычная практыка.
Наколькі шкоднымі для грамадзтва могуць стаць сацыяльныя ўтопіі, праілюстравала сама гісторыя бальшавізму і партыйнай звышдзяржавы СССР. Сталін, схіляючыся з прычыны сваёй малаадукаванасьці і невысокага разьвіцьця да ўсялякага спрашчэньня, арганізаваў грамадзтва часткова па Марксу, часткова па Томасу Мору і абараняў сваю „Утопію” ленінскімі мэтадамі зусім не зза любові да чыстай тэорыі, у якой ён слаба разьбіраўся. Справа ў тым, што са зьнішчэньнем прыватнай уласнасьці, рынку таварнай вытворчасьці і з абдзяржаўліваньнем маёмасьці і сродкаў вытворчасьці прыватнай уласнасьцю ў грамадзтве становіцца сама дзяржаўная ўлада. Тая самая ўлада, да якой так імкнуліся і якую захапілі бальшавікі. У гэтым сутнасьць. 3 валоданьня ўласнасьцюдзяржавай вынікае ўся камуністычная палітыка, іх тэорыя, ідэалёгія, дэмагогія, міжусобная грызьня, генацыд, лягеры і г.д. Бо дзяржава, неабмежаваная ўлада давалі ім ўсё. I яны праявілі сябе як уласьнікі хцівыя, жорсткія. Дзеля ўтрыманьня, павелічэньня і ўмацаваньня сваёй уласнасьці яны гатовыя былі ўтапіць у крыві ўсё чалавецтва, скарыстаць любую ідэалягічную ілюзію, утопію, толькі б удасканаліць уладу і захаваць яе непадзельную самаісную каштоўнасьць. Вось чаму
21
цяпер, калі ўся іхняя паўцывілізацыя зайшла ў тупік і трэба даваць задні ход, яны супраціўляюцца так шалёна. Здавалася б, што яны дзейнічаюць нават супроць лёгікі, і мы схільныя бачыць у такіх паводзінах нешта ірацыянальнае. Але ўсё рацыянальнае ў іх Утопіі.
Цяпер нам кажуць: сістэма перажывае крызіс, былі дэфармацыі сацыялізму. Аднак ніякага крызісу сістэма не перажывае. Крызіс гэта хвароба самаразьвіцьця, якая вылечваецца. У дадзеным выпадку сістэма і ўсё грамадзтва зайшлі ў тупік. А гэта канец. Шляху далей няма. Наперадзе пагібель, распад паўцывілізацыі. Прыкметы тупіка: ніхто не зацікаўлены ў паляпшэньні працы. (Для чалавека ў сістэме яно бессэнсоўнае.) Ніхто не гаспадар. (Няма канкрэтнай уласнасьці. Таму безгаспадарчасьць і развал.) Адсутнасьць правоў і свабодаў асобы. Адсюль пасіўнасьць, апатыя і, што самае страшнае, крызіс маралі.
Выхад жа з тупіка ня ўбок і не наперад да „сапраўднага” ці якога там яшчэ „дэмакратычнага” сацыялізму. Выхад з тупіка толькі адзін назад, калі аднак грамадзтва яшчэ здольнае рухацца. Назад да рынку і прыватнай уласнасьці, назад да дэмакратыі, назад да рэлігіі і традыцыйнай маралі, назад да гуманнай культуры, назад да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасьці нацыяў. I толькі адышоўшы і агледзеўшыся навокал, народы змогуць пайсьці наперад, як хто хоча, разам ці паасобку, без падказкі і ўказаньняў розных „старэйшых братоў” і крывавых настаўнікаў чалавецтва. Законы грамадзтва, як і прыроды, нельга гвалціць і ігнараваць. Прырода і гісторыя помсьцяць за гэта.
ВІДАВОЧНА, ШТО КОЖНЫ сумленны чалавек сваёй гуманнай сутнасьцю павінен змагацца з камунізмам і пераадольваць камуністычную ідэалёгію як крайне антычалавечую, негуманную і антыграмадзкую зьяву.
У гэтай сувязі даўно насьпела пара паставіць пытаньне аб дзейнасьці У. I. Леніна і яго акружэньня Троцкага, Бухарына, Сьвярдлова, Дзяржынскага, Уншліхта, Зіноўева, Калініна і іншых. У адрозьненьне ад Сталіна, Ленін пакінуў массу дакумантаў і сьведчаньняў аб уласнай ініцыятыве і прыналежнасьці да арганізацыі масавых забойстваў, расстрэлаў, зьнішчэньня нявінных людзей, арганізацыі канцэнтрацыйных лягераў, тэрору, нечалавечых жорсткасьцяў і генацыду. Частка гэтых дакумантаў зьмешчана ў яго поўных зборах твораў, частка апублікавана нядаўна, як, напрыклад, фэнаменальны па сваім жудасным злачынным цынізме сакрэтны ліст У. I. Леніна ад 19 сакавіка 1922 года для членаў Палітбюро аб правядзеньні расправы над праваслаўным духавенствам з мэтай запалохваньня Царквы, з прапановай правадыра расстраляць „чем больше .., тем лучше” і „с такой жестокостью, чтобы онн (праваслаўнае духавенства З.П.) не забылі этого в теченіе несколькіх десятілетій” (Собеседнйк, М., 1990, апрель, №16, с. 7).
Згодна гэтага пляну і ініцыятывы У.І. Леніна, было расстраляна звыш васьмі тысячаў чалавек, у тым ліку Петраградзкі мітрапаліт Веніямін.
Фігура У. I. Леніна была кананізавана ў бальшавіцкім пантэоне яшчэ за часы Сталіна. Тады ж мэтанакіравана ствараўся і ленінскі культ, што было выгадна яго пераемніку дзеля стварэньня ўласнага культу. Прырода камуністычных культаў як сваеасаблівых сацыяльных сурагатаў рэлігіі (сама марксісцкая ўтопія ўспрымалася па веры „ученне Маркса всеснльно, потому что оно верно”. У. I. Ленін) дастаткова добра разгледжана ў літаратуры. Ня будзем на гэтым спыняцца. Адзначым толькі, што ленінскі культ артадоксыкамуністы па інэрцыі падтрымліваю
ць і сёньня, апэлюючы да „геніяльнасьці” Леніна, вычляняючы „ лепшыя рысы”, уклад у рэвалюцыю (безадносна да маралі і значэньня гэтага „ўкладу” для людзей) і г.д.
Знаёмства з фактамі, сьведчаньнямі і дакумантамі, зьвязанымі з дзейнасьцю Леніна з 1917 па 1922 гг., раскрывае перад намі тыпаж дзеяча, не абцяжаранага ніякімі законамі маралі і права, акрамя права неабмежаванай асабістай улады і палітчынай мэтазгоднасьці. У гісторыі чалавецтва, пачынаючы ад цара Хамурапі, цяжка назваць лідэра, які б так шмат, адкрыта і шматслоўна пісаў і сьведчыў пра свае злачынствы. Сталін не пакінуў ні радка аб прыналежнасьці да генацыду. Ленін спрэс пісьмова абураўся, што мала расстрэльваюць заложнікаў, прастытутак, сялян, буржуяў, сьвятароў і г.д. Узьнікае нават сумненьне ў яго псіхічнай сьвядомасьці: ці разумеў гэты недавучаны юрыст, былы памочнік прысяжнага паверанага, што тварыў найвялікшае зло!
Некаторыя камуністы мяркуюць, што на XXVIII зьезьдзе КПСС самы час разгледзець пытаньне аб дзейнасьці У. I. Леніна і яго акружэньня, што бяз гэтага далей „рухацца” немагчыма і г.д.
Можа, гэта і выратавала б на нейкі час ад краху КПСС, але ёй трэба тады адмовіцца ад бальшавізму і перайсьці на пазыцыі сацыялдэмакратыі (так бы мовячы, у запасную траншэю для камуністаў). Да гэтага, аднак, яны не гатовы. Ды й ня мае яно ўжо значэньня.
Пазьняцца „лідэры”. Народ, што становіцца на шлях свабоды, хораша сам разьбярэцца ва ўсім і вырашыць падобраму, пачалавечаму.
Зянон Пазьняк
Травень 1990 г.
Надрукавана: („ Беларусь", 1990, №7(619)
12. На плошчы.
22
НОВЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ГРОШЫ* Гэты артыкул быў напісаны для „ЛІМа” і павіI нен быў зьявіцца на старонках штотыднёвіка
яшчэ 31 жніўня (1990 г.). Але напярэдадні ў аўтара ўзьнікла магчымасьць надрукаваць артыкул у «Звяздзе» газэце, так бы мовіць, афіцыйнай, са значна большай колькасьцю чытачоў. I мы пайшлі насустрач жаданьню аўтара, зьнялі матэрыял з паласы,
3 таго часу мінуўся, можна сказаць, месяц. Аднак ні на старонках той жа «Звязды», ні на старонках іншых газэт не паявілася на публікацыю аніякіх водгукаў. А між тым, праблема, закранутая ў ёй, мае ня толькі тэарэтычнае, але і практычнае значэньне. Думка аб неабходнасьці нацыянальнай валюты пачынае дыскутавацца і у афіцыйных колах Рэспублікі. Прагучала яна і на нядаўнім пашыраным пасяджэньні Прэзыдыюма Савета Міністраў БССР, на якім абмяркоўвалася праграма пераходу Рэспублікі да рынку. У справаздачы карэспандэнта БЕЛТА адзначаецца: «Мэтазгодна захаваць саюзную адзіную валюту і крэдытную сістэму, але толькі пры ўмове жорсткага кантролю з боку Рэспублікі за эмісійнай, бюджэтнай, крэдытнай, інвэстыцыйнай, знешнеэканамічнай дзейнасьцю цэнтра. У адваротным выпадку Беларусь павінна пакінуць за сабой права на ўласную валюту, мытню».
Пакуль што справы складваюцца так, што нашай Рэспубліцы, бадай, давядзецца ўсё ж заняцца стварэньнем уласнай валюты. I тады меркаваньні аўтара артыкула пра новыя беларускія грошы будуць вельмі дарэчы. Таму мы і парашылі вярнуць артыкул на старонкі нашага штотыднёвіка.
(Рэдакцыя ЛІМ)
У аснове суверэнітэту ляжыць некалькі палітычных, юрыдычных і эканамічных чыньнікаў, якія зьяўляюцца абавязковымі ўмовамі ажыцьцяўленьня дзяржаўнай незалежнасьці і забесьпячэньня нармальмага цывылізаванага існаваньня народа. Адным з такіх абавязковых чыньнікаў зьяўляецца наяўнасьць нацыянальнай крэдытнафінансавай сістэмы і грошай, што дазваляе нацьі накапліваць багацьце, не дапусьціць марнатраўства працы, абараняць свой таварны рынак ад рабауніцтва. Цяпер, у час дэградацыі каманднабюракратычнага парадку, стала выразна відаць, што, як бы добра і колькі б ні працаваў беларус, наша Рэспубліка і яе насельніцтва не ўзбагацеюць, бо ўся праца ідзе як у дзіравае вядро, бо вынікі яе прысвойваюць іншыя, пакідаючы нам, у лепшым выпадку, мільёны папяровых рублёў, макулатуры, замест тавараў, якія мы стварылі і выкінулі на «усесаюзны» вецер. Беларуская валюта неабходная, каб замацаваць вынікі працы беларускага народа, даць яму магчымасьць зь яе карыстацца і набыткі яе памнажаць.
Сярод мноства праблемаў стварэньня беларускай фінансавакрэдытнай сістэмы паўстае і такое пытаньне: якімі павінны быць беларускія грошы, як яны будуць называцца. Калі азірнуцца назад у фінансанаэканамічную гісторыю старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, то спачатку можна разгубіцца, настолькі цікавай, багатай і шматбаковай была хроніка яе грашовых знакаў, наміналаў і валют. Тым ня менш, некаторыя зацікаўленыя людзі, абапіраючыся на гісторыю Беларусі, ужо прапанавалі свае меркаваньні. Ігар Філімо